Смекни!
smekni.com

Развiццё еўрапейскай iнтэграцыi (стр. 3 из 3)

Кiруючымi, цi лепш сказаць каардынуючымi органамi Еýрапейскага саюза з’яýляюцца:

1. Савет мiнiстраý. Часта яго называюць Саветам мiнiстраý замежных спраý, бо менавiта ý гэтай якасцi ен часцей за ýсе выступае. Аднак пры вырашэннi тых цi iншых галiновых праблем ен складаецца з адпаведных мiнiстраý (напрыклад фiнансаý, сельскай гаспадаркi i г.д.) Савет мiнiстраý мае паýнамоцтвы прымаць абавязваючыя рашэннi практычна па ýсiх напрамках дзейнасцi ЕС. Кiруюць паседжаннямi папераменна па графiку прадстаýнiкi ýсiх краін. Тэрмiн кiраýнiцтва складае шэсць месяцаý. Кожная краiна мае ý Савеце мiнiстраý адпаведную колькасць галасоý.

2. Еýрапейскi савет. Падчас яго называюць таксама Саветам Еýрапейскага Саюза. У склад уваходзяць кiраýнiкi дзяржаý i ýрадаý i старшыня Еýрапейскай камiсii. Паседжаннi праходзяць не менш двух разоý у год. Вырашае стратэгiчныя праблемы, вызначае генеральную палiтычную лiнiю ЕС.

3. Еýрапейскi парламент (ЕП). Гэта – прадстаýнiчы орган Еýрапейскага Саюза. Выбiраецца ýсеагульным прамым галасаваннем ва ýсiх краiнах-членах ЕС. Пры гэтым кожная краiна мае сваю квоту, у залежнасцi ад колькасцi насельнiцтва. Еýрапейскi парламент праводзiць свае паседжаннi ý Страсбургу цi ý Брусселi. Старшыней ЕП з 1999г. з’яýляецца Нiколь Фантэн (Францыя). Гэта першая жанчына-старшыня парламента пасля 1979г. Еýрапейскi парламент не мае паýнамоцтваý для прыняцця рашэнняý, абавязковых для выканання дзяржавамi-удзельнiцамi цi органамi ЕС, ён удзельнiчае ý падрыхтоýцы i прыняццi юрыдычных актаý ЕС, бюджэта, у ратыфiкацыi мiжнародных пагадненяý.

4. Камiсiя Еýрапейскiх супольнасцяý. Часцей за усе выкарыстоýваецца неафiцыйная назва Еýрапейская камiсiя. Яна прадстаýляе сабой наднацыянальны выканаýчы орган, можна нават сказаць урад, якi займаецца паýсядзеннай работай па правядзенню палiтыкi ЕС. Рыхтуе праекты дакументаý для Савета мiнiстраý. Фармiруецца на аснове дамоýленасцяý краін-удзельнiц тэрмiнам на пяць гадоý. Старшыней Еýрапейскай камiсii з 1998г. з’яýляецца былы прэм’ер-мiнiстр Iталii Романо Продзi.

5. Еýрапейскi суд. Яго задачай з’яýляецца забяспечанне аднолькавага тлумачэння заканадаýства ý межах юрысдыкцыi ЕС, а таксама вырашэнне спрэчных пытанняý. Паседжаннi праводзяцца па просьбе дзяржаý-членаý цi якога-небудзь органа ЕС. Выносiць таксама рашэннi па iсках фiзiчных цi юрыдычных асоб. Суддзi прызначаюцца на шэсць гадоý па дамоýленасцi ýрадаý краін ЕС.

6. Камiтэт пстаянных прадстаýнiкоý. З’яýляецца рабочым органам Савета мiнiстраý. Папярэдне разглядвае пытаннi, якiя выносяцца на абмеркаванне СМ, робiць свае заýвагi i рэкамендацыi. У склад камiтэта ýваходзiць па аднаму чалавеку ад кожнай краiны-удзельнiцы.

Еýрапейскi Саюз пасля Маастрыхтскага дагавора сфармiраваýся ý аб’яднанне, якое прадстаýляе сабой эканамiчны i валютны саюз, якому ýласцiвы таксама некаторыя элементы палiтычнага саюза. Сярод iх – еýрапейскае грамадзянства, агульная знешняя палiтыка i палiтыка бяспекi, супрацоýнiцтва у галiне правасуддзя i ýнутраных спраý. Разам з тым, ен не з’яýляецца нi федэрацыяй, нi канфедэрацыяй, а прадстаýляе сабой аб’яднанне дзяржаý i супольнасцяý. Еýрапейскi саюз не валодае правам юрыдычнай асобы, а пагэтаму не можа заключаць мiжнародныя дагаворы. Гэта застаецца прэрэгатывай дзяржаý-удзельнiц i ýваходзячых у яго супольнасцяý.

