Смекни!
smekni.com

Нябесная заступніца Беларусі Ефпасіння Полацкая

У дванаццатым стагоддзі на полацкай зямлі жыла жанчына, імя і дзейнасць якой вякі да-неслі да нас. Звалі яе Ефрасіння Полацкая.
Імя Ефрасіння дзяўчыне далі ў час хрыш-чэння. А да гэтага звалі Прадславай. Прадсла-ва была ўнучкай полацкага князя Усяслава, дачкой яго малодшага сына Георгія.
3 маленства дзяўчынка вылучалася розумам і незвычайнай цягай да ведаў. Ніякія цацкі не вабілі яе так, як кніжкі. Падрастаючы і ўваход-зячы ў дзявочую прыгажосць, Прадслава не станавілася раўнадушнай да кніжнай навукі. Акрамя таго, яна шмат часу аддавала малітве.
Кожны год прыбаўляў Прадславе мудрасці і хараства. Аб яе прыгажосці слава ішла далё-ка за межы Полацкага княства. А калі дзяў-чкне споўнілася трохі болып за дзесяць год, да яе бацькі сталі прыязджаць сваты.
Унучка полацкага князя прыгажуня Прад-слава магла разлічваць на самага багатага і пры-гожага жаніха. Але гэта яе зусім не вабіла. Ужо ў дванаццаць год яна зразумела, што сла-ва самых прыгожых і багатых жанчын закан
чваецца разам з іх смерцю. А яна марыла за-стацца ў памяці людзей на вякі.
Усё сваё далейшае жыццё Прадслава выра-шыла прысвяціць Богу. У тайне' ад бацькоў дзяўчына пастрыглася ў манахіні. Ёй было ўсяго дванаццаць гадоў. 3 гэтага часу пачы-наецца падзвіжніцкая дзейнасць Ефрасінні По-лацкай. Дзякуючы ёй, будаваліся цэрквы, вучыліся грамаце дзеці. Жывучы ў мураванай келлі царквы Святой Сафіі ў Поладку, Ефрас-іння самаручна пісала кнігі. Грошы, атрыма-ныя ад іх продажу, раздавала бедным.Была ў гэтай жанчьгны незвычайная здоль-насць: тыя, да каго звярталася яна са сваім свягым словам, станавіліся такімі ж, як і яна, сумленнымі, добрымі, спагадлівымі, нераўна-душнымі да чужой бяды. Усе яны пачыналі любіць Бога і тых, хто наўкол. Той, хто праг-нуў крыві і вайны, пачынаў ненавідзець яе.
Свой слауны шлях на зямлі Ефрасіння По-лацкая скончыла ў Іерусаліме. Сюды прый-шла яна спецыяльна для таго, каб, пакланіў-шыся гробу Госпадаву, аддаць Богу і нябёсам сваю душу.
Пра што задумала, чаго Іграсіла ў Госпада, тое і сталася, бо хіба ж мог ён не пачуць сваёй самай вернай рабыні?
Ефрасіння Полацкая для нас — наша гор-дасць і наша нябесная заступніца. Можа дзя-куючы ёй наш народ беларускі, нягледзячы на ўсе цяжкасці і вылрабаванні, што пасылае яму час, застаецца дружалюбным, міралюбі-вым, цярплівым і чулым да чужой бяды?