Смекни!
smekni.com

Крытыка царскай судовай бюракратыі ў камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча Пінская шляхта. другое

Камедыя "Пiнская шляхта" — выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургii. Значны ўплыў на стварэнне камедыi аказала паўстанне 1863-1864 гг., да якога В. Дунiн-Марцiнкевiч аднёсся насцярожана, з пункту гледжання шляхецкай дэмакратыi. Няма падстаў лiчыць яго актыўным удзельнiкам тых падзей, аднак яны не маглi не паўплываць на далейшы жыццёвы i творчы шлях пiсьменнiка. Больш за год В. Дунiн-Марцiнкевiч знаходзiцца пад следствам у мiнскай турме, а яго старэйшую дачку за ўдзел у паўстаннi саслалi ў Сiбiр. I таму камедыя рэзка адрознiваецца ад папярэднiх твораў (п'есы "Сялянка", паэмы "Гапон"). У ёй назiраецца ўжо iншы падыход аўтара да шляхты (учарашнiх бунтаўшчыкоў), да прадстаўнiкоў царскай улады — палiцэйскiх, судовых чыноўнiкаў, следчых. Цэлая армiя iх была прыслана ў Беларусь праводзiць палiтыку "православия, народности", палiтыку прышчаплення вялiкадзяржаўнай iдэi самаўладства. Дзеянне ў "Пiнскай шляхце" адбываецца ў адным з глухiх палескiх засценкаў Пiнскага павета, дзе ўсе лiчаць сябе шляхцiцамi, дваровымi. Двое "шляхцiчаў" Iван Цюхай-Лiпскi i Цiхон Пратасавiцкi пасварылiся i нават пабiлiся з-за таго, што адзiн абазваў другога мужыком. За гэту вялiкую "абразу" Лiпскi падае на Пратасавiцкага ў суд. На разгляд справы ў закiнуты мядзведжы куток прыязджае станавы прыстаў Кручкоў з пiсарам Пiсулькiным. Каб больш яскрава паказаць тыповыя рысы "судовых людзей", В. Дунiн-Марцiнкевiч уводзiць у п'есу сцэну судовага пасяджэння, якая ўспрымаецца як вострая пародыя на царскi суд. Кручкоў не судзiць, а камандуе, загадвае, адным словам, распараджаецца ў судзе, як яму толькi ўздумаецца. "Найяснейшая карона" пускае ў ход усе свае здольнасцi: корчыць сур'ёзную фiзiяномiю, адзiн вус ставiць угору, а другi — унiз, спасылаецца на неiснуючыя законы, указы, дапускае такiя сцвярджэннi, ад якiх у вачах цёмна робiцца. Так, ён сцвярджае, што iмператрыца Лiзавета Пятроўна выдавала свае ўказы ў 1893 г., у той час як сам герой дзейнiчае ў 60-х гг. XIX ст. Па Кручкову, у красавiку налiчваецца 49 дзён, у вераснi - 75, у кастрычнiку - 45. I гэту бязглуздзiцу з увагай слухае шляхта (былое рыцарства польскiх каралёў i феадалаў). Яна нават прыходзiць у захапленне ад юрыдычных здольнасцей прыстава. Гэтым аўтар высмейвае не толькi тупасць, нахабства, самавольства Кручкова, але i невуцтва, адсталасць правiнцыяльнай шляхты, якая нават не ведае летазлiчэння, веку i году, у якiм жыве. На думку В. Дунiна-Марцiнкевiча, шляхта перарадзiлася ў саслоўе, якое толькi аддалена (хутчэй па прэтэнзiях i амбiцыях) нагадвае панства. На самой жа справе яна ўяўляе безнадзейна адсталае, iнертнае асяроддзе; часам шляхцiц жыве горш за селянiна. I гэта кансерватыўнае, ганарыстае "асяроддзе" служыла ў часы рэакцыi апорай царскага самаўладства i такiх яго "дзеячаў", як прыстаў i пiсар. Панаванне кручковых i пiсулькiных толькi i магчыма сярод забiтай, цёмнай, але ганарлiвай шляхты. Прыстаў, надзелены ўладай, сярод шляхты не лiчыць патрэбным нават захоўваць знешнюю форму правасуддзя. Ён аб'яўляе вiнаватымi тых, хто нiякiх адносiн да справы не мае: "Сведкi, каторыя бачылi драку, а не баранiлi, — па 9-цi рублёў, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракi, за тое, што не бачыла, — па 3 рублi". Кручкоў наскрозь бачыць закасцянелую, пыхлiвую шляхту i скарыстоўвае любую магчымасць, каб вывудзiць з яе кiшэняў грыўны, рублi i чырвонцы. Аднаму з шляхцiцаў ён прысуджае пакаранне ў 25 лоз без дывана, на голай зямлi. Добра ведаючы, што такое пакаранне лiчылася мужыцкiм, "нечуваным унiжэннем", ён тым самым здзiрае з яго апошнiя грошы. Цёмныя ж пiнчукi так бароняць свой шляхецкi гонар, што гатовы аддаць апошнюю кашулю, абы толькi пазбегнуць лоз на голай зямлi. Нахапаўшы досыць грошай, прыстаў не грэбуе сушанымi грыбамi, рыбай, мёдам, зайцамi. "За добры гасцiнчык" найяснейшая "карона" згаджаецца дапамагчы закаханым Грышку i Марысi. У канцы камедыi Кручкоў сутыкае шляхцiцаў Альпенскага i Статкевiча, каб яшчэ раз прыехаць за спажываю, спадзеючыся на новае "жнiво". Вобраз Кручкова пададзены ў п'есе ў сатырычнай форме. Аб гэтым сведчаць блытанiна ў фактах i законах, яго знешнi выгляд, мова, падобная да страшэннай мешанiны слоў, розных выразаў, запазычаных з судовых дакументаў, тыпу "лiчнасць падвергнецца апаснасцi", "пусть выступят вперод", "в пользу врэменнага прысуцтвiя". Двайнiком свайго непасрэднага начальнiка, яго верным слугою i надзейным памочнiкам з'яўляецца пiсар Пiсулькiн. Ён, як i Кручкоў, займаецца хабарнiцтвам. З вялiкiм задавальненнем пiсар прызнаецца: "Харашо быць пiсьмавадзiцелем у разумнага чалавека, маляваныя госцiкi (грошы) самi ў карман лезуць, не нада i рук выцягваць". В. Дунiн-Марцiнкевiч у вобразах станавога прыстава Кручкова i яго памочнiка Пiсулькiна па-мастацку дасканала i знiшчальна выкрыў царскае чыноўнiцтва Расii (асноўную палiтычную апору расiйскага самадзяржаўя), для якога характэрнымi былi хцiвасць, хабарнiцтва, грубасць, свавольства, невуцтва, п'янства. Напэўна, па гэтай прычынё ў 1890 г. вiленскi губернатар рашуча запратэставаў супраць друкавання камедыi. I толькi ў 1918 г. выдатны твор В. Дунiна-Марцiнкевiча ўбачыў свет.