Такім чынам індустрыяльная гісторыя Беларусі з’яўляецца багатым адлюстраваннем разнастайных спосабаў вытворчасці. Шматлікія індустрыяльныя аб’екты Беларусі выконвалі і ў мінулым найважнейшыя ролі ў размеркаванні працы як у СССР так і часам у свеце.
2.3 Рэсурсная база і мажлівасць арганізацыі індустрыяльных тураў
Рэсурсная база індустрыяльнага турызму, а менавіта вытворчая яго частка, разгледжана ў выглядзі табліцы па асноўным галінам прамысловасці Беларусі. Прамысловы комплекс рэспублікі уключае больш за 100 галін і ў структурных адносінах прадстаўляе сабой складаную сістэму, якой уласцівы асноўныя прагрэсіўныя тэндэнцыі сусветнай гаспадаркі. Асноўная канцэнтрацыя прамысловых аб’ёктаў, 34%, выпадае на Мінск і Мінскую вобласць. Па астатнім абласцям прамысловыя аб’екты распаўсюджаны адносна раўнамерна [дадатак 1].
Табліца 3
База вытворчых рэсурсаў індустрыяльнага турызму ў Беларусі
Галіна прамысловасці | Асаблівасці і найбольш патэнцыйныя аб’екты турыстычнага выкарыстання |
Энергетыка | Першыя электрастанцыі на тэрыторыі Беларусі былі пабудаваны напрыканцы 19 ст. ( Добруш, Мінск, Віцебск). Сучасная электраэнергетыка Беларусі прадстаўляе сабой высокааўтаматызаваны комплекс, аб’яднаны агульным рэжымам работы і адзіным цэнтралізаваным дыспетчарскім упраўленнем. Вытворчы патэнцыял Беларускай энергасістэма прадстаўлена 22 буйнымі электрастанцыямі. Аснову складаюць цеплавыя электрастанцыі, яны вырабляюць 99,9% усёй электраэнергіі [4-210] Цікавымі для турыстычных наведванняў могуць апынуцца: самая буйная электрастанцыя Беларусі – Лукомская ГРЭС, магутнасцю 2560 МВт вырабляе 40% усёй электраэнергіі, выкарыстоўвае прыродны газ і топачны мазут; Бярозаўская ГРЭС(усталяванай магутнасці ў 930 МВт). У пачатку 90-х. гг. з-за нізкай эканамічнасці работы вырабляючая на станцыі электраэнергія стала неканкурэнтназдольнай, што выклікала рэзкае паніжэнне яе выпрацоўкі. З-за буйных памераў і экалагічнасці могуць выклікаць інтарэс цеплаэлектрацэнтралі, якія ёсць ва ўсіх абласных гарадах, буйнейшыя: Мінская ТЭЦ-4 (1030 МВт), ТЭЦ-3 (420 МВт), ТЭЦ-5 (330 МВт), Гомельская ТЭЦ-2(540 МВт)У розныя перыяды на тэрыторыі Беларусі было пабудавана 20 гідраэлектрастанцый невялікай магутнасці. Зараз працуюць 11 станцый, цікавасць могуць прадстаўляць буйнейшыя з іх: Асіповічская (2,2 тыс. КВт) на р. Свіслач і Чыгірынская (1.5 тыс. кВт) на р. Друць. [Дадатак 2] |
Машынабудаўніцтва:Аўтамабіле-будаўніцтваТрактарнае і С.Г. будаўніцтваСтанкабудаўніцтваПрыбора-БудаўніцтваРадыётэхнічнаяОптыка-механічнаяІншыя віды | З’яўляецца вядучай галіной нацыянальнай эканомікіПрадстаўлена 38 прадпрыемствамі і арганізацыямі. У яго склад уваходзяць спецыялізаваныя навукова-вынаходніцкія і канструктарска-тэхналагічныя інстытуты, якія забяспечваюць распрацоўку новых вырабаў.Турыстычную цікавасць могуць прадстаўляць: Мінскі аўтамабільны завод (“МАЗ”), адзін з найбуйнейшых у Эўропе па вытворчасці велікагрузных аўтамабіляў, аўтацягнікоў, спецыялізаванай і іншай аўтамабільнай тэхнікі. Беларускі аўтамабільны завод ( “Белаз”, Жодзіна) спецыялізуецца на выпуску кар’ерных самасвалаў вялікай і асабліва вялікай грузапад’ёмнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання “ Белаз” уваходзе ў лік 7 вядучых сусветных канцэрнаў па вытворчасці кар’ернай тэхнікі. Магілёўскі аўтамабільны завод “МоАЗ” у розныя часы вырабляў лакамацівы, маставыя краны, аўтасамасвалы і іншую тэхніку. Мінскі завод калёсных цягачоў “МЗКТ” распрацоўвае і вырабляе аўтамабілі высокай праходнасці, Мінскі аўтобусны завод(вырабляе 500 аўтобусаў у год), Лідскі завод “Нёман”, пінскі “Амкадор-Пінск” Падгаліна ўключае больш за 30 прадпрыемстваў. Адным з найбуйнейшых з’яўляецца Мінскі трактарны завод(МТЗ). Вытворчая магутнасць прадпрыемства дазволіла ў 1990 г. здзейсніць выпуск 100,7 тыс.