Нататкі Маскевіча цалкам яшчэ не выдадзеныя. Нямцэвіч надрукаваў толькі часткі з яго ў сваім ZbiorpamietnikowhistorycznychodawneyPolszcze (tomII/ p/ 341-432), з пропускамі, важкімі для нашага часу. У Нямцэвічаўскім выданні няма апісання Масквы і нораваў таго часу. Але ж мы толькі тады можам ацаніць аўтара, калі пазнаем яго цалкам.
3. КУЛЬТУРА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў XVI- ПАЧАТКУ XVIIСТ.
XVI стагоддзе было для ВКЛ эпохай буйнога развіцця ва ўсіх сферах грамадства. Шэраг рэформаў унутранага жыцця, стабільнае палітычнае становішча, знешнепалітычныя поспехі садзейнічалі росквіту культуры. Пад’ём гаспадарчага жыцця краіны стварыў глебу для пранікнення і замацавання тут лепшых традыцый еўрапейскага Адраджэння. Нездарма XVI стагоддзе называюць “залатым векам” беларускай культуры.
Канец XV-XVI характарызаваўся значнымі зрухамі практычна ва ўсіх сферах духоўнага жыцця. на гэты перыяд выпадае афармленне уласнай рэнесанснай культуры, рэзкі рост і абагачэнне еўрапейскіх культурных, гандлёвых і палітычных сувязей, развіццё кірылічнага і лаціна-польскага кнігадрукавання, распаўсджванне рэфарматарскіх ідэй і рухаў, пранікненне свецкіх гуманістычных і асветніцкіх настрояў у культуру, распаўсюджанне дзяржаўнай і нацыянальнай самасвядомасці ў розных колах шляхты, духавенства і народа.
Аднак калі першая палова XVI стагоддзя прашла пад знакам Адраджэння, то ў другой палове XVI- пачатку XVII стагоддзя грамадска-палітычнае жыццё, асабліва культура, развівалася пад улывам Рэфармацыі і Контррэфармацыі. Распаўсюджанне царкоўнай уніі (1596г.) выклікала шэраг зменаў усветапогля днай дыферрэнцыяцыі, усталяванне новай культуры барока як сінтэза рэнесанснай і сярэдневяковай культур, значны рост свецкіх матываў у архітэктуры, выяўленчым мастацтве, літаратуры, а таксама існаванне супярэчлівага адзінства двух асноўных тэндэнцый- рост уплыву заходнееўрапейскіх форм мастацтва, з аднаго боку, і развіццё вэгіянальнай (усходнеславянскай) і нацыянальна-мастацкай школы- з іншага.
Аднак неабходна звярнуць увагу на тое, што культурнае жыццё магло дасягнуць свайго росквіту толькі дзякуючы багатым людзям. Невыпадкова росквіт такой культурнай з’явы, як мастацкае мецэнацтва, прыходзіцца таксама на канец XVI- пачатак XVII стагоддзя. Справай гонару для шматлікіх людзей з’яўлялася падтрымкатворчасці літаратараў, мастакоў, вучоных, рэлігіёзных дзеячаў, вынаходнікаў, вялікае распаўсюджанне атрымала апека над асветай, массавае стварэнне пачатковых школ), калекцыянаванне прадметаў мастацтва і старажытнасці, заснаванне бібліятэк і друкарняў. Асноўная частка мастацкай спадчыны ВКЛ звязана менавіта з мецэнацтвам, падтрымка культуры праводзілася прыватнымі асобамі.
У аснове развіцця культуры ляжалі розныя тыпы фундацый (ахвяраванняў) на стварэнне школ, архітэктурных комплексаў, друкарняў, бібліятэк і існаванне пры дварах асобных магнатаў культурных цэнтраў, дзе збіраліся мастакі, музыкі, вучоныя і літаратары. З XVI ст.ў літаратуры з’явілася мноства свецкіх жанраў. У першую чаргу гэта датычыцца традыцыйнай летапіснай літарартуры. Замест летапісных зводаў з’яўляецца рознага роду літаратура ў выглядзе гістарычных аглядаў, дзённікаў і мемуараў, у якіх з’явы і факты мінулага і сучаснага жыцця выліваліся ў спецыфічную літаратурную форму, якая стаяла на мяжы паміж летапісямі і больш познімі мемуарамі. Да ліку гэтакіх твораў аносяцца “Баркулабаўская хроніка”, “Дзённік Фёдара Еўлашэўскага”. У гэтых творах яшчэ строга захаваны храналагічны штогадовы прынцып падачы фактаў, шмат увагі надаецца стыхійным бедствам. Аднак ў запісах і паведамленнях аўтары рэда выходзяць за рамкі мясцовай хронікі, апісваюцца з’явы альбо непасрэдна звязаныя з аўтарам, альбо вядомыя яму са слоў старэйшых сучаснікаў.
