Мадэль турыстычнай атракцыі Гана
Крыніца [1-49]
Згодна з адным з падыходаў атракцыі індустрыяльнага турызму разглядаюцца выключна з пункту гледжання іх вытворчай дзейнасці. Адпаведна гэтай канцэпцыі даюцца азначэнні атракцыі індустрыяльнага турызму як “ аб’ект ці месца адкрытае для грамадскіх наведванняў, адна з функцый якіх прапанова турыстычнага прадукту, пры гэтым галоўная дзейнасць якога можа быць злучаная як з вытворчасцю тавараў так і з вытворчасцю паслуг.” Азначэнне індустрыяльнага турызму гучыць як “такі від турызму, пры якім турысты наведваюць і знаёмяцца з дзейнічаючымі індустрыяльнымі аб’ектамі, галоўная дзейнасць якіх не злучана з турыстычнай індустрыяй”[ 2-20]. Адпаведна гэтай канцэпцыі аказваюцца выкрасленымі шматлікія аб’екты індустрыяльнай спадчыны, якія маюць турыстычную каштоўнасць і непасрэдныя сувязі з развіццём індустрыяльнага грамадства і гісторыяй, аднак якія на дадзены момант ужо не дзейнічаюць. У спіс індустрыяльных атракцый не трапляюць прыродныя ландшафты, змянённыя ў выніку прамысловай дзейнасці, рэкультываваныя тэрыторыі, закансерваваныя фабрыкі і заводы, якія на дадзены момант не дзейнічаюць і таму не разглядаюцца прыкладамі індустрыяльнага турызму. Згодна з гэтым падыходам сэнс паняцця індустрыяльны турызм злучаны толькі з працэсам непасрэднай вытворчасці.
Арганізацыя працэсаў вытворчы з’яўляецца, тым не менш, асноўнай складаючай індустрыяльнага турызму. Асноўным метадам пазнання арганізацыі вытворчасці служаць вытворчыя экскурсіі. У СССР вытворчыя экскурсіі мелі масавы характар і сваё адметную класіфікацыю. Згодна з якой [3-118],вытворчыя экскурсіі дзеляцца на вытворча-гістарычныя, вытворча-эканамічныя і вытворча-тэхнічныя. Вытворча-гістарычныя экскурсіі раскрываюць гісторыю прадпрыемства ад яго ўзнікнення да маманту наведвання, вытворча-эканамічныя прысвечаны такім пытанням, як прадукцыйнасць і навуковая арганізацыя працы, сабекошт прадукцыі і меры па ўдасканаленню яе якасці; у вытворча-тэхнічных паказваецца рух тэхналагічнага працэсу, праца асобных цэхаў.
Папярэднія два падыходы разглядаюць індустрыяльны турызм з пункту гледжання вытворчай дзейнасці аб’екта і яго вытворчых асаблівасцей. Тым не менш, яны не ўключаюць шматлікія аб’екты індустрыяльнай спадчыны. Гэтыя аб’екты непасрэдна могуць быць злучаныя з развіццём рамёслаў, тэхналогій, працэсамі індустрыялізацыі, індустрыяльнага грамадства, прамысловай гісторыяй, экалагічным станам. Таму неўключэнне гэтых аб’ектаў бачыцца неапраўданым.
Адпаведна ўсім заўвагам найбольш шырокім азначэннем прадстаўляецца наступнае
Індустрыяльны турызм – від турызму, для якога характэрна наведванне такіх аб’ектаў, якія прадстаўляюць каштоўнасць з пункту гледжання арганізацыі працэсаў вытворчасці, іх ўплываў на эканамічны, сацыяльны, экалагічны стан мясцовасці як ў мінулыя часы так і сёння.
