У прамысловасці Беларусі пачатку XX ст. назіраліся значныя змены, звязаныя, па-першае, з завяршэннем прамысловай рэвалюцыі XX ст. Гэта азнпчала пераход ад ручной працы да ма-шыннай, павелічэнне колькасці фабрык і заводаў (каля 1200). Найбольш буйныя ільно-прадзільная фабрыка «Дзвіна» у Віцебску, папяровыя ў Добрушы.Найбольш хуткімі тэмпамі развівалася дрэ-ваапрацоўчая прамысловасць. Па-другое, з пераходам капіталізму на рубяжы XIX - XX ст. у вышэйшую стадыю - імперыялізм. Гэта праявілася ў канцэнтрацыі капіталу. Ствараюцца акцыянерныя таварыствы і сіндыкаты. Сіндыкаты - гэта аб'яднанне прадпры-мальнікаў па сумеснай вытворчасці і збыту прадукцыі. Вядучую ролю пачынаюць адыгрываць банкі, галоўнае месца належыла Мінскаму камерцыйнаму банку.
Прамысловасць Беларусі ў гэты перыяд з'яўлялася састаўной чіісткай агульнарасійскай эканомікі. I таму, як ва ўсёй Расіі, тут раслачаўся эканамічны крызіс 1900-1903 гг., ц потым дэпрэсія (застой), якая працягвалася да 1908 г. У выніку многія заводы і фабрыкі сталі скарачаць сваю вытворчаець, павысілася беспрацоўе. 3 1908 г. і да пачатку першаіі сусветнай вайны назіраецца ўздьш прамысловасці.
У пачатку XX ст. Беларуская прамысловасць мела свае
асаблівасці:
• Нізкі ўзровень канцэнтрацыі вытворчасці: прьівалодалі дробныя прадпрыемствы (да 50 рабочых).
• Дробная рамесная вытворчасць давала болыдасць прамысловай прадукцыі.
• Прамысловасць спецыялізавалася на апрацоўцы мясцовай ляс-ной і мінеральнай сыравіны і прадукцыі сельскай гаспадаркі.
• Прывалодала лёгкая прамысловасць, паколькі адсутнічала сы-равіна для цяжкай прамысловасці.
• Вялікая працягласць чыгуначнай сеткі. Па насычанасці чыгу-начнымі лініямі Беларусь у 1913 г. перавышала ў 1,8 разоў Еўрапейскую Расію.
У пачатку XX ст. капіталізм у Беларусі пранік як у па-мешчыцкую, так і сялянскую гаспадарку, у той жа час захоўваліся прыгонніцкія перажыткі, пакінутыя рэформай 1961 г. малазямел-ле і беззямелле сялян. Капіталізм у сельскай гаспадарцы развіваўся па прускаму шляху - марудна з захаваннем буйнога па-мешчыцкага землеўладання.
Рост сялянскага руху прымусіў урад правесці аграрную рэформу. Праект рэформы распрацаваў Пётр Аркадзьевіч Сталыпін .(старшыня савета міністраў і міністр унўтраных спраў). Па рэфор-ме прадугледжвалася разбурыць сялянскую абшчыну і стварыць у вёсцы апору самадзяржаўя - клас залежных сялян.
Указ Мікалая II ад 9 лістапада 1906 г. паклаў пачатак рэ-форме. Сялянам дазвалялася выйсці з абшчыны і атрымаць свой
надзел у прыватную ўласнасць. Усе раздробленыя адрэзкі зямлі се-лянін аб'ядноўваў у адно поле-адруб (яго можна было перадаць па нашчадству). Тут жа будавалася сядзіба селяніна — атрымліваўся хутар. Працэнт стварэння хутароў на Беларусі быў вышэйшы, чым у Расіі. Сялянам аказвалася дапамога ў куплі зямлі праз Сялянскі банк. Дазвалялася перасяляцца на ўскраіны, дзе многа свабодных зямель (у Сібір, Урал, сярэднюю Азію).
