Рэгуляцыйная гiдраапаратура прызначана для падтрымання ў гiдрапрыводзе неабходнага цiску, рэгулявання скорасцi руху выхадных звенняў гiдрарухавiкоў, для пропуску вадкасцi ў азначаным напрамку i г.д. Да яе адносяцца напорныя, рэдукцыйныя, зваротныя, засцерагальныя клапаны, дроселi, рэгулятары патоку (скорасцi), дзельнiкi патоку i iншае.
Напорныя гiдраклапаны прызначаны для забяспячэння ў гiдрасiстэме неабходнага цiску. Iх магчыма прымяняць як засцерагальныя, падпорныя (для стварэння рэгуляванага супрацьцiску), а таксама для паслядоўнасцi ўключэння ў работу гiдрарухавiкоў.
Рэдукцыйныя клапаны прызначаны для падтрымання пастаяннага цiску вадкасцi ў патоку, якi ад яго адводзiцца. Iх часцей за ўсё ставяць у гiдрасiстэмах, дзе ад адной помпы працуе некалькi гiдрарухавiкоў, прычым частка з iх патрабуе меншага цiску, чым астатнiя.
Для рэгулявання скорасцi руху выхаднога звяна гiдрарухавiка прызначаны дроселi i рэгулятары патоку (скорасцi).
Дапаможнае абсталяванне гiдрапрывода забяспечвае надзейную працу помп, гiдрарухавiкоў, гiдраапаратуры i цалкам усяго гiдрапрывода. Да яго адносяцца: гiдрабакi i цеплаабменнiкi для рабочай вадкасцi, фiльтры, ушчыльняльныя прыстасаваннi, гiдраакумулятары, аппаратура для вымярэння цiску, расходу, тэмпературы.
Фiльтры прызначаны ў гiдрапрыводзе для ачысткi рабочай вадкасцi ад механiчных прымесей, якiя трапляюць у сiстэму цi ў момант залiўкi ў бак, цi з’яўляюцца ў ёй у час эксплуатацыi ў выглядзе прадуктаў зносу, карозii i раскладання вадкасцi i матэрыялаў, з якiх выраблены элементы гiдрапрывода.
Выбар ўсёй гiдраапаратуры (згодна са схемай гiдрапрывода) праводзiцца па рабочым цiску цылiндра pц = 4.76 МПа i максiмальнаму значэнню расходу вадкасцi, якi вызначаецца па формуле:
Qц = vр*s/hа,
дзе vр - скорасць рабочага ходу поршня гiдрацылiндра, vр = 0,1 м/с;
s - рабочая плошча поршня, s = 0,003317 м2;
hа – аб’ёмны ККДз, hа = 0,99.
Qц1 = Qц2 = 0,11*0,003317/0,99 = 0,000335 м3/с.
1. Размеркавальнае ўстройства: выбiраем залатнiк з ручным кiраваннем Г74-24:
расход Q = 1,17 дм3/с;
цiск p = 20 МПа;
страты вадкасцi
Q = 3.33 см3/с = 0,0000033 м3/с;страты цiску
p = 0.3 МПа;маса m = 11 кг.
2. Засцерагальны клапан Г52-13:
расход Q = 0,585 дм3/с;
цiск p = 5 МПа;
страты цiску
p = 0.2 МПа;маса m = 4.4 кг.
3. Дросель Г77 - 33:
расход Q = 0,584 дм3/с;
цiск p = 12,5 МПа;
маса m = 2,5 кг.
4. Напорныя залатнiкi БГ54 - 23:
расход Q = 0.585 дм3/с;
цiск p = 5 МПа;
страты цiску
p = 0,25 МПа;маса m = 2,8 кг.
5. Фiльтр Г41 - 13:
расход Q = 0,417 дм3/с;
маса m = 6,3 кг.
6. Зваротны клапан ПГ 51 – 22
расход Q = 0.584 дм3/с;
цiск p = 20 МПа;
страты цiску
p = 0,2 МПа;страты вадкасцi
Q = 0.08 см3/смаса m = 1,8 кг.
4. ВЫЗНАЧЭННЕ СТРАТ ВАДКАСЦi i ПАДАЧЫ ПОМПЫ
Для таго, каб забяспечыць рух выхаднога звяна гiдрарухавiка (гiдрацылiндра) з зададзенай скорасцю, неабходна вызначыць падачу помпы з улiкам усiх страт рабочай вадкасцi пры яе руху ад помпы да гiдрарухавiка.
Qп = Qцmax +
Qi,дзе
Qi - сума аб’ёмных страт вадкасцi ва ўсёй гiдраўлiчнай апаратуры, якая знаходзiцца на лiнii помпа - гiдрацылiндр - маслены бак.Велiчыня страт вадкасцi прымаецца з тэхнiчных характарыстык кожнага гiдраапарата.
Qп = 335 + 3.33 + 0,08 = 338.41 см3/с
Qп= 0,00033841 м3/с
5. РАЗЛiК ТРУБАПРАВОДАЎ ГiДРАПРЫВОДА
Функцыянальная сувязь памiж рознымi элементамi гiдрапрывода, якiя знаходзяцца на азначанай адлегласцi адзiн ад аднога, ажыццяўляецца з дапамогай трубаправодаў. Яны з’яўляюцца адказнымi элементамi гiдрапрыводаў, таму што iх разбурэнне прывядзе да разгерметызацыi i выхаду са строю гiдрасiстэмы. Трубапровады павiнны валодаць дастатковай трываласцю, адсутнасцю страт вадкасцi, мiнiмальнымi стратамi цiску на пераадольванне гiдраўлiчных супрацiўленняў. Па назначэнню яны дзеляцца на ўсмоктвальныя, напорныя, злiўныя, дрэнажныя i гiдралiнii кiравання, але разлiкам часцей за ўсё падлягаюць напорныя i злiўныя трубаправоды.