Адпаведна азначэння аб’ектам індустрыяльнага турызму можа быць любое дзейнічае прадпрыемства, аб’екты індустрыяльнай спадчыны, антрапагенныя ландшафты. Для іх сістэматызацыі аўтарам курсавой работы была складзена табліца класіфікацыі рэсурснай базы індустрыяльнага турызму, якая атрымалася шырокай. Аднак трэба разумець, што аб’ектаў, дзе можна паказаць арганізацыю працэсаў вытворчасці тавараў ці паслуг, цікавай для турыста значна меней
Табліца 1
Рэсурсная база індустрыяльнага турызму
Клас аб’ектаў | Апісанне і прыклады | |
Вытворчы сектар | ||
Прамысловасць | Усе галіны прамысловасці. | |
Сельская гаспадарка | фермы, калгасы, маслабойні, вінаграднікі, рыбныя фермы | |
Будаўніцтва | Арганізацыя будаўнічага працэсу, адметныя і буйныя будаўніцтва | |
Рамяство | Прадпрыемства з ручной працай, вадзяны і паветраны млын, скульптурныя, кавальныя, ганчарныя, ткацкія майстэрні, ручная выпрацоўка шкла, рамёсніцкія вёскі | |
Энергетыка | на поўначы Італіі распрацаваны спецыяльныя маршруты па электрастанцыям рознага пакалення, з прапагандай альтэрнатыўных і экалагічных спосабаў выпрацоўкі электрычнасці [10] | |
Невытворчы сектар | ||
Транспарт | Транспартныя развязкі, чыгунка, вакзалы, тэрміналы, метро [13] | |
Фінансы | Фінансавыя біржы, банкі | |
Навука | Навукова-тэхналагічныя цэнтры, аб’екты выкарыстання альтэрнатыўных тэхналогій, | |
Культура | Тэатры, кінатэатры, тэлестудыі | |
Аб’екты дзяржаўнага падпарадкавання | Ваенныя палігоны, парламент | |
Адукацыя | ВНУ, ССНУ | |
Індустрыяльнаяспадчына | Тэхналагічныя, навуковыя і г.д музеі, выдатныя дзейнічаючыя і нядзейнічаючыя заводы і комплексы | |
Антрапагенны ландшафт | Індустрыяльныя раёны, кар’еры, гарады. |
Індустрыяльны турызм адпаведна шырыні сваёй рэсурснай базы і ўзаемадапаўняльнасці мэтаў можа перасякацца з іншымі відамі турызму:
- Экатурызм. Наведванне шматлікіх індустрыяльных аб’ектаў такіх як: заводы, фабрыкі, электрастанцыі, антрапагенныя ландшафты, злучана з пытаннямі экалагічнасці вытворчасці, уплываў на навакольнае асяроддзе.Часам турыстычныя наведванні на вытворчыя аб’екты выкарыстоўваюцца для фарміравання станоўчага стаўлення да дзейнасці пэўнага прадпрыемства, такога як АЭС ці альтэрнатыўных электрастанцый [2-46].
- Навуковы турызм. Наведванне індустрыяльнага аб’екта можа быць злучаным з навукова-пазнавальнымі мэтамі. Прыкладам могуць быць туры на аб’екты праграмы водабяспекі “Дэльта” у Галандыі, якія аб’ядноўваюць шэраг высокатэхналагічных дамб, валоў, каардынацыйны цэнтр. Яшчэ адзін прыклад, гэта наведванне 30 км. “Зоны адчужэння”, у якой можа прасачыць уплыў радыяцыі на прыродны комплекс.
- Сацыяльны турызм. Туры на індустрыяльныя аб’екты могуць даваць людзям неабходныя прыродазнаўчыя, тэхнічныя, экалагічныя веды, акрамя таго фарміраваць адэкватнае стаўленне да сучасных вытворчых працэсаў, іх сацыяльнай мясцовай ролі, уплываў на ўзровень жыцця і экалогію.
- Сельскі турызм. Цікавымі прыкладамі арганізацыі працэсаў вытворчасці могуць быць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. На сённяшні момант у свеце ўзмацнілася роля агратурызму, які дазваляе турысту пажыць пэўны час у ролі сельскага жыхара. Магчымая вытворчая дзейнасць турыста і яго месца ў працоўных адносінах з сапраўднымі работнікамі сельскай гаспадаркі таксама можа быць разгледжана як прыклад індустрыяльнага турызму [2-30].
