Смекни!
smekni.com

Воспитание в трудах С. Т. Шацкого (стр. 6 из 11)

Прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т.Касцюшкі ў Беларусі. Далучэнне Беларусі да Расійскай Імперыі

У канцы XVIII ст. адбыліся 3-ы падзелы Рэчы Паспалітай (1772 г. ,1793 г., 1795 г.) паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Прычынай падзелаў з'явілася аслабленне Р.П. у выніку барацьбы магнацкіх груповак, бязладдзя, войн. Бязладдзе было выклікана залатымі шляхецкімі вольнасцямі. Шляхта магла выбіраць караля, існавала права «ліберум вета»(свабода забаро-ны), калі любы дэпутат сейма мог выказаць нязгоду з рашэннем сейма, і ў гэтым выпадку яно не прымалася. У час Паўночнай. вайны (1700-1721 гг.) Пётр I навязаў Рэчы Паспалітай пагад-ненне, па якому войска Рэчы Паспалітай скарачалася да 22 тыс. Абараніць дзяржаву гэта войска не магло. (Для параўнання: на яе межах стаялі войскі Расійскай імперыі у 350 тыс., Аўстрыі -280 тыс., Прусіі - 200 тыс.)
У 1794 г. расля другога падзелу Рэчы Паспалітай у Бела-русі адбылося нацыянальна-вызваленчае паўстанне Тадэуша Касцюшкі. Паўстанцы выступалі за «вольнасць, цэласнасць, не-залежнасць» сваёй Радзімы. Узначаліла яго шляхта. У атрады паўстанцаў уступалі касіянеры-сяляне, узброеныя косамі.
На чале паўстанцаў у Беларусі стаяў 30-ці гадовы пал-коўнік Якуб Ясінскі. Па загаду Ясінскага ствараліся парты-занскія атрады, якія здзяйснялі рэйды ўглыб тэрыторыі Бела-русі. Адзін з такіх рэйдаў праз Браслаўшчыну здзейсніў атрад пад кіраўыіцтвам Міхаіла Клеафаса Агінскага, вядомага сваім паланезам «Развітаыне з Радзімай».
Хаця напачатку ў паўстанцаў былі поспехі, але яны не вытрымалі націску царскіх войск Суворава, якія направіла на падаўленне паўстання ЕкацярынаІІ. Царызм задушыў нацыя-нальна-вызваленчы рух народаў Рэчы Паспалітай. Цяпер лёс краіны быў вырашаны. Адбыўся канчатковы падзел у 1795 г., па якому ўся тэрыторыя Беларусі апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
Такім чынам, аслаблеыне Рэчы Паспалітай у XVIII ст. вы-карысталі Расія, Прусія, Аўстрыя, якія падзялялі паміж сабой Рэч Паспалітую. Паўстанне Тадэуша Касцюшкі не змагло пра-духіліць падзеннэ Рэчы Паспалітай. У выніку трох падзелаў гэ-та дзяржава перастала існаваць, а Беларусь аказалась у складзе Расійскай імперыі.

