Змест:
Уводзіны........................................................................................... 3
1.Новая эканамічная палітыка......................................................... 4
2.Актывізацыя беларускіх сіл ў перыяд НЭПа.............................. 12
Заключэнне....................................................................................... 20
Спіс літаратуры................................................................................ 21
Уводзіны.
Да пачатку 20-х гадоў Беларусь зведала не толькі разбуральны характар першай сусветная вайны, але і тры гады жорсткага супрацьстаяння розных класаў і сацыяльных груп. Насельніцтва стамілася ад пабораў і рэквізіцый. Гаспадарка была разбурана. У другой палове 1920 г. на савецкай тэрыторыі Беларусі былі нацыяналізаваны фактычна ўсе прамысловыя прадпрыемства, з якіх дзейнічалі менш за палову. Рабочыя пакідалі галодны горад і імкнуліся ўладкавацца на весцы, дзе і без іх хапала рабочых рук. Вясковае насельніцтва імкнулася абіраць усе – вайсковыя часці, харчовыя атрады і бандыты. Пасяўныя плошчы Беларусі скараціліся больш чым на 30%, а пагалоўе жывелы – на 50%.
Такім чынам, новая эканамічная палітыка ўяўляла сабой не дакладна распрацаваную праграму, а шэраг так званых “адступленняў” у мэтах прыстасавання бальшавіцкіх улад да рэальна існуючых абставін краіны з пераважна вясковым насельніцтвам. Але ў выніку мерапрыемстваў савецкага кіраўніцтва ў сярэдзіне 1920-х гадоў складалася гаспадарчая сістэма новай эканамічнай палітыкі, якая ўздзейнічала і на культуру, і на грамадска-палітычнае жыцце ў рэспубліцы.
У сваей кантрольнай рабоце я разгледжу такую тэму, як актывізаванне беларускіх сіл у перыяд НЭПа.
1. Новая эканамічная палітыка.
Мэтай НЭПа з'яўлялася ўмацаванне эканамічнага і палітычнага ўплыву рабочых на сялянства дзеля захавання ўлады бальшавікоў. У першую чаргу гэтаму спрыяў пераход ад харчраскладкі да харчпадатку, ад прадуктаабмену да таварна-грашовых рыначных адносін. Гэта была спроба сумясціць сацыялістычныя прынцыпы адзяржаўленай эканомікі, у першую чаргу прамысловасці і транспарту, з эканамічнымі законамі капіталістычнага грамадства.
3 пераходам да НЭПа прамысловасць пераводзілася на гаспадарчы разлік. Асновай дзейнасці прадпрыемстваў станавіўся прыбытак, забяспечваючы самафінансаванне вытворчасці. Шмат якія фабрыкі і заводы здымаліся з дзяржаўнага забеспячэння. Адны з іх зачыняліся і кансерваваліся, іншыя дэнацыяналізаваліся і перадаваліся ў арэнду арганізацыям і прыватным асобам. Праводзілася канцэнтрацыя вытворчасці. Адмянялася сістэма працоўнай павіннасці і ўраўняльнай аплаты працы.
У цяжкіх умовах праходзіў пераход да НЭПа ў БССР. За гады імперыялістычнай і грамадзянскай войнаў, замежнай інтэрвенцыі эканоміка краю прыйшла да заняпаду. Многія прамысловыя прадпрыемствы былі эвакуіраваны ў глыб дзяржавы, разбураны ў ходзе вайны або разграблены акупантамі. Тыя, што захаваліся, бяздзейнічалі або працавалі з перабоямі з-за недахопу сыравіны і паліва. Усё гэта ўзмацнялася страшэннай безгаспадарчасцю і некампетэнтнасцю новай улады і назначаных адміністратараў.
У адпаведнасці з новымі ўмовамі гаспадарання была праведзена рэарганізацыя кіравання прамысловасцю. Яго асноўным звяном сталі трэсты і групавыя кіраўніцтвы. Істотнай розніцы паміж імі ў характары дзейнасці фактычна не было. Калі першыя аб'ядноўвалі прадпрыемствы аднаго профілю, то другія — розныя прадпрыемствы, размешчаныя ў адным раёне ці горадзе. Акрамя таго, асобныя прадпрыемствы атрымалі статус аўтаномнага заводакіравання. Савет народнай гаспадаркі Беларусі (СНГБ) ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва 15 групавымі кіраваннямі і 16 завода-кіраваннямі прадпрыемстваў. У межах СНГБ групавыя кіраванні, трэсты і асабліва прадпрыемствы атрымалі шырокую гаспадарчую самастойнасць.
