У сваім цыкле «У зачарованым царстве » паэт намаляваў вобразы
лясуна, вадзяніка, русалкі і змяінага цара. Разгледзім падрабязней
кожнага з іх.
Л Я С У Н
“Гэта, напэўна, найбольш велічны вобраз,створаны фантазіяй беларуса”
(А.Я.Багдановіч)
Лес – жыццёвая прастора беларуса, прастора яго дзейнасці, яго хата.
У М.Багдановіча лес паўстае праз пануры вобраз лесуна
Лясун ( лесавік, пушчавік) – вобраз у старадаўніх павер’яў
беларусаў, гаспадар лесу і звяроў. Яго ўяўлялі ў выглядзе вялізнага ( у
рост дрэва ) старога з белым, як бяроста, тварам, вялікімі вачамі, у
звярынай скуры. Верылі, што лясун можа паказаць грыбныя і ягадныя мясціны,
наганаць у бок паляўнічага звяроў і птушак, паказаць месца бортнікам для
ўстаноўкі калод альбо прымусіць чалавека доіга блукаць на адным месцы. Каб
задобрыць лясуна, на скрыжаванні лясных сцежак клалі хлеб з соллю.
Вобраз лясуна ўразіў М.Багдановіча.
Пры апісанні знешняга выгляду гэтай міфалагічнай істоты ён даволі
дакладна прытрымліваецца этнаграфічных запісаў бацькі: “ Ён ростам роўны з
дрэвамі таго лесу, у якім разгульвае… Галава яго пакрыта доўгімі кудрамі,
так што напамінае вяршыню сасны: велізарнае тулавішча адзета ў звярыныя
шкуры…”
Цыкл “У зачарованым царстве ” пачынаецца наступным вершам:
Чуеш гул?- Гэта сумны, маркотны лясун
Пачынае няголасна граць:
Пад рукамі яго, навяваючы сум,
Быццам тысячы крэпка нацягнутых струн,
Тонкаствольныя сосны звіняць. (1)
Лясун “сумны”, “маркотны”, ціха, не парушаючы лясны пакой, гармонію
ляснога жыцця грае на высокіх соснах.. Адзінокі, магутны гаспадар лесу
выказвае свой сум.
А вось гісторыя лесавіка з верша “Возера”:
Стаяў калісь тут бор стары,
І жыў лясун у тым бары,
Зрубалі бор – лясун загінуў,
Во след яго ад той пары:
Сваё люстэрка ён пакінуў. (2)
На мой погляд, дадзены вобраз лесуна, створаны М.Багдановічам,
вельмі падобны да лясуна Н.Арсенневай у вершы “Плач старога лясуна”.
Адзіны лёс напаткаў цароў лясных прастораў: чалавек, каб задаволіць свае
патрэбы, зніштожыў іх царства, іх дом:
Плакаў лясун, што лясы высякалі,
Шэпты начы новы плач выгукалі,
Доўга хадзіў ён, хадзіў неспакойны
Там, дзе ўчора спаў бор яго стройны. (3)
У М.Багдановіча ёсць некалькі вершаў, прысвечаных лясному ўладару
(вершы "Пугач“,”Лясун”, “Старасць”, “Хрэсьбіны лесуна”). У вершах “Лясун”,
“Пугач” лясун выступае не часткаю прыроды, а самастойнай, велічнай і
пагрозлівай сілай:
Ці не гукнуць, каб рэха па лесе пайшло,
Каб з касцямі ў кавалкі разбітымі,
Нехта біўся ў крыві, каб мне можна было
Усю ноч рагатаць пад ракітамі. (4)
Ці верш “Пугач”:
Загарэлісь кроўю вочы. Вось нясецца
З цёмнай елкі гук нуды і смеха,
І далёка голас аддаецца –
Пракацілася па лесе рэха.
І, лякаючы, канца чакаеш ночы.
Ўсё здаецца: ўстаў лясун вялікі –
Чырванеюць, адбіваюць кроўю вочы,
Не змаўкае смех гулкі і дзікі. (5)
У вершы “ Лясун “ можна вылучыць тры пласты ўспрымання: прырода
(пушча), міфалагічная істота ( лясун ), чалавек ( паэт, аўтар верша ):
Прывольная,цёмная пушча:
Вялізныя ліпы, дубы,
Асінніка, ельніка гушча,
Між хвоі апаўшай – грыбы.
