Смекни!
smekni.com

Паганскі светапогляд і натурфіласофія. (стр. 1 из 4)

Паганскі светапогляд і натурфіласофія.

Уступ

Міфалогія з’яўляецца адной з найважнейшых крыніц мастацтва. Вобразы
міфалагічных істотаў служылі крыніцай натхнення для мастакоў і літаратараў
сусветнай кулітуры. Паўстаюць яны і старонках твораў беларускіх
пісьменнікаў. Багата міфалагічных вобразаў створана паэтамі 19га
стагоддзя: Адам Міцкевічам, Янам Чачотам, пісьменнікам Янам Баршчэўскім
( “Шляхціц Завальня”). Сустракаем гэтыя ж вобразы і ў сучаснай беларускай
літаратуры. Амаль у кожнага аўтара прысутнічае сумна-задуменны лясун,
стары белабароды вадзянік, доўгавалосая русалка.
Міфы паходзяць з глыбокай старажытнасці, з таго часу, калі
безабаронны перад прыроднымі стыхіямі першабытны чалавек імкнуўся даць
сваё тлумачэнне надвышэйшым над ім сілам прыроды. І міфалогія – гэта
светапогляд часоў паганства. Для першапачатковага чалавека неадушаўлённага
свету проста не існавала. Пасля прыняцця хрысціянства міфалогія стала
часткай фальклора, а адтуль пранікла ў сусветную літаратуру.
Міфалогія натхняла многіх паэтаў і празаікаў. У дадзенай працы
разглядаецца ўзаемасувязь міфалогіі і літаратуры на прыкладзе ранняй
творчасці Максіма Багдановіча – цыкла “У зачарованым царстве”.
Будучы асновай чалавечай культуры, міфалогія мае наступныя
асаблівасці:
1) міфалогія занатавала стасункі чалавека і прыроды.
2) міфы ў канкрэтна-вобразнай форме вытлумачвалі з’явы жыцця.
3) міф – з’ва сінтэтычная. У ім своеасабліва злучыліся элементы
сапраўдных ведаў аб прыродзе, маральныя нормы і рэлігійныя
ўяўленні. Міф – сінтэз філасофіі, рэлігіі ды мастацтва.
4) міф усё ў свеце імкнуўся растлумачыць, перадаць менш вядомае праз
больш вядомае, зразумелае. Гэта абагульненне, але праз
канкрэтнасць.1
5) міфы спароджаны ўяўленнямі, але не з’яўляюцца чыстай фантазіяй.
Вобразы міфа – гэта форма, у якой усвядомлена ўражанне.
Старажытны чалавек ўяўляў, што ўсё вакол яго такое ж жывое, як і ён
сам, што прырода таксама мае душу.Характэрна дзейснае ўспрыняцце
наваколля. Апісанне падзей і іх тлумачэнне магло мысліцца толькі як
дзеянне і па неабходнасці прымаць форму аповяду. Старажытныя людзі
расказвалі міфы замест таго, каб рабыць аналіз падзей.
Паганства – гэта сістэма светапогляду нашых продкаў. Паганства
заснавана на даволі нізкім узроўні вытворчых сіл насельніцтва з
натуральным характарам гаспадаркі і абмена. Паганства не было
вузка-лакальнай з’явай. Асновай яго з’яўляецца паняцце закона гармоніі
грамадства і прыроды. Яно працягвае існаваць у сучасных
рэлігійна-філасофскіх сзстэмах. Многія паганскія традыціі захаваліся пасля
прыняцця хрысціянства. Паганскія святы перакрыліся хрысціянскімі. Дзень
хрышчэння насельніцтва Кіева адбыўся ў дзень, на які выпаў у той час Новы
год па паганскаму календару. Гістарычна і светапоглядна паганства і
хрысціянства гарманічна дапаўняюць адно другое. Міф ляжыць у аснове
абодвух. Паганства – чалавек і прырода. Хрысціянства – чалавек і
грамадства. Паганства – цела, хрысціянства – душа.
