У XIII-XIV ст. Вялikае княства Лiтоускае змагалася з крыжакамi i мангола-татарамi. Найбольш небяспечным быу Тэутонскi ордэн. Яго агрэсiя iшла пад знакам распаусюджвання каталiцызму, анямечання славяна-балцкага насельнiцтва. Многiя сыны Беларусi праславiлiся у барацьбе з крыжакамi. У 1314 г. Давыд Гарадзенскi (ваявода Гароднi) разбiу крыжакоу, якiя напалi на Навагрудак. Яго дружына разбiла крыжакоу, якiя асаджалi Пскоу. Загiнуу Давыд Гарадзенскi у 1324 г. у час паходу на нямецкую крэпасць Брандэрбург.
У барацьбе з крыжакамi прайшлi апошнiя гады княжання Гедымiна. Ён загiнуу ад нямецкага ядра у час асады нямецкай крэпасцi Баербург. Пасля смерцi Гедымiна справу абароны Вялшага княства Лiтоускага працягвау яго сын Альгерд. Акрамя крыжацкай агрэсii, яму прыходзiлася адбiваць мангола-татарскiя набегi. Так, у 1348 г. войска Вялikага княства Лгтоускага атрымала перамогу над крыжакамi на рацэ Стрэве. У 1362 г. князь Альгерд разбiу мангола-татарскае войска у бiтве на рацэ Сiнiя Воды. I, хаця перыядычна мангола-татары яшчэ здзяйснялi набегi на беларускiя землi, мангола-татарскае iга тут устаноулена не было.
15 лiпеня 1410 г. пад Грунвальдам (тэр. Польшчы) адбылася рашаючая бiтва памiж аб'яднаным польска-вялiкакняжацкiм войскам i Тэутонскiм ордэнам. Kiравалi саюзным войскам польскi кароль Ягайла i вялiкi князь Лiтоускi Вiітаут. У бai загiнуу вялiki магiстр ордэна Юнгiнген. Армiя ордэна практычна пераcтала iснаваць. Такiм чынам, Грунвальдская бiтва прыпынiла агрэсiю Тэутонскага ордэна на усход.
У снежнi 1925 г. на XIV з'езде ВКП(б) узяты курс на сацыялiстычную iндустрыялiзацыю. Iндустрыялiзацыя - пераход да машыннай тэхнiкi, развiццё у першую чаргу цяжкай прамысловасщ, як галiны, якая вызначае эканамiчны патэнцыял краiны.
Першыя крокi iндустрыялiзацыi на Беларусi, былi зроблены ужо у 1925-1928 гг. Мiнсkiя заводы «Энергiя», «Камунар» паклалi пачатак станкабудаванню, а пабудаваная у 20 км ад Оршы Арахоуская БелДРЭС уздыму энэргетыкi. У далейшым iндустрыялiзацыя здзяйснялася па пяцiгодках (1-1928-1932, II-1933-1937, III .з 1938 г.).
Асаблiвасцю iндустрыялiзацыi на Беларусi было развiцё пераважна лёгкай прамысловаецi (група Б). У асноуным яна развiвалася на мясцовай сыравiне. Гэта харчовая, тэкстыльная, папяровая, дрэваапрацоучая прамысловасць. Але узнiклi i новыя галiны: машынабудаванне, станкабудаванне, вытворчасць радыёапаратуры. Выраблялi цэмент, цэглу, хiмiчныя угнаеннi. У гады iндустрыялiзацыi пабудаваны Магiлёуская фабрыка штучнага валакна, Гомсельмаш, Крычаускi цэментны завод, Мiнскi радыёзавод, кандытарскiя фабрыкi «Камунарка» у Мiнску i «Спартак>> у Гомелi i iнш.
Нягледзячы на гэтыя пocпexi i разгортванне сацыялiстычнага спаборнiцтва, прадукцыйнасць працы павялiчылася усяго у 2 разы. У гады iндустрыялiзацыi пагоршылася становiшча сялян, прадукты працы якiх iшлi на iндустрыялiзацыю.
Курс на калектывiзацыю быу узяты у снежнi 1927 г. на XV з'ездзе ВКП(б). Калектывiзацыя - працэс аб'яднання аднаасобных сялянскiх гаспадарак у калектыуныя гаспадаркi.
