Смекни!
smekni.com

Актывізацыя беларускіх сіл ў перыяд НЭПа (стр. 3 из 4)

Грунтоўнай зменай погляду на тэорыю сацыялізму з'явіліся і новыя адносіны да прыватнага капіталу. У. Ленін высунуў ідэю выкарыстання прыватнага капіталу ў інтарэсах сацыялістычнага будаўніцтва. Вопыт нэпа ў выкарыстанні прыватнага капіталу, пераведзенага з «ценявой» эканомікі ў кантралюемае дзяржавай становішча, і сёння не страціў свайго значэння.

Зусім іншае становішча было ў Заходняй Беларусі.

Беларускі народ ніколі не мірыўся са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй Бацькаўшчыны. На працягу 20 год ён вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Цяжкае эканамічнае становішча і палітычнае бяспраўе працоўных, жорсткі нацыянальны прыгнёт вызначылі характар і мэты вызваленчай барацьбы.

Асноўнымі сіламі яе былі палітычна актыўная частка рабочага класа, працоўнага сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя. У барацьбе за нацыянальныя правы ўдзельнічалі і нацыянальна свядомыя прадстаўнікі дробнай буржуазіі. У ходзе барацьбы вызначаліся тры асноўныя сацыяльна-палітычныя лагеры: першы — буржуазна-памешчыцкі, другі — дробнабуржуазны, дэмакратычны, трэці — пралетарскіх і рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл.

Пануючае эканамічнае і палітычнае становішча ў Заходняй Беларусі, як і ва ўсёй Польшчы, займала польская буржуазія і памешчыкі.

У першай палове 20-ых гадоў вызваленчы рух у Заходняй Беларусі яшчэ не дасягнуў шырокіх памераў. Арганізацыі кампартыі толькі ствараліся, былі малалікімі і не мелі значнага ўплыву на масы. У гэты час большасць насельніцтва верыла ў лозунгі польскіх, беларускіх, яўрэйскіх дробнабуржуазных нацыянальных партый. Гэта адбілася і на выбарах у сейм, якія адбыліся ў лістападзе 1922 г. У Заходняй Беларусі дэпутатамі сталі пераважна прадстаўнікі т. зв. блока нацыянальных меншасцей, у які аб'ядналіся буржуазныя і дробнабуржуазныя нацыянальныя партыі. Яны атрымалі 28 % галасоў. Польскія дробнабуржуазныя партыі ППС і «Вызволене» атрымалі 31,5 % галасоў.

Беларускія дэпутаты (11 у сейме і 3 у сенаце) утварылі сваю фракцыю — Беларускі пасольскі (дэпутацкі) клуб. Яны выступалі з крытыкай нацыянальнай і зямельнай палітыкі польскага ўрада. Але, праводзячы хісткую палітычную лінію ад апазіцыі да згоды з уладай, клуб пачаў траціць уплыў на масы.

У гэты час пад уплывам кампартыі, левага крыла рэфармісцкіх партый і ўласнага вопыту рабочы клас узнімаўся на абарону сваіх класавых інтарэсаў. Шэраг забастовак прайшоў у 1921—1922 гг. Яшчэ больш шырокай забастовачная барацьба стала ў час рэвалюцыйнага ўздыму 1923 г. супраць эксплуатацыі з патрабаваннямі павышэння заработнай платы выступілі рабочыя Гродна, Брэста, Пінска, іншых гарадоў.

Узмацненню рабочага руху спрыяла ўмацаванне і рост арганізацый кампартыі. У канцы кастрычніка 1923 г. у Вільні адбылася першая канферэнцыя камуністычных арганізацый Заходняй Беларусі, якая абвясціла стварэнне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) як састаўной часткі Кампартыі Польшчы. КПЗБ распаўсюджвала сваю дзейнасць на Віленскае, Навагрудскае, Палескае і большую частку Беластоцкага ваяводстваў. У момант стварэння яна налічвала 528 членаў.

3 утварэннем КПЗБ рэвалюцыйны вызваленчы рух у Заходняй Беларусі ўступіў у новую паласу свайго развіцця, стаў болыы радыкальным і арганізаваным.

