Чалавек зможа многае, калі у любой сітуацыі здолее заставацца самім сабою.
А такія сітуацыі ў першую чаргу ствараліся ў экстрэмальных умовах, на
пароэе "жыцця і смерці", на рубяжах дабра і зла, вернасці і здрады, на
мяжы чалавечых мажлівасцей. Сусветную славу заваявалі сёння творы В.
Быкава пра вайну, пра чалавека-работнiка на фронце. Ад "акопнай" праўды
пісьменнік ішоў да філасофскага асэнсавання вайны як "знака бяды",
сімвалаў бяды - прыкмет поўнага вынішчэння на зямлі, расчалавечвання
асобы. Творы В. Быкава напісаны на матэрыяле ваенных гадоў, але яны
распавядаюць і пра наш сённяшні час, наогул расказваюць пра чалавечую
асобу. Галоўная заслуга В. Быкава, на наш погляд, у тым, што ён паказаў
мяжу трываласіц чалавечага духу, крайнія рубежы яго жыцця, гранічнае
напружанне фізічных і духоўных сіл, апошнія намаганні, калі чалавек
імкнецца выжыць, але і застацца чалавекам.
Даследаванне вядзецца на мяжы "жыцця і смерці", "вернасці і здрады",
"геройстеа і палахлівасці", многія мастацкія рэчы ў празаіка маюць
прытчападобны характар, у іх абмаляваны сапраўды сітуацыі "парогавыя",
"стрэсавыя", "альтернатыўныя", "непрадказальныя" (В. Быкаў: "Яго
батальён", "Здрада", "Пастка", "Пайсці і невярнуцца", "Дажыць да
світання", "Кар'ер", "Сцюжа", "Аблава", "У тумане" і інш. ).
Акрамя згаданых вышэй іогіг беларускіх аўтараў, звер нем увагу на лірычныя
мініяцюры, празаічныя абразкі Я. Брыля і яго "Ніжнія Байдуны", дзе жыве
стыхія каларытнага народнага жыцця, суседнічаюць гумар і сатыра,
праяўляецца ўменне аўтара зазірнуць у душу народа, заўважны вострая
назіральнасць, аналііычны зрок, уменне "жывапісаць словам", даючы яскравы
малюыак убачанага.
Цікавымі з'яўляюцца і жанрава-стылёвыя пошукі ў беларускай літаратуры XX
ст. Можна вылучыць наступныя этапы творчай эвалюцыі новага стылю часу. У
беларускай прозе ў 20-ыя гады шырока бытаваў арнаментальны стыль, у якім
перапляталіся самыя розныя стылёвыя дамінанты, пачаткі, дзе рубленая фраза
суседнічала з рэалістычным апісаннем, альбо казачным зачынам. Такая проза
М. Лынькова, В. Каваля, М. Нікановіча, С. Хурсіка, А. Дудара, А. Вольнага.
На рубяжы 20-ых-ЗО-ых гадоў выразна акрэслілася тэндэнцыя маляваць жыццё
герояў "праз гады" (П. Галавач), з"явіліся раманы-хронiкі аповесцi-лёсы,
апавяданні-гісторыі жыцця. Шырока бытавалі так званыя "вытворчыя" раманы,
аповесці, апавяданні - "прамова фактамі", дзе "ажывалі" "цэхавыя будні",
"гады, як шторм", домны, гідрастанцыі, каналы.
У "бесканфліктнай" прозе пасляваеннай пары дзейнічаюць "папяровыя",
"крэмавыя" героі і разгортваюцца такія ж "блакітныя" страсці. Гэта была
ілюзорная проза, створаная па тэорыі "бесканфласгнасці".
У лірыка-філасофскай прозе 60-ых гадоў упершыню, бадай, літаратура на
ўвесь голас загаварыла, пра Беларусь і беларусаў, пра нацыянальныя карані,
самабытнасць пачуццяў і зямлі, непаўторнасць чалавечых адчуванняў. Гэта
была "спавядальная проза", дзе вялікае месца займалі матывы асабістага,
перажытага. У літаратуру прыйшло пакаленне паэтаў і празаікаў
высокаадукаваных, сапраўдных інтэлігентаў свайго часу. Усе яны прайшлі
праз гады вучобы ва ўніверсітэце, працавалі ў рэдакцыях газет і на радыё,
мелі добрую філалагічную падрыхтоўку. Гэта былі празаікі Ул. Караткевіч,
І. Чыгрынаў, В. Адамчык, Б. Сачанка, М. Стральцоў, І. Пташнікаў. У паэзіі
высіупалі В. Зуёнак, Р. Барадулін, А. Вярцінскі, Г. Бураўкін, Н. Гілевіч,
А. Лойка, Ю. Свірка і інш.
