Смекни!
smekni.com

Сучаснасць і мінуўшчына ў паэме Міколы Гусоўскага Песня пра зубра.

Сучаснасць і мінуўшчына ў паэме Міколы Гусоўскага Песня пра зубра.

Гімнам у літаратуразнаўстве прынята называць урачыстую песню ў гонар якога-небудзь героя, падзеі або дзяржавы. Менавіта такім гімнам стала паэма Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра" - першы вялікі вершаваны твор, напісаны на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача. Жыць і працаваць М. Гусоўскаму давялося ў эпоху Адраджэння, у аснове светапогляду якой - рэнесансавы гуманізм з яго найважнейшымі асаблівасцямі: дэмакратычным характарам, выхаваўча-асвётніцкай накіраванасцю, цеснай сувяззю з традыцыямі папярэдняй эпохі і з народным све-тапоглядам. Крытэрыем ацэнкі вартасці чалавека ў той час з'яўлялася не толькі высокае сацыяльнае паходжанне, заслугі перад царквой, але і рознабаковыя веды, і грамадскія заслугі, і асабістыя якасці. Людзі імкнуліся да зямной славы, хацелі выявіць сябе ў навуцы, мастацтве, літаратурнай дзейнасці. Вырасла нацыянальная свядомасць.
Заснавальнікам паэзіі ў эпоху Дцраджэння на беларускіх землях з'яўляецца М. Гусоўскі. Ён стварыў у пачатку XVII стагоддзя ў Рыме паэму "Песня пра зубра". Мэтай твора было азнаямленне заходнееўрапейскай грамадскасці з беларускім краем, пра які яна дагэтуль амаль нічога не ведала.
У паэме аўтар глядзіць на сваю радзіму нібы збоку і імкнецца ўславіць усё тое, з чым у яго свядомасці асацыіруецца вобраз Беларусі, роднай зямлі, як прыга-жосць і непаўторнасць. Наш скарб - гэта нашы лясы, "наіііа скарбонка і свіран". Яны багатыя на ягады, дзёгаць, мёд, воск, куніцу і розную дзічыну. "Тут і сасновыя бёрны, і бруссе, і кроквы, дуб на шалёўкі - купляй і будуйся бязлесны". Азёры! У іх безліч рыбы і іншай жыўнасці. Як справяддіва адзначае В. Дарашкевіч: "Для Гусоўскага прырода - усенародны здабытак і крыніца здароўя, радасці, выхавання высокіх патрыятычных і эстэтычных пачуццяў". У сваім народзе аўтар адзначае забабоннасць (вера ў ведзьмакоў, русалак), грамадскую пасіўнасць і пакорнасць лёсу. Князёў і магнатаў роднай зямлі ён лічыць адказнымі за шматлікія войны і гаротнае жыццё народа. Вылу-чае ў іх самавольства і дэспатызм.

Цэнтральны вобраз твора - князь Вітаўт, якога Гусоўскі лічыў ідэальным правіцелем. Вітаўт - патрыёт, верны традыцыям, праўдзівы і справядлівы чалавек, выдатны кіраўнік дзяржавы, строгі, патрабавальны да людзей, але разважлівы і разумны. Шмат можа сказаць нам той факт, што аўтар уславіў не Жыгімонта, а іменна Вітаўта.
Калі параўнаць нашу сучаснасць і мінуўшчыну ў паэме, то з'яўляецца шмат разнастайных думак. Напрыклад, нашай краіне зараз таксама не хапае такое кіраўніка, як Вітаўт, такіх дзеячаў ісультуры, як Скарына і Гусоўскі, такой павагі і любові да прыроды і яе скарбаў, якімі спакон вякоў славілася Беларусь. Застаецца спадзявацца на тое, што наш народ, які столькі вякоў жыў у залежнасці, галечы, несправядлівасці, зараз,
на парозе новага тысячагоддзя, зразумее, што ён сам павінен будаваць сваю будучыню.