Смекни!
smekni.com

Рыгор Барадулін біяграфічныя звесткі. Творчы шлях паэта. (стр. 3 из 3)

Роднае слова і яго вобразна-выяўленчае багацце ўяўляюцца паэту магутнай, магічнай, цудадзейнай сілай, ад якой “на небе світае”, “яснее ў вачах”… Кожны радок верша, як і кожны радок і вобраз барадулінскай паэзіі, аблашчаныя пяшчотнай любоўю да роднага слова. Назваўшы родную мову ранішнім нерушам, паэт бы папярэджвае нас, што да кожнага слова і вобраза роднай мовы патрэбна ставіцца ўдумліва, уважліва і тады перад намі адкрыюцца ўсе невядомыя дагэтуль нямніцы роднай мовы. Адкрываць для іншых хараство беларускай мовы – адна з галоўных мэт паэта. Эмацыянальна ўзрушана паэт кажа чытачу аб уласным творчым абавязку кожнага з нас берагчы духоўны скарб продкаў: “Неруш свой панясу я аберуч, Як слязіну з матуліных воч”. Мову, як усё жывое, і як чалавека трэба бараніць на барадулінскую думку, адстойваць ад усяго, што можа яе пакрыўдзіць. Апошнія радкі верша, у якіх увасоблены яго асноўны ідэйны змест, гучаць урачыстай прысягай паэта і яго лірычнага героя”
Неруш ранішні – матчына слова,
Мне, як бору, цябе засланяць!

Аналіз верша “Сафійка”.
Гэты верш прысвечаны тэме духоўнай велічы, незнішчальнасці і сілы беларускага народа. Цэнтральным сімвалам-вобразам твора з’яўляецца Полацкі Сафійскі сабор, найславуцейшы помнік архітэктуры даўніны. Некалькі разоў у XVII i XVIII стагоддзях Сафійскі сабор спальвалі і разбуралі розныя захопнікі, але палачане зноў і зноў адбудоўвалі свой знакаміты храм, які праз вякі быў і застаецца славай і гонарам гісторыі і культуры беларускага народа. Жыццё і лёс Сафійскага сабору увасабляюць лёс і духоўную моц на любое аднаўленне беларускага народа.
Гісторыя Сафіі – неад’емная частка гісторыі Беларусі. Паэт згадвае пра тое, што ў гады савецкай улады шпіталь быў закінуты, гвальтоўна адасоблены ад культурнага жыцця народа, па-мастацку трапна, са шкадаваннем паэт заўважае, што на яго дзвярах вісеў “замок пудоваю завушніцай”, але гэта завушніца не ўпрыгожвала дасканалы храм. У сумных раздуменнях лірычны герой верша робіць выснову, што такі лёс Сафійкі – засланяць людзей, жыццё, хлеб ад ліхога.
Лірычны герой верша, як і яго сучаснікі-шэсцідзесятнікі, рамантызуе суседства сівой даўніны з толькі ўзведзеным Нафтаградам:
Пахам нязвыклым
вецер дыхне з Нафтаграда –
прачнецца Сафійка:
стаіць незнаёмец,
ад нафты бліскучы,
як грак на праталіцы.
Але гэтае нязвылае суседства непакоіць лірычнага героя. Гэта


выразна адчуваецца ў вершы. Адухоўленная ў паэтавым уяўленні Сафійка задыхаецца ад паветра, што даносіць вецер з Наваградка.
Асноўная тэма духоўнай моцы і незнішчальнасці нашага народа дапаўняецца ў творы матывамі духоўнай пераемнасці пакаленняў, вечнай каштоўнасці помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры для нашчацкаў. І самае адметнае тое, што Барадулін першым закрануў у сваёй творчасці экалагічную тэматыку. Часткова, але ж…

