У пачатку 50-х г. былi зроблены першыя крокi i ý напрамку эканамiчнай iнтэграцыi. У маi 1950г. мiнiстр замежных спраý Францыi Робер Шуман выступiý з прапановай стварыць Еýрапейскае аб’яднанне вугля i сталi (ЕАВС). Мелася на ýвазе аб’яднанне вугальнай i металургiчнай пармысловасцi Заходнееýрапейскiх краiн, i ý першую чаргу Францыi i ФРГ, якiя ý гэтай сферы займалi дамiнуючыя пазiцыi. Больш таго, стварэнне ЕАВС павiнна было пакласцi пачатак пераходу Францыi ад дзесяцiгоддзяý канфрантацыi з Германiяй да супрацоýнiцтва i партнерства з ей. Дагавор аб стварэннi Еурапейскага аб'яднання вугля i cталi быý падпiсаны 18 сакавiка 1951г. у Парыжы на 50 гадоý. Уступiý у сiлу ý лiпенi 1952г. У склад ЕАВС увайшлi Бельгiя, Iталiя, Люксембург, Нiдэрланды, Францыя i ФРГ. Вугальная i металургiчная прамысловасць гэтых краін была пастаýлена пад сумесны мiжнародны кантроль. Дагавор аб стварэннi ЕАВС прадугледжвае фармiраванне кiруючых органаý гэтага аб’яднання.
Англiя не падтрымала гэтую iдэю. Яна лiчыла, што англiйская сталь будзе больш таннай, чым еýрапейская. З другога боку ý Брытанii iснавала занепакоенасць, што ýдзел ý еýрапейскай iнтэграцыi негатыýна паýплывае на гандлева-эканамiчныя адносiны ý межах Садружнасцi нацый. Па гэтых i другiх прычынах Англiя не далучылася да ЕАВС.
Стварэнне ЕАВС было толькi пачаткам iнтэграцыйных працэссаý у Еýропе. Краiны шасцеркi, хаця i кожная па-рознаму, былi настроены на пашырэнне i паглыбленне гэтага працэсса. Сабраýшыся ý 1955г. у Мессiне iх прадстаýнiкi дамовiлiся зрабiць новыя крокi наперад. Было вырашана стварыць Еýрапейскую эканамiчную супольнасць (ЕЭС) i Еýрапейскую супольнасць па атамнай энергii (Еýратам). Вялiкабрытанiя як i раней адносiлася да гэтых працэсаý насцярожана. Яна не лiчыла сябе еýрапейскай (кантынентальнай) дзяржавай i не гатова была да ýдзелу у маштабных iнтэграцыйных працэсах. Пагэтаму у Мессiне яна была прадстаýлена першапачаткова ý якасцi назiральнiка, а потым i навогул пакiнула нараду. Англiчане пры некаторых умовах маглi пагадзiцца толькi са стварэннем зоны свабоднага гандлю i не больш таго. Нi аб якiм абмежаваннi суверэнiтэтаý на карысць агульнаеýрапейскiх органаý яны i думаць ý гэты час не хацелi.
Тым часам краiны шасцеркi, сабраýшыся ý сакавiку 1957г. у Рыме падпiсалi дамоýленасцi аб стварэннi як ЕЭС так i Еуратама. Пагадненне аб стварэннi Еýраатама прадугледжвала супрацоýнiцтва краін у галiне мiрнага выкарыстоýвання ядзернай энергii. Мелася на ýвазе правядзенне сумесных ядзерных даследванняў, стварэнне ядзерных аб'ектаў, распрацоўка кодэкса бяспекі пры ядзерных даследваннях i другiх работах у гэтай сферы, стварэнне органа, якi быý бы надзелены пераважнымi правамi на ядзерную сыравiну. Такiм чынам Еýратам як i ЕАВС стаý арганiзацыяй галiновай iнтэграцыi.
Зусiм iншы характар мела Еýрапейская эканамiчная супольнасць, якая з самага пачатку адыгрывала галоýную ролю ý еýрапейскiх iнтэграцыйных працэсах. Дагавор аб стварэннi ЕЭС прадугледжваý фармiраванне агульнага рынка краін-удзельнiц. (Гэта стала прычынай для таго, што ЕЭС звычайна называлi проста «агульны рынак»). Мелася на ýвазе адмена iмi мытных пошлiн, i колькасных абмежаванняý для ýвоза i вываза тавараý, устанаýленя агульнага тарыфа i агульнай гандлевай палiтыкi ý галiне сельскай гаспадаркi i транспарта, зблiжэнне заканадаýства, стварэнне Еýрапейскага iнвестыцыйнага банка i г.д.