Максім Багдановіч верыў у духоўны патэнцыял беларускай нацыі, у
будучы росквіт культуры. У яго быў сфармаваны свой арыгінальны позірк на
нацыянальную культуру як на гістарычную з’яву, якая мае свае асаблівыя
адзнакі і задачы. Неабходнасць узаемадзеяння літаратуры з фальклорам паэт
усвядоміў ужо на ранніх этапах сваёй творчасці. Пра гэта сведчыць
наступнае выказванне М.Багдановіча: ”Пра казку думаюць так: казка
складаецца з абломкаў міфаў. Перыяд міфатворчасці прайшоў.. значэнне іх
забыта, самі міфы пераблытаны. Але народ карыстаецца імі як гатовым
матэрыялам, у мэтах літаратурных для стварэння казак. Значыць, наколькі
нацыянальны міф – нацыянальны і казкі”. У часы Багдановіча вобразы
народнай дэманалогіі часта выкарыстоўваліся ў фальклоры як персанажы
народнай мастацкай фантазіі. Адсюль яны праніклі ў паэзію Багдановіча.
Міфалагічнымі істотамі лесуна, русалак, вадзяніка заселена яго
“зачараванае царства“. Пад непасрэдным уплывам “Перажыткаў старажытнага
светасузірання ў беларусаў“ (напісанай бацькам паэта, вядомым этнографам
А.Я.Багдановічам) быў створаны цыкл вершаў “У зачарованым царстве“.
У гэтым цыкле М.Багдановіч звяртаўся да самых архаічных пластоў
фальклору, звязаных са старажытным паганскім светаўспрыманнем, калі
чалавек не вылучаў сябе з навакольнага свету. Паэт шырока выкарыстоўвае
дэманалогію. Міфалагічныя вобразы ў яго зліваюцца з прыродаю, ствараюць
непаўторныя, адухоўленыя краявіды.
Паганскі светапогляд і натурфіласофія
З глыбокай старажытнасці людзі імкнуліся зразумець свет,
растлумачыць яго з’явы.
Арыстоцель лічыў асноўнымі пачаткамі свету чатыры стыхіі: зямлю,
агонь, ваду і паветра. Да такой жа думкі схіляліся натурфілосафы Індыі,
Кітая, Месапатаміі. Наш продак, разумеючы еднасць свету, таксама ўшаноўваў
розныя стыхіі.
Натурфіласофскі падыход заснаваны на ідэі адзінства Космасу ва ўсіх
яго элементах і праявах. Прырода выступае адухоўленай. Кожная з’ява
разглядаецца ў сваіх сувязях з першаэлементамі Космасу. Космас уключае
розныя структурныя ўзроўні: прыроду, грамадства, чалавека і сакральнае (
звышчалавечы пачатак Космасу, звышнатуральнае, боскае). Усе названыя
элементы ўзаемадзейнічаюць і фармуюць адзіны Космас – “свет”,
“светабудаўніцтва”, дзе адно выяўлена праз другое, дзе ўсё звязана паміж
сабой. Якраз такім бачылі свет Сусвет класікі беларускай літаратуры - як
адзінства прыроды, чалавека, матэрыяльнай і духоўнай культуры, таго
асяроддзя, у якім жыве беларус, і таго бачання, у якім ён жыве. 2
Свет, дзе жылі нашы прашчуры, быў густа населены вялікімі і малымі
багамі і бажкамі.
Паганская рэлігія ўзнікла як вынік поўнай залежнасці чалавека ад
сіл прыроды. Адны прыродныя з’явы дапамагалі чалавеку ў яго вытворчай
дзейнасці, іншыя – тармазілі яе. Кожнай з прыродных з’яў людзі імкнуліся
надаць сваё тлумачэнне. Яны ўяўлялі, што ў прыродзе дзейнічаюць добрыя і
злыя духі, пакланяліся ім, а таксама Духам памерлых продкаў, стварылі
культы Маці-багіні. Нашыя продкі абагаўлялі навакольную прыроду – сонца і
месяц, камяні і горы, рэкі і азёры, пакланяліся расліннаму і жывёльнаму
свету. Іх “духам” прыносілі ахвяры. Паступова складалася ўяўленне аб
бажаствах, якія ўвасаблялі сабой стыхійныя з’явы прыроды. Старажытныя
паганскія абрады адбываліся ў тагачасных культавых збудаваннях – капішчах.

