МА РБ
РЭФЕРАТ НА ТЭМУ:
Філасофія сярэднявечча
Брэст, 2009 г.
1. Храрактарыстыка філасофіі сярэдніх вякоу
2. Адметнасць філасофіі сярэднявечча
3. Усталяванне патрыстыкі
4. Апалагетыка
5. Распрацоука філасофскай парадыгмы
6. Фармаванне схаластычнай філасофіі
7. Арабскамоуная філасофія падчас сярэднявечча
8. Росквіт і заняпад схаластыкі у Заходняй Еуропе
Выкарыстаная літаратура
1. Храрактарыстыка філасофіі сярэдніх вякоу
Філасофія сярэдніх вякоу найбольш доўгі па працягласці перыяд у развіцці сустветнай філасофскай думкі. У яго няма дакладна вызначаных часавых межаў. Справа у тым, што працэс станаўлення сярэднявечнай філасофіі, а затым і яе пераадолення быў даволі паступовым. Найболыл абгрунтаваным падаецца сцвярджэнне, якое абмяжоўвае разглядаемы перыяд II XV стагоддзямі. Але ж адразу кідаецца ў вочы тая акалічнасць, што вызначаныя межы не супадаюць са звыклым аднясеннем сярэдневечча да часоў феадалізму. Парадаксальнасць сітуацыі ў тым, што сярэднявечны спосаб філасофствавання ўзнік напрыканцы антычнай гісторыі, а знік, калі еўрапейскі феадалізм япгчэ працягваў нейкі час існаваць. Гэтаму не трэба здзіўляцца: храналагічныя акалічнасці толькі знешні бок вельмі своеасаблівай па сваёй сутнасці тагачаснай філасофіі. Яе карані, безумоўна, знаходзяцца ў іншым месцы. Творы найбуйнейшых мысліцеляў тых часоў пераканаўча сведчаць, што філасофская думка сярэднявечча вызначалася найперш адмысловым спосабам асэнсавання рэчаіснасці, які ўсталяваўся ў Еўропе і на Блізкім Усходзе. У адпаведнасці з гэтым варта засяродзіць увагу менавіта на еўрапейскай і арабскамоўнай філасофіі.
Нельга зразумець сутнасць сярэднявечнай філасофіі, калі не прыгадаць, што яе жывілі дзве крыніцы: ідэі антычных мысліцеляў і ўстаноўкі монатэістычнага веравызнання. Менавіта такое дзіўнае спалучэнне абумовіла з'яўленне філасофіі, якая сапраўдныя пытанні рэчаіснасці вырашала ў тэалагічнай форме. Ад антычнасці яна захавала скіраванасць думкі на аналіз першапачаткаў быцця. Але пад уплывам рэлігійных дагматаў адбываецца нечаканая метамарфоза: космас раптам перастае ўспрымацца як сапраўднае быццё, што было ўласціва антычнасці, і фармуецца ўяўленне аб наяўнасці звышпрыроднага пачатку, які атаясамляецца з богам і лічыцца сапраўдным быццём. У цэнтры філасофскага аналізу з'яваў апынаецца ідэя патойбаковага быцця. Праз яе разглядаюцца і асэнсоўваюцца ўсе праблемы. А гэта карэнным чынам мяняе выпрацаваны папярэдняй філасофіяй погляд на рэчаіснасць. Субстанцыя з матэрыяльнага падмурка быцця перамяшчаецца ў звышпрыродны свет, і ўжо бог разглядаецца як абсалютны пачатак і аснова адзінства ўсяго існага. Бог лічыцца таксама зыходнай крыніцай руху і прычынай, якая "ажыццяўляе" свет. У той жа час прырода прызнаецца косным, няздольным да самавызначэння мноствам рэчаў, якое створана богам.