Усе iнтэграцыйныя аб’яднаннi мелi свае кiруючыя органы, якiя аднак не мелi паýнамоцтваý значна абмяжоýваць суверэнiтэт краін-удзельнiц. Апошнiя перадалi супольнасцям толькi пэýную частку дзяржаýных паýнамоцтваý у эканамiчнай сферы i нават не планавалi ствараць нейкi «еýрапейскi суверэнiтэт», захоýваючы свой, нацыянальны. З сярэдзiны 60-х гадоý адбываецца паступовае аб’яднанне цi злiцце кiруючых iнстытутаý трох супольнасцяý, аднак кожнае з iх захоýвае сваю правасуб’ектнасць i застаецца юрыдычнай асобай.
У дагаворы аб стварэннi ЕЭС прадугледжвалася, што агульны рынак павiнен фармiравацца паступова на працягу пераходнага перыяда ý 12 гадоý. Аднак ужо з 1 лiпеня 1968г., гэта значыць на паýтара года раней устаноýленага тэрмiна краiны-члены ЕЭС ажыццявiлi памiж сабой мытны саюз, былi адменены мытныя тарыфы, устаноýлен агульны знешнi тарыф. Краiны-удзельнiцы дамовiлiся таксама аб асноýных прынцыпах правядзення агульнай сельскагаспадарчай палiтыкi. На наступны этап планавалася пашырыць эканамiчны саюз, ажыццявiць свабоднае перамяшчэнне рабочай сiлы i капiтала, узгаднанне сацыяльнай палiтыкi, стварэнне валютнага саюза з адзiным цэнтральным банкам.
Ва ýмовах актыýнага развiцця iнтэграцыйных працэсаý на еýрапейскiм кантыненце Вялiкабрытанiя iмкнецца ýмацаваць свае пазiцыi. Яна не магла пайсцi так далека ý справе iнтэграцыi, як краiны шасцеркi, але i не хацела заставацца адной ý Еýропе перад аб’яднаным фронтам еýрапейкiх дзяржаý. У 1960г. па яе iнiцыятыве ствараецца яшчэ адно iнтэграцыйнае аб’яднанне пад назвай Еурапейская асацыяцыя свабоднага гандлю. (ЕАСГ). Пагаднанне аб стварэннi ЕАСГ было падпiсана ý Стакгольме 4 студзеня 1960г. Акрамя Вялiкабрытанii ý яго склад увайшлi Аýстрыя, Данiя, Нарвегiя, Партугалiя, Швейцарыя, Швецыя, з 1961г. – Фiнляндыя. ЕАСГ была больш сцiплай па сваiх мэтах арганiзацыяй. Стакгольмскi дагавор прадугледжваý толькi стварэнне ýмоý для свабоднага гандлю прамысловымi таварамi памiж краiнамi-удзельнiцамi шляхам паступовага скарачэння мытных пошлiн i колькасных абмежаванняý. Нiяк не вырашалася праблема гандлю сельскагаспадарчымi прадуктамi, не рэгулявалiся фiнансава-эканамiчныя аспекты дзейнасцi краін, не прадугледжвалася стварэнне адзiнай мытнай тэррыторыi з агульным знешнiм тарыфам i тым больш не планавалася ýстанаýленне палiтычнага саюза ý якой-небудзь форме.
Хутка, аднак, стала вiдавочным, што аморфная, створаная з далека не першых еýрапейскiх дзяржаý, ЕАСГ не можа супрацьстаяць краiнам «агульнага рынка» у цэнтры якога знаходзiýся франка- германкi саюз. Разуменне гэтага, як таксама i ýсведамленне магчамасцi аказацца iзаляванай ад аб’яднанай Еýорпы, мяняе пазiцыю Вялiкабрытанii. У пачатку 60-х гадоý прэм’ер-мiнiстр Г.Макмiллан пачынае актыýную кампанiю па далучэнню краiны да ЕЭС, нягледзячы на супрацьдзеянне Лейбарыстскай партыi. Аднак Вялiкабрытанiя сутыкаецца з рашуча адмоýнай пазiцыяй Францыi. Прэзiдэнт дэ Голль лiчыý яе праваднiком iнтэрэсаý ЗША i меркаваý, што ýступленне Англii ý «агульны рынак» аслабiць магчымасцi аб’яднанай Еýропы ý канкурэнтнай барацьбе з амерыканцамi. З другога боку, аднак, французскi прэзiдэнт сваей жорсткай пазiцыяй iмкнуýся захаваць у ЕЭС лiдыруючыя пазiцыi Францыi ý саюзе з ФРГ, якiя маглi бы быць пастаýлены пад пагрозу пасля ýступлення Вялiкабрытанii. Такiм чынам першая спроба англiйскага ýрада далучыць краiну да працэсаý еýрапейскай iнтэграцыi да поспеху не прывяла. Такi ж лес чакаý цяпер ужо iнiцыятыву лейбарысцкага ýрада, якi ý маi 1967г. накiраваý афiцыйную заяву аб далучэннi да ЕЭС. Францыя зноý цверда выказалася супраць. Толькi ý 1972г. прэм’ер-мiнiстр Вялiкабрытанii Э.Хiт дабiваецца згоды Францыi, дзе прэзiдэнтам быý ужо Ж.Пампiду, i шлях да ýступлення Вялiкабрытанii у ЕЭС становiцца адкрытым. Адпаведным дагаворам 1972г. з кiраýнiцтвам «агульнага рынка» было прадугледжана, што Англiя становiцца яго поýнапраýным членам з 1 студзеня 1973г.