Пeраход БССР да мірнага жыцця (1945 — 1953 гг.). Аднаўленне народнай гаспадаркі. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны адбываўся пераход да мірнага жыцця ў 1945-1953 гг. Паколькі вайна на-несла вялікія страты (у Беларусі загінуў кожны чацвёрты жы-хар, страчана звыш паловы нацыянальнага багацця, разбурана 209 гарадоў і 9200 сёл), першапачатковай задачай было ад-наўленне народнай гаспадаркі.
Асаблівасцю аднаўлення гаспадаркі БССР стала дапамога рэспублік СССР, якія пазбеглі гітлераўскай акупацыі, выкары-стоўванне тут часткі германскіх рэпарацый, працы нямецкіх ва-еннапалонных. Адак, асноўны цяжар аднаўленчых работ лёг на плечы беларускага народа. Ужо к 1950 г. народная гаспадарка рэспублікі была адноўлена.
Пасля вайны найперш развівалася цяжкая прамысло-васць. У Мінску былі пабудаваны аўтамабільны і трактарны за-воды. Пасля вайны Мінск быў у ліку самых разбураных гарадоў СССР. У ім захавалася толькі некалькі буйных будынкаў (Дом Афіцэраў, Тэатр оперы і балета, Дом урада), людзі юціліся ў зямлянках. У сувязі з гэтым, апераджальнымі тэмпамі развівалася будаўніцтва. Амаль поўнасцю разбураная ў час вай-ны чыгунка к 1950 г. была адноўлена на 93%. Менш паспяхова аднаўлялася сельская гаспадарка. Тут сказалася палітыка су-цэльнай калектывізацыі, да таго ж дзяржава накіроўвала сродкі ў першую чаргу на аднаўленне прамысловасці. Аднак, ужо ў 1947 г. была адменена картачная сістэма.
У Заходняй Беларусі аднавіліся пачатыя да вайны індустрыялізацыя і калектывізацыя.
У грамадска-палітычным жыцці ,пасля вайны назіралася узмацненне сталінскага таталітарнага рэжыму. Ва ўмовах адна-партыйнай сістэмы ўсё знаходзілася пад кантролем КПБ, пар-тыя назначала сваіх прадстаўнікоў на ўсе дзяржаўныя і кіруючыя пасады. Пасля вайны адбыліся арышты сярод інтэлігенцыі. Цяжкасці Гулага пазналі вучоны гісторык Мікалай Мікалаевіч Улашчык, пісьменнік Сяргей Грахоўскі, Алесь Звонак, Уладзімір Дубоўка і інш. Здраднікамі Радзімы аб'яўляліся ваеннапалонныя, органамі НКУС правяраліся тыя, хто пражываў на акупіраванай тэрыторыі.
Разам з гэтым, пасля ваішы аднаўлялася дзейнасць Саве-таў, развівалася культура, значнай з'явай грамадска-палітычнага жыцця сталі выбары ў Вярхоўны Савет БССР у 1947 г. і ў мясцовыя Саветы ў 1948 г.
У беларускай літаратуры і мастацтве гэтых гадоў галоўнай была ваенная тэма. У 1948 г. з'явіўся першы беларускі парты-занскі раман Івана Шамякіна «Глыбокая плынь» (Дзяржаўная прэмія СССР 1951 г.)- Выдаюцца зборнікі паэзіі Аркадзя Куля-шова, Максіма Танка.
Мастак Волкаў (аўтар малюнкаў дзяржаўнага герба БССР 1926 I 1938 гг.) піша карціны «Мінск 3 ліпеня 1944 г.», «Студэнты». Значнай з'явай у развіцці беларускага мастацтва стала пастаноўка ў тэатры імя Я.Купалы спектакля «Пяюць
28
жаваранкі» па п'есе Кандрата Крапівы (Дзяржаўная прэмія СССР за 1951 г.); заснаванне Дзяржаўнага хора Беларусі пад кіраўніцтвам Генадзя Цітовіча ў 1952 г. (цяпер -- акадэмічны ансамбль песні і танца РБ імя Цітовіча).
Такім чынам, дзякуючы гераічнай працы беларускага народа ўжо к 1950 г. была адноўлена народная гаспадарка рэспублікі. Развівалася беларуская культура. Але, не гледзячы на перамогу народа ў вайне, у краіне. працягвала захоўвацда сталінская таталітарная сістэма.

Беларусь у вайне 1812 г.

