Пачынаючы з другой паловы 50-х гадоу абвастрыла ся увага лiтаратурыры i мастацтва да мiнулага; прычына гэтаму -- жаданне пiсьменнiкау глыбей зведаць гiсторыю свайго народа, каб менш сказаць пра сучаснасць; вывесцi вытокi сёняшняга дня з дня учарашняга; жыць сучасным для пiсьменнiка сення -- гэта i грунтоуна ведаць мiнулае i умець зазiрнуць у будучыню, а пакольку у аснову зместа творау пра мiнулае пакладзены шырокiя эпiчныя падзеi, найбольш зручная форма -- раман.
У першай палове 50-х гадоу у нашай лiтаратуры з'яуляецца адразу некалькi раманау: "Засценак Малiнаука”. Чарнышевiча i раман М.Лобана "На парозе будучынi” (падзеi рэвалюц. 1905г), "Людзi на балаце” I.Мележа.
У гэты час Караткевiч працуе над раманам "Каласы пад сярпом тваiм". Паглыбленую цiкавасць да гiстарычнай мiнушчыны нашага народа можна зразумець i вытлумачыць тым, што пры багатай разнастайнасцi фальклорных i паэтычных жанрау беларускай лiтаратуры доугi час не хапала гiстарычнай прозы, якая у старых i развiтых лiтаратурах з'яулялася раунапрауным лiтаратурным жанрам.
Для мастацкага увасаблення мiнулага лiтаратура мела патрэбу у таленце асобага роду, такога якi б, валодаючы багатымi запасамi канкрэтных гiстарычных ведау, меу уяуленне, каб з мiнушчыны чэрпаць натхненне для лiтаратурнай творчасцi. Аднак, трэба сказаць, што гэтая мiнушчына не засталася так ужо нiкем не кранутай. За апош нiя 10 гадоу беларускiмi аутарамi рабiлiся некаторые спробы прапiхнуцца у гiсторыю беларускага народа, але гэта пранiкненне не iшло далей сярэдзiны цi другой паловы ХIХ стагоддзя. Асаблiвую цiкавасць пры гэтым выклiкала легендарная постаць Кастуся Калiноускага, аб якiм напiсана шмат творау.
Характэрнай асаблiвасцю сучаснай прозы з'яуляецца вяртанне яе да мiнулага. Увагу пiсьменнiкау прыцягваюць усе эпохi i перыяды жыцця народа. Адбываецца пераасэнсаванне колiшнiх падзей з пазiцый сучаснасцi. Падзеi пачынаюць разглядацца у кантэксце часу мiнулага i сенняшняга.
Мастацкаму увасабленню гiстарычных падзей прысвяцiу шэраг сваiх творау У.Караткевiч: раманы "Хрыстос прызямлiуся у Гароднi", "Каласы пад сярпом тваiм", "Чорны замак Альшанскi", аповесцi "Дзiкае паляванне караля Стаха", "Чазенiя".
Раман "Хрыстос прызямлiуся у Гароднi” прасякнуты гуманiстычным пафасам, накiраваны супраць сярэдневяковага цемрашальства, iнквiзiцыi, супраць як рэлiгiйнага, так i сацыяльнага прыгнету. Паклаушы у аснову рамана гiстарычны факт, калi стыхiйны народны рух супраць голаду i прыгнету у Гароднi узначалiу самазваны Хрыстос -- Юрась Братчык, выгнаны з калегiума "за спагадлiвасць, спачуванне... i сумненнi у веры". У.Караткевiч напiсау цiкавы твор, у якiм гiстарычныя факты знiтаваны з тонкiм вымыслам, гiстарычны сюжэт -- з прыгоднiцкiм.
Дзякуючы творчасцi У. Караткевiча беларуская гiстарычная проза зрабiла вялiкi рывок наперад, бо у ёй, у яе змесце, як гэта i уласцiва гiстарычнаму жанру, запанавау дух рыцарства, свядомага высакародства. Прынцыповасць, вернасць сумленню, чалавечаму абавязку сталi самой iдэяй твора.
Першая аповесць пiсьменнiка на гiстарычную тэму -- "Сiвая Легенда" -- цяжкi час у гiсторыi Беларусi: засiлле езуiтау, шырокi фронт паланiзацыi, здрада праваслаунай веры i пераход за матэрыяльныя выгоды на бок ворагау роднага краю, адчайныя i непаспяховыя спробы супрацiулення. Жорсткая неабходнасць выбару неадкладна чакае кожнага чалавека, у першую чаргу людзей з радавiтых сем'яу. Перайшоу у каталiцтва пан Кiзгайла, хоць унутрана не прымае новай рэлiгii. Застаецца верным традыцыям бацькау нобiль (знатны чалавек) Раман Ракутовiч. Памiж Ракутовiчам i Кiзгайлам узнiкае варожасць як быццам толькi на асабiстай аснове, але канфлiкт памiж iмi вельмi хутка кандэнсуе у сабе грамадскiя супярэчнасцi часу. Маёмасць i жыццё Кiзгайлы абараняюць шляхцiчы i iншаземныя наемнiкi, Ракутовiч апiраецца на сiлу простага народа. Ён падымае нероднае паустанне, становiцца "мужыцкiм царом", перамагае Кiзгайлу. Падзеi, якiя склалi сюжэт аповесцi "Сiвая легенда", маюць, вiдаць, нейкую гiстарычную фактычнасць, хоць, думаецца, скрупулезная дакладнасць гiстарычнага дзеяння не вельмi хвалявала пiсьменнiка.