Смекни!
smekni.com

Паганскі светапогляд і натурфіласофія. (стр. 3 из 4)

З А К Л Ю Ч Э Н Н Е

Вялікае значэнне надаваў М.Багдановіч дагістарычным часам, вытокам
нашай гісторыі. Бо менавіта адтуль ідуць многія нашыя загадкі і таямніцы.
Невыпадкова таму “Вянок” ёе пачынае з пранікнення ў зачараванае царства,
у царства паганства, населенае вобразамі, што прыйшлі ад нашых далёкіх
продкаў. Там няма яшчэ ні дат, ні імёнаў – адно вядома: ёсць там волаты,
русалкі, змяіны цар… Гісторыя прыкрыла тыя часы крылом вечнасці. І толькі
водгукі іх даходзяць да нас. Водгук у выглядзе вадзяніка, што спіць на
дне ракі. Водгук ад загінуўшага лясуна, які пакінуў сваё люстэрка. Водгук
ад русалак, што заблыталі свае косы ў начным возеры.
У дазденай працы мы разгледзілі ўзаемасувязь міфалогіі і літаратуры
на прыкладзе цыкла М.Багдановіча “У зачарованым царстве”.