У пачатку 17 ст. імператар Францыі Напалеон Банапарт заваяваў і падпарадкаваў сабе Заходнюю Еўропу (акрамя Англіі і Швецыі). На шляху да міравога панавання Напалеона стаяла Расія.
Напалеон марыў захапіць Расію, раздрабіць яе на часткі, выкарыстаць яе багацці і ваенную моц, каб сакрушыць Англію.
У ноч 12 чэрвеня 1812 г. без абвяшчэння вайны 600-тыс. армія Напалеона перайшла р. Нёман і ўторглася у рубяжы Расіі. Пачалася Айчынная вайна 1812 г. У ёй народы Расіі абаранялі незалежнасць свасн Радзімы.
На заходняй мяжы Расіі знаходзілася усяго 230 тыс. рускіх войск, падзеляных на 3 арміі. Першая армія Барклая дэ Толі знаходзілася ў Літве, другая-генерала Баграціёна-у Беларусі, трэцяя-генерала Тармасава— на Украіне. Напалеон разлічваў магутным ударам разграміць рускія арміі на мяжы. Такая бітва з перавышаючай арміяй праціўніка была для Расіі раўназначпа гібелі, і таму рускія арміі сталі адступаць на ўсход. На іх шляху ляжала Беларусь. Напалеон праследваў арміі Барклая і Баграціёна.
Адступленне рускай 'арміі супрпваджалася абарончымі баямі. У чэрвені-ліпені пад Кобрынам, Мірам, Салтанаўкай, Полацкам рускія войскі нанеслі французам значны ўрон.
Пад Кобрынам, недалёка ад Брэста, рускія войскі атрымалі першую перамогу над войскамі Напалеона 15 чэрвеня 1812 г. У гонар гэтай перамогі тут пастаўлены помнік.
Каля вёскі Салтанаўка, пад Магілёвам, корпус генерала Раеўскага цэлыя суткі утрымліваў французаў. Гэта дазволіла арміі Баграціёна пераправіцца праз Днепр.
Рускія войскі стойка трымалі абарону пад Полацкам, каб перакрыць дарогу ворагу на Пецярбург. Тут, каля мястэчка Клясціцы, рускія войскі пад камандаваннем генерала Кульнёва прымусілі ворага адступаць. Кульнёў быў смяротна паранены ў апошні дзень Клясціцкіх баёў. Абарончыя баі На тэрыторыі Беларусі дазволілі рўскай ' арміі адарвацца ад ворага і аб'яднацца пад Смаленскам (спачатку планавалася аб'яднацца пад Віцебскам). Пасля Смалёнска рускую армію ўзначаліў 60-гадовы палкаводзец Міхаіл Іларыёнавіч Кутузаў (гэту функцыю раней выконваў Барклай дэ Толі). '/
Цар Аляксандр I не любіў Кутузава, але ён улічваў цапулярнасць Кутузава сярод народа. К гэтаму часу разгарнулася партызанская барацьба. Захопнікі разаралі беларускую зямлю. На плечы беларускага народа лёг цяжар забеспячэння французкай арміі прдуктамі і фуражом. У многіх беларускіх гарадах (Мінску, Барысаве, Оршы і інш.) былі пабудаваны прадуктовыя склады. Прадукты захопнікі адымалі ў насельніцтва.Многія сяляне ішлі ў партызаны. Так, усё дарослае насельніцтва вёскі Жарцы Полацкага павета стварыла партызанскі атрад начале з селянінам Максімам Маркавым. 22 партызаны атрада былі ўзнагароджаны ганаровымі крыжамі. Для абароны ад. партызан Напалеон вымушаны быў трымаць йа тэрыторыі Беларусі 30-тысячнае войска.
У той жа час большасць беларускай шляхты, якой Напалеон абяцаў абнавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г. і нават стварыў часовы ўрад ВКЛ, сфарміраваў палкі (у ІХ увайшло 25 тыс. чалавек), якія ваявалі на баку французаў.
К пачатку Барадзінскай бітвы (генеральная бітва ваййы 1812 г.), якая адбылася 26 жніўня 1812 г., значная частка «вялікай арміі» ужо загінула ў баях з рускімі войскамі і партызанамі. Пад Барадзіном Напалеон не змог перамагчы. I, хаця ў пачатку верасня французкія войскі занялі Маскву, прабыўшы там 35 дзён, яны пачалі адступленне. Напалеон хацеў правесці армію па некранутым вайной месцам, але ў жорсткім баі пад Малаяраслаўцам Кутузаў перакрыў яму шлях. I адступленне адбывалася па той жа Старасмаленскай разаронай дарозе. Армія Кутузава праследвала адступленне ворага, адначасова вызваляючы ад французкіх гарнізонаў беларускія гарады. Кідаючы артылерыю, абозы, награбленае дабро, захопнікі спяшаліся пакінуць Расію. Тысячамі гіблі яны пад ударамі рускіх войск і партызан.
Пасля бітвы пад Студзёнкай (каля Барысава) 14-17 лістапада 1812 г. адыход арміі і Напалеона паратварыўся ў безладныя ўцёкі. Тут, пры пераправе французкай арміі праз Беразіну, адбылася апошняя бітва Напалеонаўскай арміі ў гэтай вайне.
Пад Студзёнкай загінула каля 25 тыс. французаў. Пераправіўся толькі Напалеон са сваёй гвардыяй. Армія
Цапалеона перастала існаваць. За межы Расіі выйшла не болыл 30 тыс. змучаных салда*-«вялікаіі арміі».
24 лістапада 1812 г. у Смаргоні Напалеон пакінуў сваю ' армію і ад'ехаў у Парыж.
Такім чынам, у вайне 1812 г. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. Вайна прынесла Беларусі разбурэнні, эпідэміі, велізарныя страты ў гаспадарцы і культуры. Цар дараваў здраду мясцовым памешчыкам, е'ле не паменшыў прыгонніцкі гнет сялян, якія дапамаглі рускай арміі.