Да ліку арыгінальных твораў чыста свецкай гістарычнай літаратуры адносяцца “Нататкі” Філона Кміты-Чарнабыльскага, які малюе быт памежнай адміністрацыі канца XVI ст., а таксама мемуарыстычны “Дыярыуш” Самуіла Маскевіча – цікавыя гістарычныя успаміны навагрудсвага шляхціца, якія ахопліваюць перыяд ваенна-палітычнай гісторыі Рэчы паспалітай з 1594 па 1621г.
Дзякуючы стасункам з заходнееўрапейскімі краінамі, асабліва паўночна-заходнімі славянамі, ў ВКЛ атрымала шырокае распаўсюджанне перакладная літаратура як царкоўнага, так і свецкага зместу. Сярод перакладной літаратуры візантыйскага і славянскага паходжанняў значнае месца займалі “Жыцці” (напрыклад, “”Жыцце Аляксея, чалавека бажага”, аповесць “Аб Варламе ды Іосіфе”). Хранографы, у якіх змяшчаліся апавяданні са”Старога” і “Новага” запаветаў, а таксамі з гісторый Рыма і Візантыі.
маскевіч пісьменнік мемуараў
4. ТЭМАТЫКА І ЗМЕСТ МЕМУАРАЎ
Маскоўскі паход вачыма жаўнера
Што бачыць жаўнер на вайне? Зусім не тое, што прыдворны летапісец. Тут параза з прысмакам здрады ці кулуарнай грызні ніколі не адаб’ецца пустацветам патэтыкі. Тут перамога на жылах, калі адзін супраць пятнаццаці – гэта ўжо не хваласпеў, гэта дзякаванне Богу за цуд. Неперадузятасць – бадай найпрыгажэйшая рыса «Дыярыушу».
Аблога Смаленска. Маскевіч у харугве князя Порыцкага, пад чалом гетмана Жалкеўскага. Аблога цяжкая, доўгая, нудная. Абстрэлы, падкопы, вылазкі. У адзін дзень, падкапаўшы петарду пад браму, нападнікі ўдала падарвалі яе, так што вароты адчыніліся. Сотня шляхты ўварвалася ў горад, і ўжо пачалі маскоўцы кідацца са сцен крэпасці, каб схавацца ў царкве, але «...з прычыны бязладздзя нашага і нашых памылак не блаславіў Пан Бог гэтага мерапрыемства»[3]. За першай сотняй на штурм не пайшоў ніхто, бо «нашыя начальнікі, баючыся раскрыцця сваіх планаў і здрады, не папярэдзілі ў свой час нікога нават з тых палкоўнікаў, якія камандавалі пяхотаю. Казалі, што здрадзіў вугорац Марак, які быў капітанам каралеўскай пяхоты. Ён не пайшоў у пралом ці таму, што не меў духу, ці то па згодзе з праціўнікам». Аблога працягвалася яшчэ амаль два гады.
А пакуль што маскоўскі самадзержац Васіль Шуйскі выступае з 35-тысячным войскам, каб дапамагчы недаціснутым смалянам. З гэтага моманту каралеўскае войска дзеліцца напалам: адна палова, разам з каралём і гетманам, мусіць заставацца пад Смаленскам, другая, складзеная з наймітаў, – ісці насустрач Шуйскаму. Чы не нагода для расколу? Буйныя польскія магнаты, паны Патоцкія, што прывялі 2000 вершнікаў, не жадаюць выступаць «у полі», бачачы хуткую здачу цытадэлі і хочучы запісаць славу за ўзяцце Смаленска на сваё імя. Гетман Жалкеўскі, «бачачы іх няшчырасць і ведаючы, як неабходная гэтая апэрацыя, насуперак звычаю і прыстойнасці»[4] кідае лагер, караля і кіруе сваю частку войска насустрач Шуйскаму.