Проза 70-ых - у аснове сваёй "канстатуючая", з якой чытач сам павінен быў
рабіць вывад аб хітраспляценнях дабра і зла ў жыццi. Яна часам была
фактаграфічная, апісальная, грашы-ла шмат у чым залішняй дэталізаванасцю і
бытаапісальнiцтвам.
У "застойныя" гады літаратура малявала героя востраранімага, крохкага
сэрцам і мяккага душой, глыбокапа-чуццёвага, з абвостраным адчуваннем
дабра, праўды, справядлівасці, але не здольнага супрацьстаяць нахрапістаму
і ваяўнічаму знешняму злу. 3 твора ў твор "вандравалі" гэткія "беданосцы"
- няўдалыя Дон Кіхоты брэжнеўскiх часоў -бесхрыбетныя, маўклівыя цені
жьшых людзей. Краіна жыла двайной мараллю, патанала ў хабарніцтае,
крывадушшы, хцівасці, круцельстве, нядбайнасці. А на старонках кніг, у,
кіно, на падмостках сцэны існавалі наскрозь недацёпы, няўклюды і няўдаліцы
тыпу "студэнта калінарнага тэхнікума" ў выкананні Г. Хазанава, ці п'янае
'"Мурлін-Мурло" ў пастаноўцы А. Райкіна, ці прымітыўных "жанчын з народа"
- гарадской і вясковай - Аўдоцці Нікіцічны i Веранікі Маўрыкіеўны.
Бесклапотныя героі, бяссрэбранікі, няўдачнікі і інтэлектуалы, жывучы ў
"сне і на яву", якія ад неба адарваліся, але і зямлі не дасталі,
запаланілі старонкі кніг. Страчанае пакаленне?!? Толькi прырода - змаганне
за экалогію, за нашы лясы і рэчкі, за палі і лугі, за нашы пушчы і
ратавала персанажаў. ("Паляванне на апошняга жураўля" А. Жука, "Неруш" В.
Казько, "Пушча" В. Карамазава).
"Быт і быццё" чалавека імкнуліся паяднаць пісьменнікі першай паловы 80-ых.
У лепшых творах падаваліся розныя эстэтычныя аспекты дабра і зла і іх
праяўленне ў характарах персанажаў. Проза імкнулася раскрыць крохкасць і
ранімасць душы чалавека, дайсці да маральных асноў у характары. Жыццё
чалавека - гэта сачыненне на вольную тэму, і як яго напішаш - залежыць
менавіта ад цябе аднаго. Такі змест рамана А. Кудраўца "Сачыненне На
вольную тэму", а таксама многіх твораў таго часу: "Непрыкаянны маладзік"
А. Асіпенкі, "Градабой" Л. Місько, "Доказ ад процілеглага" В. Гiгевіча, "I
сніўся сон" А. Жука, "Інтэрнат на Нямізе" І. Навуменкі, "Спакуса" Т.
Бовдар і інш.
Філасофска-канцэптуальны погляд на свет чалавека - харак-тэрная адзнака
літаратуры апошняга часу. Літаратура як бы адкрывае нанова свет і чалавека
ў гэтым свеце, развівае матывы "чалавека ў сям'і", "сям'і ў народзе", а
"народа ў свеце", уздымаючы агульначалавечыя каштоўнасці.
Пісьменнікі нацыянальныя, народныя амаль заўсёды з'ява сусветнай
літаратуры. Праходзяць гады, а кніга, напрыкпад, Я. Коласа "Новая зямля" -
не старэе, а яшчэ больш прываблівае. Яна пра эямлю беларускую і
беларусапрацаўніка на ёй, пра ўладу зямлі над чалавекам і чалавека над
зямлёй, яго адвечнае імкненне мець уласны надзел, "прыдбаць свой кут",
быць гаспадаром на сваёй аблозе.
Да залатога фонду беларускай культуры можна аднесці і творцасць па змесце
касмічнапланетарнага, але рэалістычнага і вельмі зямнога крылатага -
бяскрыдлага" паэта М. Багдановіча, у паэзіі якога Чалавек Зоркі — Сусвет
- Зямля паядноўваюцца. Хто мы такія?. . . "I нясецца за сонцам зямля. Хто
мы такія? Толькі падарожныя, - папутнікі сярод нябёс. Нашто ж на зямлі
сваркі і звадкі, боль і горыч. Калі ўсё мы разам ляцiм Да зор?"- так на
пачатку нашага стагоддзя звяртаўся да людзей паэт-вяшчун, паэт-прарок,
класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Канцэптуальны змест паэзіі
Максіма Багдановіча - лёс Беларусі і беларуса ў вялікім свеце.