Аналіз верша “Ад сівых гадоў, ад дзядоў…”.
Тры асноўныя тэматычныя кіты творчасці Барадуліна – тэма маці, тэма Радзімы і тэма роднай мовы. І ўсе яны “пасяліліся” ў “акіяне” верша “Ад сівых гадоў, ад дзядоў…”, і кожны па-свойму дапаўняе другога. Гэты твор, на мой погляд, з’яўляецца своеасаблівым працягам купалаўскага верша “Спадчына”. Шляхам асэнсавання, лірычны герой твора прыходзіць да таго, што яму і яго сучаснікам у спадчыну “ад сівых гадоў, ад дзядоў” засталіся народныя песні, родныя лес, поле, дзе “гняздо курапатчына” і “мох зязюльчын”, “сіні верас”… Але самы найвялікшы скарб – “галубіная мова матчына”. Пералічаныя вобразы рэальнасці ўвасабляюць Радзіму – Беларусь – Бацькаўшчыну, без якой немагчыма жыццё і лірычнага героя, і самога Барадуліна. У радку “Песні жніўнай смутак удоў…” выразна гучыць аўтабіяграфічны змест.
Дзве апошнія страфы верша гучаць як прысяга вернасці лірычнага героя роднай матчынай мове:
Не згублю яе ў тлуме дарог,
Дзе маторам вясёла грукочацца…
Верш прасякнуты ўдэяй неўміручасці Бацькаўшчыны, духоўнай спадчыны беларускага народа, аснову якой складае бясцэнны скарб – родная мова. Эпітэты, метафары і іншыя вобразныя сродкі мовы верша падпарадкаваны глыбокаму ўвасабленню аўтарскай задумы. Пяшчоту гучання роднай мовы паэт дакладна акрэслівае эпітэтам “галубіная”. Прысягнуўшы роднай спадчыне, лірычны герой просіць блаславення ў роднай зямлі да апошніх дзён жыцця застацца яе “хрэснікам”.

Аналіз верша “Вечнасць”.
“Вечнасць” – гэта, хутчэй за ўсё, верш-маналог. Назва цалкам адлюстроўвае змест верша: філасоўскія асэнсаванні праблемы прызначэння чалавека, яго зямных спраў, роздумы пра вечны кругазварот жыцця. Верш нібы зварот лірычнага героя ў Вечнасць, у якую сыходзіць кожная істота на Зямлі.У гэтым вершы паэт на ўзроўні асацыяцый ды метафар асэнсоўвае высокія паняцці. Дабрыня людзей, душа чалавека ўяўляюцца Барадуліну сатаўнымі часткамі, з якіх складаецца Вечнасць. Нічога не адасабляецца ад адзінага, прыгожага беларускага народа, яго гісторыі, культуры, жыцця. У адпаведнасці з паганскімі традыцыямі свайго народа паэт адухаўляе час, Вечнасць і вядзе гутарку са сваімі суразмоўцамі. Барадулін перакананы: “Беларус душой праз вякі адчувае сваю еднасць з космасам”. Маналог, звернуты да віртуальных суразмоўцаў, гучыць усхвалявана і ўрачыста. Уражвае трапнасць і ёмістасць метафар паэта:
З табой кожным нервам знітаваны,
Не, Вечнасць, я ў цябе не паняты!
Зязюлямі гадоў пракукаваны,
Бор галавы маёй аснежыш ты…
Лірычнаму герою не страшна старасць, бо менавіта ў гэты час чалавек робіць свае самыя асэнсаваныя справы, кажа самыя мудрыя словы. Менавіта гэты час паэт называе “захад залаты”.
Сцвярджаючы несмяротнасць чалавечага духу і добрых людскіх спраў, высокай духоўнасці сапраўднага мастацтва, у тым ліку і паэзіі, лірычны герой Барадуліна ўпэўнены:
Да зор скірую зор караваны,
Арлы іх прывітаюць, як браты.
Не знікну так, як цень, як гук пусты.
Не адцвітуць вачэй маіх паляны,
Прабіўшы жвіру мокрага пласты.
Жыццясцвярждальны сэнс твора дакладна перадаецца эмацыянальна афарбаванымі дзеясловамі-адмоўямі: “не ўстрашыць”, “не знікну”, “не адцвітуць”. Лірычны герой як бы асэнсоўвае сябе і свае справы ў двух часавых вымярэннях: у сучаснасці і ў будучыні, у цяперашнім рэальным і ў будучым далёкім свеце.
Вечнасць, на думку Рыгора Барардуліна, прысутнічае ў кожным дні чалавечага жыцця і дзеля яе варта жыць.