На працягу 90-х гадоý галоýныя напрамкi дзейнасцi ЕС былi звязаны з пераходам ад агульнага рынка да эканамiчнага i валютнага саюза, з фармiраваннем асноý знешняй палiтыкi i палiтыкi ý галiне бяспекi, паступовай iнтэграцыi у ЕС Заходнееýрапейскага саюза, з актывiзацыяй агульнай палiтыкi ý Сяродземнамор’i, Азii, Афрыцы, Лацiнскай Амерыцы, з гарманiзацыйнай сацыяльнай сферы, з узаемадзеяннем у галiне юстыцыi i унутраных спраý.

З пачатку 1999г. у 11 краiнах Еýрапейскага Саюза (Аýстрыя, Бельгiя, Германiя, Iрландыя, Iспанiя, Iталiя, Люксембург, Нiдэрланды, Партугалiя, Фiнляндыя, Францыя) уведзена адзiная валюта «еýра», якая прымяняецца пры разлiках па безнаяýных плацяжах. З 1студзеня 2002г. пачалi выкарыстоувацца манеты i банкноты "еура" для наяýных разлiкаý.

У 1997г. Шэнгенскiя пагадненнi, да якiх не далучылiся Вялiкабрытанiя i Iрландыя, былi ýключаны ý прававую сiстэму ЕС з мэтай стварэння «агульнай прасторы свабоды, бяспекi, правасуддзя». У 1997г. быý падпiсан Амстэрдамскi дагавор, якi пацвярджаý адзiнае грамадзянства Еýрапейскага Саюза. Яно дапаýняла, але не ý якiм разе не адмяняла прыналежнасць да нацыянальнага грамадзянства. Грамадзянiн ЕС валодае наступнымi правамi:

- правам свабодна перамяшчацца i пастаянна пражываць на тэрыторыi дзяржаý-удзельнiц;

- актыýным i пасiýным выбарчым правам на выбарах у мунiцыпальныя органы дзяржавы-удзельнiцы, дзе ен пражывае, не з’яýляючыся грамадзянiнам гэтай дзяржавы;

- актыýным i пасiýным выбарчым правам на выбарах у Еýрапарламент у дзяржаве-удзельнiцы, дзе ен пражывае, не з’яýляючыся грамадзянiнам гэтай дзяржавы;

- правам на дыпламатычную i консульсую абарону на тэрыторыi трэцяй дзяржавы, у якой яго краiна не мае уласнага прадстаýнiцтва;

- правам звароту з петыцыяй у Еýрапарламент па пытаннях кампетэнцыi апошняга;

- правам звароту ý органы ЕС на адной з 12 афiцыйных моý Саюза i атрымання адказу на той жа мове.

Яшчэ у 1985г. па хадатайству сямi краiн, не уваходзiýшых у Супольнасць (Аýстрыя, Iрландыя, Нарвегiя, Лiхтэнштэйн, Фiнляндыя, Швейцарыя, Швецыя)* быý распрацаваны план стварэння Еýрапейскай эканамiчнай зоны (ЕЭЗ), якая б прадстаýляла сабой зону свабоднага гандлю з удзелам краiн супольнасцi. У 1994г. такая зона была створана гэтымi дзяржавамi, акрамя Швейцарыi.

Як паказала будучыня, ЕЭЗ стала крокам на шляху часткi гэтых краiн да поýнапраýнага членства у ЕС.

Еýрапейскi Саюз праводзiць актыýную палiтыку ý адносiнах да краін Усходняй Еýропы. У яго межах створан i дзейнiчае Еýрапейскi банк рэканструкцыi i развiцця для усходнеерапейскiх дзяржаý. Яго мэтай з’яýляецца падтрымка рыначных рэформ i парламентскай дэмакратыi ý гэтых краiнах.

У канцы 90-х гадоý у склад Еýрапейскага Саюза ýваходзiла 15 краін. Разам з тым, многiя еýрапейскiя дзяржавы афiцыйна заявiлi аб сваiм жаданнi далучыцца да iнтэграцыйных працэсаý у межах ЕС. Гэтыя пытаннi актыýна абмяркоýваюцца i iдзе падрыхтоýчы працэс. У 1993г. Еýрапейскi савет распрацаваý умовы ýступлення ý ЕС новых членаý (так званыя капенгагенскiя крытэрыi). Згодна з iмi кожная краiна-кандыдат павiнна мець:

-стабiльныя iнстытуты, гарантуючыя дэмакратыю, верхавенства закона, правы чалавека i абарону меншасцяý;

-функцыянуючую рыначную эканомiку i здольнасць саýладаць з канкурэнцыяй i сiламi рынка у межах Саюза;

-здольнасць прыняць на сябе абавязкi па членству, уключаючы прыхiльнасць да мэтаý палiтычнага, эканамiчнага i валютнага саюза.