Практычна гэта быў пераход ад прускага шляху да аме-рыканскага. 12% сялян Беларусі стварылі хутары. Бедныя сяляне маглі прадаць свой надзел і перабрацца ў горад. Рэформа сад-зейнічала росту сельскагаспадарчай вытворчасці. К 1913 г. Бела-русь была буйнейшым раёнам па вырошчванню бульбы і льну. Былі створаны мясцовыя органы кіравання - земствы. Яны дапа-магалі ўмацоўваць хутарскую гаспадарку. Рэформа была не завер-шана - у 1914 г. пачалася I сусветная вайна.
Такім чынам, прамысловасць і сельская гаспадарка Бела-русі ў пачатку XX ст. упэўнена ішла па капіталістычнаму шляху развіцця.
У II палове 80-х гг. адбыліся карэнныя змены ў грамадска-палітычным жыцці. Галоўнымі з іх сталі дэмакратызацыя грамад-ства і фарміраванне шматпартыйнасці. Пачатак гэтым працэсам паклаў красавіцкі 1985 г. Пленум ЦК КПСС, на якім М.С. Гарба-чоў абвясціў курс на перабудову.
Дэмакратызацыя азначала пашырэнне ролі народа ў жыцці грамадства і галоснасць - магчымасць адкрыта выказаць свае по-гляды. Узрасла роля друку, грамадскіх арганізацый.
У 1989 г. упершыню адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР на альтэрнатыўнай аснове, гэта значыць выбаршчыкі маглі выбраць 3 некалькі кандыдатаў аднаго. Да гэтага на працягу ўсяго існавання савецкай улады на выбары вызначаўся толькі адзін кан-дыдат.
У 1990 г. па новаму выбарчаму закону праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны савет і мясцовыя саветы. Ва ўмовах аднапартыйнай сістэмы большасць месцаў атрымалі ка-муністы. Адзінай партыяй, якая супрацьстаяла ў той час КПБ, з'яўляўся БНФ (Беларускі народны фронт), створаны ў 1989 г. на чале з З.С. Пазняком.
Рэальным крокам да фарміравання шматпартыйнай сістэмы ў грамадстве стаў прыняты ў 1990 г. Закон СССР «Аб грамадскіх аб'яднаннях». У адпаведнасці з гэтым законам у Беларусі ў пачатку 90-х гг. было створана больш 10 партый, найболып вядомая ся-род іх - Беларуская сялянская партыя. Мэта яе - абараняць эка-намічньш і палітычныя правы сялянства. Працэс фарміравання палітычных партый на Беларусі праходзіў вельмш вяла, яны былі нешматлікімі. Але, сам факт складвання шматпартыйнасці азна-чаў канец манаполіі КПСС - КПБ на ўладу і быў адным з праяўленняў дэмакратызацыі грамадства. А гэта азначала, што ў грамадска-палітычным жыцці рэспублікі адбываюцца карэнныя змены.
Пачатак XX ст. увайшоў у гісторыю Беларусі як цацыяналь-на-культурнае адраджэнне беларусаў. У гэты час узнікае рух за грамадскае прызнанне самога факта існавання беларускага народа і яго культуры. Найболыы актыўнай сілай нацыянальна-культурнага руху з'яўлялася сялянская і дробнашляхецкая інтэлігенцыя. Памешчыкі і буржуазія не толькі не спрыялі бела-рускаму нацыянальнаму руху, але і змагаліся з ім у складзе расійскіх і польскіх нацыянальных груповак.
Ідэйна-палітычным кіраўніком беларускага нацыянальнага руху ў пачатку XX ст. была нацыянальна-дэмакратычная партыя БСГ (Беларуская сацыялістычная Грамада), а з 1907 па 1915 г., за-снаваная ёю, легальная газета «Наша ніва». БСГ створана ў 1902 г. на аснове гурткоў беларускай студэнцкай і вучнёўскай моладзі ў Мінску, Вільні. Стваральнікі і кіраўнікі - браты Іван і Антон Луц-кевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка) і інш.
Першым друкаваным органам БСГ і першым легальным пе-рыядычным выданнем на беларускай мове стала газета «Наша до-ля». Выдавалася яна кароткі срок з 1 верасня па 1 снежня 1906 г. у Вільні. Усяго выйшла 6 нумароў. Газета мела рэвалюцыйна-дэмакратычны характар, таму з шасці яе нумароў пяць было канфіскавана паліцыяй, а сама газета была забаронена.
