Смекни!
smekni.com

Методология истории экономики Беларуси

Метадалогія эканамічнай гісторыі Беларусі
Сутнасць метадалогіі гісторыі – гэта вырашэнне пытання аб прыродзе гістарычнага тлумачэння. Метадалогія раскрывае асноўныя паняцці навукі і паказвае іх ролю ў працэсе пазнання. Адна з задач метадалогіі – удасканаленне паняційнага апарату. Да яе асноўных паняццяў адносяцца катэгорыі і прынцыпы.Катэгорыі – гэта найбольш агульныя паняцці, якія канцэнтруюць веды аб важнейшых адносінах, уласцівасцях і сувязях навакольнага свету (гістарычны час, гістарычны факт, гістарычнае месца і інш.).Прынцыпы – зыходныя паняцці навукі, што вызначаюць асноўныя спосабы вырашэння навуковай праблемы. Прынцып гістарызму патрабуе ад даследчыка ўлічваць зменлівасць і развіццё рэчаіснасці ў часе. Прынцып аб’ектыўнасці патрабуе ад даследвання ўсебаковыга ахопу вывучаемай з’явы, апоры на дасягнуты ўзровень навуковых ведаў з улікам усіх поглядаў на дадзенную праблему, выкарыстоўвання ўсёй сукупнасці метадаў даследавання. Прынцып каштоўнаснага падыходу патрабуе выяўлення і ацэнкі індывідуальна значнага для канкрэтнай асобы ў вывучаемым аб’екце, але пры захаванні прынцыпаў гістарызму і аб’ектыўнасці.Сродкам пазнавальнай дзейнасці з’яўляюцца метады.Метад – гэта сукупнасць прыёмаў і аперацый, што рэгулююць дзейнасць даследчыка і забяспечваюць вырашэнне даследчыцкай задачы. Да больш важкіх, арганічна звязаных з курсам гісторыі можна аднесці наступныя групы метадаў даследавання:-метады агульнанавуковыя (гістарычны, лагічны і метад класіфікацыі і інш.) – лагічная аснова ўсялякага даследавання. Так, гістарычны метад дазваляе ўстанавіць гістарычную паслядоўнасць працэсу генезісу вывучаемай з’явы, яе генетычныя вытокі;-спецыяльна-гістарычныя метады, у тым ліку:·метад класавага падыходу. Трактуе гістарычны працэс праз прызму наяўнасці розных класаў. Як развіццё класавага метаду – марксісцкі падыход, які прапагандаваў наяўнасць класавай барацбы;·гісторыка-генетычны метад дазваляе вывучаць з’явы ў працэсе іх развіцця, ад зараджэння да гібелі ці сучаснага стану;·гісторыка-параўнальны ці кампаратыўны метад дазваляе параўноўваць гістарычныя аб’екты ў прасторы і часе, выяўляць падабенствы і адрозненні паміж імі;·гісторыка-тыпалагічны дазваляе выяўляць агульныя рысы ў прасторавых групах гістарычных падзей і з’яў і вылучаць аднародныя стадыі ў іх развіцці;·гісторыка-сістэмны метад дазваляе праводзіць паглыблены аналіз сацыяльна-гістарычных сістэм і раскрываць ўнутраныя механізмы іх функцыянавання;·дыяхранічны метад дазваляе даследчыку будаваць у часе разнастайныя па прыродзе гістарычныя працэсы;·рэтраспектыўны метад дазваляе праводзіць паслядоўнае пранікненне ў гістарычнае мінулае з мэтай выяўлення прычыны дадзенай падзеі.Існуюць і іншыя метады – храналагічны або метад перыядызацыі, параўнальна-гістарычны або метад гістарычных паралеляў, метад гістарычнага мадэлявання і г.д.;-метады сумежных навук – матэматычнай статыстыкі, сацыяльных канкрэтных даследаванняў, сацыяльнай псіхалогіі і г.д. Сярод іх можна адзначыць колькасныя метады ў т.л. інфармацыйныя. Гэта колькасны аналіз, контэнт-аналіз, мадэляванне, метад сінергетыкі (тэорыі самаарганізаваных грамадскіх сістэм) і інш.;-метады прыродазнаўчых навук (фізічных, хімічных, біялагічных, геалагічных, тэхнічных і г.д.).Для гісторыі найбольш важныя радыевугляродны, дэндралагічны, археаманітычны, металаграфічны, петраграфічны, геафізічны метады. З іх дапамогай можна вызначыць «узрост» рэшткаў дрэва, вугалю, касцей, керамікі, зерневых і збожжавых культур з сярэднестатыстычнай памылкай усяго 1-2%; ўстанавіць агульныя заканамернасці ў развіцці тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў і г.д.