Смекни!
smekni.com

Вобраз роднага краю у лiрыцы Янкi Купалы. Любоу да Радзiмы адчуванне еднасцi з лесам народа.

Вобраз народа у лiрыцы Я.К. непарыуна звязаны з вобразам роднага краю, маладой Беларусi. Абуджаная рэвалюцыйнымi падзеямi, яна смела крочыць насустрач новаму жыццю. Радзiма яго зняволена. I таму любоу да роднага краю напоунена у Купалаускай паэзii пачуццем тугi i болю. Але паэт цверда верыць у тое, што наступiць дзень, калi яго Радзiма стане вольнай i шчастлiвай, калi яна "займе свой пачэсны пасад памiж народамi". У вершы "ВЫЙДЗI.“ Я.К.Клiча сваю старонку устаць, вызвалiцца ад "зiмоваго рабскага сну” i iсцi "сустракаць вясну лепшай долi” Прыгнечаная царскiм самадзяржауем, Беларусь уяуляецца паэту у вобразе жанчыны-мацi, адзетай у лахманы. “Дзiкiя сцюжы, сiвер, зверы захаду” -- усе гэтыя во бразы маюць алегарычны сенс, у iх паэт паказвае сацыяльнае i нацыянальнае прыгнечанне бел. народу з боку царiзму, але нiшто не можа зламаць волi бел. народу да вызвалення. Радзiма выйшла жывою з гэтых суровых выпрабаванняу. Я.К. -выразнiк жаданняу i спадзявання у свайго народа, барацьбiт за яго шчасце. Лепшыя вершы паэт прысвяцiу Радзiме i народу. У лiрычнай паэзii К. адлюстроуваецца глыбокi боль i грамадскi смутак з прычыны прыгнетання белар. народа, але i боль душы аб яго свабодзе i лепшай будучынi.

Аб чым бы не пiсау К., яго слова зауседы было звернута да народа. Народ -- галоуны яго герой. Вершы Я.К. сагрэты гарачым пачуццем любвi да Радзiмы. Сярод iх "МАЛАДАЯ БЕЛАРУСЬ, "ВЫЙДЗI", "УСЮДЫ ЛЕТА", "БАЦЬКАУШЧЫНА", "РОДНАЕ СЛОВА". Гэтыя творы высокага грамадскага гучання. Яны выражаюць непахiсную веру паэта у вызваленне Радзiмы. К. моцна адчувае сваю еднасць з роднай зямлей, з яе гiсторыяй, традыцыямi, нацыянальнай культурай. Самае дарагое для К. -- бацькаушчына. З ёй звязаны усе надзеi i спадзяваннi паэта, яго мара аб свабодзе i шчасцi народа ("БАЦЬКАУШЧЫНА"). Любасць да радзiмы апаэтызавана у творах К. Гэта высокае патрыятычнае пачуццё. Трэба даражыць iм, быць верным яму. Не на чужым, далекiм полi, а на роднай зямлi, дзе нарадзiуся i вырас, "заклiкае паэт шукаць шчасце – долю” ("НЕ ШУКАЙ"). Вобраз Радзiмы у вершах рамантызаваны. Верш "МАЛАДАЯ БЕЛАРУСЬ” прасягнуты грамадзянскай страсцю, светлым, радасным пачуццем вясны, жыцця, прадчуваннем надыходзячых змен у лесе народа. Беларусь увасабляецца у вобразе мацi-пакутнiцы. Мiнулае радзiмы паэта цяжкае, змрочнае. Паэт верыць у блiзкае адрадженне радзiмы. Яго iдэал -- свабодная дэмакратычная радзiма Любоу да радзiмы у лiрыцы К. злiваецца з пачуццём любвi да прыроды. Паэт любуецца прасторамi роднай зямлi, яе лясамi, нiвамi, захапляецца красатой свайго краю ("Я ЛЮБЛЮ"). Характэрныя асаблiвасцi пейзажнага жывапiсу К. выявiлiся у вершах "ЯВАР", "ЯВАР I КАЛIНА", "ЛЕТА", "ЖНIВО", "АДЦВIТАННЕ".