Усё дзіка, пустынна імшыцца,
Агністая спёка стаіць.
На моху між спелай брусніцы
Лясун адзінокі ляжыць.
Гляджу на яго я уныла, -
На сэрцы і жаль, і жуда:
Усё знікла – і удаласць, і сіла!
Прапала, як дым, як вада! (6)
Цёмная пушча абуджае фантазію творцы, стварае настрой, з якога
нараджаецца вобраз адзінокага лесуна, які ў сваю чаргу наводзіць на думку
аб надасканаласці свету, хуткаплыннасці часу.
Але міфалагічныя істоты ў Багдановіча не з’яўляюцца персаніфікацыяй
нейкіх змрочных сілаў, як гэта здаралася ў іншых паэтаў, напрыклад у
А.Гаруна (“Ваўкалакі”) ці ў вершах Я.Купалы (“Хохлік”, “Чорны бог). У
лесуне, створаным Багдановічам, увасобілася стыхійная жыццёвая сіла. Лясун
– гаспадар бору, яго неад’емная частка, яго душа. Усё, што адбываецца ў
бары, залежыць ад волі і жадання яго гаспадара:
Сосны, елі, хвоя, хвошчы, Цёмны мох.
Чую я – лясун калматы Тут залёг.
Паваліўся ён на хвою, На кару
І ўсім калышэць, дзвіжэць У бару. (7)
У вершы “Старасць” старасць лясуна ўдала асцыіруецца з агульным
выглядам асенняга лесу, надзвычай вобразна і ярка паказана адміранне
прыроды. Вобраз лясуна цалкам захоўвае жыццёвыя, рэальныя абрысы. Яго
знешні выгляд натуральна зліваецца з агульным фонам лесу, пейзажа:
Палаюць асіны, каліны,
Чырвоныя сыплюць лісты
І вязкай жаўцеючай гліны
Цяжолыя крыюць пласты.
Брыдзець, пахіліўшысь панура,
Лясун на раздоллі дарог.
Абшарпана старая скура,
Зламаўся аб дзерава рог.(8)
Такім чынам, М.Багдановіч стварыў некалькі вобразаў лясуна: лясуна
адзінокага, маркотнага, які ціха грае на соснах, разгубленага лясуна, які
згубіў сваё царства, нарэшце лясуна раззлаванага, гатовага біцца і
помсціць. У цыклы “ У зачарованым царстве” лясун
сумны, спакойны, ён нікога не збіраецца крыўдзіць. Персанаж не сам жаліцца
на сваё жыццё. Аповяд у вершах ідзе не ад імя першай асобы.
Р У С А Л К А
У агульнаславянскай міфалогіі русалка – гэта фантастычная істота з
дзявочай галавой і грудзямі, з рыбіным хвастом і целам, пакрытай лускай. У
русалках нібыта ўвасабляюцца душы рана памерлых дзяцей жаночага полу, а
такасама дзяўчатаў-тапельніцаў. Недзе каля Сёмухі яны быццам бы выбіраюцца
з рэкаў і азёраў на сушу, пачынаюць блукаць па лясах і палях, гойдацца на
вецці. Калі яны бачаць чалавека, то адразу імкнуцца прывабіць яго, клічуць
да сябе, а потым заказытваюць яго аж да смерці.
Вось як абмаляваў русалак М.Багдановіч у сваім вершы “ Над возерам
” з цыкла “ У зачарованым царстве”:
Сонца ціха скацілася з горкі;
Месяц белы заплаканы свеціць,
Аглядае бахматыя зоркі,
Цягне з возера срэбныя сеці.
Ў іх русалкі заблуталі косы, -
Рвуць і блутаюць срэбныя ніці;
Ноч плыве над зямлёй, сее росы,
Ноч шапоча русалкам: “ Засніце ”. (9)
Русалкі выпаўзаюць са дна ракі ноччу. І заўсёды іхнія
спадарожнікі – месяц, зоркі на начным небе, што адлюстроўваюцца ў люстры
возера. Русалкі спрабуюць разблытаць свае доўгія валасы ў вадзяной
глыбіні, ім гэта не ўдаецца. Яны разгубленыя. Ноч спявае ім калыханку,
суцішае сваім спакойным спевам і хоча, каб яны заснулі,
Але бедныя стварэнні не могуць знайсці спакой.
