Смекни!
smekni.com

Максім Багдановіч і Беларускае адраджэнне (стр. 2 из 3)

КАШТОУНАСЦЬ IНТЭЛIГЕНЦЫI
Самую вялікую — і зусім справядліва — надзею на нацыянальна-культурнае
адраджэнне беларускага народа Максім Багдановіч ускладаў на яго
інтэлігенцыю. Ён моцна перажываў, што нямала таленавітых прадстаўнікоў яе
адарвалася ад сваёй Бацькаўшчыны, жыве інтарэсамі іншых народаў, аддае ўсе
сілы і здольнасці на карысць чужой культуры і навукі. Патрэбен быў час — і
даволі працяглы,— каб інтэлігенты з карэннага насельніцтва нашага краю
перасталі лічыць сябе беларусафіламі польскай культуры ці беларусафіламі
рускай культуры і пачалі глядзець на сябе як на зусім самастойную групу
інтэлігенцыі пэўнага этнасу, аб'явілі сябе змагарамі за яго нацыянальную
культуру без усялякага пасрэдніцтва польскай ці рускай культур.
Першымі такімі беларусафіламі, бясспрэчна, можна назваць студэнцкую
моладзь Пецярбурга, што групавалася вакол часопіса «Гомон». Пазней
нацыянальна свядомыя інтэлігенты раслі як грыбы пасля дажджу.
У літаратуры шмат азначэнняў дэфініцыі «інтэлігенцыя», але разуменне яе
Максімам Багдановічам вельмі набліжанае да характару тагачаснага жыцця на
Беларусі. «Гэтым іменем,— пісаў ён, — мы адзначаем свядомых людзей,
нясушчых сваю свядомасць на карысць простага народа нават і проці ўласнага
інтарэсу». Звяртаюць на сябе ўвагу апошнія тры словы, з якіх відаць, што
абавязковай умовай заліку ў інтэлігенты Багдановіч прызнаваў гатоўнасць
чалавека служыць нацыі, калі гэта нават у чымсьці пагражала ўласнаму жыццю
і інтарэсу. А тады ж такія пагрозы для шчырага беларуса-інтэлігента
ўзнікалі амаль на кожным кроку.
У справе гуртавання беларускай інтэлігенцыі Багдановіч выдзяляў два важныя
фактары: французскую буржуазную рэвалюцыю 1789—1794 гадоў і адкрыццё ў
1803 годзе Віленскага універсітэта. Пад уздзеяннем падзей у Францыі ішоў
працэс фарміравання інтэлігенцыі «нават у многіх даўно ўжо замёршых
народаў», яна «пачала жывую працу над развіццём іх культур, ці, іншымі
словамі, над іх нацыянальным адраджэннем». Багдановіч са шкадаваннем
пісаў, што «ў нас пры надзвычайнай слабасці інтэлігенцыі і пры поўнай
неразвітасці яе беларускіх нацыянальных пачуванняў... усё абмежылася
некалькімі крокамі, ды і тыя былі зроблены толькі дзякуючы дзе-якім
асаблівым умовам тагачаснага жыцця».
Сапраўднай кузняй беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі Багдановіч слушна
лічыў беларускую газету «Наша ніва», увогуле беларускае друкаванае слова.
Калі раней культурны пласт насельніцтва Беларусі складаўся з
агульнаімперскіх адходаў, польскіх нацыяналістаў і яўрэйскай буржуазіі,
што «былі ў яго масе іншароднымі целамі», дык вакол «Нашай нівы»
згуртаваліся асобы, якія «выраслі ў народзе, ад народа не адарваліся, ім
вядомы народныя патрэбы і народныя язвы, блізка псіхіка народа; яны
ведаюць народ, і народ ведае іх,— ведае і верыць ім». 3 такімі людзьмі
можна было весці плённую асветніцка-культурную работу ў масах. Невыпадкова
«Наша ніва», пісаў Багдановіч, «прабіла сабе дарогу ў самыя глухія куткі
Беларусі, у самыя цёмныя пласты насельніцтва. Для многіх тысяч людзей яна
з'явілася першай газетай, прачытанай імі, першай крыніцай ведаў, якая не
насіла казённага адбітку, выкладзеная простай і яснай мовай... У
беларускім краі, змардаваным нацыянальнай барацьбой, «Наша ніва» нястомна
нагадвала пра неабходнасць паважаць правы кожнага народа, шанаваць
усялякую культуру і, замацоўваючы свае нацыянальныя асновы, шырока
карыстацца набыткамі культуры як польскай, так і велікарускай і
ўкраінскай».
