Смекни!
smekni.com

Сацыяльна-псiхалагiчная характарыстыка вобразоу у апавяданях Мiхася Лынькова Сустрэчы i Над Бугам

Сацыяльна-псiхалагiчная характарыстыка вобразоу у апавяданях Мiхася Лынькова Сустрэчы i Над Бугам

Апавяданне "Над Бугам” (1926) прысвечана барацьбе Чырвонай Армii з белапалякамi. Чырвонаармейцы рыхтуюцца да ранiшняга наступлення, у вынiку якога яны павiнны авалодаць процiлеглым берагам Буга, дзе акапауся вораг. Рыхтуюцца да гэтай бiтвы i Васька Шкетау з Ванькам Разанскiм.

Васька Шкетау -- чалавек без бiяграфii, якi не памятае нi бацькоу, нi родных, нi сяброу. Мiнулае яго -- страшны сон, нейкае непаразуменне. Працавау падкухарам у тракцiры. Быу басяком, злодзеем, задзiрыстым буянам, якога не хацелi лiчыць за чалавека. У пошуках шчасця ен пайшоу у Чырвоную Армiю, стау салдатам.

Васька Разанскi -- патомны разанскi селянiн, якi пайшоу на вайну, пакiнуушы дома жонку i чатырох дзяцей. Ен сумуе "аб каласах жытнiх на сваей паласе", "аб дзецях-румзах, аб жонцы".

Бераг быу узяты чырвонаармейцамi. Смяртэльна паранены у баi, Васька Шкетау перажывае пачуцце радасцi ад таго, што вораг разбiты. Памiраючы, ён шэпча: "Эх, позна, позна, i так рана, рана...“ У гэтых словах -- шкаданне, што яго шчаслiвае жыцце прыйшло позна i што так рана трэба памiраць. Памiраючы ад ран Ванька Разанскi ужо думае не пра салдацкi мяшок, а пра свой "непераможны полк", пра якi ён з пачуццем гордасцi гаворыць у перадсмяротным пiсьме жонцы Алене.

М.Лынькоу адлюстроуваючы напружаную барацьбу за новы лад, паказвае перавыхаванне чалавека у агнi грамадзянскай вайны. Героi апавядання "Над Бугам” рознымi шляхамi прыйшлi у Чырвоную Армiю, i у працэсе змагання з белапалякамi яны становяцца новымi людзьмi, аддаюць свае жыцце за справу вызвалення працоунага чалавека. Асаблiва глыбокага пранiкнення ва унутраны свет людзей удалося дасягнуць М.Лынькову у апавяданнi "Сустрэчы".

Захар Крымянец -- галоуны герой апавядання. Выконваючы рэвалюцыйнае заданне, кiруючыся уласным пачуццем абавязку, забiу правакатара, свайго ранейшага сябра. За гэта Захар быу асуджаны на пажыццевае турэмнае зняволенне.

Вызваленне прыйшло у 1939 г. З групай былых палетычных зняволеных Захар Крымянец вяртаецца на радзiму. А жорсткi лес рыхтавау для Захара новыя выпрабаваннi. У старой, спакутаванай жанчыне ён ледзь пазнау жонку, ад якой даведауся пра смерць сына i арышт дачкi Вярунькi.

У вобразе Захара Крымянца М.Лынькоу паказау нязломнага змагара за свабоду, аптымiста. Згартаваны жыццевымi выпрабаваннямi, ён мужна пераносiць асаблiства гора i верыць у шчаслiвую будучыню народа.