Смекни!
smekni.com

Воспитание в трудах С. Т. Шацкого (стр. 11 из 11)

Прычыны, асноўныя падзеі і вынікі буржуазна-дэмакратычных 1905-1907 гг. і лютаўскай 1917 г. рэвалюцый у Беларусі.

У пачатку XX ст. у Беларусі адбыліся дзве буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі. Буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1905-1907 гг. была вызвана пагаршэннем становішча народа ў су-вязі з эканамічным крызісам у пачатку XX ст. Сотні прадпрыемст-ваў спыялі або скарачалі вытворчасць. Павялічылася беспрацоўе. Пачаткам рэвалюцыі сталі падзеі 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу, названыя «Крывавай нядзеляй». Было расстраляна мірнае шэсце рабочых з петыцыяй да цара. Студзеньскі рух салідарнасці ахапіў каля 30 гарадоў і мястэчкаў Беларусі. Новы ўздым палітычнага рабочага руху быў звязаны са святкаваннем 1 Мая. Разгортваўся сялянскі рух. Першым найболын значным выступленнем была за-бастоўка сялян-падзёншчыкаў і батракоў у чэрвені 1905 г., якая ахапіла амаль усе маёнткі Навагрудскага павета. У Мінску і Брэс-пе одбыліся выступленні салдат.
Каб спыніць рэвалюцыйны рух, царскі ўрад пайшоў на ўступкі. 17 кастрычніка Мікалай II падпісаў Маніфест, абвяш-чаўшы дэмакратычныя свабоды і скліканне заканадаўчай Дзяр-жаўнай думы. У гэты час праходзіла ўсерасійская кастрычніцкая палітычная стачка. На Беларусі найбольш актыўна ў ёй выступалі чыгуначнікі. 18 кастрычніка ў Мінску адбыўся Курлоўскі рас-стрэл. Губернатар Курлоў загадаў адкрыць агонь па ўдзельніках мітынгу на Прывакзальнай плошчы ў Мінску. Было забіта 100 ча-лавек, каля 300 паранена. Аналагічныя падзеі адбыліся ў Віцебску 19 кастрычніка.Тут таксама быў расстраляны мірны мітынг. Усе-расійская кастрычніцкая стачка перарасла ў снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маскве. У Мінску ў снежні 1905 г. пачалася ўсеагульная стачка, але ва ўзброенае паўстанне яна не перарасла.
На працягу 1906-1907 гг. назіраўся павальны спад рэвалю-цыі. Каб супакоіць сялян, былі адменены выкупныя плацяжы за зямлю, указам ад 9 лістапада 1906 г. аб выхадзе сялян з абшчыны пачалася Сталыпінская аграрная рэформа. Гэта, а таксама стварэн-не Дзяржаўнай думы - першага парламента ў Расіі, стала га-лоўнымі вынікамі рэвалюцыі. Трэццячэрвенскім дзяржаўным пераваротам 1907 г., калі цар распусціў II Дзяржаўную думу, закон-чылася першая буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Расіі.
Г лоўнай прычынай лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі былі цяжкасці, вызваныя першай сусветнай вайной. Цэны з 1913 па 1917 гг. на харчовыя прадукты ўзраслі ў 5-8 разоў. Паражэнне рускай арміі, цяжкія ўмовы франтавога жыцця сад-зейнічалі росту антываенных і антыўрадавых настрояў -сярод сал-дат. Працоўныя патрабавалі міру, хлеба, зямлі. Лютаўская рэва-люцыя адбылася 23 лютага-2 сакавіка 1917 г. У выніку было звергнута самадзяржаўе у Расіі. 2 сакавіка Мікалай II адрокся ад прэстола. У краіне ўстанавілася двоеўладдзе - буржуазны Часовы ўрад і Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
За два месяцы пасля рэвалюцыі ў Беларусі было створана 37 Саветаў, у якіх пераважалі меншавікі, бундаўцы, эсэры, хаця ар-ганізатарамі Саветаў у болыпасці выпадкаў з'яўляліся балыпавікі (М.В. Фрунзе, І.Е. Любімаў і інш.). Органы Часовага ўрада на Бе-ларусі прадстаўлялі губернскія і павятовыя камісары, прызнача-ныя з прадстаўнікоў буржуазіі і памешчыкаў. Галоўным вынікам лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі стала выразнае акрэсліванне трох галоўных груповак сіл, якія ўпарта пачалі барацьбу за ўладу і ўплыў на народныя масы:
1) Часовы ўрад і яго прыхільнікі;
2) балынавікі - РСДРП(б) і яе арганізацыі;
3) нацыянальна-дэмакратычныя партыі і арганізацыі, і перш
за ўсё БСГ.
Такім чынам, буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі у пач. XX ст. актывізавалі грамадства, прывялі яго да размежавання палітычных сіл.

