Смекни!
smekni.com

Знак бяды (стр. 2 из 2)

Ноччу ў дзверы нехта пастукаў, назваўся сваім, але яна не адкрыла, пасля пашкадавала, бо на паліцаяў гэта было не падобна. Раніцай яна пайшла да Карнілы. Чула ад паліцаяў, што некаму спатрэбілася неразарваўшаяся бомба. Тады з Петраком яны рашылі, што тут не абышлося без Карнілы, які гроб да сябе ўсё. Сцепаніда купіла бомбу за парсючка. Потым яна пайшла ў мястэчка, спадзеючыся што-небудзь дазнацца пра Петрака. Вартавы, а гэта быў Недасека, турнуў жанчыну ад турэмнай брамкі. Каля камендатуры Сцепаніда ўгледзела настаўніка Свянткоўскага, які быў у немцаў перакладчыкам. Той, асцерагаючыся, узяў у яе перадачу для Петрака і ціха, настойліва шапнуў, каб яна зараз жа ішла адсюль.
Вечарам Карніла прывёз бомбу і яны схавалі яе ў рове. У Сцепаніды з'явілася думка як-небудзь паспрабаваць узармць мост, хоць так адпомсціць, бо тое, што зрабілі з ёю, з Петраком, з хутарам, дараваць яна не магла.
Як толькі пачало днець, Сцепаніда заспяшалася ў мястэчка. Яна ведала, што вярнуўся з лагера сын колішняй яе сяброўкі. Ён быў камандзірам і мог дапамагчы з бомбай. Па дарозе сустрэла Гужа і Каландзёнка, якія вялі арыштаванага Карнілу. Яна кінулася на хутар і, надрываючыся, перахавала бомбу. Па яе прыйшлі ў той жа дзень. Сабака, які пасля смерці Яначкі прыбіўся да Багацькаў, папярэдзіў сваім брэхам Сцепаніду, і яна паспела ўскочыць у істопку, накінуць крук на прабой. Паліцаі маглі застрэліць яе праз дзверы, але Сцепаніда патрэбна была ім жывой.
Сцепаніда дастала пасудзіну з газай - адзінае, што прынёс Пятрок, калі вяскоўцы разбіралі краму - і лінула на дзверы, на сцяну, падпаліла. Дзверы ламаць перасталі. Жанчына шкадавала, што там, у раўку, яе ніхто не бачыў з бомбай, "задарма прападзе яе клопат і спрахне без толку сіла, на якую яна спадзявалася".
Хутар гарэў доўта - усю ноч, дагараў у наступны дзень. Паліцаі нікога не падпускалі і самі трымаліся воддаль - баяліся выбуху.
А бомба на ўзроўку чакала свае пары.