Смекни!
smekni.com

Учебно-методическое пособие для студентов филологического факультета специальности «Русская филология» Электронное издание, рассчитанное на использование в качестве сетевого ресурса.  (стр. 33 из 84)

У беларускім фальклоры можна знайсці легенды і паданні, верагодна, дахрысціянскага паходжання. Так, сярод паданняў, сабраных М. Федароўскім [Н.С. Держа́вин – советский филолог-славист и историк. Наиболее содержательные труды Державина посвящены болгаристике («Происхождение русского народа» (1944), «Славяне в древности» (1946)). – Л.С.], ёсць некалькі, якія прыпісваюць стварэнне Сусвету істотце без імені, але названага “Бог багоў”. Іншыя легенды, магчыма, нават больш старажытныя, расказваюць пра розныя дзеянні гэтага бажаства, якое абходзіць увесь свет, прыняўшы аблічча старога. Заслугоўвае ўвагі тое, што гэтыя паданні не гавораць нічога пра ўласнае імя Бога за выключэннем асобных выпадкаў, калі яго называюць Белбогам. Усё гэта магло навесці на думку, што старажытныя беларусы мелі ў асноўным монатэістычныя погляды, і, гаворачы пра Вярхоўнага Бога, яны не адчувалі асобай патрэбы ў тым, каб аддзяліць яго ад іншых міфічных істот. <...>

Прымаючы пад увагу аргументы на карысць аб тым, што старажытныя беларусы мелі ў асноўным монатэістычную рэлігію, усё ж такі здаецца, што гэта вера не была ні скажонай спадчынай нейкіх індаеўрапейскіх монатэістычныз ўяўленняў, як даказваў Л. Нідэрле [Любор Нидерле – чешский археолог, этнограф и историк-славист. Занимался первобытной и античной, а затем славянской археологией. Автор знаменитого труда «Славянские древности», в котором представил масштабный свод известной о славянах информации. – Л.С.], ні прадуктам больш позніх тэалагічных пабудоў, як думалі іншыя этнографы, а была настолькі ж старажытнай, як і самі ўсходнеславянскія народы.

Можна спытаць, хто быў галоўным богам беларускіх плямён у той перыяд, калі развівалася міфалогія. Некаторыя вучоныя памылкова думалі, што ім быў Пярун, хоць цяпер гэта палажэнне абвяргаецца. На самай справе беларускія плямёны ўшаноўвалі як вышэйшае бажаство Белбога, якога яшчэ называлі Бялун, або Бог неба. Паколькі ён лічыўся прабацькам усіх іншых багоў, дык быў больш вядомы як Дзед.

Некаторыя аўтары, такія як В. Нерынг [В. Неринг – выдающийся славянский филолог, интересы которого сосредоточены в области польской литературы и письменности. – Л.С.], абвяргалі вялікую значнасць Белбога ў славянскай міфалогіі, а А. Брукнер [А. Брюкнер – польский филолог-славист, основные работы написаны по чешской и польской старой литературе и литовскому языку. – Л.С.] сумняваўся не только ў існаванні Белбога, але і Чарнабога. Але іх погляды маюць адзін вельмі істотны слабы бок. У сваіх працах ніякіх дадатковых звестак па беларускай міфалогіі яны не прыводзяць.

Сапраўды, думку аб тым, што Белбог быў вядомы толькі ў беларуская міфалогіі, выказваў А. Кіркор [белорусский иследователь, занимашийся проблемами язычества и мифа в Беларуси. – Л.С.]. Апісваючы багатыя фальклорныя крыніцы, ён сцвярджаў, што, паводле беларускіх народных павер'яў, Белбог ушаноўваўся як “прабог” – бог, які даў чароўны молат Перуну для барацьбы з богам зла – Чарнабогам (чортам), каб знішчыць апошняга. Паколькі Пярун, паводле беларускай народнай міфалогіі, быў сынам Белбога, братам Зюзі і Чарнабога, галоўная іерархія беларускіх міфалагічных істот паходзіць ад Белбога.