У іншым вершы М.Багдановіча “Русалка”, які не ўвайшоў у цыкл “У
зачарованым царстве” аповяд пра сваё сумнае жыццё вядзе сама русалка:
Скучна мне ў глыбіне, ў цішыне;
Ўспамінаю я на дне аб вясне;
…………………………..
Выйду, белая, з цёмнай вады,--
Бачу: у лес ідуць людскія сляды;
……………………………
ўсіх туды заваблю, завяду:
“Вы пацешце-ка мяне, маладу!”(10)
Ёй халодна, сумна, адзінока на дне ракі і таму, каб неяк развеяць
свой сум, яна выпаўзае на бераг ракі, дзе абуджаецца жыццё ў час вясновага
квіцення, дзе чуюцца вясёлыя людскія галасы.. Жыхарка рачнога дна ўступае
ў кантакт з чалавекам, хочучы ўспомніць час, калі сама была такім жа, як
ён, але ажыць яна не можа.
Вобразы русалак уводзілі ў свае творы і паэты пасля М.Багдановіча.
Канстанцыя Буйло намалявала начное жыццё – час, калі прачынаюцца дзяўчыны
з вялікім хвастом і пачынаюць купацца ў святле месяца. Яе верш так і
называецца -“Русалкі”:
…У бляску месяца купацца вылецеў русалак рой.
Мглой сярэбранай адзеты; косы – быццам залатыя;
Вочы сінія, як неба, як бы зорачкі блішчаць.
Ўсе вясёлы, на лісточках водных ліній пасядалі,
І на месяц пазіраюць, і штось ціха шапацяць.(11)
Цікава абмаляваў русалак Я. Купала. У вершы “Русалка” ён вывеў
адразу некалькі вобразаў народнай дэманалогіі: русалка выходзіць замуж за
вадзяніка, на вяселлі дзвюх міфалагічных істотаў прысутнічае яшчэ адна –
гаспадар ляснога царства, лясун:
Дайце галінку, дайце павесіцца
Гэтай русалцы, гэтай дзяўчыне!
………………………………….
У ціне, як бледны месяц засвеціцца,
Будзе русалка плаваць, круціцца;
К ёй вадзянік там бліжыцца сватацца,
Выйдзе і сядзе з ёй над крыніцай.
І лесавік к ім выпаўзе братацца
З пушчы махнатай, сам весь кудлаты.
Шлюб неразлучны дасць ім, малодзенькім,
Зграе вяселле вецер кудлаты. (12)
А вось русалка Рыгора Барадуліна (верш “Русалка”):
Сонца бяссоннае паліць пальма.
Вецер, як заказытаны, шастае.
Ды позіркі ўсіхныя
Халодзіць подыхам
Некранутай красы
Русалка з возера спёкі –
Пальма:
Постасць лускатая,
Зялёныя валасы… (13)
Яго русалка вышла з вады ўжо на падчас ночы, а ўдзень. Яна не
баіцца сонца. Сонечныя промні асвячаюць яе “некранутае” хараство.
Як бачым, у М.Багдановіча вобраз русалкі ў нечым падобны і
адначасова адрозны ад вобразаў русалак, створанага іншымі паэтамі.
В А Д З Я Н І К
Паводле старадаўніх павер’яў беларусаў вадзянік – уладар вадаёмаў,
жывых істотаў у іх.
Вадзяніка звычайна ўяўлялі ў выглядзе старога з зялёнай барадой,
доўгімі валасамі, расплывістым тварам, укрытага водарасцямі і цінай.
Лічылі, што вадзянік жыве ў вірах рэк, асабліва каля млыноў, на дне азёр,
крыніц, глыбокіх кадлодзежаў. Яму прыпісвалі рух і памутненне вады, пару
над ёй, разлівы рэк, псаванне рыбалоўных прылад, разбурэнне плацін,
гібельлюдзей і жывёл у вадзе.
У цыкле “У зачарованым царстве” знаходзім адзін верш, прысвечаны
воднаму ўладару
(верш “ Вадзянік ”):
Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай
І гадамі грэюся – сплю на дне ракі.
Твар травой аблутана, быццам павуцінай,
За сыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі.
