Аднак пад уплывам КПЗБ клуб «Змаганне» ў 1929 г. пачаў займаць больш жорсткую пазіцыю ў адносінах да дробнабуржуазных партый і іх прыхільнікаў, празмерна завастраць патрабаванні і лозунгі барацьбы, што не магло спрыяць пашырэнню яго ўплываў.
Такім чынам, вызваленчая барацьба ў Заходняй Беларусі пасля ўздыму 1926 — пачатку 1927 гг. перажыла спад, а затым некаторае ажыўленне. Польскаму буржуазна-памешчыцкаму ўраду не ўдалося падавіць беларускі нацыянальна-вызваленчы рух і цалкам зліквідаваць яго дэмакратычныя арганізацыі.
Заключэнне.
Такім чынам, можна падвесці некаторыя вынікі.
Новая эканамічная палітыка дазволіла ў кароткі тэрмін дабіцца аднаўлення прамысловай вытворчасці, стабілізаваць эканоміку і фінансы, палітычнае становішча, палепшыць матэрыяльнае жыццё працоўных.
Гэта ў першую чаргу было звязана з многаўкладнай эканомікай, свабоднай дзейнасцю прыватнага капіталу, асабліва ў дробнай вытворчасці і гандлі. Менавіта дробная вытворчасць была тым паскаральнікам, які ў кароткі час дазволіў павялічыць выраб прадукцыі шырокага ўжытку, наладзіць таваразварот з вёскай. Былі створаны рэальныя ўмовы для далейшага развіцця прамысловасці і ажыццяўлення індустрыялізацыі рэспублікі. Але ўжо ў тыя гады пачалося нарастанне негатыўных тэндэнцыи, звязаных з развіццём адміністрацыйна-каманднай сістэмы, носьбітам якой выступала ў першую чаргу партыйна-дзяржаўная наменклатура. У другой палове 20-ых гг. узмацнілася цэнтралізацыя, нарасталі камандныя метады кіраўніцтва эканомікай, пачаўся актыўны адыход ад нэпа.
Што датычыцца актывізаванню беларускіх сіл, то гэта ў першую чаргу звязана з палітыкай “ваеннага камунізма”, што прывело да нездавальненя насельніцтва. Калі закрануць Заходнюю Беларусь, то трэба адзначыць, што актывізаванне беларускіх сіл там звязана з паздзелам тэрыторыі Беларусі і барацьбой за яе вызваленне.
Такім чынам, у сваей кантрольнай рабоце я разгледзіла такую тэму, як актывізаванне беларускіх сіл у перыяд НЭПа.
Спіс літаратуры.
1. Астаповский В.Е. История белорусской государственности. Мн., 2002
2. Вiшнеўскi А.Ф. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi. Мн., 2005
3. Каханоўскі А.Г. Дапаможнік па Гісторыі Беларусі для паступаючых у ВНУ. Мн.: Экаперспектыва, 1995
4. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. Мн., 1999. – Ч.2
5. Новая экономическая политика. Вопросы теории и истории. М., 1989
6. Шымуковіч С.Ф. Гiсторыя Беларусi. Курс лекцый: у 2 ч. Мн., 2005. – Ч.2.
7. Юхо Я.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. Мн., 1992
[1]Шымуковіч С.Ф. Гiсторыя Беларусi. Курс лекцый: у 2 ч. Мн., 2005. – Ч.2, ст. 44
[2] Новая экономическая политика. Вопросы теории и истории. М., 1989, ст. 37
[3]Каханоўскі А.Г. Дапаможнік па Гісторыі Беларусі для паступаючых у ВНУ. Мн.: Экаперспектыва, 1995, ст. 216
[4]Шымуковіч С.Ф. Гiсторыя Беларусi. Курс лекцый: у 2 ч. Мн., 2005. – Ч.2., ст. 61
[5]Вiшнеўскi А.Ф. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi. Мн., 2005, ст. 208