Разам з Вялiкабрытанiяй да ЕЭС дылучылiся таксама Данiя i Iрландыя. Працэс яго пашырэння працягваýся i далей. У 1981г. далучылася Грэцыя, у 1986г. – Iспанiя i Партугалiя, у 1995г. – Аýстрыя, Швецыя i Фiнляндыя. Iмкненне урада Нарвегii ýключыць сваю краiну ý ЕЭС было двойчы перакрэслена вынiкамi ýсеагульнага рэферэндума.
Тры еýрапейскiя аб’яднаннi (ЕАВС, Еýраатам, ЕЭС) усе больш успрымалiся грамадствам як адзiная супольнасць. У сувязi з гэтым 16 лютага 1978г. Еýрапейскi парламент прыняý рашэне аб увядзеннi тэрмiна Еурапейская супольнасць у адносiнах да ýдзельнiкаý iнтэграцыйных працэсаý у межах гэтых трох аб’яднанняý. Пры гэтым усе тры аб'яднаннi заставалiся iснаваць i захоýвалi статус юрыдычнай асобы.
Працэсы iнтэграцыi развiвалiся паспяхова, абмяжоýваючыся да 90-х гадоý у асноýным эканамiчнымi праблемамi. Былi лiквiдаваны мытныя пошлiны i колькасныя абмежаваннi у гандлi. У 1968г. уведзены агульны мытны тарыф у адносiнах да трэцiх краін, праводзiлася унiфiкацыя фiнансавага заканадаýства, распрацоýвалася адзiная аграрная палiтыка. У 70-я гады была ýведзена агульная еýрапейская разлiковая адзiнка экю. Шэнгенскiя пагадненнi 1985г. прадугледжвалi свабоду перамяшчэння грамадзян Еýрапейскай супольнасцi, а таксама агульныя вiзавыя правiлы у адносiнах да грамадзян трэціх краiн. Гэтыя пагадненнi пачалi рэалiзоýвацца у пачатку 90-х гадоý, але да iх не далучылiся Вялiкабрытанiя i Iрландыя.
Поспехi эканамiчнай iнтэграцыi, стварэнне ý прыватнасцi у 1992г. агульнага рынка, ставiлi ý парадак дня пытанне аб пераходзе да новага ýзроýню iнтэграцыi. Мелася на ýвазе стварэнне эканамiчнага i валютнага саюза, што аб’ектыýна павiнна было прывесцi да больш цесных узаемаадносiн у палiтычнай сферы, у прыватнасцi, да большай узгодненасцi iх дзеянняý на мiжнароднай арэне. Гэтая праблема была вырашана Маастрыхтскiм дагаворам, падпiсаным 7 лютага 1992г. i ýступiýшым у сiлу 1 лiстапада 1993г.
Маастрыхтскi дагавор намецiý больш канкрэтны план стварэння валютнага i эканамiчнага саюза, якi патрэбна было рэалiзаваць да 1999г. Прадугледжвалася стварыць у працэсе рэалiзацыi адзiную валюту i адзiны цэнтральны банк. Для Вялiкабрытанii, якая ý iнтэграцыйных працэсах рухалася больш запаволена, было зроблена выключэне. Дагавор прадугледжваý таксама развiцце супрацоýнiцтва ý галiне знешняй палiтыкi i бяспекi, а таксама па пытаннях правасуддзя i ýнутраных спраý. На аснове Маастрыхтскага дагавора быý створан Еýрапейскi саюз (ЕС), якi ýвабраý у сябе Еýрапейскаю супольнасць i яе кiруючыя органы.