Аповесць Басіля Быкава «Аблава» выклікала ў мяне моцнае ўражанне і хвалюючыя пачуцці. Цяжка было паверыць, шго такое магло быць. Няўжо існуюць на свеце такія абставіны, якія б прымусілі мяне пайсці на свайго бацьку? Бацьку, з якім мы разам, як Міколка а Хведа-рам Роўбам, любім што-небудзь майстраваць, працуем на агародзе ці проста бавім час. Ад гэтай думкі зрабілася холадна і па скуры нібы мурашкі лабеглі. У наш час шмат гавораць і пішуць пра сталінскія рэпрэсіі, пра «ворагаў народа*, але толькі цяпер я па-сапраўднаму зразумеў, наколькі жудасны і страшны гэта быў час, калі так легка мог накіраваць дула пісталета сын на ўласнага бацьку. Пад дулам апынуўся Хведар Роўба — галоўны герой апо-весці. Усе сваё жыццё пасля таго страшнага дня, як яго раскулачылі, Хведар думаў і не мог зразумець, за што яму ўгатаваны такі лёс, дзе і калі ён памыліўся, Іпто зрабіў не так? Думаў, але адказу не знаходзіў.
Жыццё Хведару не давалася салодка. 3 дзяцінства быў парабкам. Пасля, калі на Бе-ларусі ўсталявалася савецкая ўлада, атрымаў кавалак зямлі. Не болыпы, не меншы — такі, як у астатніх аднавяскоўцаў. Працаваў не па-кладаючы рук, змог вылезці з галечы: было што паесці, было што і апрануць, Дык хіба мог ён дрэнна ставіцца да савецкай улады, якая ^нладзіла яго жыццё? Зразумела — не. Наад-»рот, ён «пачціва ставіўся да ўлады, быў шчы- ра ўдзячны ёй за зямлю, за шчодрасць да бед-няка, нядаўняга фальваркоўскага парабка.
Ды і як жа інакш — савецкую ўладу лічыў сваёй, сялянскай уладай. Яшчэ, бывала, пярэчыў на сходках, як некаторыя наракалі: таго няма, таго мала... Савецкая ўлада, яна не пакрыўдзіць бедняка. Ды цІ ён сам тое прыдумаў? Аб тым пісалася ў газетах, тое ж гаварылі прадстаўшкі на сходах. I ён верыў. Ён гатовы быў усім пра ўсё верыдь, бо сам не хлусіў ніколі, нікога за жыцце не ашукаў».
Аднак атрымалася, як у звярьшым свеце: калі не э'ясі ты, то з'ядуць цябе. Хведар апынуўся ў становішчы загнанага звера. Чаму так стала-ся? Вывад просты: адносіны ў грамадстве былі ке чалавечыя, а звярыныя.
Праўда, Хведар гэтага не разумее і зараз, калі дабіраецца з чужыны, дзе ён адбываў па-каранне, на радзіму. Ён, як сумленны чала-век, імкнецца зразумець, за што атрымаў та-кую кару, схільны хутчэй абвінаваціць сябе, чым іншых.
Шукае нейкага чалавечага апраўдання Хве-дар Роўба і жахліваму, звярынаму ўчынку сына, які ідзе на яго з аблаваю. Седзячы ў балотнай багне, Хведар пранікся шкадаваннеы да сына. «Бедны Міколка!— раптам падума? Хведар. — I яму во лезці сюдыі» Бацька сш-дзяецца, што Міколка робіць гэта са слязьмі на вачах, што яго проста прымусілі тыя на-чальнікі, што стаяць над ім.
Страціўшы ў выгнанні дачку Волечку і свав жонку Ганульку, якія памерлі ад холаду, го-ладу і непасільна цяжкай працы, Хведар з усіі сіл імкнецца на радзіму, туды, дзе засталіся родная вёска, родныя людзі, сын. Хіба мог ён думаць, што тут яго не прызнаюць, што Мікол-ка сам наставіць на яго дула пісталета і рука ў яго будзе цвёрдай?
У тым, піто тварылі бальшавікі ў страш-ныя трыццатыя, змаглі разабрацца толькі праз гады. Ды позна — загублена столькі жыццяў. Аднак праўду кажуць: лепш позна, чым ніколі.
Васіль Быкаў паставіў перад сабой задачу выкрыць заганы сталінізму як нечалавечай, звярынай сістэмы. Выкрыць, каб больш такіх жахаў не паўтарылася.