Пахолкі захапілі горад
Уся далейшая аперацыя – чыстая авантура ад пачатку да канца. Крыху болей шасьці тысяч шляхціцаў мусілі разбіць умацаванае швецкім корпусам войска Шуйскага і захапіць Маскву. Як перыну асмаліць. Што казаць пра настроі шляхты ў войску Рэчы Паспалітай, калі іх пахолкі («пахолак» – збраяносец, слуга), выпраўленыя сабраць правіянт пад Бранскам, заадно заваёўваюць Рослаў.
Частка маскоўскага войска (Маскевіч дае лічбу 8000, але яна відавочна перабольшаная) атаймавалася на рацэ Сеж у чаканні асноўных сілаў Шуйскага. Абклаўшы гэтую частку дзьвюма ротамі і казакамі, астатняе сваё войска польны гетман кіруе насустрач Шуйскаму, каб заспець яго знянацку. 2500 вершнікаў (Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі дае лічбу 6325) і 200 чалавек пяхоты, конніцы, некалькі лёгкіх гармат. 24 чэрвеня 1610 г. гэты атрад прабіраецца ўначы праз лес і нечакана апынаецца перад праціўнікам. Лагер Шуйскага заспеты знянацку. Жалкеўскі падпальвае суседнюю вёску, каб дымам прыхаваць сапраўдную колькасць сваіх вояў, і загадвае трубіць у трубы, біць у бубны. Саюзныя з маскоўцамі шведы выступаюць насустрач, войска Шуйскага таксама.
«Пры нашай малалікасці жахліва было нават кінуць позірк на гэтую незлічоную процьму ворага», – какетнічае аўтар дзёньніка, і на старонках закіпае бой. «Няхай пра гэту бітву апавядае больш падрабязна той, хто толькі дзівіўся на яе, а мне цяжка было, і губы перасыхалі». Не, тут ён ізноў какетнічае. А, вось «Ад золку летняга дня і да абеду гадзін пяць» роты, «якім па восем або дзесяць разоў даводзілася садзіцца на коней і выходзіць на бой», безвынікова таўкуцца па полі, трымаючы праціўніка, але не змінаючы яго. Паступова прыходзіць ацверазеньне – іх мала, яны на чужой зямлі, і на літасць разлічваць ужо не прыходзіцца. Да таго ж «у нас ва ўсім [узбраенні] была нястача, а ў яго [праціўніка] павялічвалася і сіла, і бадзёрасць. Нягледзячы на гэта, нашыя воіны па звычаі кідаюцца з харугвамі на перадавыя шарэнгі непрыяцеля з клічам: да бою, да бою! Але марна. Няма ні сіл, ні рыштунку. Нават не бачна ні палкоўнікаў, ні ротмістраў. Аднак мы ўступаем у бітву і змешваемся, як у віры, але гэта нам мала чаго дае: вораг ужо бачыць нашую слабасць».
Перамогу ў гэтай бітве шляхцюкам прынеслі самі маскоўцы. Два аддзелы іх райтараў перайшлі ў контранаступ. Адзін стрэліў і пачаў вяртацца пад абарону свайго войска, другі стаў набліжацца, каб даць свой залп. Вось у гэты момант ці то раздражнёныя дзёрзкасцю ворага, ці то з перапуду шляхцюкі ідуць на новую авантуру – налятаюць на занятыя манеўрамі райтарскія аддзелы, змятаюць іх (тыя змятаюцца надзіва лёгка, хвіліна – і ўсе першыя шэрагі ахоплівае, хвалямі разыходзіцца паніка), а за імі і астатняе маскоўскае войска.
Пасля гэтай бітвы швецкі корпус здраджвае Шуйскаму, той уцякае ў Маскву, не спадзеючыся на рэшткі сваёй армады, каб урэшце знайсці там манаства, сьмерць і вечны супакой.
Маскоўскі пастой
Самуіл Маскевіч у складзе каралеўскага войска едзе ў Маскву. Без стрэлаў, бітваў сталіца прымае на пастой жменьку заваёўнікаў – тыя, каб ня кідалася ў вочы іхная малалікасць, увайшлі «без ладу» і адразу разбрыліся на пастой.
Пастой, рыхтаваны на месяц, завяршыўся праз паўтара годы. Пазней гісторыкі напішуць, што завяршыць авантуру паспалітай шляхты не даў сам кароль Жыгімонт – схіляючыся да ідэі уніі Рэчы Паспалітай з Расіяй, ён не адпусціў свайго сына ў Маскву прымаць царскі тытул. Гэта, а таксама натуральны народны гнеў супраць свавольстваў шляхты, падняло расійскі люд на паўстанне і канчатковае выгнанне інтэрвентаў.