Духоўныя істоты ствараліся чалавечым ўяўленнем на прыкладзе яго
першабытных панняццяў пра сваю чалавечую душу. Духі патрэбныя былі яму ,
каб растлумачыць з’явы прыроды. “Усё было зразумела для першых людзей,
таямніцы прыроды не былі ад іх схаваныя так, як ад нас”, – сказаў Якаў
Бёмэ. Сапраўды, першабытныя людзі маглі прыпісваць дружалюбным і
варожым духам усё добрае і злое ў сваім асабістым жыцці і ўсе з’явы
прыроды. Яны жылі ў цеснай сувязі з жывымі і ўладарнымі душамі продкаў, з
духамі рэкаў і азёраў, раўнін і гор. Усе з’явы навакольнага свету
адбываліся дзякуючы ўмяшальніцтву разнастайных духоўных істотаў. 3
Уяўленню прымітыўных людзей здавалася, што ўся прырода заселеная і
запоўнена духамі.
Усюдыісны і наймагутнейшы бог славян-земляробаў,
творца жыцця, бог неба і ўсяго сусвету Род ( Сварог, Стрыбог, Святавіт)
апладняў зямлю і ўсё жывое, кіраваў вятрамі і нябеснымі з’явамі.
Роду падначальваліся ўсе астатнія багі нябеснай сферы зямлі і
падземнага свету.
Усю суму ўяўленняў пра Космас і Зямлю нашы продкі абагульнялі ў
выглядзе нейкай мадэлі. У большасці індаеўрапейскіх народаў цэнтрам свету
было Прадрэва. У славянскіх казках па дрэве пралягаў шлях да неба. З
вобразам Прадрэва звязаны розныя істоты: на вяршыні яго жылі чароўныя
птушкі – Фенікс, Жар-Птушка, Сірын, Арол; пад карэннямі – змеі, рыбы,
земнаводныя; на сярэднім узроўні – чалаве і жывёлы. Былі і багі-пасрэднікі
паміж рознамі сферамі сусвету. Так, у міфалогіі грэкаў свабодна
перамяшчаўся з неба ў падзем’е Гермес, у славянаў – Светавіт.4
У шматлікім паганскім пантэоне можна размеркаваць багоў па чатырох
стыхіях: агню, паветра, вады, зямлі.
Стыхія агню – Пярун, Жыжаль, Зніч, Дажбог, Ярыла, Каляда, Хорс.
Пярун валадарыў над громам і маланкамі і займаўся вайсковымі справамі.
Дажбог, Ярыла, Каляда і Хорс былі багамі сонца. Яны даравалі цяпло,
клапаціліся пра ўрадлівасць зямлі, дабрабыт людзей, апекаваліся над
земляробамі і рамеснікамі. Ім дапамагаў таксама звязаны з сонцам бог
ураджаю і дастатку Купала.
Стыхія зямлі – Дажбог, Тур, Вялес, Аўсень, Жыцень, Лада, Мокаш,
Цёця.
Пасланіцамі Рода былі рожаніцы – багіня кахання і вясновага
абуджэння Лада і маці ўраджаю Мокаш. Кожны стараўся жыць у згодзе з
багіняю восеньскага ўраджаю Цёцяй. Жыжаль саграваў агнём. Ад бога Тура
залежала жыццё дзікіх звяроў і поспех на паляванні. Вялесу належаў
падземны свет, але былі ў яго і клопаты на зямлі – клопат пра свойскую
жывёлу і дапамога пастухам.
Стыхія паветра – Стрыбог, бог вятроў.
Яшчэ бліжэй да штодзённага жыцця продкаў стаялі драбнейшыя багі –
берагіні, Жыцень, Аўсень, дамавікі, лесавікі, русалкі.
Да стыхіі вады аднясем вадзяніка і русалку.
Каб жыць з багамі ў згодзе, іх трэба было залагоджваць, маліцца за
сябе і за сваіх блізкіх. Уранні продкі зазвычай прамаўлялі да ўсіх багоў
адразу. Удзень маліліся Хорсу – сонцу. Увечары, пасля працы, прасілі
Дажбога ацаніць пражыты дзень і даць кожнаму паводле заслуг яго.
Паразумецца з нябеснымі і зямнымі валадарамі, не ўяўляючы іх саміх, было
даволі цяжка, таму кожнага бога і бажка чалавечая фантазія надзяляла
адметным абліччам.
Этногарафы, якія займаліся вывучэннем беларускага краю, заўважылі,
што “чараўніцы, вадзянікі, русалкі напаўняюць прыроду беларуса і надаюць
ёй своеасаблівае адценне ўмяшчальні таямнічых пантэістычных сіл. Прырода ў
светасузіранні народа не толькі арэна яго зямнога жыцця, але і
спадарожніца яго духу”.