трактароў. Завод забяспечвае 7-8% сусветных аб’ёмаў пастаўкі. Мінскі маторны завод (ММЗ) – найбуйнейшае прадпрыемства выпуску дызельных рухавікоў, якое вырабляе 70% рухавікоў адносна да ўсіх маторабудаўнічых заводаў краін СНД, вырабляючых рухавікі сельскагаспадарчага назначэння. Найбуйнейшым прадпрыемстваў галіны з’яўляецца машынабудаўніцтва “Гомсельмаш” і “Лідсельмаш”Прадстаўлена 32 прадпрыемствамі, а таксама спецыялізаванымі канструктарскімі бюро, навукова-вынаходніцкіх і праектарна-тэхналагічнымі арганізацыямі [4-226]. У турыстычных мэтах могуць выкарыстоўвацца прыблізна 10 заводаў, найбуйнейшыя з іх Беларусі Мінскі завод аўтаматычных ліній імя Машерава, Мінскі станкабудаўнічы завод імя Кастрычіцкай рэвалюцыі(вырабляе многааперацыйныя фрэзерна-расточныя станкі з лічбавым сістэмным кіраваннем)Асноўнымі прадпрыемствамі з’яўляюцца Мінскі гадзіннікавы завод ( выпуск электронных кварцавых гадзіннікаў), “Экран” ( г Барысаў), Магілёўскі завод “Тэхнапрыбор”, “Белвар”Уключае звыш 70 прадпрыемстваў. Беларусь займае лідзіруючую пазіцыю на тэлевізійным рынку СНД і краін Балтыі. У 2003 годзе было выраблена 624 тыс. тэлевізараў.Сучаснае тэлевізійная вытворчасць прадстаўлена ў Беларусі ВА” Гарызонт”, ВА “Віцязь”. Як высокатэхналагічныя прадпрыемствы могуць выклікаць цікавасць заводы “Радыёхваля”, “Інтэграл”, “Маналіт”(Магілёў) Можа выклікаць цікавасць важнейшая галіна наўкаёмкага комплексу Беларусі, спецыялізуецца на вытворчасці: касмічнай і авіяцыйнай тапаграфічнай апаратуры; кінаапаратуры; фатаграфічных комплексаў;прыбораў з выкарыстаннем лазераў, оптыка-электроннага абсталявання для бранятанкавай тэхнікі. Лідскі завод “ Оптык”, “Зеніт” Вілейка, “Свет”, “Дыяпраектар” Рагачоў.З турыстычнага пункту гледжання можна выкарыстоўваць буйнейшыя заводы такія як:“Амкадор”(Мінск), завод “Магілёўтрансмаш”, ліфтабудаўнічы “Магілёўліфтмаш”, Беларускі экскаватарны завод ( г.п. Кахонава Віцебская вобласць)Мінскі завод халадзільнікаў АА “Атлант” |
Металургія | Металургія прадстаўлена 17 прадпрыемствамі чорнай металургіі і 6- каляровай.Вытворчасць прадукцыі чорнай металургіі ў асноўным(82% агульнага аб’ёма галіны) сканцэнтравана на Беларускім металургічным заводзе(РУП “БМЗ”, г. Жлобін). Яго першая чарга была здадзена ў эксплуатацыю ў 1984 г., завершана будаўніцтва ў 1991 г. Упершыню ў сусветнай практыцы ва ўмовах аднаго прадпрыемства створаны і асвоены поўны тэхналагічны цыкл – ад выплаўкі сталі ў электрапечах да атрымання складанай гатовай прадукцыі. Цікавасць могуць выклікаць: Магілёўскі металургічны завод, Рэчыцкі метызны завод. |
Хімічная і нафтахімічная | Колькасць прадпрыемстваў – 75. [4-242]. Асноўныя прадпрыемствы гэтай спецыялізацыі былі пабудаваны ў Беларусі ў апошнія 40-45-гг. Многія з іх будаваліся на базе перадавых на той час тэхналогій замежных фірм. “ Беларуськалій” створана ў 1975 г. і аб’яднае 4 калійных камбіната. Мае вялікую тэрыторыю і сістэму шахт, частку з якіх можна выкарыстоўваць у турыстычных мэтах. Хімічнае прадпрыемства Гродзенскі “Азот”, найбуйнейшае ў Беларусі; Гомельскі хімічны завод - фасфатныя угнаенні.(вытворчасць злучана з вялікай колькасцю адходаў і напружаннем экалагічнай абстаноўкі ў Гомелі); “Палімір” у Наваполацку – высокааўтаматызаванае прадпрыемства, якое вырабляе поліэтылен, акрылавыя валокны; “Лакафарба” ў Лідзе; “Белшына” (Бабруйск) |
