Смекни!
smekni.com

Людзі на балоце (стр. 3 из 3)

Раздзел трэці

Вяртаючыся са сходу, Васіль трывожыўся, але не шкадаваў, што не ўтрымаўся і загаварыў. Дома яго падтрымаў дзед, наказаў, каб і заўтра, пры дзяльбе, не драмаў.
Васіль прачнуўся вельмі рана. «...Жыла ў ім, цешыла і вярэдзіла душу турбота пра зямлю. Да ўчарашняга дня ён толькі марыў пра яе, а цяпер яна была ўжо ледзь не ў яго руках». Раптам прыйшла думка — узяць каня і заараць кавалак, стаць такім чынам гаспадаром.
Чым больш святлела на зямлі, тым больш мацнела ў душы Васіля трывога. Першымі заўважылі Васіля з канём і плугам на Глушаковай зямлі Ларывон і Зайчык. Ларывон хутка падаўся да сяла.
Маці прыйшла з клуначкам, прынесла есці. У гэты момант Васіль убачыў Яўхіма, але з баразны не сышоў. На падмогу сыну бег стары Глушак. Яўхім ударыў першы. Дзятліха кідалася то да аднаго, то да другога, але ашалелым мужчынам даць рады не магла. Нечакана з'явіўся Сцяпан, ён пачаў адцягваць брата ад Васіля. Дзятліха паклікала людзей, што ўжо сабраліся на полі, на дапамогу. Хлопцаў ледзь расцягнулі. Падышлі Дубадзел і Зубрыч.
Зубрыч затрымаў Васіля і Яўхіма. Дзятліку ён нагадаў пра турму, паабяцаў вярнуць яго назад і загадаў ісці дамоў, чакаць рашэння. Яўхіму ён перадаў прывітанне ад Маслака. Назваў пароль, з якім прыйдзе да Глушака чалавек, калі Яўхім ім спатрэбіцца.
На наступную раніцу Васілёва маці заўважыла на дзвярах хаты вялікі чорны крыж. Маці і дзед раяць Васілю быць асцярожным.
Яўхіма падпільнавала Хадоська. Губы яе дрыжалі, на вачах былі слёзы, але сказала цвёрда: «...Няхай табе на тым свеце будзе так, як мне — на етым... От і ўсё маё слово! Астатняе!.. Болей не прычаплюся! Можаш не баяцца!.. I не пабачыш болей!»

Раздзел чацвёрты

Былі ў Хадоські думкі пайсці да Ганны і расказаць усё. Аднойчы нават рашылася ісці да старога Карча, «ён слухаецца бога, па-божаму жыць стараецца, няхай і рассудзіць па-божаму!» «Крыўдна. Ой, як крыўдна. Ад крыўды слёзы ўсе выплакала. А боль пякучы ў грудзях не ўціхае, не ападае». З'явілася думка пра самагубства. Успомніла пра Захарыху.
«Усё аказалася такім страшным, такім балючым, што дзіва, як выцерпела. Балела, як ніколі, нішто. Але горш за ўсё — было страшэнна брыдка, агідна, сорамна». Вярнуўшыся дамоў, «хадзіла, завіхалася, як магла», са страхам заўважыла, што ўсё больш слабее. Назаўтра бацькі выклікалі ўрача і той загадаў неадкладна везці дзяўчыну ў бальніцу. На грэблі фурманку Ігната сустрэлі Чарнушкі. Ганна падбегла да Хадосьці. «Яна быццам не адразу пазнала яе, але, калі пазнала, ажыла, павекі варухнуліся трывожна, непрыхільна».

Раздзел пяты

Мачыха выпраўляе бацьку пазычыць на вяселле штаны ў Грыбка. Чарнушка раззлаваўся: «I так — чорт душу скрабе! Не да штаноў паганых, каб яны згарэлі! Тут на душы такое, а яна, грэц ёй, —штаны, латы!..»
Мачыха і дружкі ўбіраюць маладую. Убачыўшы дачку ў вянку, у вэлюме, ён, «як ніколі яшчэ, пачуў бяду... страшную, грозную». Прыязджае малады з дружынай «выкупляць» нявесту. Яўхім падарыў мачысе боты і яна рада, як дзіця.
У царкву ехалі трыма вазамі, паперадзе ішлі музыкі. Па дарозе ўграз воз маладой, Яўхім і іншыя хлопцы, правальваючыся ледзь не да поясаў балотную твань, выцягваюць яго. Потым, насухім, чысцілі коней, вазы, прыбіраліся самі, хлопцы «з рогатам завіхаліся каля Яўхіма: здымалі боты, выкручналі анучы, абціралі штаны».
Самым важным момантам вянчання Ганне здаўся, калі бацюшка надзяваў Яўхімаў персцень ёй на палец, а яе персцень — Яўхіму.
Дома госці дружна накінуліся на яду. Калі сталі сварыцца прыпеўкамі сваты і дружкі, Ганна зноў убачыла Васілёвага браціка. Яна глушыла ў сабе жаданне падыйсці да малога. «Ледзь толькі перасталі спяваць, за сталамі зрабілася вельмі сумна. Усё было з'едзена, гарэлкі не налівалі. «Як ні пяліся, не хапіло!» — прайшло ў Ганнінай галаве».
Падзялілі каравай. Засмучоны Ганнін бацька, якога ахапіла вялікае шкадаванне да дачкі, даў маладому «бедны падарунак, на які толькі і наскраблі грошай — картовыя штаны ўпасачку». Госці ахвотна пачалі вылазіць з-за стала: наперадзе была і лепшая гарэлка, і закускі шмат.
Маладую і скрыню з пасагам вязуць у дом маладога. У хаце Глушакоў усе былі ціхія і паважныя, амаль і не гаварылі голасна. Адзін Дубадзел трымаўся вольна, аглядваў Ганну так, што ёй было няёмка. Ён, парушыўшы парадак, падняўся першым віншаваць маладых. Потым загадаў Ганне сесці паміж ім і Яўхімам. Яўхім не пярэчыў «уладзе», і Ганна не адразу, але паслухалася, перасела. Дубадзел пачаў чапіцца з гарэлкай. Ганна адмовілася піць, што не спадабалася Яўхіму. «Яшчэ не згулялі вяселля, а ўжо счапіліся, так счапіліся, што, відаць, і адзін не саступіць, і другая не паддасца».
Маладых неяк памірылі і астатак вечара прайшоў як трэба. Кладучыся спаць, Яўхім нагадаў спрэчку, але без злосці.
Сказаў, што слухацца яго павінна. Ганнат ўспомніла яму тое, што ўжо калісьці гаварыла: «...Са мной трэба — кеб па-добраму!»
На трэці дзень, калі вясельны тлум сціх, свякруха разбудзіла Ганну яшчэ на досвітку і загадала карміць свіней.
Куранёўцы і алешнікаўцы, што рабілі грэблю, нарэшце, сышліся. Праз дзень, у нядзелю быў мітынг, народу сабралася, як у кірмашовы дзень. З Юравіч на свята прыехалі Апейка і двое рабочых. Было весела, ігралі гармонікі. Васіль спадзяваўся ўбачыць Ганну, але ўбачыў Яўхіма.
3 мітынга Васіль вяртаецца разам з Міканорам і Хонем. Ён скардзіцца, што грэблю зрабілі, а Глушак як сядзеў на зямлі, так і сядзіць. Міканор пераводзіць гаворку на Ганну, што такую дзеўку ўпусціў. У словах Васіля пачуўся такі сум, такі боль, што Міканор сумеўся.