У канцы 2000г. у Нiццы адбылася канферэнцыя на вышэйшым узроýнi краiн-членаý ЕС. Галоýнае пытанне было звязана з пашырэннем Саюза. Гэта пытанне было вырашана станоýча i былi нават унесены змяненнi ý колькаснае прадстаýнiцтва краiн-членаý у органах ЕС пасля яго пашырэння. Аднак больш канкрэтныя рашэнні ў гэтым сэнсе былі прыняты на сустрэчы лідэраў краін ЕС у Капенгагене ў снежні 2002г. Была дасягнута згода аб тым, што з 1 мая 2004г. У склад ЕС увойдуць наступныя 10 краін: Венгрыя, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія і Эстонія.

1 мая 2004 г. пасля доўгай працэдуры праверкі на адпаведнасць капенгагенскім крытэрыям адбылося самае буйнае пашырэнне ЕС. Агульная колькасць краін-удзельніц павялічылася да 25, а колькасць насельніцтва – да 455 млн. Чалавек. Унутраны валавы прадукт ЕС склаў пасля пашырэння амаль 10 000млрд. еўра. Гэтае пашырэнне ЕС мела, акрамя ўсяго іншага, вялікі палітычны сэнс. Яно абазначала канчатковае пераадоленне ялцінскіх пагадненняў 1945 г. аб раздзеле Еўропы на Усходнюю і Заходнюю.

У 2004 г. у Еўрапейскім Саюзе актыўна абмяркоўвалася праблема распрацоўкі і прыняцця канстытуцыі ЕС. Нягледзячы на дастаткова сурьёзныя рознагалоссі у ходзе яе падрыхтоўкі, 29 кастрычніка 2004 г. у Рыме кіраўнікі дзяржаў і урадаў 25 краін Еўрасаюза падпісалі праект адзінай канстытуцыі ЕС. Праект прадугледжвае увядзенне пасад прэзідэнта і міністра замежных спраў ЕС, далейшае паглыбленне інтэграцыі. Нягледзячы на тое, што у адпаведнасці з праектам канстытуцыі еўрапейскія дзяржавы адмаўляюцца яшчэ ад часткі свайго суверэнітэта , у галоўных сферах жыцця яны яго як і раней захоўваюць. Пасля падпісання праекта канстытуцыі пачынаецца працэс яе ратыфікацыі. Скарэй за ўсе ён будзе нялегкім і дастаткова працяглым. Тым не менш ратыфікацыя канстытуцыі будзе абазначаць яшчэ адзін сурьёзны крок на шляху далейшага развіцця працэса інтеграцыі у Еўропе.

Спіс крыніц і літаратуры

1. Кашкин С. Ю., Калиниченко П. А.,Четвериков А. О. Глава 1. Историческая эволюция Европейского Союза и его правовой системы: от европейской идеи к Европейской конституции // Введение в право Европейского Союза: учебник / Под ред. Кашкина С. Ю. — 3-е изд., перераб. и доп. — М.: «Эксмо», 2010.

2. Введение в право Европейского Союза. Учебное пособие. Под ред. Кашкин С.Ю. М., ЭКСМО 2005.

3. Бирюков М.М., Европейский Союз, Евроконституция и международное право. М., Научная книга 2006.

4. Энтин МЛ. Суд Европейских Сообществ. М., 1987.

5. Капустин А.Я., Европейский Союз: интеграция и право, М., 2000.

6. Хартли Т.К., Основы права Европейского Сообщества. Введение в конституционное и административное право Европейского Сообщества. М., 1998.

7. Шеленкова Н.Б., Европейская интеграция. Политика и право. М., 2003.

8. Anneli Albi. Implications of the European constitution // EU enlargement and the constitutions of Central and Eastern Europe. — Cambridge, UK: Cambridge University Press, 2008, 2005.

9. Sari, Aurel. The Conclusion of International Agreements by the European Union in the Context of the ESDP (англ.) // International and Comparative Law Quarterly. — Social Science Electronic Publishing, 2008. — Vol. 57. — P. 53—86.


* Гэта ý асноýным краiны, якiя ýваходзiлi ý ЕАСГ.