У лістападе 1906 г. БСГ пачала выдаваць новую легальную газету на беларускай мове «Наша ніва». Гэта была навукова-асветніцкая і літаратурна-мастацкая штотыднёвая газета. 3 са-кавіка 1914 г. і да канца яе існавання рэдактарам «Нашай нівы» быў Янка Купала. Вакол газеты групавалася вялікая колькасць пісьменнікаў і грамадска-палітычных дзеячаў. Сярод іх - Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч, Цішка Гартны, Вацлаў Лас-тоўскі і інш. Газета была разлічана перш за ўсё на вясковага чыта-ча і нацыянальную інтэлігенцыю. У сіі знайшлі шырокае адлюс-траванне матэрыялы пра народнае жы'ццё, нацыянальны характар беларусаў. Яна выступала за права свабодна карьіртацца беларускай мовай, развіваць на ёй нацыянальную культуру. Прапаганда-вала нацыянальна-культурную і тэрытарыяльную аўтаномію Беларусі. Такім чынам, беларускі нацыянальна-культурны рух у пачатку XX ст. заклаў падмурак духоўнага адраджэння беларускага народа.
Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь адбылося ў па-чатку 90-х гг. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Афармленне дзяржаўнай незалежнасці РБ адбылося праз год. 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне аб наданні канстытуцый-нага статуса Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Адначасова спынілася ўмяшанне цэнтра ў жыццё рэспублікі - усе прадпрыем-ствы саюзнага падпарадкавання на тэрыторыі рэспублікі пера-водзіліся ва ўласнасць БССР. 19 верасня 1991 г. была зацверджана назва суверэннай дзяржавы - «Рэспубліка Беларусь» і яе сімволіка: бела-чырвоны-белы сцяг і герб «Пагоня». Але гэта сімволіка праіснавала толькі чатыры гады. 14 мая 1995 г. на рэфе-рэндуме болынасць насельніцтва прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў, якія існуюць і цяпер.
/ Між тым у 1991 г. перастаў існаваць СССР. Набыўшыя суве-рэнітэт рэспублікі СССР 8 снежня 1991 г. падпісалі пагадненне аб утварэнні СНД - Садружнасці Незалежных Дзяржаў - Белавеж-скае пагадненне. Гэта гістарычная падзея адбылася ў Беларусі, у Белавежскай пушчы, у Віскулях. Пагадненне падпісана кіраўнікамі Беларусі (Станіслаў Шушкевіч), Расіі (Барыс Ельцын), Украіны (Леанід Краўчук). Цэнтрам СНД вызначаны г Мінск.
Суверэнітэт Беларусі быў замацаваны Канстытуцыяй РБ, якая прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Гэта была пятая па ліку Канстытуцыя ў гісторыі Беларусі (Канстытуцыі БССР прымаліся ў 1919, 1927, 1937, 1978). Канстытуцыя 1994 г. абвясціла РБ унітарнай дэмакратыянай сацыяльна-прававой дзяр-4 жавай. Тэрмін «сацыяльна-прававая дзяржава» азначае, што ас-ноўнай мэтай РБ з'яўляецца стварэнне ўмоў для свабоднага развіцця асобы, рэалізацыя яе інтарэсаў у рамках існуючых законаў.
Канстытуцыя ўстанавіла новую - прэзідэнцкую форму дзяр-жаўнага кіравання. Пры прэзідэнцкай форме кіравання Прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком дзяржавы. Ён фарміруе вышэйшы выка-наўчы орган улады - урад (Савет Міністраў) і нясе адказнасць за яго дзейнасць. Першы Прэзідэнт РБ - Аляксандр Рыгоравіч Лу-кашэнка. Ён быў выбраны 10 ліпеня 1994 г.
У 1996 г. у рэспублікі абвастрыўся крызіс паміж закана-даўчай (Парламент) і выканаўчай (Прэзідэнт, Савет Міністраў) уладамі. 3 мэтай выйсця з яго Прэзідэнт выступіў з ініцыятывай правядзення рэферэндума. 24 лістапада 1996 г. рэферэндум ад-быўся. Яго вынікам было прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі РБ 1994 г. са змяненнем і дапаўненнем , прапанаванымі Прэзідэнтам.
Такім чынам, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь замацавала суверэнітэт Беларусі.