Разам з ідэяй патойбочнага нашаму свету быцця ў філасофію ўвайшло паняцце веры. Філосафы вымушаны былі звярнуцца да яго, каб неяк абгрунтаваць падзел існага на дзве часткі зямную і боскую. Калі зямны свет раскрываецца розумам, то як быць з боскім, які не мае нічога агульнага з прадметнай рэчаіснасцю? Ён не дасягальны для нашых пачуццяў і розуму: яны прыстасаваны арыентавацца толькі ў цялесным асяроддзі. Вера ж здольная адкрываць тое, што ўтоена ад розуму, яна можа пераадольваць межы ігрыроднага бьшдя і спасцігаць боскі свет. Зразумела, фенамен веры набыў у сярэднявечнай філасофіі вьжлючна вялікае значэнне.
Станаўленне культуры сярэднявечча пацвярджае вядомую ісціну, што філасофія найболып ёмка і сцДсла выражае дух свайго часу. Сярэднявечны спосаб светаразумення складваўся, калі рэлігія заняла пануючае становішча ў грамадскай свядомасці. Гэта не было выпадковым. Рымская імперыя носьбіт антычнай духоўнай традыцыі перажывала тады вялікія цяжкасці. У шматнацыянальнай дзяржаве то там, то тут успыхвалі вызваленчыя войны. Унутраныя супярэчнасці прывялі да падзелу імперьгі спачатку на дзве, а затым на чатыры часткі. Жорсткая працяглая барацьба вялася Рымам з варварскімі народамі. А 24 жніўня 410 г. старажытная сталіца імперыі пала: яна была захоплена і абрабавана вестготамі. Пасля распаду дзяржавы тут утвараюцца аўтаномныя варварскія каралеўствы. Паступова прыходзяць у заняпад гарады, згортваецца гандаль, адбываецца агульнае паніжэнне ўзроўню духоўнага жыцця. Кульмінацыяй спусташэння былой культуры стала закрыццё у 529 годзе імператарам Юстыніянам афінскай Акадэміі. Гэтая ганебная з'ява азначала канец антычнай філасофіі.
Старая цывілізацыя спыняла сваё існаванне. Звязаныя з гэтым драматычныя падзеі стваралі рэальную пагрозу канчатковага разбурэння культуры. Абрабаваная і знясіленая шматнацыянальная Еўропа прагла міру і спакою. Ідэалы паганскай культуры з племяннымі багамі і вытанчанай мала зразумелай неадукаванаму варвару філасофіяй не маглі забяспечыць устойлівасць грамадства. Частковае паразуменне народаў і адносная стабільнасць грамадства былі дасягнуты на падставе прынцыпаў хрысціяскай веры.
Вельмі паказальна абвяшчэнне хрысціянствам роўнасці ўсіх вернікаў перад богам, незалежна ад іх этнічнага паходжання ці сацыяльнага становіпгча. Касмапалітызм і некаторы дэмакратызм першапачатковага хрысціянства значна спрыялі ва ўмовах вялікіх сацыяльных узрушэнняў шырокаму распаўсюджванню ўзнікшай веры. Рэлігійныя ўяўленні становяцца асновай светапогляду, істотным элементам масавай свядомасці. Нягледзячы на пераследаванні першых хрысціянаў і востра крытычныя адносіны да сябе з боку адукаванай часткі антычнага грамадства, хутка хрысціянства робіцца дзяржаўнай рэлігіяй.
Цікава, што першыя хрысціяне часам вельмі рашуча выступалі супраць антычнай філасофіі. Яны адчувалі вялікую розніцу рэлігійнага і філасофскага светапоглядаў. Але затым тэолагі ўсё часцей пачынаюць звяртацца да філасофскіх меркаванняў і развагаў. Каб грунтоўна ўсталявацца ў духоўным жыцці грамадства, рэлігіі было яўна недастаткова адной алоры на масавую свядомасць. Яна вымушана была карыстацца філасофскімі аргументамі. Так фармавалася адмысловая форма светаразумення, якая затым атрымала назву сярэднявечнай філасофіі. А ў яе падмурку алынуліся дзве розныя традыцыі хрысціянскарэлігійная і антычнафіласофская. Менавіта іх спалучэннем тлумачыцца незвычайны каларыт сярэднявечнай філасофіі. Біблейскія ўяўленні самым сур'ёзным чынам паўплывалі на станаўленне ідэі трасцэндэнтнага і неспасцігальнага бога. А з антычнай філасофіі найбольшае ўздзеянне аказалі спачатку вучэнне Платона, а затым Арыстоцеля, у якіх змяшчаўся моцны пласт уяўленняў аб пазаасабовых формах духоўнасці.
