Творчасць Якуба Коласа займае адно з га-лоўных месцаў у беларускай літаратуры і з'яў-ляецца мастацкім летапісам жыцця беларус-кага народа ў перадрэвалюцыйны час. Тэма становішча абяздоленага беларускага селяніна гучыць амаль у кожным творы аўтара гэтага перыяду. Сам выхадзец з беднаты, Якуб Ко-лас з дзяцінства пазнаў цану кавалку хлеба. Адсюль зразумела, чаму праблемы сялянства былі яму такімі блізкімі і балючымі.
Галоўным героем трылогіі з'яўляецца мала-ды настаўнік Андрэй Лабановіч, які прыехаў у Цельшына, глухі куток Палесся, з мэтай на-вучыць вясковых дзяцей грамаце.
Лабановіч — сялянскі сын, які толькі-толькі скончыў настаўніцкую семінарыю. У адрознен-не ад іншых, хто прыпісвае сябе да інтэлігенцыі, Лабановіч свайго паходжання не саромеецца, а, наадварот, ганарыцца ім.
Першае знаёмства з Лабановічам выяўляе ў ім чалавека неспакойнага, дапытлівага, які настойліва шукае адказы на адвечныя пытанні жыцця.
— Скажы ты мне, бабка, чаго мы на свеце жывем?— звяртаецца ён да старожкі Мар'і, якая тут жа, са старэчай мудрасцю, дае адказ:
— Каб вы запыталіся ў дрэва, чаму яно рас-це, дык хіба ж бы яно вам адказала?
Выслухаўшы адказ на гэтае самае пытанне свайго сябра Турсевіча, што чалавек жыве дзеля дабра, дзеля таго, каб служыць праўдзе, каб быць карысным іншым людзям, Лабановіч пя-рэчыць:
— Чалавек жыве для таго, — з сумам кажа ён, — каб у жыцці вывудзіць як можна болей карыснага для сябе.
На жаль, гэта малады настаўнік не прыду-маў; такі вывад ён зрабіў, пажыўшы сярод людзей, паназіраўшы за некаторымі сваімі калегамі-настаўнікамі і за той часткай людзей, што прылічваюць сябе да інтэлігенцыі. Але як бы там ні было, Лабановіч цвёрда перакана-ны, што жыць так, як жывуць тыя, хто не «быдла», ён не будзе.
Маладога настаўніка не можа задаволіць толькі работа ў школе, хоць яна і паглынае ўвесь яго дзень. Думкі яго ўвесь час заняты сялянствам, яго гаротным становішчам. Ра-зам з тым Лабановічу не зразумела абыякавасць, з якой людзі адносяцца да свайго становішча. I самае незразумелае і крыўднае — нежаданне што-небудзь змяніць у жыцці, як-небудзь яго палепшыць. Але Лабановіч не апускае рукі. «Ра-стурхаць соннае балота нашага настаўніцтва», абудзіць у суайчыннікаў пачуццё нацыянальнай свядомасці — вось яго мэта. Лабановіч вырашыў шукаць той шлях, які прывядзе людзей да леп-шай будучыні.
Пасля доўгіх блуканняў малады настаўнік уступае на рэвалюцыйны шлях. Гэтаму паспрыялі падпольная брашура, сустрэча і доўгія размо-вы з Вольгай Андросавай і іншымі рэва-люцыянерамі. Паступова Лабановіч прыходзіць да думкі, што галоўным ворагам сялян, з якім трэба змагацца, з'яўляецца царызм. Канчат-кова ўпэўніўшыся ў гэтым, Андрэй становіцца рэвалюцыянерам.
Лабановіч — натура духоўна багатая і раман-тычная. 3 якой шчырасцю і любоўю захапля-ецца ён прыгажосцю палескай прыроды! Як дорага яму ўсё тое, што носіць назву — Радзіма!
А якім светлым і чыстым было яго каханне да Ядвісі. Чытаючы радкі, дзе апісана гэтае па-чуццё, па-сапраўднаму зайздросціш прыгажуні-паляшучцы. А тое, што ён сам адцураўся гэтага кахання, яшчэ раз, здаецца мне, пацвярджае, наколькі гэта сумленны чалавек і як моцна ён яе кахаў. А інакш хіба падумаў бы аб тым, што з ім ёй прыйдзецца вельмі цяжка?