Побач з асноўнай тэмай — выкрыццё царскай судовай сістэмы — В. Дунін-Марцінкевіч у «Шнскай шляхце» закранае і іншыя тэмы. Адна з іх — тэма бацькоў і дзяцей. Гэта спрадвечная тэма. Яна прысутнічала ў творчасці пісьменні-каў, якія жылі да В. Дуніна-Марцінкевіча, якія жылі ў адзін з ім час, яе не абыходзяць і на-шыя сучаснікі.
Прадстаўнікі новага пакалення ў камедыі — Грышка і Марыська. Яны — дзеці збяднелых шляхцічаў. Маладыя людзі кахаюць адно ад-наго, даўно ўжо мараць пажаніцца. Але вось бяда: бацькі іх раптам пасварыліся з-за таго, што адзін другога абазваў мужыком. Сварка за-вязалася ў такі моцны вузел, што каб развя-заць яго і вырашыць, хто правы, а хто вінава-ты, у мястэчка едзе з воласці станавы прыстаў.
Здавалася, у Марыські і Грышкі няма ніякіх шанцаў на жаніцьбу — сварка бацькоў перадасца і ім. Але на самой справе гэта не так. I Мары-ся, і Грышка лічаць сваіх бацькоў дзівакамі, смяюцца і асуджаюць прывязанасць бацькоў да шляхецкага звання, якое ім нічога не дае.
Для Грышкі ж і Марысі шляхецтва — нішто, гэта проста «хвароба» іх бацькоў. «Што гэта за дур напаў на бацькоў? — гаворыць дзяўчы-на. — ІГяныя завяліся да пабіліся з сабою за шляхецтва, а мы з Грышкам пра тое гаруем і ныем». Грышка пра адносіны свайго бацькі з Марысіным кажа, што бацькі «індычацца».
Грышка і Марыся ўпэўненыя, што ніякая сварка бацькоў не паўплывае на іх адносіны. А калі бацька ўсё ж не дасць згоду на жаніць-бу — дзяўчына гатова на самае страшнае:
Няхай бацькі лаюць, мучаць, I Ні з кім другім не зручуся. Калі з ім мяне разлучаць, Я ў Прыпяці ўтаплюся.
Гэтыя словы ў вуснах Марысі гучаць як пра-тэст новага пакалення супраць старых погля-даў і звычаяў.
Чытаючы твор, мы бачым, з якой любоўю адносіцца В. Дунін-Марцінкевіч да Грышкі і Марысі, як услаўляе іх адданасць адно аднаму І з якой павагай і гонарам ставіцца да іх імкненняў змагацца за сваё шчасце.
Канешне, Грышка і Марыся далёка не рэ-валюцыянеры, якія пратэстуюць супраць ад-жыўшага ладу і заклікаюць гэты лад знішчыць разам з яго ўстарэлымі поглядамі. Героі В. Ду-ніна-Марцінкевіча занадта маладыя, ды і час яшчэ не прыйшоў. Іх пратэст не выходзіць за рамкі сям'і. Але і гэта ўжо сведчыць пра тое, што жыццё патрабуе новых адносін паміж людзьмі.