Доўгi час паэма "Энеiда навыварат" лiчылася ананiмнай. Сёння шматгадовыя спрэчкi наконт яе аўтарства лiтаратуразнаўцы (услед за вядомым даследчыкам Г. Кiсялёвым) вырашаюць на карысць Вiкенцiя Равiнскага, удзельнiка войнаў з французамi 1805-1807 i 1812 гг. Паэма , упершыню надрукаваная ў рускiм часопiсе "Маяк" у 1845 г., з'яўляецца перайманнем, наследаваннем старажытнарымскай паэме Вергiлiя (70-19 гг. да н. э.). Такiя ж пародыi ўзнiклi (праўда, крыху пазней) i ў iншых славянскiх лiтаратурах ("Энеiда" ўкраiнскага пiсьменнiка I. Катлярэўскага, "Вергилиева Энеида, вывороченная наизнанку" рускага паэта М. Осiпава). Усе яны высмейвалi нарматыўную эстэтыку класiцызму з яе адарванасцю ад народнага жыцця, высокiм стылем, занадта ўзвышанымi i гераiчнымi вобразамi. Вергiлiй у сваёй паэме расказвае пра гераiчныя подзвiгi Энея, унука траянскага цара, якi за доўгiя 7 гадоў дасягае Iталii i становiцца там царом. Персанажамi беларускай "Энеiды навыварат", як i "Энеiды" Вергiлiя, з'яўляювда старажытнагрэчаскiя i старажытнарымскiя багi i героi. Узаемаадносiны памiж антычнымi багамi i траянцамi нагадваюць узаемаадносiны памiж панамi i прыгоннымi сялянамi. Уладнай, вяльможнай паняй у паэме з'яўляецца Юнона — багiня неба, сямейнага дабрабыту, ахоўнiца шлюбу. Яна паказана як "баба злая, адроддзя панскага, лiхая". З адкрытай нянавiсцю адносiцца яна да траянцаў i ўсiх простых людзей, бесчалавечна абыходзiцца з прыгоннымi. Помслiвай i жорсткай намалявана ў "Энеiдзе навыварат" Дыдона — багiня Месяца, заснавальнiца Карфагена. Дзесяцкага яна "прыбiла" за тое, што той "распраўшчыны не знае i без пашпортаў усiх пускае". Бог вятроў Эол паказаны распусным падпанкам, жорсткiм войтам, што зганяе на паншчыну людзей. Багiня прыгажосцi Венера — засцянковая шляхцянка-моднiца. Вобраз вярхоўнага бога, цара i бацькi багоў i людзей Зеўса намаляваны з гумарам, гратэскам. Калi да яго прыйшла з паклонам Венера, Зеўс:
...сядзеў у клецi,
Гарэлку з мёдам там сцябаў,
Без сораму, як малы дзецi,
З падоння пальцам калупаў.
Багi падоўгу сядзяць на печы, спяць на палацях. Аўтар, адмоўн'а адносячыся да багоў, з прыхiльнасцю i сiмпатыяй ставiцца да траянцаў. У , паэме яны параўноўваюцца з валачобнiкамi. Гэта простыя рамеснiкi i прыгонныя сяляне. Сярод iх — працавiтыя, кемлiвыя, вынаходлiвыя, сумленныя Пiлiп (ганчар), Пракоп (цясляр), Саўка (земляроб i знахар). Аўтар паказвае iх працу, звычаi, абрады i вераваннi. Галоўным героем "Энеiды навыварат" з'яўляецца Эней. Ён хоць i пан, але з павагай адносiцца да людзей. У Рыме Эней намерваецца заснаваць сваё царства, у якiм "паны не будуць так багаты", дзе будуць новыя парадкi. Паэма "Энеiда навыварат" праўдзiва (праўда, у парадыйнай форме) адлюстроўвае жыццё беларускага народа. У ёй упершыню створаны рэалiстычныя вобразы сялян i прыгоннiкаў, адкрыта крытыкуецца дваранска-арыстакратычная лiтаратура класiцызму. Створаная на народнай аснове, паэма сведчыць аб цеснай сувязi беларускай лiтаратуры XIX ст. як з вуснай народнай творчасцю i народнай паэзiяй, так i з лiтаратурамi, што дасягнулi высокага ўзроўню развiцця.