Смекни!
smekni.com

Методические рекомендации по организации работы кураторов в академических группах в 3-х частях Часть 1 (стр. 12 из 24)

13. Не характеризуйте состояние оппонента. Всячески избегайте словесной констатации отрицатель­ного эмоционального состояния партнера: «Ну вот, полез в бутылку! ... А чего ты нервничаешь, чего злишься?... Чего ты бесишься?». Подобные «успокаивающие» слова только укрепляют и

усиливают развитие конфликта.

14. Уходя, не хлопайте дверью.

Ссору можно прекратить, если спокойно и без всяких слов выйти из комнаты. Но если при этом хлопнуть дверью или перед уходом сказать что-то

обидное, можно вызвать эффект страшной, разрушительной силы. Известны тра­гические случаи, вызванные именно оскорбительным сло­вом «под занавес».

15. Говори, когда партнер остыл.

Если вы замолчали, и партнер расценил отказ от ссоры как капитуляцию, лучше не опровергать этого. Держите паузу, пока он не остынет. Побеждает не тот, кто оставляет за собой последний разящий выпад, а тот, кто сумеет остановить конфликт в начале ссоры.

Надеемся, что эти советы помогут облегчить вам жизнь и сделать процесс учебы более плодотворным и интересным!

Материалы подготовлены педагогом-психологом ОВРМ И.А.Борисовой

Ноябрь, занятие 3

Тема ««Белорусский государственный технологический университет вчера, сегодня и завтра»

Примерный план проведения

1. Отметка о посещении студентами кураторского часа.

2. Краткий отчет актива группы о проделанной работе, планирование работы на 2 последующие недели.

3. Ознакомление студентов с историей создания БГТУ, его традициями, студенческой жизнью.

4. Анализ текущей успеваемости и посещаемости. Обсуждение итогов за месяц.

5. Рефлексия для получения обратной связи. Что нового узнали студенты? Насколько полезна эта информация? Что необходимо узнать студентам на последующих кураторских часах?

6. Информация о теме следующего кураторского часа.

7. Составление психолого-педагогической характеристики группы и запись в журнале куратора.

Кароткая гісторыя

Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта

1 чэрвеня 1930 года на аснове ляснога факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі быў створаны Лясны інстытут, урачыстае адкрыццё якога адбылося 1 кастрычніка ў г. Гомелі. Перад новай тэхнічнай вышэйшай навучальнай установай рэспублікі была пастаўлена задача па падрыхтоўцы інжынерных кадраў для лясной гаспадаркі, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці.

У 1934 годзе Лясны інстытут быў перайменаваны ў Беларускі лесатэхнічны інстытут, якому ў 1935 годзе было прысвоена імя С.М. Кірава.

У сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе інстытут быў эвакуіраваны ў г. Свярдлоўск, а затым уключаны ў склад Уральскага лесатэхнічнага інстытута. Пасля вызвалення ў 1944 годзе г. Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў інстытут пераехаў у Гомель.

У жніўні 1946 года інстытут пераехаў у г. Мінск.

У 1961 годзе ў сувязі з імклівым развіццём хімічнай прамысловасці інстытуту была даручана падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй для хімічнага комплексу, а затым ён быў перайменаваны ў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М. Кірава.

У год свайго 50-годдзя за вялікія заслугі ў падрыхтоўцы інжынерных і навуковых кадраў, а таксама за развіццё навуковых даследаванняў БТІ імя С.М. Кірава Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 кастрычніка 1980 года быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1988 годзе за поспехі ў працы Савет Міністраў СССР уключыў інстытут у лік вядучых ВНУ краіны.

Сапраўдны росквіт ВНУ пачаўся з канца 1980-х гадоў: развівалася навука, адкрываліся новыя спецыяльнасці, удасканальвалася матэрыяльная база, лабараторыі камплектавалісь унікальным абсталяваннем. У 1993 годзе Урад Беларусі прыняў рашэнне аб пераўтварэнні інстытута ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт. Сучасны тэхналагічны універсітэт ужо мала нагадвае колішні леса-хімічны інстытут. З 27 спецыяльнасцяў, па якіх вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, 18—адкрытыя за апошнія 20 гадоў. Сёння універсітэт мае вучебную і навуковую матэрыяльна-тэхнічную базу, якая адпавядае па свайму ўзроўню стандартам ХХІ стагодзя. Гэта дазваляе студэнтам, магістрантам і аспірантам удзельнічать у навуковых даследваннях, выкарыстоўваючы сучасныя інфармацыйныя і інавацыйныя тэхналогіі.

Пашырылася сфера тэхналагічных кампетэнцый, універсітэт стаў рыхтаваць спецыялістаў у галіне паліграфічных вытворчасцяў і абсталявання, апрацоўкі інфармацыі і выдавецкай справы, нафтахімічнага сінтэзу, лакаў і фарбаў, прамысловай экалогіі, біяэкалогіі ,сертыфікацыі прамысловай і харчовай прадукцыі, аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў, біятэхналогіі, лекавых препаратаў, парфумерна-касметычных прадуктаў, энергаэфектыўных тэхналогій, прафесійнай адукацыі, матэрыялаў квантавай цвёрдацельнай электронікі, инфармацыйных сістэм і тэхналогій, ландшафтнага проектавання, эканамістаў, менеджэраў, маркетолагаў. У 2009 годзе здзейснены першы набор студэнтаў на новую ў Беларусі спецыяльнасць «Турызм і прыродакарыстанне”.

У 2005 годзе Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь універсітэту прысвоены статус вядучай вышэйшай навучальнай установы ў лясной, хімічнай і паліграфічнай галінах.

