У канцы 20-х — 30-я гг. у Савецкай Беларусi усiльвауся таталiтарны рэжым форма дзяржаунай улады, пры якой ажыццяуляецца поуны (татальны кантроль над усiмi сферамi жыцця грамадства. У краiне умацоуваецца культ асобы Сталша. Культ асобы - узвялiчванне ролi аднаго чалавека, прытсванне яму вызначальнага уплыву на ход гiстарычных падзей.
У гэты час страцiлi сваю ролю Саветы i грамадскiя арганiзацыi. Узрасла роля НКУС (Народнага камiсарыята унутраных спрау). Ва умовах аднапартыйнай сiстэмы забаранялiся дэмакратычныя арганiзацыi. Правы i свабоды грамадзян, абвешчаныя у Канстытуцыi СССР 1936 г. i Канстытуцыi БССР 1937 г., на самой справе не ажыццяулялiся. Абуральным парушэннем правоу чалавека з'яулялiся рэпрэсii. Рэпрэсiям падвяргалiся многiя дзяржауныя i палiтычныя дзеячы.У 1937 г былы пушчана у ход версiя аб тым, што у Беларусi дзейнiчае нацыянальна-фашысцкая арганiзацыя на чале з кiраунiком рэспублiкi М.Ф. Гikалам, А.Р. Чарвяковым, М.М. Галадзедам i iнш. Усе яны падверглiся рэпрэсiям.
У 30-я гг. на беларускую iнтэлiгенцыю павесiлi ярлык «нацдэмаушчыны» («нацыянальнага дэмакратызму»). Iх абвiнавачвалi у антысавецкай дзейнасцi з мэтай рэстаурацыi капiталiзму. Ахвярамi сталi З.Ф. Жылуновiч (Цiшка Гартны), У.М. Iгнатоускi, В.Ю. Ластоускi, I.I. Галубок. Сфабрыкавана паклёпная кампанiя супраць неiснаваушага «Саюза вызвалення Беларусi» (СВБ). Было асуджана 90 чалавек, галоуным чынам работнiкау культуры, навукi, мастацтва. Кiраушцтва «Саюзам вызвалення» прыпiсвалася Янку Купалу. Толькi спроба самагубства выратавала яго ад рэпрэсii. У лагерах i турмах загiнула больш 50 пiсьменнiкау, у тым лiку Максiм Гарэцкi, Мiхась Чарот i iнш.
Месцам масавых растрэлау i захавання савецкiх грамадзян у 1937-1941 гг.. стала урочышча Курапаты каля Мiнска. Органамi НКУС БССР тут было растрэляна больш 30 тыс. чалавек. На месцы растрэлу створаны мемарыял.
Такiм чынам, у канцы 20-х - 30-я гг. у БССР усталявауся таталiтарны рэжым, якi суправаджауся масавымi рэпрэсiямi.
XVI — першай палове XVII ст. увайшлi у гiсторыю Беларусi як Час найвялгкшага культурнага уздыму. Гэта эпоха Адраджэння на Беларусi.
Найбольш значнай з'явай культурнага жыцця Беларусi пачатку XVI ст. стала дзейнасць беларускага друкара, ураджэнца Полацка Францыска Скарыны. Першую сваю кнiгу, «Бiблiю», ён надрукавау у Празе 6 Жнiуня 1517 г. У 1520 г. Скарына заснавау друкарню у Вiльнi i выдау тут «Малую падарожную кнiжку», «Апостал». Яны былi адрасаваны, перш за усе, свецкаму чытачу. Здабытак Скарыны налiчвае 25 выданняу, i усе яны адмечаны высокай тэхнiкай выканання.
Прадаужальнiкамi справы Ф. Скарыны сталi Сымон Будны i Baciль Цяпiнскi. Сымон Будны у 1562 г. адкрыу друкарню у Нясвiжы, там быу выдадзены яго славуты «Катэхiзiс». Гэта была першая беларускамоуная кнiга, выдадзеная на тэрыторыi Беларусi.
Эпоха Адраджэння на Беларусi - гэта эпоха станаулення i развiцця беларускай мовы, нацыянальнай пiсьменнасцi i лiтаратуры. Культура гэтага часу была цесна звязана з царквой. Пачатковыя школы iснавалi пры царкоуных брацтвах. Брацтвы нацыянальна-рэлiгiйныя арганiзацыi праваслаунага на-сельнiцтва гарадоу. У 1570 г. у Вiльнi пачау дзейнiчаць езуiцкi калешум - першая у Беларусi вышэйшая навучальная установа (з 1803 г. — Вiленскi унiверсiтэт). Высокi узровень пачатковай адукацыi на Беларусi давау магчымасць беларускай моладзi паступаць ва унiверсiтэты Германii, Аустрыi, Iталi, Францыi.