Янка Купала ішоў да людзей і чалавецтва з думкай пра Маладую Беларусь,
якая "з сакалінай сям'і", што павінна заняць "свой пачэсны пасад між
народамі". Сёння нам стаў вядомы новы нязвыклы і ў многім нечаканы Купала,
дзякуючы творам, якія захаваліся і перавыдаваліся за мяжой, у якіх. паэт
выразіў сваю паэтычную канцэпцьво дзяржаўнасці Беларусі, адказнасці
кожнага за лёс краіны, народа, за лёс роднай мевы, ды, зрэшты, і за свой
уласны лёс.
У забароненых, рэпрасаваных вершах і паэмах Я. Купалы,
якія адносяцца і да некаторых твораў савецкага часу і да яго творчасці
дарэвалюцыйнай пары, праявіліся роздум і скруха над лёсам Бацькаўшчыны,
вера ў лепшую долю народа. Гэта малавядомыя вершы і паэмы Я. Купалы
дакастрычніцкай пары: "Забраны край", "Казка аб песні", "Беларушчына",
"Папросту", "Сваякi", "Смейся!. . ", "Увесь да дна. . . ",
"Брату-Беларусу", "Над Нёманам", "На Куцьцю", "3 мінулых дзён", а таксама
творы савецкага часу, якія не часта, або зусім не выдаваліся ў зборах
твораў: "Крыўда", "Жыды", "Наша гаспадарка", "Перад будучыняй", "Пазвалі
вас", "На вайсковыя матывы", "Паўстань з народа нашага. . . ", "Акоў
паломаных жандар". Паэт быў на свабодзе, але вершы ягоныя знаходзіліся за
"кратамі", пад цэнзурнай забаронай. Цяпер яны вернуты народу. Нацыянальную
самасвадомасць беларусаў добра раскрываюць творы К. Чорнага, І. Мележа, І.
Чыгрынава, І. Пташнікава, А. Кудраўца, В. Казько, Я. Скрыгана, І.
Шамякіна. Мастацкім летапiсцам нашага часу з'яўляецца пісменнік І.
Шамякін, фе-номен поспеху якога ўключае, на наш погляд, актуальнасць,
надзённасць, праблематычнасць і займальнасць. Творы маюць свайго чытача.
Пра зямлю Заходняй Бееларусі, пра лёсы яе людзей-раманы В. Адамчыка,
празаіка ўдумлівага, глыбокага, сапраўдная майстра мастацкай прозы.
Агледзіны жыцця выдатных людзей сапраўды здольны ўзвышаць душу і
ўзбагачаць духоўна, што даволі ўдала дапамагаюць зрабіць кнігіэсе А. Лойкі
"Як агонь, як вада" - пра Я. Купалу і "Сонца маладзіковае" - пра Ф.
Скарыну, В. Коўтун "Крыж міласэрнасці" - пра Цётку, В. Хомчанкі "Пры
апазнанні - затрымаць" - пра Ф. Багушэвіча.
У беларускай паэзіі найбольш выразна акрэсліліся некалькі тэндэнцый,
плыняў, адна з якіх моцна звязана з народнай песеннай традыцыяй, якая
арыентуецца на фальклорныя вытокі, моцная сваімі трывалымі каранямі з
народнай глебай (творы Н. Гілевіча, В. Зуёнка, П. Броўкі). Другая -
традыцыйна класічнага складу з гармоніяй формы і зместу (вершы і паэмы А.
Куляшова, А. Пысіна, С. Законнікава).
Выразны голас паэтаў з ярка выяўленым грамадскім болем, дзе "пропаведзь і
споведзь", "лірыка і публіцыстыка" сплаўлены ў адзінае цэлае, "прапушчаны"
праз сэрца, калі паэзія - гэта ўчынак, "удар у твар любой
несправядлівасці", а голас паэта падобны ражку, падаючыся ў вузенькае
горла -чуцен далёка (паэзія П. Панчанкi, Р. Барадуліна, А. Вярцінскага і
іншых).