Над вадой ля берага ціха спіць асока,
Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць,
Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка,-
І усё навокала сном адвечным спіць. (14)
Вадзянік – стары, сівы, згорблены, ляжыць на дне ракі, увесь
аблытаны цінай і засыпаны пяскамі. Старасць на дазваляе яму падняцца,
агледзіць свае ўладанні і ён прытаіўся на самым днішчы. Нямоглы, здаецца,
ён баіцца ўсякага шуму ці з’явы, што могуць парушыць яго шматгадовы пакой.
Ён нікога няздольны пакрыўдзіць.
Вельмі падобны вобраз вадзяніка малюе М.Багдановіч у вершы
“Асенняй ночай”, што не ўвайшоў у нізку “ У зачарованым царстве”:
…Спакойна мне тут пад вадою:
Залёг я ля млына на дне;
Апруся ля кола рукою,-
Млын казку старую пачне.
Кругі завіруецца жорнаў,
Трасецца хадырна сцяна;
А думы – як колас без зёрнаў,-
Усё мяне цягне да сна.
Беспамятна колы піхаю;
Хілюся да дна галавой –
І ўжо я драмлю, засыпаю
Пад шум непагоды глухой. (15)
Вадзяніку ўтульна адпачываць пад вадой ля млына, што ўкалыхвае яго
сваёй адвечнай песняй і стары кладзе галаву на мяккае дно і засынае. У
яго няма клопатаў. Ён не здзяйсняе ні дрэнных, ні добрых учынкаў. Адзінае
яго справа – спаць пад млынам.
Такім чынам, у вершах М.Багдановіча паўстае вобраз старога,
нямоглага вадзяніка, няздольнага кіраваць сваім царствам.
З М Я І Н Ы Ц А Р
Вужы – стварэнні земнаводныя. Іх любімае месца жыхарства – вадаёмы,
забалочаныя мясціны, падземныя норы. Маскіраваная афарбоўка надае ім
знешняе падабенства з парыжэлай на сонцы балотнай купінай, каменем ці
проста расколінай у засохлай глебе. Патрыярхальны чалавек, якому ўся
прырода ўяўлялася адушаўлённай, бачыў у гэтым таямнічы магічны сэнс.
Асноўная уласцівасць зямлі, якая мела у вачах старажытнага чалавека
першаснае значэнне, – гэта урадлівасць, пладароддзе. Нязведаная
цудадзейная сіла штогод давала жыццё раслінам і збажыне, людзям – хлеб
надзённы, а жывёлам – корм. З’яўленне з мёртвай глебы жывых парасткаў было
шматвяковай загадкай. Паралельна з абагаўленнем шчодрай глебы паступова
фарміраваўся і культ жывёл, якія, у сваю чаргу, лічыліся яе адлюстраваннем
і сімваламі. Таму ўсе якасці зямлі прыпісваліся ў роўнай ступені і ім.
У сілу вышэйназваных прычын вужам пакланяліся як істотам, ад якіх
залежала пладароддзе зямлі. У іх бачылі пасланцоў добрых багоў і
звярталіся з малітвамі аб хуткім дажджы, добрым ураджаі, а часам і аб
простым чалавечым шчасці.
Старажытныя славяне лічылі, што вужы – гэта не што іншае, як
дажджавыя патокі, што льюцца з неба на зямлю і застаюцца тут назаўсёды.
Часам у фальклорных творах вуж выступае уладаром воднай стыхіі, якая
з’яўляецца яго родным домам. І там, пад водай, вуж пераувасабляецца у
прыгажуна-малайца, уладара усяго: палацаў, багатых угоддзяў, нарэшце –
грошаў і каштоўнасцей. Але яго самога ператварыла у такую пачварную істоту
зайздрослівая ведзьма ці нейкая іншая нячыстая сіла.
Згодна са старажытнымі павер’ямі, змяіны цар па велічыні больш за
ўсіх астатніх вужоў, луска яго пераліваецца срэбрам і золатам, на галаве
карона з маленькіх залатых ражкоў.
Захапляльныя легенды пра вужынага цара і пра вужоў увогуле знайшлі
адлюстраванне і ў мастацкіх творах беларускай літаратуры.
Максім Багдановіч у сваім вершы “Змяіны цар” малюе начное шэсце
вужоў на зімовую спячку на чале са змяіным царом:
Ў цёмным небе – хараводы
Сіняватых зорак,
Ў цёмным небе свеціць месяц
Залатым сярпом…
Мы выходзім з цесных, душных
Падзямельных норак,
На зімовы цёплы вырай
Цягнемся – паўзём.
