Смекни!
smekni.com

Апавяданне Цёткі Прысяга над крывавымі разорамі

Выдатная беларуская паэтка, палымяны змагар за народнае шчасце Цётка (Элаіза Паш-кевіч) за сваё кароткае жыццё зрабіла надзвы-чай многа. Вялікі грамадзянскі тэмперамент, страснае жаданне прынесці як мага болып ка-рысці Радзіме дазволілі ёй, нягледзячы на слабае здароўе, стаць адным з арганізатараў рэвалюцыйнай партыі «Сацыял-дэмакратыч-ная грамада», першай беларускай легальнай газеты «Наша доля», часопіса для моладзі «Лу-чынка», актыўна ўдзельнічаць у мітынгах і дэ-манстрацыях, накіраваных супраць антынарод-най палітыкі царызму. Акрамя таго, Цётка напружана і плённа займалася творчай дзей-насцю, выдала некалькі зборнікаў вершаў і про-зы. I хоць сама Элаіза Пашкевіч лічыла сябе ў першую чаргу паэткай, яе празаічныя творы з'яўляюцца значным здабыткам беларускай літаратуры.
Першым празаічным апавяданнем Цёткі і, бадай, самым знакамітым, з'яўляецца апавя-данне «Прысяга над крывавымі разорамі», на-друкаванае ў тысяча дзевяцьсот шостым год-зе. Гэты невялікі, але вельмі змястоўны твор пачынаецца з пейзажнай замалёўкі, прасяк-нутай лёгкім сумам, ледзь прыкметнай тры-вогай: «Быў ціхі цёплы асенні дзень. Нівы ціха адпачывалі пасля летняй працы. Цёмны лес шаптаўся ў глыбокай задуме. Буслы тужліва ляцелі ў вырай».

Сумны эмацыянальны лад твора яшчэ больш узмацняецца ў другім абзац;ы, калі з'яўляец-ца галоўны герой твора: «Гэтага дня, маркот-ны і згорблены пад цяжкано хмараю невясё-лых дум, ледзьве-ледзьве поўз стары Мацей у поле». Здаецца, настрой прыроды перадаецца чалавеку, узмацняе яго душэўную і фізічную стомленасць.
Стан крайняй безнадзейнаісці, роспач пера-даюцца з дапамогай прадметных апісанняў і далей: «Беднасць, адзіноцтва, сілы ўжо не тыя— а рабі і рабі, працуй без канца... Су-седзі ўжо даўно пасеялі і пабаранавалі, а Ма-цей толькі першы дзень выйшаў на сваё і то быў хворы». Ён скардзіцца, ппто вінен усім ба-гацеям, а свой зусім малы наадзел няма калі і апрацаваць. Тут Мацей упаў у разору, і яго змарыў глыбокі сон. I снілася Мацею тое, аб чым думалі, аб чым марылі ўсе малазямель-ныя сяляне — аб зямлі. Усе думкі і надзеі беднага мужыка зводзіліся да аднаго: як пры-дбаць зямлі і пазбавіцца ад пангскай залежнасці. У сне народ сабраўся на ніве Мацея: «былі там і маладыя, і старыя, і мужчыны, і кабеты, і дзеці — у розных вопратках, і ўсе крычалі: «Вузка! Цесна! Мала!»
Сярод тых, хто прагнуў зямлі, быў Мацей і яго сусед Астап. На патрабавганні натоўпу за-браць землі ў паноў Астап закрычаў: «Лжэце! Няпраўда! Не дадуць...»
I тут з натоўпу выступілі тры сыны Мацея — парабак, рабочы і салдат — і, стаўшы на ка-лені, прысягнулі народу: «Мы .дамо! Мы — сіла! Мы — права!»
У фінале апавядання мроіцца Мацею: «...ра-зоры стаяць, поўныя крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні... I раздаецца ціха ясны голас: «Мы— сіла! Мы— права!..»
Фінал глыбока сімвалічны. Тры скрыжава-ныя далоні сімвалізуюць саюз трох сацыяль-ных слаёў грамадства — сялян, рабочых і сал-дат — якія, аб'яднаўшыся, змогуць прынесці народу вызваленне з-пад гнёту багацеяў. Такі ясны адказ дае Цётка на адвечнае пытанне бе-ларускага сялянства аб волі і зямлі. У гэтым адказе — рэвалюцыйны заклік да звяржэння існуючага грамадскага ладу.