3 другой паловы 1921 г. пачаўся перавод прамысловасці на рэйкі НЭПа. Да канца 1922 г. па Беларускай ССР, а таксама Віцебскай і Гомельскай губернях, якія тады не ўваходзілі ў склад рэспублікі, у падпарадкаванні саўнаргасаў было пакінута ўсяго 167 прадпрыемстваў з 5955[1].
Пераход прамысловасці на рэйкі НЭПа заняў другую палову 1921-га і ўвесь 1922 г. Працэс гэты быў супярэчлівым: зачыняліся нерэнтабельныя дзяржаўныя прадпрыемствы, у той жа час адбываўся хуткі рост арэндаваных і прыватных прамысловых аб'ектаў, асабліва рамесніцкіх і саматужных майстэрняў. Палітыка Савецкай дзяржавы была скіравана на падтрымку дробнаи вытворчасці, здольнай у кароткі перыяд ліквідаваць таварны голад, расшырыць тавараабарот паміж горадам і вёскай.
Цяжкае становішча прамысловасці дапаўнялася вострым паліўным крызісам. Па 4-6 і больш месяцаў прастойвалі з-за адсутнасці паліва шклозаводы «Глуша», «Старэва», «Елізава» і інш. У Мінску прадпрыемствы былі забяспечаны палівам усяго на чвэрць. Прайшоўшае 16 лютага 1921 г. пасяджэнне прэзідыума СНГБ адзначала наяўнасць «паліўнага крызісу» і прыняло пастанову правесці Тыдзень вывазкі паліва. Многія працоўныя калектывы прынялі ўдзел у нарыхтоўцы і вывазе дроў. Гэта крыху зменшыла вастрыню праблемы.
За гады вайны прыйшоў у заняпад транспарт. На станцыйных шляхах сабралася шмат «хворых» цягнікоў і вагонаў. На Заходняй чыгунцы ў лютым 1922 г. такіх цягнікоў было 38,7 %. Колькасць неадрамантаваных пасажырскіх вагонаў у 1922 г. даходзіла да 81,3 %. Наогул, чыгуначная гаспадарка мела сур'ёзныя разбурэнні. На ўсім шляху ад Барысава да станцыі Негарэлае, што на захад ад Мінска, былі разбураны масты, станцыйныя будынкі, сістэмы водазабеспячэння і часткова тэлеграфныя лініі. У ходзе вайны былі ўзарваны і спалены масты на рацэ Прыпяць каляным выглядзе, што выклікала незадавальненне, а часам і забастоўкі. Напрыклад, з-за цяжкага эканамічнага становішча 14 студзеня 1921 г. баставалі рабочыя Добрушскай папя-ровай фабрыкі. У сувязі з затрымкай заработнай платы і неатрыманнем пайка за чэрвень — жнівень дэлегацкі сход рабочых фабрыкі прыняў рэзалюцыю, дзе гаварылайя, што ва ўмовах голаду працаваць «не ўяўляецца магчымым», і зрабіў заклік спыніць працу. Адказам улад на праведзеную 16 верасня аднадзённую забастоўку з'явіўся арышт б яе зачыншчыкаў. У снежні 1921 г. эабастоўку правялі рабочыя мінскага завода «Энергія».
Моцнае хваляванне рабочых у красавіку — маі 1922 г. адбылося з-за несвоечасовай выдачы зарплаты і пайка на чыгунцы. Неаднаразовыя хваляванні з-за цяжкага эканамічнага становішча мелі месца ў Галоўных гомельскіх чыгуначных майстэрнях. Яны скончыліся толькі ў маі 1922 г., калі ў ходзе скарачэння калектыву былі звольнены зачыншчыкі і іншы «кулацкі» элемент. Менавіта з тых гадоў лічыць ініцыятарамі забастовак эсэра-меншавікоў і кулакоў стала ў гістарычнай літаратуры абавязковым. Адкрыта пісаць аб тьш, што ва ўмовах савецкай улады рабочыя могуць самі ўздымацца на абарону сваіх эканамічных інтарэсаў, было недапушчальна. Але яны падымаліся. У чэрвені 1921 г. з-за спынення выдачы пайка баставалі рабочыя шавецкай майстэрні Гарадка, хваля Мазыра, праз Бярэзіну каля Шацілак, на Дняпры каля Рэчыцы, праз Заходнюю Дзвіну каля Полацка і інш. Аднаўленчыя работы ішлі марудна.
