Смекни!
smekni.com

Індустрыяльны турызм ў Беларусі (стр. 4 из 8)

Тым не менш індустрыяльны турызм набірае ўсё большую і большую папулярнасць. Ён можа аказаць станоўчы ўплыў на мясцовы турыстычны прадукт. Так, наведвальнікі могуць застацца болей і пазнаёміцца не толькі з індустрыяльнымі аб’ектамі, аднак і з іншымі турыстычнымі атракцыямі рэгіёна. Таму развіццё гэтага віда турызму ставіцца як адно з прыярытэтных у такіх краінах як Вялікабрытанія, Нідэрланды. Тым не менш развіццё індустрыяльнага турызму для прадпрыемства злучана як з станоўчымі так і з адмоўнымі бакамі. Асноўнай дылемай з’яўляецца арганізацыя такіх тураў, якія будуць ускрываць асаблівасці вытворчых працэсаў і пры гэтым не будуць перашкаджаць самім вытворчым працэсам і прадукцыйнасці. Пры вырашэнні гэтай задачы можа дапамагчы вопыт замежных краін, якія ўжо даўно паспяхова арганізуюць індустрыяльныя туры.


Глава 2. Патэнцыял і магчымасць развіцця індустрыяльнага турызму ў Беларусі

2.1 Аналіз рынку індустрыяльнага турызму ў Беларусі

Асноўнымі крыніцамі фарміравання нацыянальнага турыстычнага прадукту Беларусі з’яўляецца культурна-гістарычная спадчына і прыродна-рэкрэацыйныя рэсурсы. Да ліку перспектыўных крыніц развіцця нетрадыцыйных для Беларусі індустрыяльнага турызму трэба далучыць заснаваныя ў выніку вытворчай дзейнасці прыродна-антрапагенныя комплексы і тэхналагічныя аб’екты.

Заснаваннем для вылучэння індустрыяльнага турызма ў самастойны накірунак з’яўляецца імпэтны рост “індустрыяльных” турыстаў. Вопыт наведваючых прамыслова-тэхнічных аб’ектаў Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландаў, ЗША сведчыць аб магчымасці умелай арганізацыі індустрыяльнага турызму і фарміравання інтарэсу да індустрыяльных аб’ектаў [8-29]. Урад кітайскага горада Шанхай зацвердзіў развіццё турыстычнай праграмы горада, згодна з якой індустрыяльнаму турызму надаецца роля прыярытэтнага накірунку [11].

Пад час існавання БССР у 1978 г. было прадстаўлена 206 вытворчых экскурсій, якія складалі 24,5% ад агульнай колькасці экскурсіі па рэспубліцы. Вытворчыя аб’екты з турыстычнымі мэтамі наведала 312,5 тыс. чал. ці 5,3% ад усіх турыстаў па БССР за 1978 г [5–138]. Ужо на той момант для забеспячэння масавасці і папулярнасці вытворчых экскурсій прыходзілася прапаноўваць большую колькасць і варыянтнасць тураў.

Апасля распаду СССР вытворчыя экскурсіі амаль што зніклі як прапанова на турыстычным рынку незалежнай Беларусі. Гэта злучана з прапагандысцкім характарам былых вытворчых экскурсій, а не з атрыманнем дадатковых даходаў.