Адначасова фарміраваўся і камсамол, які пашыраў свой уплыў на рабочую і сялянскую моладзь. У 1924 г. камсамольскія арганізацыі краю аб'ядналіся ў Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), які ўваходзіў у склад камсамола Польшчы.

У 1921—1923 гг. значным уплывам сярод насельніцтва Заходняй Беларусі карысталася партыя беларускіх эсэраў. Яна выдавала газету «Наша будучыня», распаўсюджвала свой уплыў пераважна ў заходніх паветах краю, налічвала некалькі тысяч членаў, абапіралася ў асноўным на сялян. ПБСР выступала за правядзенне буржуазна-дэмакратычных рэформ, падзелу без выкупу памешчыцкай зямлі паміж сялянамі, дэмакратычныя свабоды, нацыянальнае раўна-праўе, утварэнне незалежнай беларускай дэмакратычнай рэспублікі, злучанай з Літвой у адну дзяржаву.

Агульным для ўсіх беларускіх нацыянальных партый і груповак было патрабаванне нацыянальных правоў, утварэння незалежнай Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, якое супрацьпастаўлялася патрабаванню КПЗБ і яе саюзнікаў аб самавызначэнні Заходняй Беларусі і ўз'яднан-ні з БССР.

Вы-зваленчы рух у Заходняй Беларусі ў першай палове 20-ых гадоў часткова прыняў форму ўзброенай партызанскай барацьбы. Яшчэ ў другой палове 1921 г. пачалі ўзнікаць падпольныя паўстанцкія арганізацыі. У канцы 1922 г. у іх налічвалася каля 5—б тыс. членаў. Дзейнічаючы невялікімі атрадамі і грўпамі, партызаны нападалі на паліцэйскія ўчасткі, гмінныя ўправы, вайсковыя патрулі. Асабліва многа клопатаў польскім уладам рабіў атрад Мухі, пад імем якога выступалі камандзіры розных партызанскіх атрадаў.

Партызанскі рух у цэлым меў рэвалюцыйна-дэмакратычны і нацыянальна-вызваленчы характар. Партызаны змагаліся за зямлю, сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, супраць польскай акупацыі.

Камуністычная партыя падтрымлівала партызанскі рух. Але да 1923 г. яна не мела яшчэ цесных сувязей з партызанамі. І толькі ў 1924 г., калі партызанскі рух цалкам узначаліла КПЗБ, барацьба стала больш арганізаванай. У маі 1924 г. партызаны разграмілі паліцэйскі ўчастак у мястэчку Крывічы Вілейскага павета, у жніўні — у Стоўбцах, у кастрычніку — у Кажан-Гарадку Столінскага павета. Перапалох сярод мясцовых улад выклікаў напад партызан 24 верасня гэтага года на цягнік, у якім ехалі ваявода і іншыя чыноўнікі. Толькі з красавіка 1924 г. да лістапада 1925 г. партызаны правялі каля 280 баявых аперацый[5].

Ва ўмовах спаду рэвалюцый-нага руху ў Польшчы партызанскі рух у Заходняй Беларусі не змог перарасці ў народнае паўстанне. Аднак II канферэнцыя КПЗБ, якая адбылася 30 лістапада 1924 г. у Вільні, прыняла курс на падрыхтоўку ўзброенага паўстання і далейшае разгортванне партызанскага руху. Гэта было памылковае рашэнне. Улады рэзка ўзмацнілі рэпрэсіі. Пачаліся масавыя арышты і катаванне мірных жыхароў, западо-зраных у сувязях з партызанамі.

3 гэтага часу ў гісторыі вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі пачаўся новы этап, звязаны з перыядам стабілізацыі капіталізму, калі асабліва ўзрастала неабходнасць спалучэння легальных і нелегальных формаў палітычнай барацьбы. Ажыццяўленню гэтай задачы надавала значэнне КПЗБ. Яна паставіла на першы план задачу збірання ў адно рэчышча ўсіх сіл пралетарскага, сялянскага і нацыянальна-вызваленчага руху. Новую тактыку распрацавала III канферэнцыя КПЗБ (5-18 студзеня 1926 г.). Бліжэйшымі задачамі партыя ставіла барацьбу супраць падпа-радкавання краю іншаземнаму капіталу, за дэмакратычныя правы і вызваленне палітзняволеных, 8-гадзінны рабочы дзень, павелічэнне дапамогі беспрацоўным, канфіскацыю памешчыцкіх зямель і падзеліх без выкупу паміж беззямельнымі і малазямельнымі сялянамі, скасаванне асадніцтва.