Лёгкая прамысловасць | функцыянуюць 450 прадпрыемства. Галіна перажывае крызіс.Тэкстыльныя прадпрыемствы: “Аршанскі льнокамбінат”; “ААА “ Світанак”; ААА “Віцебскія дываны”, “Брэсцкія дываны” |
С.Г. і харчовая | Цікавасць могуць прадстаўляць буйнейшыя калгасы і гаспадаркі, у складзе аб’яднання “ Дзяржрыбхоз” 19 сажалкавых гаспадаркі і 5 рыбакамбінатаў; кандытарскія камбінаты “Камунарка”, “Спартак”; лікёра-гарэлачныя заводы, якія ёсць ва ўсіх абласных цэнтрах |
Будаўнічыя матэрыялы | “Беларускі цэментны завод” ( г Касцюковічы) – 1,2 млн. т. у год, “Крычаўцаменташыфер” ( г. Крычаў) – уведзены ў эксплуатацыю ў 1933 г. Найбуйнейшы вытворца плітак шыферу ў год.; “Гомельшкло” (сумарны выраб шкла склаў 12,2 млн. м2) З канца 1996 г. пачалося вытворчасць паліраванага шкла на расплаўцы металаў. Гэта трэццяе ў свеце па магутнасці прадпрыемства; высокамастацкія хрустальныя вырабы вырабляюцца на шклозаводзе “Нёман” ( Бярозаўка); Барысаўскі хрустальны завод. Фарфорава-фаянсавыя заводы дзейнічаюць у Мінску і Добрушы. Завод “Керамін” |
Тарфяная | Прамысловая здабычы торфу на тэрыторыі Беларусі вядзецца з канца 19 ст., торфабрыкет пачалі вырабляць з 1900 г..У нашыя часы тарфяная прамысловасць прадстаўлена 37 прадпрыемствамі, большасць з якіх былі пабудаваны у 50-60-е гг 20 ст. Да 1960 г. торф з’яўляўся асноўным відам паліва, на ім працавала большасць электрастанцый. Аднак далей здабыча торфу як паліва зніжаецца: у 1970 г. яна склала 9.2 млн., 1990 – 3,4, у 2003 – 1,8 млн. Аб’ектамі, якія могуць прадстаўляць інтарэс для турыстаў можна вылучыць найбуйнейшыя аб’екты мінулай і сённяшняй здабычы - буйныя торфапрадпрыемства з фрэзерным спосабам здабычы – “Смалевічскае”, “Сергеяўскае” у Мінскай вобласці, “Дняпроўскае” у Магілёўскай, “Светлагорскае” у Гомельскай; торфабрыкетныя заводы - “Віцебскі” і “Усвіжбук” у Віцебскай. На прыкладзе дадзеных аб’ектаў неабходна уздымаць экалагічную тэму і вынікі здабычы торфу на Палессі( пясчаныя бураны, парушэнне гідра-і біобалансу) |
У якасці турыстычных аб’ектаў былі разгледжаны самыя буйныя прадпрыемства краіны, аднак магчыма арганізацыя ў межах шырока распаўсюджаных у рэспубліцы горна-прамысловых вытворчых комплексаў і рэканструяваных апасля здабычы карысных выкапняў другасных геатэхнічных сістэм. Прыкладам арганізацыі экскурсійнага наведвання можа служыць найбуйнейшае ў Беларусі распрацоўваемае месцанараджэнне мела “Рось” каля г. Ваўкавыска, прадстаўляючага сабой серыю выпрацаваных і абваднённых кар’ераў, глыбінёй 60-65 м., тут жа выяўлены ў ходзе здабычы мела стаянка першабытнага чалавека. Геалагічнае абнажэнне “Рось” з’яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. Магчыма арганізацый экскурсій на цэментна-шыферны камбінат г. Крычава і адпрацаваныя і абваднённа-рэкультывіраваныя кар’еры. Найбуйнейшы з іх – глыбінёй 25 м. і празрыстасцю вады 7 м. ператвораны ў рэкрэацыйную зону г. Крычава.Так як прыведзеныя параметры новаўтворанага вадаёма параўнальна з аналагічнымі паказальнікамі возера Нарач.