У залежнасцi ад сваёй канструкцыi iх дзеляць на жорсткiя i гiбкiя.
Жорсткiя трубаправоды вырабляюць са сталi, медзi, алюмiнiю I розных сплавау.Часцей за усе прымяняюць халоднацягнутыя i халоднакатаныя стальныя трубы бяз швоў (пры d < 30 мм) цi гарачакатаныя бяз швоў (пры d > 30 мм).
5.1 Вызначэнне дыяметра труб
Мэтай разлiку трубаправодаў з’яўляецца вызначэнне ўнутранага дыяметра, таўшчынi сценак, страт цiску на гiдраўлiчныя супрацiўленнi пры руху ў iх рабочай вадкасцi. Разлiк неабходна рабiць для напорнага i злiўнога трубаправодаў гiдрасiстэмы.
Унутраны дыяметр трубаправода d вызначаецца з ураўнення непарыўнасцi:
Q = v*s = v*pd2/4,
адкуль:
дзе s - плошча папярочнага сячэння трубаправода; Q - максiмальны расход вадкасцi на разлiковым участку; v - дапушчальная скорасць руху вадкасцi.
Дапушчальная скорасць руху вадкасцi залежыць ад цiску ў гiдрасiстэме i прызначэння трубаправода. Пры вельмi вялiкiх скарасцях змяншаецца маса i кошт гiдралiнiй, але павялiчваецца страты цiску на пераадольванне гiдраўлiчных супрацiўленняў. Для гiдрапрыводаў пры цiску да 5 МПа рэкамендуюць прымаць v = 4 м/с (для напорнага трубаправода) i v = 2 м/с (для злiўнога трубаправода).
Тады ўнутраны дыяметр напорнага трубаправода:
ммА ўнутраны дыяметр злiўнога трубаправода:
ммВызначаныя дыяметры акругляем да блiжайшага значэння па ДАСТ:
dун = 11 мм (для напорнага), dв = 17 мм, d = 3мм
dун = 15 мм (для злiўнога), dв = 21 мм, d = 3мм
Праверачны разлiк труб на трываласць:
< d <dПералiчым скорасцi:
м/с м/с5.2 Разлiк страт цiску ў трубаправодах
Страты цiску ў трубаправодах (напорным i злiўным) складаюцца са страт на пераадоленне гiдраўлiчных супрацiўленняў па даўжынi
pдл i на пераадоленне страт у мясцовых супрацiўленнях pм. Адпаведна агульна прынятай ў гiдраўлiцы методыкай страты па даўжынi для кожнага ўчастка трубаправода вызначаюцца па формуле А. Дарсi:а мясцовыя - па формуле Вейсбаха:
дзе li, di, vi - даўжыня, дыяметр i фактычная (вызначаная па стандартным дыяметры) скорасць на разлiковых участках трубаправода; r - шчыльнасць рабочай вадкасцi пры зададзенай тэмпературы; li - каэфiцыент гiдраўлiчнага трэння; Vi - каэфiцыент мясцовых супрацiўленняў.
Для вызначэння каэфiцыента гiдраўлiчнага трэння неабходна вызначыць лiк Рэйнальдса:
Re = vi*di/n,
дзе n - кiнематычная вязкасць рабочай вадкасцi.
Re = 3,5628*0,011/20*10-6 = 1959,53(для напорнага);
Re = 1.91598*0,015/20*10-6 = 1436.985 (для злiўнога).
Пры ламiнарным рэжыме (Re < 2320) руху вадкасцi каэфiцыент гiдраўлiчнага трэння для жорсткiх трубаправодау
l = 75/ Re ;
l = 75/1959,53 = 0,038275(для напорнага);
l = 75/1436.985 = 0.052193(для злiўнога).
Тады
pдл = 890*0,038275*14*3,56282/(0,011*2) = 275157.97 Па (для напорнага), pдл = 890*0.0522*5*1.915982/(0,015*2) = 28420.37273 Па (для злiўнога).Пры разлiку страт цiску на пераадоленне мясцовых супрацiўленняў залежнасцю V ад Re трэбуюць, прымаючы велiчыню гэтага каэфiцыента пастаяннай для кожнага канкрэтнага тыпу мясцовых супрацiўленняў. Для штуцэраў - 0,1, прамавугольных трайнiкоў –1,5, выхада з трубы ў бак - 1, уваходу ў трубу – 0,5, плаўнага загiбу труб – 0,12. Тады
pм = 890*(11*0,1+5*1,5+6*0,9+5*0,5+2*1)*3,56282/2 = 107322.29 Па (для напорнага), pм = 890*(7*0,1+7*1,5+1*0,9+4*0,5)*1.915982/2 = 23033.56 Па (для злiўнога).Сумарныя страты цiску ў трубаправодах вызначаюць па залежнасцi:
pтр = 275157.97 +28420.37273+107322.29 +23033.56= 433934.19754 Па.6. ВЫЗНАЧЭННЕ ЦІСКУ ПОМПЫ І ЯЕ ПАПЯРЭДНІ ВЫБАР
Цiск помпы павiнен быць такiм, каб была магчымасць забяспечыць пераадоленне зададзенага карыснага намагання выконваючага органа гiдрацылiндра, а таксама страт цiску на пераадоленне гiдраўлiчных супрацiўленняў у напорным i злiўным трубаправодах i ва ўсёй гiдраўлiчнай апаратуры. Такiм чынам неабходны цiск помпы будзе роўны:pп=pц+
pтр+S pга