Даводзіцца шчыра пазайздросціць багдановіцкаму часу датычна лідэраў
беларускай нацыі ці блізкіх да такога высокага рангу людзей. Iгалоўнае,
што пераважна ўсе яны былі маладога ўзросту. Больш за сем гадоў мінула, як
мы, дзякуючы гарбачоўскай перабудове, перайшлі ад слоў да справы ў галіне
нацыянальна-культурнага адраджэння, але так і не выдзелілі са свайго
асяроддзя сапраўднага лідэра. Сёй-той набліжаецца да такога рангу, але ці
ўзрост замінае яму сцвердзіцца ў гэтым, ці перашкаджаюць канкурэнты альбо
праціўнікі беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння.
Справядліва робячы галоўную стаўку на інтэлігенцыю ў вырашэнні задач
беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння, Багдановіч між тым не раз
выказваў цвёрдую ўпэўненасць, што ў гэтай справе яна не саступіць з
пазіцый сапраўднага інтэрнацыяналізму, таму што аснову яе складаюць
пераважна выхадцы з працоўных мас, якім вельмі блізкія ідэі дэмакратызму і
гуманізму. «Абараняючы інтарэсы свайго народа і кладучы ў аснову гэтай
дзейнасці наяўнасць самастойнай беларускай нацыянальнасці і беларускай
культуры, беларуская інтэлігенцыя ніколі не ўпадала ў шавінізм, не
імкнулася да прымяншэння правоў суседніх нацыянальнасцей, на ўсю паўнату
самастойнага культурнага развіцця. У прыватнасці, яна вітае рост як
велікарускай, так і польскай культуры ў краі, дабіваючыся толькі таго, каб
гэты рост не меў сваёй асновай дэнацыяналізацыю беларускага народа».
Справядліва звязваючы лёс беларускага адраджэння з інтэлігенцыяй,
Багдановіч ніколькі не прыменшваў у гэтым ролі народных мас. Пацвярджаецца
такое і зместам яго зусім невялічкага ліста спецыяльна да простых людзей
(напісаны ў 1914 ці 1915 годзе) «Хто мы такія?». Каб да нацыянальнага руху
схіліць як мага больш такіх людзей незалежна ад іх канфесійнай
прыналежнасці, паэт у дадзеным лісце пераканаўча даводзіць, што
насельніцтву нашага краю аніяк нельга вызначаць сваю нацыянальнасць толькі
паводле рэлігійнай прыкметы. 3 мэтай дапамагчы простым людзям адчуць сябе
гаспадаром на зямлі роднай Бацькаўшчыны, Багдановіч знаёміць іх з найбольш
адметнымі старонкамі ўласнай гісторыі, але і не ўтойвае, у якіх цяжкіх
умовах у яго час даводзіцца адстойваць беларусам сваё права на існаванне:
«Жывём мы паміж палякаў і велікарусаў, народаў моцных, і маем шмат крыўды
ад іх. Бо ёсць велікарусы, што намагаюцца, каб мы забыліся на ўсё сваё,
беларускае, выракліся яго ды звярнуліся ў велікарусаў, гаварылі б і жылі
па-іхняму. ёсць і палякі, каторыя таксама хочуць змяніць нас на свой
капыл, каб і мы сталіся палякамі.
Агляніцеся: усё наша роднае, беларускае, марнуецца, нішчыцца, знікае, бо
яго забіваюць, яго прыглушаюць, ім пагарджаюць, а чужое пануе, пышаецца,
мае сабе пашану і павагу. I— хто ведае? — быць можа, пройдзе колькі часу,
і не пазнаем мы ані нашага краю, ані нашых дзяцей. Iбудзе скрозь чужое,
нязвычнае, а свайго роднага — нічога».
Багдановіч, як вялікі аптыміст беларускага адраджэння, не мог
вышэйпрыведзенымі словамі закончыць свой ліст да простых людзей. На ўвесь
голас, рашуча заклікаў іх не пакідаць сваёй гаворкі, песень, звычаяў,
«шанаваць, бараніць, дзецям сваім аб тое запаведаць... Чытайма, браткі,
кніжкі і газеты, напісаныя ў нашай беларускай гаворцы. Тады прыйдзе канец
нашай цемнаце, праясняцца нашыя вочы і кожны крок, што мы ступім па зямлі,
будзе крокам да блізкага шчасця, да светлага жыцця».
Вельмі шкада, што гэтае прадбачанне паэта не збылося. Мы не толькі не
прыйшлі «да светлага жыцця», а калі браць пад увагу з яго толькі наша
беларускае нацыянальна-спецыфічнае, дык яно цяпер непараўнальна бяднейшае
і ў большай ступені загубленае, чым на момант, калі пісаўся Багдановічам
ліст да простых людзей.