Многiя славутыя беларусы у гэты чaс набывалi вядомасць у свеце. Лiгаратурным шэдэурам стала паэма Мiколы Гусоускага «Песня пра зубра», выдадзеная у 1523 г. У паэме апяваецца велiч народа i хараство прыроды Беларусi. Угэты ж час Ян Biслiцкi стварае гiстарычную паэму «Пруская вайна». У цэнтры твора -- Грунвальдская бiтва. Гераiчная эпiчнасць -- галоуная рыса беларускай лiтаратуры XVI ст.
На працягу двух стагодзяу «Граматыка» Мялецiя Сматрыцкага служыла падручнiкам усяму усходнеславянскаму мiру. Па ей пасцiгау граматыку вялiкi рускi вучоны Ламаносау. Вянцом еурапейскай прававой думкi стау Статут ВКЛ 1588 г., якi быу падрыхтаваны i выдадзены Львом Сапегам.
Эпоха Беларускага Адраджэння пакiнула нам велiчавыя помнiкi архiтэктуры. Мiрскi замак (XVI ст.), дварцовы ансамбль Радзiвiлау у Нясвiжы (XVII ст.). Гатычны стыль тут спалучаец-ца з мясцовымi асаблiвасцямi. У выяуленчым мастацтве важную ролю адыгрывау iканапiс. Распаусюджвауся партрэтны жывапiс, кнiжная мiнiяцюра.
XVI стагоддзе - гэта час з'яулення унiяцкай царквы на Беларусi. Берасцейская царкоуная унiя 1596 г. аб'яднала каталщкую i праваслауную цэрквы на тэрыторыi Рэчы Пас-палiгай. Новая, унiяцкая царква Беларусi прызнавала вяршэнства папы рымскага, захаваушы традыцыйную абраднасць усходняй царквы. Рэфармацыя, якая ахапiла у XVI ст. Заходнюю Еуропу, у Беларусi распаусюдзiлася толькi сярод вышэйшых колау грамадства. Таму на беларускiх землях шырокага уплыву яна не атрымала.
Такам чынам, у XVI - першай палове XVII ст. на Беларусi назiрауся росквiт культуры i распаугюджвалася унiяцтва.
22 чэрвеня 1941 г. гiтлераускiя войскi вераломна напалi на Савецкi Саюз. У адпаведнасцi з планам «Барбароса» ставiлася задача разграмiць Савецкi Саюз у «маланкавай вайне» i завяршыць кампашю да зiмы - за 3-4 месяцы. Асаблiвае значэнне гiтлерауckае камандаванне надавала групе армiй «Цэнтр», якая дзейнiчала на галоуным стратэгiчным накiрунку -- маскоускiм. Шлях на Маскву пралягау па Беларусi
Першымi сустрэлi ворага пагранiчнiкi. На працягу месяца абаранялася Брэсцкая крэпасць. Узначалiлi гераiчную абарону капiтан I.M. Зубау i камiсар Я.М. Фамiн. Абаронай усходняга форта кiравау П.М. Гаурылау, заходняга •- A.M. Кiжаватау. Маёру Гаурылаву i лейтэнанту Кiжаватаву было прысвоена званые Героя Савецкага Саюза.
У раёне Астрашыцкага Гарадка на подступах к Мiнску трымала абарону 100-я стралковая дывiзiя генерала I.M. Русiянава. 100 нямецкiх танкау знiшчана тут «шкляной артылерыяй» - бутэлькi з гаручай сумессю. Негледзячы на упартае супрацiуленне, 28 чэрвеня 1941 г. фашысты захапiлi Мiнск.
У лiпенi пачалася 23-х дзeнная абарона Магiлёва. Гераiчна змагалiся байцы над камандаваннем С.Ф. Куцепава. Пазней Канстанцш Сіманау, удзельшк баёу пад Магшёвам, раскажа аб гэтым у рамане «Жывыя i мёртвыя». Пад Магiлёвам упершыню з пачатку вайны была створана непрырыуная лiнiя абароны. 14 лiпеня пад Оршай былi апрабаваны рэактыуныя мiнамёты • «кацюшы». Батарэяй камандавау I. A. Флёрау.
Пад ударамi перавышаючых сiл працiунiка войскi ЗахАВА (Заходняй асобай ваеннай акругi) вымушаны былi адступаць. 19 жнiуня захоплены Гомель. К канцу жнiуня 1941 г. была акупiравана уся тэрыторыя Беларусi. Усталявауся нямецкi акупацыйны рэжым, «новы парадак» сiстэма палiтычных, iдэалагiчных, эканамiчных i ваенных мер, накiраваных на лiквiдацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяу, знiшчэнне людзей.