На сённяшні момант арганізацыяй тураў з індустрыяльнай тэматыкай займаецца толькі некалькі фірм. Пад час тэлефоннага апытання мінскіх турыстычных фірм і пошуку ў інтэрнэце было высветлена, што вытворчыя экскурсіі робяцца выключна па заказу турыстычных груп і носяць складаны арганізацыйны характар па ўзгадненням з прадпрыемствамі. У Мінску вытворчыя экскурсіі прапануюць тураператар “Мінск-турыст” Ім па заказу арганізуюцца экскурсіі на завод “Кока-кола” пад Мінскам з дэгустацыяй прадукцыі, прычым сама экскурсія бясплатная і турысты плацяць толькі за паслугі тур. фірмы і трансфер, якія складаюць 250000 бел. руб. на групу; Шклозавод “Нёман” і наведванне шкломузея ў г. Бярозаўка кошт 800 тыс. на групу; наведанне ў “Гідраметцэнтр” у Мінску [дадатак1]. Дзяржаўнае аб’яднанне “Мінскаблтур” таксама па заказу арганізуе вытворчыя экскурсіі на буйнейшыя прадпрыемствы Мінска і Мінскага раёна, такія як “Кожгалантэя”, Мінскі завод халадзільнікаў “Атлант”, Мінскі аўтобусны завод. Кошт экскурсій з чалавека складае 40-60 тыс. бел. руб. на чалавека. У Гомелі турыстычная фірма “Грандтур” прапаноўвае вытворчыя экскурсіі на прадпрыемства Добрушскага фарфоравага завода і шклозавода ім. Ламаносава [12]. Турыстычная кампанія “Спутнік” г. Гомеля прапаноўвае экскурсіі на фабрыку цацак у Гомелі[15].

Амаль што ўсе экскурсіі, якія сёння прапаноўваюцца, разлічаныя на групы па 40 чалавек і робяцца па заказу гэтых груп. Такім чынам губляецца фактар індывідуалізацыі і спецыялізацыі інтарэсаў аднаго турыста. Турысту самому прыходзіцца шукаць групу і матэвіраваць іх на экскурсію. Пры гэтым інтарэсы асобных катэгорый турыстаў пры арганізацыі вытворчых і індустрыяльных тураў не ўлічваецца. Акрамя таго кошты экскурсій разам з трансспартам складаюць у сярэднім па 20-30 дал. ЗША з чалавека, што з’яўляецца завышаным коштам для айчыннага турыста. Таму індустрыяльны турыст абірае самаарганізацыю свайго наведвання на індустрыяльны аб’ект, з’ядноўваецца з рухам “сталкераў” і “дзігераў”, якія па сапраўднаму вывучаюць багатае індустрыяльнае мінулае і адметныя тэхналагічныя аб’екты Беларусі. Часам іх наведванні з’яўляюцца нелегальнымі і дастаўляюць прадпрыемствам пэўныя непрыемнасці. Тым не менш прадпрыемствы самі могуць іх пазбавіцца пры правільнай арганізацыі турыстычных наведванняў на свае аб’екты. Аднак такія туры амаль што не арганізуюцца. Асноўнымі прычынамі гэтага з’яўляюцца:

- крызісны стан тэхналагічнай галіны. Кіраўніцтва шматлікіх вытворчых аб’ектаў не лічыць турыстычныя наведванні спрыяльнымі для фарміравання добрага іміджу беларускай вытворчасці і свайго аб’екта ў прыватнасці. На сённяшні момант 60% абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў Беларусі маральна састарэлае і патрабуе змены, каля 40 % дзяржаўных прадпрыемстваў краіны стратныя. Такія аб’екты ў беларускага турыста, наўрацце, выклікаюць зацікаўленасць, тым не менш для турыста з высокаразвітых індустрыяльных краін такая спецыфіка, момант “шоку” і спосабы вытворчасці могуць выклікаць інтарэс. На прыкладзе такіх аб’ектаў можна прасачыць гісторыю масавай індустрыялізацыі СССР і БССР, яе асаблівасцей.

- Адсутнасць кан’юктурнага вопыту арганізацыі індустрыяльнага турызма. На жаль, кіраўніцтва прадпрыемстваў, як з буйных гарадоў так і з правінцы, не разглядае індустрыяльны турызм сур’ёзна. Гэта злучана з першага з вытворчымі экскурсіямі, якія існавалі ў БССР і, якія выкарыстоўваліся ў прапагандысцкіх мэтах, а не ў прыбытковых. Тым не менш індустрыяльны турызм пры яго правільнай арганізацыі можа прынесці шмат станоўчых момантаў, у тым ліку пашырэнне рынку збыту прадукцыі.