У цяжкім становішчы знаходзіліся і рабочыя-чыгуначнікі. Харчовыя пайкі выдаваліся нерэгулярна. Рабочыя тэлеграфнай лініі Аляксандраўскай чыгункі скардзіліся ў маі 1921 г., што зусім разуты і не могуць несці службу.
Не ў лепшым становішчы знаходзіўся і мясцовы транспарт. Прыватнае рамізніцтва за гады вайны рэзка скарацілася. Грамадскі транспарт толькі нараджаўся. У Гомельскім упраўленні мясцовага транспарту ў пачатку 1922 г. мелася ўсяго 12 грузавых аўтамашын і 25 коней; 19 аўтамашын і 170 коней мела ўпраўленне мясцовага транспарту Мінска. Адным з яго падраздзяленняў з'яўлялася конначыгуначная дарога. Не працаваўшая з 1918 г. конка 7 жніўня 1921 г. аднавіла перавозку пасажыраў. Яна мела 10 вагонаў, якія рабілі па 16 кругоў у суткі. Да сярэдзіны 20-ых гадоў конка з'яўлялася асноўным відам гарадскога транспарту.
У гэты ж час быў арганізаваны аўтобусны рух. Аўтобусныя маршруты пралягалі з цэнтра горада на Ляхаўку і Серабранку. У сувязі з пашырэннем аўтобуснага руху 4 сакавіка 1928 г. мінская конка была ліквідавана. У сярэдзіне 20-ых гадоў быў пакладзены таксама пачатак міжгароднім аўтобусным зносінам. У пачатку мая 1926 г. мелася 14 аўтобусных маршрутаў агульнай працягласцю 570,8 км, у іх ліку Мінск — Чэрвень, Магілёў — Доўск і інш[2].
Не менш вострай праблемай, якая непасрэдна ўплывала на становішча прамысловасці і транспарту ў пачатку 20-ых гг., з'явілася цяжкае матэрыяльнае становішча рабочага класа. Фабрычна-заводскі камітэт дзяржаўных шчаціннай і шчотачных фабрык Віцебска адзначаў, што з-за знясільвання рабочыя на прадпрыемствах валяцца ў непрытомнасці. Паёк, які ім выдаваўся, забяспечваў толькі напаўгалоднае існаванне сям'і і з'яўляўся фактычна натуралізаванай заработнай платай. Грашовая аплата працы ніякага значэння не мела, таму што яе ледзь хапала на выкуп пайка. Вартасць грошай за гады вайны катастрафічна ўпала. Даваенны залаты рубель у лютым 1922 г., напрыклад, адпавядаў 150 тыс. савецкіх рублёў. Калі ў даваенны час заработная плата рабочых складала 20—30 залатых рублёў, дык за студзень — кастрычнік 1921 г. у Мінску і Віцебску яна перавысіла мільён. У параўнанні з даваенным часам пакупная здольнасць грошай знізілася ў шмат разоў. Гэты працэс фактычна працягваўся ўвесь 1922 г. У Мінску толькі з 1 студзеня 1922 г. па 1 лютага 1923 г. кошт аднаго фунта чорнага хлеба вырас з 500 да 11 тыс. савецкіх рублёў. Гэта абясцэньвала зарплату, зніжала матэрыяльную зацікаўленасць у працоўнай дзейнасці.
Каб неяк падтрымліваць жыццёвы мінімум рабочых ва ўмовах інфляцыі, прыходзілася сістэматычна павялічваць заработную плату. У снежні 1922 г. сярэдняя зарплата рабочых дасягнула 4952 тыс. руб. Сапраўды, грошы ў той час зараблялі торбамі. Але рублі гэтыя, выказваючыся сучаснай тэрміналогіяй, былі «драўляньші», дзяржава (як і зараз) друкавала іх мільярдамі. Толькі за кастрычнік 1921 — сакавік 1922 г. Наркамфін БССР атрымаў з цэнтра больш 200 млрд. рублёў. Эмісія грошай суправаджалася хуткай інфляцыяй.