Асаблівы інтарэс для арганізацыі экскурсійнага абслугоўвання прадстаўляе найбуйнейшы ў Эўропе Беларускі цэментны завод (БЦЗ), размешчаны ў непасрэднай блізасці ад г. Касцюковічы Магілёўскай вобласці. Гэтае прадпрыемства пабудавана з выкарыстаннем навейшых тэхналогій, у якасці сыр’евой базы выкарыстоўваецца месцанараджэнне карбонавых парод, здабываемых кар’ерна-атвальным спосабам. Інтарэс прадстаўляюць не толькі навейшыя тэхналогіі завода, аднак і маштабы прамысловай вытворчасці, пераўтварэння прыроднага ландшафту і экалагічныя вынікі горна-прамысловай вытворчасці раёну. У структуры БЦЗ маецца камфартабельная гасцініца ў г. Касцюковічы, а таксама комплекс памяшканняў, прыстасаваных для арганізацыі навуковых семінараў [8-29]. Арганізуемыя экскурсіі могуць змяшчаць матэрыял аб новаўтворанных прамысловай здабычай мела і далейшай рэкультывацыяй прыродна-тэхнагенных аб’ектаў, развіваючы кругагляд экскурсантаў, фарміруючы беражлівае і канструктыўнае стаўленне да навакольнага асяроддзя.
Ва ўмовах нарастання пагрозы глабальнага экалагічнага крызісу праблемы Чарнобыльскай катастрофы выйшлі за рамкі ўнутранных праблем рэспублікі. Вынікі чарнобыльскай катастрофы вывучаюцца спецыялістамі і вучонымі розных краін. Пры вывучэнні турыстычнага патэнцыялу неабходна ўлічваць магчымасць выкарыстання тэрыторый поўдня і поўдня-усхода Беларусі для развіцця традыцыйных форм турыстычнай дзейнасці. Таму важным падаецца альтэрнатыўны пошук прыярытэтаў ў выкарыстанні турыстычных рэсурсаў гэтых рэгіёнаў. Адным з такіх накірункаў можа стаць экстрымальны індустрыяльны турызм ў раёнах з радыяктыўным забруджаннем. Адпаведна з загадам Савета Міністраў БССР ад 24.02.1988 г. на найбольш забруджанай радыёнуклідамі тэрыторыі поўдня-усхода Беларусі (у 10- і 30 кіламетровых зонах вакол чарнобыльскай АЭС) створаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Умелая арганізацыя экскурсійнага наведання тэрыторыі запаведніка прадстаўляе магчымасць ацаніць маштабы і вынікі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, зразумець кволасць неабароненасць прыродных комплексаў. Такая мажлівасць магла б зацікавіць не толькі айчынных, аднак і замежных турыстаў(канферэнцыя). Тураператарская дзейнасць па фарміраванню, прадвіжэнню і рэалізацыі гэтага турыстычнага прадукту можа актывізавацца шляхам усталявання дзелавых кантактаў з навуковымі ўстановамі і навуковымі цэнтрамі блізкага і далёкага замежжа.
Для індустрыяльнага турызму могуць быць выкарыстанымі аб’екты няскончанага будаўніцтва. Па стану на 1 студзеня 2004 г. у няскончанымі будаўніцтве(без уліку індывідуальных забудоў) знаходзілася 15573 аб’екта вытворчага і невытворчага назначэння (51,7% складаюць вытворчыя аб’екты).[4-293]
Цікавасць могуць прадстаўляць разнастайныя аб’екты сферы паслуг. Тым не менш трэба разумець, што вытворчы працэс на некаторых аб’ектах можа быць не цікавым ці не можа быць яскрава паказаны. Прыкладам могуць быць бібліятэкі, калі не ўлічваць новы будынак Нацыянальнай Бібліятэкі адметны новымі тэхналогіямі, ці ўніверсітэты, якія збольшага могуць быць цікавы толькі ў адукацыйных мэтах, аднак не ў галіне арганізацыі сваёй працы. Цікавасць для індустрыяльнага турызму, наведваючыя аб’екты прадстаўляюць з пункту гледжання арганізацыі працэсу стварэння паслуг.
Табліца 4
База невытворчых рэсурсаў індустрыяльнага турызму ў Беларусі
Аб’екты | Асаблівасці і прыклады |
Тэле-і радыёіндустрыя | Студыя “Белтэлерадыёкампаніі”, кінастудыя “Беларусьфільм”, студыі радыёстанцыі |
Тэатральныя аб’екты | 28 прафесійных тэатраў. Цікавасць могуць прадстаўляць лялечныя тэатры. |
Цыркі і заапаркі | Найбуйнейшыя Мінскі цырк і заапарк |
Транспарт | Цягніковыя, аўтобусныя, тралейбусныя дэпо буйных памераў, Мінскае метро, авіяцыйныя палігоны, аэрапорт Мінск-2 |
Ваенныя аб’екты | Буйнейшыя ваенныя палігоны. |
Беларусь мае вялікі патэнцыял у арганізацыі індустрыяльнага турызму, што злучана з адметнасцю шматлікіх прамысловых аб’ектаў і антрапагеннымі ландшафтамі. На картасхеме індустрыяльных маршрутаў абазначаны, на пункт гледжання аўтара курсавой, найбольш цікавыя маршруты тураў [дадатак 3]
Як можна зазначыць абсалютная большасць з іх знаходзіцца ў Мінску і усходніх частках Гомельскай і Магілёўскай вобласці, уключая Гомель і Магілёў. На сённяшні момант Індустрыяльны турызм у Беларусі можа быць разлічаны на замежных турыстаў, асабліва з краін Заходняй Эўропы, і на айчынных турыстаў з буйных гарадоў, прадстаўнікоў актыўнай часткі грамадства, студэнцтва. Тэрытарыяльна рэсурсная база індустрыяльнага турызму супадае ці знаходзіцца ў адлегласці 40-70 км. ад гарадоў - патэнцыйных спажыўцоў індустрыяльных тураў: Магілёва, Гомеля, Віцебску.