Пакланенне Перуну як богу вайны і грому было шырока распаўсюджана ва ўсходнеславянскім свеце і было асабліва папулярнае сярод князёў і іх дружыннікаў, якія звярталіся да яго як да сілы, якая забяспечвае перамогу ў бітве. Папулярнасць не была, аднак, прыкметай вяршэнства нейкага бажаства: культ Дажбога-Хорса, бога солнца, усяго толькі сына магутнага Перуна, карыстаўся намнога большай пашанай у старажытнабеларускай міфалогіі, чым яго бацька.

Апісанне Белбога, або Белуна, даецца павярхоўна, мімаходзь. Ён быў “прабогам” – гэта значыць першасным бажаством, персаніфікацыяй сіл неба. Вобраз яго боскай вялікасці даволі незразумелы ў беларускай міфалогіі. Паводле сцвярджэння А. Кіркора, які спасылаецца на беларускія павер'і, “Бялун часта абходзіць свет і з'яўляецца ў выглядзе старога з доўгай белай барадой, у белым плашчы, з кіес у руцэ”. Ён заўсёды спачувае людзям і нічога не робіць, акрамя дабра. Бялун можа з'явіцца толькі днём, калі свеціць сонца. Калі ён сустрэне спадарожніка, які заблудзіўся ў лесе, ён пакажа яму правільную дарогу. Афанасьеў лічыў, што з гэтай легенды паходзіць беларуская прымаўка: “Цёмна ў лесе без Белуна!”. <...>

Выказваюцца меркаванні, што Белбог-Бялун меў трох сыноў: Перуна, Зюзю і Чарнабога. <...> Ён [Чарнабог – бог зла. – Л.С.] быў мужам Мараны, багіні смерці. Аб атрыбутах і справах Чарнабога вядома мала, за выключэннем таго, што ён уступіў у барацьбе з богам Перуном, які перамог Чарнабога пры дапамозе магічнага молата, што падарыў яму бацька, Белбог-Бялун. Памяць аб ім захавалася ў народнай песні: “Быў на Русі Чорны бог”.

Зюзя быз жахлівым богам зімы. У народных творах расказваецца аб ім як пачварным старым з доўгай сівой барадой. Ён ходзіць, апрануты ў белы доўгі кажух, босы і без шапкі, трымаючы ў руцэ жалезны посах або жазло. Разгневаны, ён стукаў па ствалах дрэў сваім посахам, збіваючы снег і лёд, прымушаў зіму накрыць халоднай посцілкай зямлю.

Пярун – бог грому, вайны і мужчынскай доблесці, быў вядомым богам сярод ваяўнічых славянскіх плямён. Тым, да каго Пярун ставіўся добразычліва, ён дараваў перамогу ў баі. <...> Беларускі фальклор апісвае Перуна як істоту вялікага росту, з чорнымі валасамі і залатой барадой, якая трымае ў руках два вялікія камяні ад жорнаў, б'е імі адзін аб адзін – магчыма, для таго, каб выклікаць гром. Калі ён разгневаецца, можа параніць і забіць кожнага, хто асмеліцца зняважыць яго.

Жонка Перуна насіла імя Жыва. Вядома яна таксама як Цёця, Грамавіца, Каляда. Яе ўшаноўвалі як багіню вясны і ўрадлівасці і ўяўлялі як прыгожую жанчыну з вянком са спелых каласоў пшаніцы на галаве і з садавіной у руках. Яна вельмі добразычлівая і спачувае людзям. У адным міфе расказваецца аб яе дабраце і спагадзе. Зірнула неяк аднойчы Жыва-Грамавіца з неба на зямлю і ўбачыла, як людзі пакутуюць пад жорскім і суровым кіраваннем Зюзі. Жыва злітавалася над людзьмі і спусцілася з неба на зямлю, каб нарадзіць сына Перуну – Дажбога-Хорса, бога сонца, які ўступіць у барацьбу з Зюзяй і пераможа яго. Калі Зюзя даведаўся пра задуму Жывы-Грамавіцы, ён перакінуўся ў мядзведзя і сабраў злых духаў-вятроў (завеяў), якія ператварыліся ў зграю ваўкоў. Са сваімі драпежнымі памочнікамі Зюзя кінуўся праз гурбы снегу, каб злавіць Грамавіцу і знішчыць яе дзіця. Каб уцячы ад пагоні, Жыва-Грамавіца перакінулася ў белую казу і схавалася ў кусце вярбы. Там яна нарадзіла свайго сына Дажбога.