Развіццё культуры ў Рэспубліцы Веларусь на сучасным этапе

На сучасным этапе, з канца 80-х - пач. 90-х гг. у Беларусі назірвецца культурнае Адраджэнне. Беларусь вяртаецца да сваіх гістарычных каранёў, нацыянальнай гістарычнай спадчыны, прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцей.
Важнае значэнне ў культурна-нацыянальным Адраджэнні маюць прынятыя законы: аб мовах, аб культуры, аб адукацыі.
Сярэднія школы перайшлі на новыя праграмы навучання, падручнікі беларускіх вучоных. З'явіліся гімназіі, ліцэі, коледжы.
За апошнія гады стала выходзіць шмат новых перыядычных выданняў, у тым ліку культурна-гістарычныя часопісы «Спадчына», «Беларуская мінуўшчына», «Беларускі гістарычны часопіс». На іх старонках адноўлены сумленныя ўмёны дзеячаў гісторыі і культуры - У.М. Ігнатоўскага, аўтара «Кароткага нары-са гісторыі Беларусі», В.Ю. Ластоўскага, гісторыка, аўтара «Кароткай гісторыі Беларусі» і інш. Беларуская літаратура вярнула забароненыя творы і імёны С. Грахоўскага, А. Звонака, У. Дубоўкі, М. Гарэцкага і інш. Пісьменнікі звяртаюцца да гістарычнай тэмы: К. Тарасаў-«Памяць пра легенды», В. Чаропка-«Імя ў летапісе», У. Арлоў-«Таямніцы полацкай гісторыі».
Ажывілася тэатральнае і музычнае мастацтва. Узніклі новыя тэатры-Альтэрнатыўны Маладзёжны, «Вольная -сцэна» у Мінску. У 1997 г. у тэатры імя Я. Купалы пастаўлена п'еса А. Дударава «Князь Вітаўт». Традыцыйнымі сталі музычныя фестывалі «Мінская вясна», «Славянскі базар» у Віцебску. У 1996 г. балетная трупа Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета гаст-раліравала ў Японіі.
Шырокія сувязі з заменымі краінамі падтрымлівае Бела-русь у галіне навукі. Рэспубліка ўдзельнічае ў абмеркаванні шля-хоў павышэння бяспекі ядзернай энергетыкі ў рамках МАГАТЭ.
Паспяхова развіваецца выяўленчае мастацтва. Чарнобыль-скай катастрофе прысвечаны новы цыкл карцін - «Чарнобыль» Міхаіла Савіцкага. У 90-я гады адкрыты помнікі Францыску Ска-рыне ў Лідзе (скульптар В. Янушкевіч), Язэпу Драздовічу ў Мінску (скулыітар У. Голубеў), Кірылу Тураўскаму ў гарадскім па-сёлку Тураў (скулыітар М. Унькоў). У 1997 г. беларускаму народу вернута яго нацыянальная святыня - М. Кузьміч зрабіў точную копію крыжа Ефрасінні Полацкай.
Такім чынам, на сучасным этапе назіраецца Адраджэнне бе-ларускай нацыянальнай культуры.