Спачатку калектывiзацыя была добраахвотнай. Сялянам прапаноувавалi розныя формы каапeрацыi, жадаючыя маглi уступаць у кагасы i саугасы. Але к 1928 г. калгасы складалi толькi 1%. Краiне ж былi патрэбны сродki для iндустрыялiзацьп. Таму было вырашана аб'яднаць ycix сялян у калгасы i саугасы з тым, каб дзяржава магла распараджацца сельскагаспадарчай прадукцыяй. Так з 1929 г. пачынаецца гвалтоуная калектывiзацыя, якая у асноуным завяршаецца к 1932 г. У вынiку, калектывiзацыя, па сутнасцi была падменена «расkулачваннем». У кулакоу, тых хто не хацеу уступаць у kалгасы, адбiралi маёмасць i высылалi у Сiбiр. На тых, хто выступау за выканане добраахвотнасцi i паслядоунасцi у правядзеннi калектывiзацыi, навешвалi ярлык «прышчэпаушчыны». Д.Ф. Прышчэпау - нарком земляробства БССР. Ён выступау за захаваннe хутароу, добраахвотнасць калектывiзацыi.
У вынiку у гады калектывiзацыi быу рэпрэсiраваны кожны 6-ты сялянiн Беларусi. Сяляне былi аб'яднаны у калгасы i саугасы, былi лiквiдаваны хутары. Такiя галоуныя вынiкi iндустрыялiзацыi i калектывiзацыi на Беларусi.
У другой палове XIV-XV ст. асноунымi галiнамi гаспадаркi •з'яулялiся земляробства i жывёлагадоуля. Зямля належыла феaодалам. Буйшейшым феадалам была дзяржава, якая мела вялiкiя зямельныя абшары. Галоуным уладальнikам дзяржауных зямель з'яyляуся сам вялiкi князь. Буйнейшых землеуладальнiкау называлi магнатамi, сярэднiх i мелкiх — шляхтай. 3 XV ст. шляхтай сталi называць увесь клас феадалау. Панская гаспадарка мела натуральны характар. Фальваркi (гаспадаркi, разлiчаныя на рынак) у kанцы XV ст. з'яулялicя спарадычнымi. На панскай гаспадарцы працавалi за-лежныя сяляне. Прывiлей Казiмiра 1447 г. паклау пачатак запрыгоньванню сялянства. Прыгонныя сяляне - гэта сяляне, якiя не мелi сваей зямлi i асабiста залежылi ад феадала. Яны выконвалi павiннасцi - паншчыну i аброк. Грашовы аброк - чынш, данiна прадуктамi - дзякло.
У гэты час адбываецца рост гарадоу i мястэчкау. У гарадах працавалi рамеснiкi-ганчары, ювелiры, шауцы, кавалi i iншыя. Нязменным спадарожнiкам рамяства з'яуляуся гандаль. Адзiн-два разы у тыдзень праводзiлiся таргi. У буйнейшых гарадах адзiн раз у год адбывалiся ярмаркi. На гарадскiх рынках iшoy гандаль памiж гарадамi i вескамi.
Дзяржауна-палiтычнае жыццё у другой палове XIV-XV ст. звязана з прауленнем вялiкага князя Альгерда (1345-1377) i Ягайлы (1377-1392). Калi Альгёрд праводзiу палiтыку збiрання тэрыторыi вакол Вiльш, то Ягайла не стау пераемнiкам гэтай палiтыкi. Актывiзацыя захопнiцкай палiгыкi крыжакоу падштурхнула ВКЛ да саюза :з Польшчай. У 1385 г. Ягайла заключыу Крэускую унiю з Польшчай. Ажанiушыся з польскай каралевай Ядзвiгай, ён стау польскiм каралём i прыняу каталiцызм. Гэту падзею можна лiчыць часам змянення палiтычна-прававога становiшча беларускiх зямель. Праваслауная знаць беларускага паходжання ставiлася у няроунае становiшча з феадаламi каталiцкай веры. Гарадзельскi прывiлей 1413 г. не дазваляу праваслаунай знацi займаць пасады у дзяржауным Kipаваннi. Гэта вызвала незадавальненне у ВКЛ. Першым адкрыта выступiу cупраць гэтага стрыечны брат Ягайлы князь Вiтаут. У 90-я гг. XIV ст. ён узнавiу незалежнасць ВКЛ.
Пасля савецка-польскай вайны па Рыжскаму Mipy (18 са-кавiка 1921 г.) Заходняя Беларусь аказалася у складзе Польшчы. Палякi называдi гэтую тэрыторыю «крэсамi усходнiмi». Назва «крэсы» - ускраiна, адпавядала эканамiчнаму становiшчу Зах. Беларусi. Яна з'яулялася аграрна-сыравiным прыдаткам Польшчы., рынкам танных рабочых рук i збыту прадукцыi. У параунанш з БССР Зах. Беларусь вырабляла прамысловай прадукцыi у 9 разоу меньш, хоцъ па тэрыторыi i наеельнiцтву яны былi амаль роуныя. Адсутнасцъ прамысловасцi вяла к беспрацоую, а гэта вымушалa беларусау эмiгрыраваць у Канаду, Францыю i iншыя дзяржавы. Акрамя таго, праводзiлася палiтыка паланiзацыi (насаджэнне польскай мовы i культуры).