Сцвярджэнне хрысціянскай цывілізацыі было няпростым, а часам нават вельмі жорсткім: разбураліся цудоўныя антычныя храмы, знішчаліся выдатныя скульптуры антычных майстроў, руйнавалася наладжаная сістэма адукацыі. Грамадства правальвалася у бездань сацыяльнага хаосу. Зразумела, што філасафізацыя тэалогіі мела ў такой сітуацыі вельмі вялікае значэнне: яна прыпыняла працэс распаду культуры і давала ёй другое жыццё.
Сапраўды, авалоданне філасофскім мысленнем прыцягвала ўвагу да кнігі, да мастацтва пісьма і мовы. Існавала вялікая патрэба ў перакладзе рэлігійных вобразаў на мову філасофскіх паняццяў. Філасофскае мысленне задавальняла інтэлектуальную прагу чалавека, які апынуўся ў складаных варунках гісторыі, зразумець жыццёвы сэнс існага і вызначыць свае адносіны да закранутых рэлігіяй, але не растлумачаных ёю гранічных з'яваў нашага быцця: нараджэння і смерці, віны і адказнасці, разбэшчанасці і збаўлення.
Натуральна, усё гэта вымагала ствараць адпаведную сістэму адукацыі. Неўзабаве пры манастырах і саборах узнікаюць школы. Падчас варварскіх нашэсцяў яны выконвалі ролю своеасаблівых сховішчаў філасофскіх твораў антычнасці. Тут рабіліся пераклады старажытных аўтараў на лацінскую мову.
Для захавання і развіцця культуры было вельмі важна, што навучэнцы школаў далучаліся да разнастайных галінаў ведаў. Іх падрыхтоўка падзялялася на дзве ступені. Першая называлася трывіум. Тут вучні авалодвалі граматыкай, рыторыкай і дыялектыкай ці логікай. Другая называлася квадрыум. Тут выкладаліся арыфметыка, геаметрыя, астраномія і тэорыя музыкі. Усё разам гэта складала сем вольных мастацтваў. Гэткім чынам далёкія на першы погляд ад штодзённага клопату задачы тэарэтычнага асэнсавання глыбінных структураў чалавечага існавання абуджалі рацыянальнае пазнанне ўвогуле. Праз адукацыю ажыццяўляўся пераход думкі ў практычную плоскасць. Такі працэс прыносіў у канчатковым выніку вялікі плён асобе, узмацняючы і ўзвышаючы яе духоўнасць.
На доўгі час манастыры становяцца асяродкамі інтэлектуальнага жыцця, захавання і развіцця філасофскай думкі. Не выпадкова, культура сярэднявечча асацыіруецца з постацямі манаха і царкоўнага прапаведніка.
Абагульняючы сказанае, можна адзначыць, што сярэднявечная філасофія ёсць адмысловы спосаб светаразумення.
На яго станаўленне і развіццё вялікі ўплыў аказаў цэлы шэраг сацыяльнакультурных акалічнасцяў. Найболып значнымі сярод іх былі наступныя:
крушэнне Рымскай імперыі і станаўленне на яе месцы феадальнага грамадства, што запатрабавала адпаведны тып тлумачэння і разумення сэнсу з'яваў, якія адбываліся наўкол;
пераход монатэістычнага веравызнання да пануючага становішча ў грамадскай свядомасці, пры гэтым бог разглядаецца як пазапрыродная аснова адзінства свету і знешняя ўмова маральных паводзінаў людзей;
усталяванне царкоўнай формы адукацыі;
рэлігійныя ўстаноўкі дыктуюць выбарчыя адносіны да антычнай духоўнай спадчыны: безумоўную перавагу атрымліваюць ідэалістычныя філасофскія сістэмы. Гэтыя акалічнасці абумовілі рэлігійны характар сярэднявечнай філасофіі, у якой асабліва вялікай увагай карысталіся маральныя пытанні.