Па плану «Ост» 75% беларусау i 100 % яурэяу належала знiшчэнню.Праводзiлася палiтыка генацыду. У Беларусi было створана 260 лагерау смерцi. Лагер Малы Трасцянец у 10 км ад Мiнска стаяу на трэцiм месцы пасля Асвенцыма i Майданака па колькасщ знiшчаных - 206500 чалавек. Яурэйскае насельнiцтва Беларусi зганялася у спецыяльныя месцы пражывання - гета. Усяго на Беларусi было 70 гета.
22 сакавша 1943 г. фашысты спалiлi жывымi ycix жыхароу вёскi Хатынь. Загiнула 149 чалавек, у тым лiку 76 дзяцей. Лес Хатынi раздзялялi 628 вёсак Беларусi. Усяго у рэспублiцы было знiшчaна больш як 2 млн. 200 тыс. чалавек.
Такiм чынам, дзвухмесячныя абарончыя баi Савецкiх войскау на тэрыторыi Беларусi сарвалi план «маланкавай вайны», далi магчымасць сканцэнтраваць рэзервы на подступах да Масквы. На акупiраванай тэрыторыi Беларусi быу устаноулены жорткi акупацыйны рэжым.
Адметнымi рысамi культуры гэтага перыяду было узмацненне паланiзацыi, выцясненне беларускай мовы польскай, распаусюджванне iдэй Асветнщтва.
У 1773 г., каб рэфармаваць школу, у Рэчы Паспалiтай ствараецца Адукацыйная камiсiя першае у Еуропе
мiнiстэрства адукацыi. За 20 гадоу дзейнасцiі камiсii у Беларусi было адкрыта 20 школ, Адзiнай вышэйшай установай на Беларусi быу Вiленскi унiверсiтэт (тады ён называуся вышэйшай школай ВКЛ). Рэформа адукацыi 70-80-х гг. XVIII ст. зрабiла школу больш свецкай. Другая палова XVII-XVIII CT. Пакiнулi нам мемуарныя творы, аутары якiх iмкнуцца асэнсаваць месца сваей эпохi у гiстарычным развiццi. Ураджэнцы Беларусi узбагацiлi сусветную навуку i лiтаратуру сваiмi думкамi i творамi. Напрыклад, ураджэнец Полацка Сiмяон Полацкi пакiнуу вялiкую лiтаратурную спадчыну, яму належыць «Буквар языка славянскага», па якому вучыуся Пётр I. Сiмяон Полацкi быу яго настаунiкам.
Казiмiр Лышчынскi, выхадзец з маёнтка Лышчыцы (Берасцейшчына), за свае атэiстычныя погляды i трактат «Аб неiснаваннi бога» быу абязглаулены i спалены на кастры.
Iлля Капiевiч, ураджэнец Мсщслаушчыны, па даручэнню Пятра I выдау першы дапаможнiк па матэматыцы. Ён напiсау больш за 20 кнiг. У 1776 г. выйшла першая на Беларусі газета «Газета Гродзенская» (на польскай мове). У XVIII ст. цэнтрамі культур-нага жыцця Беларусі становяцца магнацкія рэзідэнцыі. Радзівілы, Агінскія, Сапегі запрашаюць да сябе на службу леп-шых архітэктараў, мастакоў, музыкантаў. Шырокую вядомасць у другой палове XVIII ст. набылі прыгонныя тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Агінскіх у Слоніме. Таленавітых дзяцей з ліку прыгонных рыхтавалі ў музычных і балетных школах. Не-каторыя нават траплялі на стажыроўку ў Італію.Многія выха-ванцы прыгонных тэатраў услаўлялі потым сцэны Варшавы і Пецярбурга.
У гэты час беларускую зямлю ўпрыгожваюць палацы і касцёлы. Магнацкія рэзідэнцыі аздабляюцца габеленамі і парт-рэтамі прадстаўнікоў магнацкіх родаў. Для канца ХУП-ХУПІ стст. характэрны стыль барока. Гэта Бярнардзінскі і Езуіцкі касцёлы у Гродне, манастырскі комплекс у Жыровіцах, Мікалаеўская царква ў Магілёве. Многія беларускія майстры будавалі і ўпрыгожвалі палацы І храмы Маеквы з Падмаскоўя і нават Маскоўс:;ага Крамля. :
Такім чынам, негледзячы на палітыку паланізацыі, якая праводзілася на беларускіх землях у ХУІІ-ХУІП стст., майстры беларускай культуры здабывалі сабе славу не толькі на Радзіме, але і паза яе межамі.