Шырока галініцца народна-традыцыйная, але і наватарская па форме
філасофска-інтэлектуальная паэзія. Так, М. Танк упершыню так шырока "ўжыў"
на беларускай глебе верлібр - свабодны верш, свабодны ад рыфмы, часам і
рьтму, верш, народжаны сплавам, гармоніяй думкі і пачуцця, верш-развагу,
аналіз, экспромт, тым самым паставіўшы сваё імя ў адным шэрагу са слыннымі
майстрамі гэтага жанру ў сусветнай літаратуры (Пабло Неруда-Чылі, Яніс
Рыцос-Грэцыя, Жак Прэвер - Францыя і інш. ). М. Танк у адным са сваіх
вершаў-верлібраў пiсаў: "Закалыхваючы, Пэўна, стомленая, Памылілася маці:
Не на верацяно, А на сэрца маё Сваю песню навіла. Я і сёння асцярожна, 3
хваляваннем Разматваю Клубок песень. . . "
Ніткай матчынай песні з'яўляецца ўся паэзія гэтага выдатнага паэта
славянскага свету, вядомагаў свеце майстра свабоднага верша - верлібра.
У гэтым жа рэчышчы плённа працуюць А. Вярцінскі, П. Макаль, А. Разанаў.
Беларуская паэзія моцная творчасцю сваіх паэтэс. Л. Геніюш (беларуская
Ганна Ахматава), працягваючы традыцыі першай асветніцы і першай
кананізаванай святой на Беларусі Ефрасінні Полацкай, увесь час імкнулася
дастукацца да сэрцаў братоў-беларусаў, з трымценнем несучы па нялёгкім
жыцці ідэі Бацькаўшчыны і нацыянальнага Адраджэння.
Лёс не быў літасцівы да паэткі, але яна не зламалася, як і многія выхадцы
з Заходняй Беларусі. Вучылася з мужам у Чэхіі, там далучылася да
беларускага народніцка-незалежніцкага руху, стала зхавальніцай Беларускага
Архіва БНР у Празе, пасля вайны была дэпартавана органамі НКВД у Мінск,
адседзела ў сталінскіх лагерах, перажыла астракізм і адчуджэнне ў роднай
Зэльве пасля вяртання, але выстаяла і. . . перамагла. Дакументальная
аповесць "Споведзь" і зборнік вершаў "Белы сон" - лаканічныя, шчымлівыя і
праўдзівыя радкі, напісаныя "крывёю сэрца":
За бацькоўскую родную мову,
За культуру, за праўду сваю,
I за вернасць радзімаму слову
Столькi мук у няроўным баю!
Не, дарэмна пагрозы і здзекі,
Трыбуналы, канвой, ланцугі,
Мы - за права - быць чалавекам,
I за край наш усім дарагі!
У адным са сваіх вершаў паэтэса шчыра прызнаецца:
. . . Бо сваёй дарагой Беларусі
Усё, што ў сэрцы, даўно аддала.
Важкі ўклад у паэзію зрабілі К. Буйло, Е. Лось, В. Вярба, Я. Янішчыц,
сучасныя паэтэсы В. Іпатава, Р. Баравікова, Н. Мацяш, Г. Каржанеўская, Т.
Бондар, В. Аколава, В. Коўіун, чые галасы чутны ў мнагагалоссі нашых дзён,
чые адчуванні з'яўляюцца для многіх з нас камертонам трымцення душы. Гэта
драматызаваная але і пачуццёвая лірыка, "плачу без слёз", душэўная
споведзь, паэзія болю, страт, лакут, пратэсту і надзей.
"Вярнуліся" зноў на сваю радзiму творы многіх паэтаў, празаікаў замежжа:
М. Сяднёва, У. Глыбіннага, Ул. Клішэвіна, Ю. Віцьбіча, К. Акулы, А.
Салаўя, М. Кавыля, Ул. Клішэвіча, Я. Золака, В. Адважнага і многіх іншых.
Пакручасты і нялёгкі лёс выпаў на долю паэтэсы далёкага замежжа Н.
Арсенневай, якая паходзіць з таго роду, што даў па мацярынскай лінii
рускага паэта М. Ю. Лермантава і якая апошнія некалькі дзесяцігоддзяў жыла
ў Амерыцы.
Паэтэса актыўна выступала за рэалізацыю нацыянальнай незалежніцкай ідэі на
Беларусі, хоць ніколі і не была палітыкам. Апошнім часам ў яе вершах усё
выразней пра-ступалі духоўны пачатак, вера ва ўсемагутнасць боскай сілы,
якая не пакіне ні любы народ, ні край дарагі. Магутны Божа! Уладар
сусветаў, Вялізных сонцаў і сэрц малых, Над Беларусяю ціхой і ветлай
Рассып праменне свае хвалы.
Так гучаць радкі з верша Н. Арсенневай "Малітва". Уключаны ў літаратурны
працэс творы А. Мрыя, Б. Мікуліча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, Ул. Жылю, Л.
Родзевіча і іншых.
