Смекни!
smekni.com

Новая зямля (стр. 2 из 2)

Раздзел XXII "На глушцовых токах". Пачатак вясны:
I вось у дзень адзін прыўдалы
Загаманілі перавалы.
I гоман, спеў і шум усюды...
Міхал з іншым службовым людам арганізоўвае "панам пацеху і забаву" - паляванне на глушцоў. Задача леснікоў і аб'ездчыкаў асачыць такавішчы, тады ўжо прыедуць паны.
Раздзел XXIII "Панская пацеха". Міхал з сынам у будан вязуць з хаты "стол, услон, саломы", каб паны смачна спалі і елі. Сыходзяцца леснікі. Чакаюць у размовах гаспадароў.
Паны ў калясцы пад'язджаюць...
А пан Абрыцкі з леснікамі
Скланілісь нізка прад панамі,
Паны чуць-чуць адно зірнулі,
На іх увагі не звярнулі,
Як бы не людзі то стаялі...
Назаўтра, калі ледзь разднела, леснікі вядуць паноў на таковішчы. Міхалу дастаўся пан Свіда з Нясвіжа. За ўдалае паляванне пан аддзячыў лесніка рублём.
Раздзел XXIV "Вялікдзень". Схаваны кніжкі, бо замаркоціўся дарэктар і яго завезлі да бацькоў. Хата і двор прыбіраюцца да свята, бацька, дзядзька, старэйшыя дзеці едуць у царкву на споведзь. Заязджаюць да сваякоў у вёску. У царкве поп правіць службу. Дома чакае "абрусам белым стол накрыты", святочная ўрачыстасць. Пасля малітвы, свянцонага велікоднага яйка сямейка "цешыцца ядою".
Раздзел XXV "Летнім часам". У рабоце, у клопаце праходзіць вясна і настае лета. Леснікова сям'я рыхтуецца да касавіцы. Прыходзіць дзень, калі "касцы, ваякі мірнай працы, выходзяць з коскамі на пляцы". Увачавідкі змяняецца наваколле ("Эх, скошан луг, - і зніклі краскі, бы тыя чары мілай казкі"). На змену касцам выходзяць "жней чародкі". Пачынаецца пара грыбоў.
Раздзел XXVI "Агляд зямлі".
Прайшло ў Парэччы лет нямала;
Яно ж не цешыла Міхала,
Хоць тут мясцінка гожа, міла...
Ды што краса без аўладання?
...Усё гэта - скарбы чужаніцы,
Магната князя Радзівіла...
Міхал не страціў думку-мару пра ўласную зямлю, бо яна "аснова ўсёй айчыне". Як адзначае аўтар, "ён паскупеў і нават значна", пачаў складваць капейку да капейкі.
Міхал і Антось едуць глядзець зямлю. На трэці дзень трапляюць у патрэбнае месца. Гаспадар прыветна сустракае падарожнікаў, тлумачыць, чаму вымушаны прадаваць зямлю ("Няма сыноў - няма падмогі"). Хадыка расхвальвае поле, поплаў. Браты ўважліва прыглядаюцца да ўсяго, сядзіба ім падабаецца, Пасля агледзін пакупнікоў запрашаюць на сняданак. За сталом адбываецца торг, Хадыка і Міхал з Антосем прыйшлі да згоды.
Раздзел XXVII "Па дарозе ў Вільню". Дзядзька Антось выпраўляецца ў зямельны банк браць пазыку. У Стаўбцах просіць свайго знаёмага танна падвезці да Вільні. "На паравозе без білета" даехаў да Баранавіч, затым па сходнай цане - да Вільні.
Раздзел XXVIII "Дзядзька ў Вільні". У горадзе дзядзьку многае здзіўляе, яму тлумна і млосна. Распытвае ў паноў дарогу да зямельнага банка.
З цяжкай душой Антось адкрывае дзверы ўстановы: "Забіты дух яго вякамі ўжо чуе страх перад панамі". Па парадзе аднаго селяніна дзядзька афармляе прашэнне, але, каб падпісаць яго, чыноўнік загадвае прыйсці праз тры гадзіны.
Раздзел XXIX "На Замкавай гары". Дзядзька з новым знаёмым кіруюцца ў горад, каб дзе падсілкавацца. Горад дзядзьку і захапляе, і выклікае непрыязнь, страх. Яму хочацца зірнуць на горад з гары. Антось з Грышкам купляюць білет і шыбуюць на гару.
Сябры на верх гары ўзняліся,
Аж упацелі, засапліся,
I ногі іх спынілісь самі.
А слаўны від перад сябрамі
З гары высокай адчыняўся!
Раздзел XXX "Смерць Міхала". З зямлёю быў вялікі клопат. Дзядзька вяртаўся з паездак "сярдзіты, чорны, як махнуша", злосна кідаў паперы на стол. Потым адыходзіў душой, рабіўся, як заўсёды, "лагодны, добры, клапатлівы, на ўсё спагадны і руплівы". Пачынаў расказваць. Але заканчваў, што яшчэ многа трэба вандравання і цяганіны. Міхал стараўся ўсяліць веру ("Адзін Міхал і грэў імкненне давесці справу да сканчэння").
У нейкі момант Міхал адчуў, што цяжка хворы. "Хвароба гэта даўно цягнулася, не з лета, і ў тым была яе сіла, што незаметна налучыла". Ні зёлкі, ні дактары Міхалу не дапамаглі. Гаспадар адчувае блізкі канец, жонка і брат імкнуцца яго падбадзёрыць.
Перад смерцю Міхал апрытомнеў. Апошнія словы, з якімі ён пакідае свет, звернуты да брата:
- Антоська!.. родны мой! канаю...
Перагарэў, адстаў, знікаю...
Вядзі ж ты рэй, вядзі... адзін...

Бог не судзіў мне бачыць волі
I кідаць зерні ў свае ролі...
Зямля... зямля... туды, туды, брат,
Будуй яе... ты дай ёй выгляд...

На новы лад, каб жыць нанова...
Не кідай іх...