Так, у непасрэднай блізасці з Магілёвам знаходзіцца г. Касцюковічы, дзе знаходзіцца буйнейшы цэменты завод у Эўропе, недалёка, у Крычаве знаходзіцца цамента-шыферны камбінат, ландшафт мае цікавыя асаблівасці тэхнагеннага ўплыву, якія былі апісаныя раней. Сам Магілёў прадстаўляе непасрэдны інтарэс: Магілёўскі аўтамабільны завод, “Магілеўліфтмаш”, навуковае аб’яднанне “Маналіт”, Магілёўскі металургічны завод і г.д. Недалёка ад Магілёва знаходзіцца буйнейшая ў Беларусі Чыгірынская ГЭС. У Гомелі знаходзяцца буйнейшыя прадпрыемствы Беларусі, такія як: “Гомсельмаш”, “Гомельшкло”і г.д. Недалёка ад Гомелю знаходзяцца цікавыя для наведання гарады: Жлобін з металургічнай прамысловасцю, Рэчыца, Мазыр з нафтапрамысловасцю. Недалёка знаходзіцца Палескі радыяцыйны запаведнік і “Зона адчужэння”.
Цікавым могуць быць прадстаўлены маршруты Мінск-Гомель і Мінск-Магілёў, якія праходзяць праз прамысловыя гарады, такія як Бабруйск з нафтахімічнай прамысловасцю, Жлобін у накірунку Гомеля і Барысаў, Жодзіна з “Белаз” у накірунку Магілёва.
Цікавым можа быць арганізацыя тураў паміж Віцебскам і Наваполацкам, як паміж буйнейшымі цэнтрамі электроннай і нафтахімічнай прамысловасці. Так, туры ў Полацк могуць уключаць і падарожжы ў Наваполацк, паказваць гістарычнае і сучаснае. Заўжды цікавасць прадстаўляе г. Салігорск і аб’екты “Беларуськалій” такія як, асабліва Салігорскія шахты.
Мінск як найбольш прывабны горад для арганізацыі індустрыяльных тураў (тут размешчана большасць флагманаў беларускай прамысловасці) знаходзіцца ў цэнтральнай частцы рэспублікі ў 3-5 гадзіннай дасягальнасці амаль з любой кропкі Беларусі. Індустрыяльныя туры па Мінску могуць уключаць розныя вытворчыя аб’екты такія як Мінскі завод халадзільнікаў “Атлант”, навукова-вытворчае аб’яднанне “Інтэграл” і г.д. Аднак трэба зазначыць і на такія аб’екты як Мінскае метро пры магчымасці наведання яго дэпо, Аэрапорты “Мінск 1” і “Мінск 2”, могілкі кранаў, падземныя камунікацыі, дахі мінскіх дамоў, тэлевышка і г. д.
Беларусь мае вялікі патэнцыял у арганізацыі індустрыяльнага турызму. Інтарэс могуць прадстаўляць шматлікія прамысловыя прадпрыемствы і ландшафты, змянённыя ў выніку тэхналагічнай дзейнасці. Нашмат менш аб’ектаў можа быць выкарыстана ў турыстычных мэтах у невытворчай сферы эканомікі Беларусі. Беларуская турыстычная галіна не мае дастаткова вопыту арганізацыі індустрыяльных тураў ва ўмовах рыначнай эканомікі. Таму крайне важным прадстаўляецца вывучэнне замежнага вопыту, які налічвае ўжо больш 30 гадоў, параўнанне ўмоў, асаблівасцей, прыкладаў вырашэння праблем. Першапачатковую ролю выконвае вывучэнне турыстычнага попыту, тэндэнцый і моды ў сучасным грамадстве як Беларусі, так блізкага і далёкага замежжа, і адпаведнае вылучэнне мэтавай групы “сваіх” турыстаў. Масавых вытворчыя экскурсій БССР не адпавядаюць сучаснай індывідуалізацыі тураў, імкнення да актыўнага адпачынку. Тым не менш, вопыт, які застаўся ад іх правядзення можа быць трансфармаваны адпаведна новым інтарэсам турыстаў, уключаць савецкую тэматыку тураў, арганізацыю працы мінулага.
На сённяшні момант у Беларусі галоўнай праблемай арганізацыі індустрыяльных тураў з’яўляецца слабая матывіраванасць прадпрыемстваў у арганізацыі турыстычнай дзейнасці. Турыстычным фірмам прыходзіцца ўзгадняць шмат фармальнасцей з кіраўніцтвам прадпрыемстваў, што забірае шмат часу і адмоўна адгукаецца на прапанове гэтай турыстычнай паслугі. Турыстычныя фірмы не бяруцца арганізоўваць туры без заказу з боку групы турыстаў. Такім чынам турысты абіраюць самаарганізацыю сваіх вандровак і наведваюць індустрыяльныя аб’екты самастойна і часам нелегальна.
Каб не губляць пэўную частку рынку, якая уключала б індустрыяльныя туры, павінна ажыццяўляцца падтрымка з боку дзяржавы, якая б змагла стаць галоўным матэватарам для прадпрыемстваў.
Лічба турыстычных наведванняў індустрыяльных аб’ектаў у Франціі, Вялікабрытаніі сведчаць аб вялікім патэнцыяле індустрыяльнага турызму. Ён пачынае распаўсюджвацца ў краінах Усходняй Эўропы і Паўднева-усходняй Азіі. Беларусь можа заняць сваё месца ў сусветнай прапанове індустрыяльнага турызму.