У80-ых гадах "вярнулася" да беларусаў і п'еса Я. Купалы "Тутэйшыя", моцна
ўзняўшы ўзровень нашай адзінайна сённяшні дзень беларускай літаратуры. Я.
Купала некалі пісаў:
Я не чыноўнік, і не граф, не князь,
Таксама - я не турак і не грэк.
I нават не паляк і не маскаль,
А проста я тутэйшы чалавек!
Моладзь - новая нацыя - шырока ідзе ў літаратуру, на пярэдніх лініях
змагаючыся за новае Адраджэнне. "Тутэйшыя" - так называлася і новае
літаратурнае аб'яднанне 80-ых гадоў, што, поруч з "Талакой", "Узгор'ем" і
іншымі рухамі нацыянальна свядомай моладзі, імкнуліся актыўна ўплываць на
літаратурны працэс, праяўлялі і праяўляюць шчырыя клопаты пра развiццё
літаратуры і роднай мовы, рост нацыянальнай самасвядомасці народа. Л.
Галубовіч (Зборнік "Таемнаець агню" і "Споведзь бяссоннай душы"), А.
Глобус ("Парк", "Адзінота на стадыёне"), А. Сыс ("Агмеяь", "Пан Лес"), С.
Сокалаў-Воюш ("Кроў на сумётах") і многія іншыя маладыя паэты прабіваюцца
да свайго чытача праз тоўшчу напластаванняў нацыянальнага нігілізму,
засілля ідэалагiчных догмаў, эпігонства і графаманію. Маладыя працуюць у
літаратуры ўпэўнена, хораша, часта эксперыментуюць.
Калі б давялося скласці тэатральную афішу з таорамі нацыя-нальнай
драматургii, дык там стаялі б несмяротная купалаўская п"еса "Паўлінка",
якой адкрываецца кожны новы тзатральны сезон у тэатры імя Я. Купалы, яго ж
драмы "Раскіданае гняздо", "Тутэйшыя п"есавадэвіль "Сялянка" (паводле В.
Дуніна-Марцінкевіча), п"ееы К. Крапівы ("Мілы чалавек", "Брама
неўміручасці"), А. Макаёнка ("Пагарэльцы", "Святая прастата"), А. Дударава
("Вечар", "Радавыя", "Купала", "Князь Вітаўт"), М. Матукоўскага
("Амнісіыя", "Алошняя інстанцыя"), А. Петраіпкевіча ("Напiсаннае
застааецца", "Соль"), У. Бутрамеева ("Крык на хутары" або "Страсці па
Аўдзею").
"Запытай сябе сам", - вось лейтматыў многіх твораў А. Макаёнка, які
"вывеў" беларускую драматургію да шырокага гледача і чытача ад Брэста да
ўладаівастока. а таксама за межы былога СССР. Быў час, калі п"есы
драматурга ставіліся ў васьмідзесяці тэатрах адразу. Яны набліжалі змены ў
нашым паўсядзённым існаванні, бо мастака заўсёды прыцягвалі калізіі
маральнага жыцця грамадства і прырода чалавека, гарманізацыя чалавечай
асобы, якая адчувае на сабе пастаянны знешні ціск.
Заўважныя поспехі беларускага літаратуразнаўства і крытыкі, найперш,
дзякуючы даробку С. Александровіча, Ул. Калесніка, Р. Бярозкіна, А.
Мальдзіса, Ул. Конана, Г. Кісялёва, М. Мушынскага, А. Сідарэвіча, С.
Лаўшука, С. Кавалёва і іншых.
Беларуская літаратура - гэта цэлы свет - багаты, шматнаселены, са сваімі
клопатамі і праблемамі.
Сёння беларуская літаратура ў вялікай хадзе, на дарозе да дабра, праўды,
справядшвасці.
Не ізаляванай і не правінцыяльнай бачыцца нам сёння наша беларуская
літаратура. Яна развіваецца ўпоравень з іншымі літаратурамі свету. Гзта
літаратура, якая ўсебакова і аб'ектыўна расказала пра Беларусь і беларусаў
у свеце, пра жыццё народа на гістарычных скрыжалях часу. Яна развівалася
разам з народам, абнаўлялася і адраджалася. Яна замацавала багаты духоўны
вопыт бепарускага народа, нялёгкiя шляхі-дарогі нацыянальна-культурнага
развіцця Беларусі.
Кніга пра бескарыснага ратаборца высокай ідэі ставіцца побач з
рукатворнымі помнікамі чалавечай дзейнасці - з паўсядзённай працай
людской.
Такім "заключэннем аб жыцці" з'яўляецца ўся наша беларус-кая літаратура,
якую нездарма называюць прыгожым пісьменствам.