На Беларусі і да гэтага часу на Каляды прымеркаваны абрад ваджэння казы. Звычайна моладзь апранае кагосьці ў казу, ходзіць па хатах і спявае абрадавыя калядныя песні. <...>

Юны Дажбог-Хорс, бог сонца, вырас смелым і мудрым і стаў вядомы як бог, які даруе дастатак і багацце. Разам са сваім бацькам Перуном ён быў адным з самых папулярных багоў сярод усяго ўсходнеславянскага свету. Яго імя ўпамінаецца ў летапісах. Ён ажаніўся з багіняй вясны Ладай-Лёляй.

Лада была дачкой марскога цара, Цара-Мора. Яна была белая з твару, з доўгай залатой касой. Яна плавала па моры ў залатой лодцы, грэбла сярэбраным вяслом. Аднойчы, калі Дажбог нахіліўся з неба, каб паназіраць за ёй, яна жартаўліва пырснула на яго вадой. Дажбог закахаўся ў Ладу і спусціўся на зямлю, каб папрасіць у Цара-Мора рукі яго дачкі. <...> Закаханыя пажаніліся, і Ладу з-за яе прыгажлсці сталі называць Ляля, або Лёля.

Дажбог і Лада мелі сына, Ярылу, які стаў богам палёў, урадлівасці, доблесці і кахання. Яго нашы продкі ўяўлялі як прыгожага юнака ў белым плашчы і з вянком кветак на галаве. Ён ездзў вярхом на белым кані з калоссем у руках.

Па загаду сваёй маці ён адчыняў нябесныя вароты і спускаўся на зямлю. Яго прыход азначаў пачатак вясны. Яго жонкай была Вясна, багіня вясны, цеплыні і грацыі. <...>

Пра багоў малодшай іерархіі ў беларускай міфалогіі вядома няшмат, не лічачы іх імён. Яны могуць быць падзелены па групах: багоў прыроды і стыхіі, багоў, якія аказваюць станоўчы або адмоўны ўплыў на чалавека, багоў-апекуноў розных рамёстваў і прафесій. Аднак іншы раз тое або іншае бажаство магло выконваць і двайную ролю.

Сярод багоў стыхіі можа быць упамянуты бог месяца Волас-Вялес, аб якім згадваецца ў летапісах як пра апекуна пастухоў і абаронцу кароў і авечак. Малявалі яго звычайна як мужчыну, які трымае ў руках тузін валынак, а таму ўзнікла павер'е, што ён апекаваў спевакоў і паэтаў. Яго жонка была вядома пад іменем Дзянніца.

Сварог быў богам неба і агню. Яго часта атаясамлівалі з Дажбогам, лічылі, што гэта імя – адзін з эпітэтаў Сварога. Яго сын, Сварожыч, бог сонца.

Купала быў другім богам сонца, магчыма, богам летняга сонцазвароту. Ён быў блізка звязаны з бажаством меней вядомым – з Янам, чыё імя шматкратна паўтараецца ў народных песнях, напрыклад, такой, як “Сёння – Купала, а заўтра – Ян”.

У супрацьлегласць Сварогу, Карачун быў богам падземнага свету, носьбітам смерці, хоць яго часта блытаюць з богам зімы, Зюзяй. Жыжаль ушаноўваўся як бог падземнага агню.

Багіня Пагода распараджалася надвор'ем, хоць яна была, як нам здаецца, багіняй яснага надвор'я. З другога боку, Пасвіст быў богам кепскага, хмурнага надвор'я.

Існуе некаторая палеміка ў адносінах да атрыбутаў Стрыбога. У “Слове аб палку Ігаравым” ён апісаны як бог вятроў, хоць у беларускай міфалогіі ён з'яўляецца богам вады.