- Альтэрнатыўны турызм. Як і індустрыяльны аформіўся ў 70-х г. Асноўны прынцып - пошук новых альтэрнатыўных відаў адпачынку, не адпавядаючых характару масавага турыстычнага прадукта. Характар некаторых індустрыяльных аб’ектаў дазваляе арганізаваць туры альтэрнатыўнага адпачынку, такія як прапаноўваюць турыстычны аператары Пецярбургу – “ экскурсія па дахам цэнтра”
- Адукацыйны турызм. У асобную групу вылучаюцца спецыялізаваныя вучэбныя вытворчыя экскурсіі, якія ладзяцца з мэтай прафесіянальнай арыентацыі студэнтаў, атрымання кваліфікацыі.
- Экстрымальны турызм. Наведванне некаторых індустрыяльных аб’ектаў злучана з празмернымі, крайнімі, экстрымальнымі эмоцыямі. Такімі аб’ектамі могуць быць закінутыя фабрыкі, буйныя будаўнічыя пляцоўкі.
Сувязь з іншымі відамі турызму паказвае, што індустрыяльныя аб’екты могуць быць цікавымі для разнастайных груп турыстаў. Гэтыя аб’екты магчыма выкарыстоўваць адпаведна шырыні турыстычных мэтаў і інтарэсаў.
1.2 Узнікненне і развіццё індустрыяльнага турызму на сучасным этапе
Ёсць меркаванні, што індустрыяльны турызм існуе ўжо болей за стагоддзе. Усё пачыналася з наведванняў вінадзелен і шакаладных фабрык у Францыі, вяровачных прадпрыемстваў у Грэцыі і на Мальце, дацкіх сыраварняў і кветачных рынкаў. На пачатку 20 стагоддзе ў Парыжы ўжо існавалі туры, якія ўключалі наведванне сістэм каналізацыяй, рэдакцый газет, скотабойні, тытунёвай фабрыкі, друкарні, тканінавай фабрыкі, цэнтральнай біржы. У Злучаных Штатах Амерыкі індустрыяльны турызм з’явіўся яшчэ раней і развіваўся найбуйнейшымі тэмпамі. Так, вінакурных прадпрыемстваў JackDaniel’s у штаце Тэнэсі з самага пачатку свайго адкрыцця ў 1866 годзе прапаноўвала турыстычныя туры ў свой цэх. З 1904 года туры на шакаладную фабрыку Hersleyсталі вельмі папулярнымі сярод амерыканцаў, сюды спецыяльна ехалі з суседніх штатаў. Наведвальнікі маглі паглядзець на фабрыку з закулісся і прасачыць працэсы і стадыі выраблення шакаладу, апасля тур уключаў дэгустацыю. Прыбытак ад турыстычнай галіны кампанія выкарыстоўвала для адкрыцця сваіх філіялаў па ўсей Амерыцы.Туры ў цэха шакаладных фабрык працягваліся нават да сярэдзіну 70-х гадоў 20 стагоддзя, пакуль фабрыка не была вымушаная пабудаваць спецыяльны сімулюючы канвеер для турыстаў з-за ўзмацнення норм вытворчасці харчовых вырабаў. [2-39]
У былым СССР былі шырока распаўсюджаны вытворчыя экскурсіі, якія выкарыстоўваліся ў якасці інструмента выхавання ў савецкіх людзей камуністычнага стаўлення да працы, яго значэння для пабудовы камунізму. Вытворчыя экскурсіі праводзіліся не з пазіцыі атрымання даходаў, а ў мэтах прапаганды тэхналагічных і працоўных дасягненняў. Першыя вытворчыя экскурсіі былі распрацаваны ў 1936 годзе і здзяйсняліся праз бюро падарожжаў і экскурсій, якія складалі спіс толькі самых лепшых прадпрыемстваў і калгасаў. Вытворчыя экскурсіі не абмяжоўваліся толькі паказам тэхналагічных працэсаў а павінны былі раскрываць і жыццё, і грамадстка-палітычную дзейнасць, быт і вольны час працоўнага класа [3-120]. Экскурсіі з большага былі разлічаны на вучняў школ і адукацыйных профустаноў, У Беларусі турысты маглі наведваць шматлікія прадпрыемствы буйнай і лёгкай прамысловасці, у тым ліку МАЗ, “Мінскі завод халадзільнікаў”, “Гарызонт”.