У маі — чэрвені 1926 г. Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) аформілася як самастойная палітычная арганізацыя.

У маі 1926 г. у Польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот. Да ўлады прыйшлі ваенныя на чале з маршалам Ю. Пілсудскім. У краіне ўстанавілася ваенна-буржуазная дыктатура, якая дапускала, аднак, існаванне абмежаванай парламенцкай сістэмы і легальнай апазіцыі буржуазных і дробнабуржуазных партый.

Грамада выдавала газеты, якія з-за праследаванняў часта мянялі свае назвы. Гэта «Жыццё беларуса», «Народная справа», «Наша справа», «Наш голас», «Наша воля», «Народны звон», сатырычны часопіс «Маланка» і інш. 3 рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцый яны асвятлялі становішча беларускага народа, клікалі яго да барацьбы за сваё вызваленне.

Урад Пілсудскага, баючыся паўстання ў Заходняй Беларусі, вырашыў разграміць Грамаду. У ноч на 15 студзеня 1927 г. па ўсяму краю пачаліся масавыя вобыскі і арышты камуністаў і актывістаў Грамады. Без згоды сейма, насуперак канстытуцыі, былі арыштаваны кіраўнікі арганізацыі. Былі кінуты ў турмы і аддадзены пад суд 490 актывістаў Грамады. 21 сакавіка 1927 г. Грамада была афіцыйна забаронена і перастала існаваць як арганізацыя.

Працоўныя Заходняй Бела-русі адказалі на разгром Грамады шматлікімі рэзалюцыямі пратэсту, мітынгамі і дэманстрацыямі. Буйная дэманстрацыя адбылася ў Косаве Палескага ваяводства. Яна была арганізавана Косаўскім падпольным райкомам КПЗБ. Дэманстранты ішлі з чырвонымі сцягамі і рэвалюцыйнымі лозунгамі. Паліцыя сустрэла іх вінтовачным агнём: 6 чалавек былі забіты, каля 15 — паранены, 63 удзельнікі дэманстрацыі пазней былі асуджаны да розных тэрмінаў зняволення.

Ліквідацыя Грамады і рэпрэсіі затармазілі развіццё вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі.

1928 г. вызначыўся ўздымам забастовачнай барацьбы, якую камуністы і сацыялісты арганізоўвалі пераважна праз так званыя класавыя прафсаюзы.

На выбарах у сейм у сакавіку 1928 г. у Заходняй Беларусі за кандыдатаў ад рабочых і сялян было пададзена 328,8 тыс., або 26 %, галасоў. Абраныя па гэтых спісах дэпутаты Я. Гаўрылік, I. Дварчанін, Ф. Валынец, I. Грэцкі, П. Крынчык утварылі ў сейме радыкальную фракцыю — Беларускі сялянска-рабочы пасольскі клуб «Змаганне». У хуткім часе клуб аб'яднаў вакол сябе некалькі соцень чалавек з былога а'ктыву Грамады. У 1929 г. былі створаны 16 павятовых сакратарыятаў клуба. Клуб «Змаганне» ператварыўся ў рэвалюцыйна-дэмакратычную і нацыянальна-вызваленчую арганізацыю, але ўлады не дазволілі ёй стаць масавай. Як і Грамада, клуб «Змаганне» патрабаваў канфіскацыі памешчыцкіх зямель і падзелу іх без выкупу сярод беззямельных і малазямельных сялян, 8-гадзіннага рабочага дня і паляпшэння ўмоў працы рабочых, пераходу ў іх рукі прамысловых прадпрыемстваў, перакладання падаткаў на маёмасныя класы, стварэння рабоча-сялянскага ўрада, дэма-кратычных свабод, нацыяналь-ных правоў, школ на роднай мове, выступаў за самавызначэн-не Заходняй Беларусі і ўз'яднан-не з БССР.