У Заходяяй Беларусi польскi урад пасяляу асаднiкау - былых польсkiх афiцэрау. iм давалiся тут землi, за кошт зямель сялян. Аcаднiкi практычна здзяйснялi надзор за благанадзейнасцю наcельнiцтва. Тэрыторыя Заходняй Беларусi з'яулялася «санiтарным кардонам», тут праводзiтся палiтыка санацыi аздараулення ад камунiстычнвх iдэй.
У Заходняй Беларусi разгарнууcя масавы рух супраць прыгнёту буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Барацьба набыла партызанскi характар. Яе узначальвала КПЗБ (В. Харужая, С.
Прытыцкi) i нацыянальныя партыi i арганiзацыi. Польскi урад вымушаны быу увесцi на тэрыторыю Заходняй Беларусi войскi.
1 верасня 1939 г. Гiтлер напау на Польшчу. Пачалася другая сусветная ваттна. У адпаведнасцi з дамоуленасцю на пакту Молатава-Рыбентропа, 17 верасия 1939 г. савецкiя войскi уступiлi у Заходнюю Беларусь, пачалося яе далучэнне да Савецкай. 28-30 кастрычнiка 1939 г. у Беластоку прайшоу Народны сход. Ён вынес рэзалюцыю аб уваходзе Зах. Беларусi у склад БССР. 12 лiстапада Вярхоуны Савет прыняу рашэнне аб далучэннi Заходняй Беларусi да БССР. Такiм чынам, адбылося уз'яднанне беларускага народа.
1 лiпеня 1569 г. была падпiсана Люблiнская унiя памiж Польшчай i Вялiкiм княствам Лiтоускiм. Утварылася Рэч Паспалiтая.
Сярод прычын yнii 1569 г. адной з самых важных было жаданне пануючага класа ВКЛ, дробнай i сярэдняй шляхты, займець шляхецшя вольнасцi, якiя мела польская шляхта. Але усе ж галоунай прычынай аб'яднання стала цяжкае знешне-палiтычнае становiшча ВКЛ. Iшла Лiвонская вайна памiж Маскоускай дзяржавай i ВКЛ (1558-1583). Войскамi Iвана Грознага быу захоплены Полацк. Сiлы ВКЛ былi на мяжы магчымасцi, княству патрабавауся саюзнiк у барацьбе. У гэтай сiтуацыi позiрк быу кiнуты на захад, таму што княства мела вопыт унутраных саюзау з Польшчай (Крэуская унiя 1385). Да таго ж, Польшча сама дамагалася унii. Па-першае, шмaтлiкая шляхта iмкнулася абагацiца за кошт зямель ВКЛ, набыць новыя пасады. Па-другое, Польшча з'яулялася самай моцнай каталiцкай дзяржавай ва Усходняй Еуропе i яна iмкнулася распаусюдзiць каталiцызм на беларускiя, украiнскiя, рускiя землi.
Пасля падпiсання Люблiнскай унii вышэйшым органам улады станавiуся агульны сейм, якi збiрауся на тэрыторыi Польшчы. Выключна да кампетэнцыi Рэчы Паспалiтай адыходзiла внешняя палiтыка. У ВКЛ поунасцю захоувауся былы адмiнiстрацыйны апарат, асобнае ад Польшчы заканадауства, суд, свая пячатка i войска. Але мясцовыя магнаты гублялi свае першанства у краiне. Для шырокага ж кола шляхты паустау канкурэнт на валоданне землямi польская шляхта. Шляхта ВКЛ змагаецца за самастоинасць. Любое выступление лiгоускага боку за аднауленне незалежнасцi заканчвалася значнымi уступкамi Вялiкаму княству Лiтоускаму. На працягу 70-80 гг. XVI ст. у ВКЛ рэгулярна збiралiся агульнадзяржауныя сеймы. 3 пачатку 80-х гг. у княстве пачынае дзейнiчаць Галоуны трыбунал.
Але самым моцным усплёскам дзяржаунай незалежнасцi ВКЛ было прыняцце Статута 1588 г., якi па сутнасцi, скасоувау многiя пастановы Люблiскай унii. У тым лiку ён не дазваляу палякам мець землi i займаць пасады у ВКЛ.
Такiм чынам, пасля заключэння Люблiнскай унii, ВКЛ захоувала пэуную самастойнасць у складзе Рэчы Паспалiтай.