Смекни!
smekni.com

Ваенная тэма ў прозе В.Быкава

... Людзі зямлі павінны ведаць, ад якой небяспекі яны пазбавіліся якой цаной дасталося ім гэта зба-венне.
В. Быкаў.
Вайна... Гэта тэма наклала вельмі глыбокі адбітак на творчасць В. Быкава, які сам прайшоў праз жахі вайны, не раз бачыў жорсткасць фашысцкіх захопні-каў і жудасныя карціны: смерць сяброў, аднавяскоў-цаў. У сваіх творах В. Быкаў расказаў пра барацьбу беларускага народа, пра мужнасць партызан і падполь-шчыкаў, пра жыццё франтавікоў. Акрамя гэтага, аўтар з усёй шматграннасцю і глыбінёй даследаваў прыродуі страху і здрадніцтва, у фінале якіх — заўжды смерць і пагарда. Ваеннай тэме Быкаў прысвяціў аловесці «Знак бяды», «Жураўліны крык», «Дажыць да світан-ня» і інш. Станоўчыя героі гэтых твораў — мужныя, непакорныя людзі, якія змагаюцца на фронце, у пра-мысловасці, у сельскай гаспадарцы, у партызанскім тыле за агульную справу: перамагчы фашызм, дабіцца перамогі. Гэта людзі сумленныя, справядлівыя, гато-выя аддаць жыццё за сваю Радзіму. Іх увасабляюць Свіст, Карпенка, Фішар, Глечык з аловесці «Жураў ны крык», партызан Сотнікаў з аповесці «Сотнікаў настаўнік Алесь Мароз з аповесці «Абеліск» і іні Трэба зазначыць, што ўся ваенная проза В. Быкава вы лучаецца ўвагай да непаўторных дробязяў вайекова быту, акопнага жыцця, складаных перыпетый бою чалавечай псіхалогіі ў баі. Мастак не можа сабе д воліць забыць не толькі важнейшыя падзеі той цяж кай пары, але нават яе дробязі, і, што важней за ўсё, псіхалогію людзей вайны, іх пачуцці, настрой, святло іх душаў. Так, напрыклад, у аповесці «Знак бяды» вай на паказана праз успрыманне яе мірнымі жыхарамі.
дповесць пачьшаецца апісаннем спаленага хутара. Гэта як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Падзеі адбываюцца ў пачатку сорак першага года, але ж няма-ла старонак адвёў аўтар перадваеннаму жыццю галоў-ных герояў. Сцепаніда і Пятрок — зусім розныя па характары і дзеяннях людзі. Але кожны па-свойму зма-гаецца з немцамі і гіне ад рук фашыстаў. У асобе Сце-паніды ўвасоблены вобраз жанчыны-маці, патрыёткі і проста чулага, спагадлівага і справядлівага чалавека. У аповесці «Жураўліны крык» В. Быкаў паказаў здрадніцтва на прыкладзе адлюстравання вобразаў Аўсеева і Пшанічнага. Паказаў іх баязлівасць, подласць, нізасць. Яны пайшлі супраць сябе і заплацілі за гэта сваім жыццём. Станоўчых герояў у гэтым творы аў-тар вызначыў як салраўдных людзей. Салдаты гінуць проста і без скаргаў, сумленна і да канца выконваюць свой абавязак. Яны прымаюць смерць, выразна ўсве-дамляючы, што якім бы дарагім ні было іх уласнае жыццё, лёс Радзімы і чалавецтва нашмат важней.
Проза В. Быкава — гэта сур'ёзны набытак для бе-ларускай літаратуры. Яна з'яўляецца своеасаблівым абеліскам памяді тым, хто загінуў у час Вялікай Ай-чыннай вайны.