Смекни!
smekni.com

Методыка вывучэння марфалогіі (стр. 5 из 5)

Цешачы падлетка Мікіту, на вуліцы стала сонечна і цёпла.

Вольга маўчала, павольна заплятаючы валасы ў касу.

Ці ёсць падабенства паміж дзеепрыслоўем і дзеепрыметнікам, дакажы свой выбар

ёсць

няма


ДАДАТАК2

Заданні па тэме «Дзеепрыслоўе»

1. Выпішыце са сказаў дзеепрыслоўі:

Вавёркі спрытна зарываюць сухія шышкі ды, спяшаючыся, нясуць у свае гнёзды.

Сіратлівы бусел, задумаўшыся, стаяў на адной назе і падоўгу глядзеў, павярнуўшы дзюбу на поўдзень.

Недзе недалёка ў праліве крэкча, асядаючы, тоўсты летні лёд.

2. Спішыце сказы, падкрэсліце дзеепрыслоўі адной лініяй, а дзеепрыслоўныя звароты – дзвюма:

Андрэй не слухаў, не азіраючыся, ішоў далей.

Налюбаваўшыся баравікамі, Лабановіч, не спяшаючыся, прыступіў да збору.

3. Спішыце сказы, замяняючы дзеясловы, змешчаныя у дужках, дзеепрыслоўямі:

Як маладзее заўсёды сейбіт, (кідаць) ў новую раллю зерне свае надзеі.

Наперад песня рвецца, (страчаць) вясну, аж сонейка смяецца, (прачнуцца) ад сну.

(Пагойдвацца), спеюць жытнёвыя каласы.

4. Выпішыце са сказаў дзеепрыслоўі, вызначце іх марфалагічныя прыметы:

Шафёр скінуў газ, і аўтобус ціхенька, дзе часам падскокваючы на ямках і бразгаючы жалезным нутром, пакаціўся ў лагчыну і раптам затрубіў, сцішаючы ход: сярод шашы стаялі спутаныя коні, адзін на аднаго паклаўшы шыі. (В.Адамчык)

5. Зрабіце марфемны разбор дзеепрыслоўяў:

спяшаючыся;

запаўняючы;

зайшоўшы;

б’ючы;

6. Запішыце сказы, паставіўшы знакі прыпынку:

Яна [ Маруся ] адхінулася ад малога устала паспешліва выціраючы слёзы і пайшла да дзвярэй не разумеючы чаго хоча ад яе старая. (М.Стральцоў)

А потым бег падскокваючы па мёрзлым полі самалёт. Падняўся. Хіліўся на адзін бок робячы круг над мястэчкам. (М.Стральцоў)

7. Спішыце сказы, падкрэсліце дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі , вызначце іх марфалагічныя асаблівасці і сінтаксічную ролю:

На шыбе марознай узорам застыў, раскінуўшы крылы, аснежаны голуб.

Рассыпаючы фіялетавыя іскры, прайшоў заліты святлом трамвай.

8. Складзіце сказы па дадзеным схемам, дзеепрыслоўны зварот падкрэсліце як член сказа:

, | |.

………., | | , .

………., | | .

9. Дапоўніце сказы дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі:

У сінім небе, …, заліваліся жаваранкі.

Касыя праменні сонца пранікалі ў лес, … .

Лёгкі ветрык прабягаў над возерам, … .

10. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў, падбярыце сінанімічныя ім выразы. Складзіце з імі сказы.

задраўшы нос;

прапусціўшы міма вушэй;

вылупіўшы вочы;