II
На ўскрайку лесу Ракуцька сустрэў незнаёмага маладога чалавека, адзенне якога ператварылася ўлахманы.
Праз нейкі час прыходзіць Тамаш, расказвае бацьку пра лагер, куды немцы сагналі некалькі тысяч чалавек. Ракуцька паведамляе сыну пра дзейнасць атрада Лукашэвіча і пра тое, што ў лагеры знаходзіцца дачка камандзіра Ліза. У лагеры апынулася і жонка Сымона Ракуцькі.
Незнаёмец чуў размову бацькі з сынам. Ён спавядаецца незнаёмым людзям. Імя яго Люцыян Акаловіч. Бацька Люцыяна страціў у час рэвалюцыі фальварак пад Клецкам, спадзяваўся з дапамогай Польшчы вярнуць яго. Са слова “Беларусь” Акаловічы смяяліся, упэўненыя, што ёсць толькі Польшча, якая хутка пра сябе заявіць. Малады Акаловіч вырас з марай пра свой фальварак. Граф Паліводскі завербаваў Люцыяна служыць немцам. Бацька блаславіў сына, бачачы ў Германіі тую сілу, якая зможа расправіцца з бальшавікамі.
Перад пачаткам вайны з Савецкім Саюзам Люцыян апынуўся на тэрыторыі Беларусі. Радасцю напоўнілася яго сэрца, калі пачуў, што немцы наступаюць. За гэтую радасць нейкі чалавек стукнуў Акаловіча па галаве.
Сустрэўшы выпадкова знаёмую жанчыну, ён даведаўся, што маці немцы жывую спалілі ў хаце, а бацьку павесілі. Акаловіч хоча адпомсціць Паліводскаму, ён ведае, што той стаў начальнікам, ведае, дзе яго шукаць.
Тамаш развітваецца з бацькам. Калі Сымон Ракуцька задрамаў, Люцыян уцёк.
У Баранавічы ранішнім цягніком прыехала пажылая пара. Іх сустрэў малады жыццярадасны чалавек у вайсковай форме. Машыны павезлі старых і маладога немца далей. На Вялікім скрыжаванні быў зроблены прыпынак. Стары немец доўга з трывогай углядаўся ў дрэва, яму здалося, што гэтую таполю ён калісьці ўжо бачыў. Прыгадаў мінулую вайну і свой палон. Гертруда, старая немка, баіцца гэтай зямлі. Сын супакойвае маці, што хутка на заваяванай тэрыторыі будзе ціха і бяспечна, бо “тут жывуць не людзі, а казюлі з нявольніцкай псіхалогіяй. Яны створаны, каб быць слугамі”. Густаў-малодшы папракае старэйшага, што той калісьці “страціў сваю нямецкасць” і аддаў тубыльцам здабытае на вайне золата.
Сымон Ракуцька прыводзіць у лес шмат людзей на чале з Лукашэвічам. Ён расказвае, як трапіла да немцаў жонка. Пра дачку Лізавету Ракуцька нічога не ведае.
Густаў і Гертруда пасяліліся ў былым маёнтку нейкага тутэйшага пана. Маёнтак знаходзіцца недалёка ад лагера. Сын, выбіраючы для бацькоў месца жыхарства, падумаў і пра дадатковую ахову, і пра рабочую сілу.
Ліза Лукашэвіч трэці тыдзень ляжыць каля лагернага слупа хворая, “бяздум'е было яе ратункам, і ішло яно ад вялікай слабасці яе цела”. Нейкім днём над спакутаванай дзяўчынкай нахілілася Ракуцькава жонка. Ліза сказала ёй “мама!”. Гэтае магічнае слова скаланула душу і дзяўчынцы, і старой жанчыне.
Нявада дайшоў да маёнтка, дзе жыў граф Паліводскі. Перадаў праз жанчыну-служанку, што “прынёс тое, чаго шукаюць праз усё жыццё”. Графу Нявада расказвае, як трапілі да яго залатыя рэчы і просіць выбавіць з лагера за вернутае золата ўнучку: “Ратуйце яе і мяне цераз гэта... Чалавек жа нават і акамянелы, не бывае без сэрца. Я так прашу... Нявіннае дзіця...” Паліводскі амярцвела глядзеўна каштоўнасці. Урэшце пачаў крычаць, што стары позна іх прынёс, яны яму патрэбны былі дваццаць год назад.
Паліцэйскі паведаміў, што графа просіць прыняць сын Стафана Акаловіча. На вачах у Нявады Люцыян Акаловіч застрэліў Паліводскага.
“Тое, што Паліводскага ўжо няма жывога не дало яму палёгкі. Безнадзейнасць і чорны смутак душылі яго”. Акаловіч ідзе на захад, дзе родны дом. У лесе Люцыяна перастрэў нейкі чалавек. Ён не паверыў, што Люцыян забіў графа. Знайшоўшы ў Акаловіча нямецкае пасведчанне, незнаёмец выстраліў у яго. Акаловіч упаў мёртвы.
Партызаны напалі на Перабродскі лагер, дзе былі Ліза і жонка Ракуцькі. Тамаш загадаў таварышам ісці ў маёнтак, і забраць там усіх коней, бо ў лагеры шмат хворых і слабых.
Напалоханая стрэламі Гертруда выбегла ў сад, згубіўшы нават чаравікі. Гертруда з Густавам праседзелі ў кустах да ночы, потым жах іх пагнаў падалей ад маёнтка, дзе ляжалі забітыя салдаты і паліцаі. Гертруда памірае, праклінаючы мужа за той парыў, калі ён аддаў чужаземцам золата. “Гэта лёс Германіі за цябе расплачваецца з намі!” - гаворыць жанчына.
Густаў пахаваў жонку і пайшоў адзін. Пераапрануты ў вопратку тутэйшых людзей, выдаўшы сябе за чэха, ён трапіў у Сумлічы. Яго душэўны стан не мае пэўнасці: “Настрой яго зменьваўся кожную секунду. То хацелася яму крыкнуць: “Густаў, сын мой! Дзе ты? Дзе твае салдаты і слава фюрэра?” То хацелася сказаць: “Пракляцце табе, фюрэр, за тое, што ты павёў мяне туды, куды я прыйшоў!”
Густаў распытаў, дзе дом Нявады. Ён адразу пазнаў усё ў старой хаце, дзе калісьці раскрыў людзям душу. Прыняўшы Густава за чэха, гаспадары запрасілі яго за стол. Але ён спытаў пра золата, якое аддаў гэтым людзям шмат гадоў назад. Пачуўшы, што Густаў немец, мужчына загадаў яму выйсці з хаты.
У садзе Кастусь Лукашэвіч прыцэліўся і стрэліў. Потым ён ўбачыў на дрэве падмерзлую бэру. Падумаў, гледзячы на яе, узяў у пуньцы два яблыкі і панёс іх у хату хворай Лізе.