- Сістэма падпарадкавання. Ініцыятыўнасць кіраўніцтва прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці, якія прадстаўляюць большасць індустрыяльных аб’ектаў, залежыць ад шыраты паўнамоцтваў і загадаў зверху. Тым не менш кожнае прадпрыемства мае сваё адметную турыстычную спецыфіку. Для арганізацыі вытворчых экскурсій турыстычным фірмам прыходзіцца праходзіць доўгія працэдуры ўзгадненняў з прадпрыемствамі.

- Фінансавыя ўкладанні. Арганізацыя тураў патрабуе пэўных затрат, злучаных з бяспекай турыстаў, турыстычнай інфраструктурай.

- Бяспека вытворчасці. Прадпрыемствы не імкнуцца арганізаваць турыстычныя туры на свае аб’екты з-за захавання існуючай прадукцыйнасці і сакрэтаў вытворчасці.

- Спецыяльны персанал. Арганізацыя самых простых тураў злучана з спецыяльным аддзелам, які адказвае за арганізацыю турыстычных экскурсій, прафесіяналізм і бачанне якога непасрэдна ўплывае на кан’юктурнасць турыстычнага прадукту. На жаль, на сённяшні момант існуе недахоп спецыялістаў у арганізацыі новых турыстычных тураў, і асабліва на месцах, дзе засталіся савецкія ўяўленні аб патрабаваннях турыстаў.

- Экалагічнасць вытворчасці

Развіццё індустрыяльнага турызму трэба спалучаць з індывідуалізацыяй турыстычных патокаў і патрабаванняў і суадносіць з сістэмай поглядаў на вытворчасць розных турыстаў: грамадзяніна Беларусі, Заходніх краін ці СНД, які ад наведвання аб’екта чакаюць новых уражанняў, за якія яны гатовы даваць грошы,і неабавязкова такіх, якія будуць ствараць “патрэбны” імідж беларускай вытворчасці. Так, замежны турыст можа шукаць вобразы часоў СССР і працэсаў масавай індустрыялізацыі і калектыўных форм вытворчасці, што можа быць злучана з модай на Савецкую атрыбутыку ў Заходніх краінах. Усё гэта трэба ўлічваць пры арганізацыі тураў на індустрыяльныя аб’екты Беларусі.

2.2 Гісторыя развіцця гаспадаркі Беларусі

Стварыць пэўную атмасферу, узмацніць уражанні турыстаў адпаведна іх інтарэсам пры наведванні індустрыяльнага аб’екта дапамагае гісторыя гаспадаркі Беларусі, якая налічвае тысячы гадоў. На прыкладзі індустрыяльных аб’етаў Беларусі можна прасачыць не толькі станаўленне эканомікі і вытворчасці рэспублікі, аднак і некаторыя асаблівасці сусветнага развіцця індустрыяльнага грамадства, тэхналогій і спосабаў вытворчасці.

На тэрыторыі Беларусі, ўпершыню ў былым СССР, былі выяўлены старажытныя шахты і звязаных з імі майстэрні па апрацоўцы крэмняў. Гэта сведчыць аб існаванні тут ў далёкім мінулым буйных крэмніевых распрацовак. Вучоныя яшчэ ў 1966 годзе адзначалі, што вытворчы вопыт, назапашаны старажытнымі шахцёрамі Беларусі, - унікальная з’ява ў гісторыі сусветнай гаспадаркі [9-66]. З цягам часу ён шырока выкарыстоўваўся іншымі народамі ў самых розных накірунках горнай справы. Менавіта старажытныя гарнякі – крэмняздабывальнікі Беларусі, як і Англіі, выпрацавалі ўсе асноўныя прынцыпы канструкцыі шахтаў: пракладку ствалоў, штрэкаў, сістэмы вентыляцыі і асвятлення і г.д. Пачынаючы з 1962 года пачынаецца сістэматычнае вылучэнне старажытных шахт і майстэрань на тэрыторыі Беларусі, якія з’яўляюцца помнікамі індустрыяльнага мінулага нашай краіны. На жаль яны амаль не выкарыстоўваюцца ў турыстычных мэтах.