Дэманалогія
Дэманалогія ( або ніжэйшая міфалогія ) – комплекс міфалагічных
уяўленняў і вераванняў пра нячыстую сілу ( злыя духі, чорт і т.п.),
уласцівай “не тутэйшаму” свету і якая ўзаемадзейнічае з чалавекам.
У дэманалогіі беларусаў пераплеценыя паганскія і хрысціянскія
вераванні, кніжныя ўяўленні аб дуалізме боскага і д’ябальскага пачаткаў,
аб стварэнні дэманаў самім Богам ці Д’яблам і народныя – пра паходжанне
дэманаў ад самагубцаў і людзей, памерлых ненатуральнай смерцю, ад дзяцей,
памерлых да хрышчэння, выкрадзеных лесавіком, вадзяніком ці русалкай.
Сістэма міфалагічных уяўленняў беларусаў уключае вялікую колькасць
дэманаў, што адрозніваюцца адзін ад аднаго месцам і часам з’яхлення,
знешнім выглядам, паводзінамі і сваімі “функцыямі” – характэрнымі
дзеяннямі, скіраванымі на чалавека. Паводле народных павер’яў, дэманы
жывуць у “нячыстых”і небяспечных месцах ( на пустках, у балотах, на
ростанях, у пячорах, ямах, калодзежах, на “нячыстых” дрэвах – вярбе,
арэшніку; на паддашку, у лазнях), з’яўляюцца ў сумежны час года ці дня (
купальская ноч, поўдзень, поўнач, на досвітку, пасля захаду сонца),
некаторыя дэманы “сезонныя”: русалкі з’яўляюцца падчас русальнага тыдня.
Дэманы шматаблічны і зменлівы ( лясун бывае вышэй за лес і ніжэй за
траву), яны здольныя прымаць то антропаморфны (звычайна чэрці з рогамі,
хвастом, капытом,шэрсцю), то зааморфны выгляд ( напрыклад, дробнай жывёлы
– коткі, свінні, жабы), то ўвогуле форму неадушаўлённых прадметаў і
прыродных з’яў ( кола, вогненнага ці вадзянога слупа і г.д.).
Многія рысы паводзінаў дэманаў сведчаць незямную прыроду: громкі, сіпаты
голас, шум, гул, хуткасць перамяшчэння і т.п. Для асобных персанажаў
характэрныя адметныя формы паводзінаў: чэрці піруюць і гуляюць ў карты,
ладзяць вяселлі; русалкі таньчаць, спяваюць, калыхаюцца на дрэвах,
расчэсваюць доўгія валасы; лясун пасвіць ваўкоў, пляце лапці. У адносінах
да чалавека дэманы звычайна праяўляюць зламыснасць: лясун збівае з дарогі,
дамавік пужае стукам, дотыкам, русалка казытае да смерці, вадзянік топіць.
Некаторыя дэманы могуць быць нейтральнымі ў адносінах да чалавека і нават
дапамагаць яму ( прыносяць багацце, вылечваюць, даглядаюць статак), аднак
у большасці людзі баяцца нячыстай сілы, каб абараніцца ад яе выконваюць
шматлікія забароны і носяць разнастайныя амулеты. Прамежкавае становішча
паміж светам дэманаў і светам людзей займаюць вядзьмаркі і знахаркі. 5
Дэманалагічныя вераванні пранізваюць усе сферы, узроўні і жанры
народнай культуры, з’яўляюцца неад’емнай часткай сямейных, каляндарных і
гаспадарчых абрадаў.
М.Багдановіч і міфалогія
На самым пачатку сваёй творчай дарогі паэт уяўляў Беларусь толькі
па казках і легендах, паданнях ды павер’ях народных, што месціліся ў
бацькавай бібліятэцы і так моцна ўразілі яго непаўторна-самабытнымі
вобразамі старажытнай паэзіі. І сама яна, беларуская земля, здавалася яму
дзівоснай казкай, поўнай незвычайнага хараства і таямніц.
Раннія вершы паэта аб роднай прыродзе, населеныя міфічнымі
істотамі, прасякнуты духам паганскіх павер’яў, складаюць вельмі
своеасаблівую старонку ў беларускай пейзажнай лірыцы. Багдановічу ўдалося
захаваць у гэтых вершах непасрэднасць старажытнага светаўспрымання, тую
першаснасць і свежасць паэтычнага бачання, якімі зачароўваюць нас
міфалагічныя беларускія казкі і легенды, замовы і павер’і. 6