Ў полі, ў лесе нам ўсюды
Праляглі дарожкі!
Йстужкай рушымся між пушчы,
На сам перад – я.
Зіхцяць маей кароны
Залатыя рожкі,
Цёмным блескам адлівае
Ўся луска мая.(16)
У дадзеным выпадку перад намі паўстае сапраўдны змяіны цар:
велічны, горды, магутны, нішто у гэтым свеце яму не страшна, бо у яго
уладзе знаходзяцца усе цуды і ён можа зрабіць з любым непакорным
чалавекам, жывёлінай усё, што пажадае.
У другім вершы гэтага ж паэта, які і назву носіць аналягічную –
“Змяіны цар”, вуж ужо стары, слабы і настрой яго далёка не вясновы,
нягледзячы на тое, што ён усё яшчэ змяіны цар, але не усемагутны, а
канаючы, якому марыцца пражыць хоць адзін лішні дзянёк, успомніць
маладосць і летнюю пару, але жыццё няўмольна патрабуе свайго:
Цемень. Сосны. Елкі. Мох. Кара.
Смерць прыйшла ужо ка мне…
Разгарысь, вячэрняя зара,
У туманнай вышыні.
Цёмнай ноччу страшна у жальбе
Паміраць, шуміць трава,
Глуха дзяцел у дрэва б’е,
Гучна гукае сава.
А памрэш – прыціснуць грудзь пласты
Гліны. Ўстану ж я на яру,
Падыму галоўку праз кусты,
Гляну у неба і памру.
Скоціцца карона, пабяжыць
Залатая ў шэры мох.
Чорны крот магілу прыйдзе рыць.
Дрогне вецер на кустох.
Месяц брызне хваляй серабра,
Расой блісне ў нізіне…
Разгарысь, вячэрняя зара,
У туманнай вышыні.(17)
Класік нашай літаратуры Янка Купала ў адным сасваіх вершаў
падкрэсліваў цудадзейныя магчымасці вужоў, іх цягу да варажбы, чорнай
магіі:
А на пустцы апаўночы
Ведзьмы, чэрці пяюць, граюць,
То смяюцца, то рагочуць,
Знахароў-вужоў склікаюць.
У паэта Анатоля Сыса таксама ёсць верш пад назвай “Змяіны цар”. У
ім аўтар падкрэслівае магутнасць, таямнічась міфалагічнага вобраза:
Мой гаспадар Змяіны Цар,
ты ведаеш, як словы
над вогнішчам купальскіх чар
складаюцца ў замовы.
Мой гаспадар Змяіны Цар,
ад хіжакоў дубровы
хаваюць дзіўны твой алтар
без абразоў і словаў.
Мой гаспадар Змяіны Цар,
твайго аблічча рысы
да алтара нясём як дар
і я, і сёстры рысі.
Ул. Марук, наадварот, у сваім вершы “Вужы” паказаў вужынага цара,
якога ужо ніхто не баіцца, якому ніхто не пакланяецца, і нават самі вужы
яго не лічаць за ўсемагутнага былога валадара, які яшчэ колькі часу таму
назад мог здзяйсняць цуды – караць і ўзнагароджваць, забіваць і пакідаць
сярод жывых:
З балота выпаўзлі вужы.
Глыжы пашыліся ў балота.
Аеру рэзкія нажы
Крамсалі дрогкую дрымоту.
Іх цар у багне дадыхаў,
І пасварыліся вужакі:
Хто нема выў, а хто брахаў,
Гырчэў з ухваткаю сабакі.
Дзялілі гразкі свой абшар,
Ажно з гразі павыпаўзалі,
А ўслед за імі … –
іхні цар,
Якога ў думках пахавалі.
Такім чынам, шмат паэтаў прысвячалі свае вершы змяінаму цару, і,
канешне, усе, намалявалі яго па-рознаму. У цыкле М.Багдановіча “У
зачараваным царстве” намаляваны вобраз змяінага цара велічнага, гордага,
магутнага, якому нішто у гэтым свеце яму не страшна. Супрацьлеглы вобраз
стварыў паэт у сваім другім вершы - вобраз старога і слабога цара.