У 2007 годзе рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў Беларускаму дзяржаўнаму тэхналагічнаму універсітэту нададзены статус базавай вну СНД па адукацыі ў галіне лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці.

У 2009 годзе БДТУ першым сярод навучальных устаноў краіны ўвёў сістэму менеджменту якасці адукацыі, якая адпавядае патрабаванням беларускай сістэме сертыфікацыі СТБ ISO-9001-2009 и нямецкай сістэме сертыфікацыі DIN EN ISO 9001:2008.

У лютым 2010 года БДТУ выдадзена пасведчанне аб атэстацыі тэрмінам на 5 гадоў і пацверджана яго дзяржаўная акрэдытацыя на адпаведнасць тыпу універсітэт.

СТУДЭНЦКАЕ ЖЫЦЦЁ

Асновай студэнцкага жыцця з’яўляецца вучоба, таму што менавіта ад яе залежыць, наколькі прафесійна падрыхтаванымі выйдуць са сценаў універсітэта нашы выпускнікі. Атрыманню неабходных прафесійных уменняў і навыкаў садзейнічаюць кваліфікаваны педагагічны калектыў, укамплектаванасць сучасным лабараторным абсталяваннем, камп’ютэрнай і мультымедыйнай тэхнікай, праходжанне практыкі на перадавых прадпрыемствах, непасрэдны ўдзел у навукова-даследчай рабоце.

Аднак студэнцкія гады — гэта не толькі вучоба, але і перыяд станаўлення асобы, фарміравання грамадзянскай, сацыяльнай, эстэтычнай, інфармацыйнай свядомасці, перыяд самапазнання і самарэалізацыі.

Ва універсітэце ёсць усе ўмовы для развіцця мастацкіх і творчых здольнасцяў. Пры актыўным удзеле студэнтаў і выкладчыкаў ва універсітэце праводзяцца мерапрыемствы, многія з якіх ужо сталі традыцыйнымі: прысвячэнне першакурснікаў у студэнты, баль першакурснікаў, “Мінута славы”, фестываль каманд КВЗ, конкурс “Студэнцкі дэбют”, фестываль творчасці “Студэнцкая вясна”, конкурсы аўтарскай песні, “Міс БДТУ” і інш.

На базе студэнцкага клуба універсітэта плённа працуюць такія мастацкія калектывы, як лаўрэат многіх міжнародных фестываляў народны ансамбль "Рунь", лаўрэат рэспубліканскіх фестываляў народны студэнцкі тэатр "Колокол", вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў "Акавіта", аркестр народных інструментаў, вакальны ансамбль, танцавальны калектыў “Грацыя”, студыі вакала, малых тэатральных формаў, мастацкага слова, пантамімы. Для аматараў досціпу створаныя каманды КВЗ на кожным факультэце. Маладзёжны студэнцкі цэнтр вольнага часу аб’ядноўвае творчых, крэатыўных студэнтаў і прапаноўвае праявіць сябе ў клубе інтэлектуальных гульняў, на сцэне падчас выступу творчых калектываў, у зале грамадскіх мерапрыемстваў на дыскатэках.

Студэнты раскрываюць свае арганізатарскія і творчыя здольнасці ў дзейнасці пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ”, пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў, пярвічнай арганізацыі Чырвонага Крыжа. Створаны і паспяхова працуюць маладзёжная інфармацыйная група, школа студэнцкага актыву “Авангард”, валанцёрскія атрады. Ва універсітэце створаны літаратурны клуб «Ветліца», у якім студэнты публікуюць свае першыя творы, студэнцкія аб’яднанні “Пошук”, «Памяць», «Крыніца», «Міласэрнасць», «Спадчына». Вынікам працы студэнтаў з’яўляюцца штогадовыя перамогі на рэспубліканскіх, гарадскіх конкурсах творчых работ.

Адной з умоў гарманічнага развіцця асобы з'яўляецца фізічнае выхаванне, фарміраванне здаровага ладу жыцця, якім ва універсітэце надаецца вялікая ўвага. Для заняткаў спортам універсітэтам на ўласныя сродкі пабудаваны спартыўны комплекс з заламі для гульнявых відаў спорту, барацьбы, рытмічнай гімнастыкі і аэробікі, лячэбнай фізкультуры, а таксама стадыён з бегавымі дарожкамі, спартыўнымі пляцоўкамі са штучным пакрыццём. Ва універсітэце падрыхтаваныя пераможцы і прызёры міжнародных спаборніцтваў, чэмпіянатаў свету. Пераможцамі рэспубліканскіх студэнцкіх гульняў неаднаразова былі зборныя каманды універсітэта па шахматах, армрэстлінгу, гіравым спорце. У БДТУ арганізоўваюцца турысцкія паходы, працуюць клубы аматараў футбола, маюцца секцыі скалалазання, фізкультурна-аздараўленчыя групы, турысцкі клуб і фітнес-клуб “Тэхнолаг”, у якім студэнты займаюцца атлетычнай падрыхтоўкай і аэробікай. Паміж факультэтамі штогод праводзяцца спартакіяды. У спартыўным клубе універсітэта створаны секцыі плавання, атлетызму, турызму, футбола, вольнай і грэка-рымскай барацьбы, самба, каратэ, дзюдо, валейбола, настольнага тэніса, баскетбола, армрэстлінга, гіравога спорту.

Студэнцкі гарадок складаецца з пяці інтэрнатаў, у якіх жывуць іншагароднія студэнты, аспіранты і замежныя навучэнцы. Інтэрнаты размешчаны недалёка ад вучэбных карпусоў у цэнтры Мінска, што вельмі зручна для выкарыстання студэнтамі вольнага часу. Арганізацыяй грамадскага і культурнага жыцця ў інтэрнатах займаюцца студэнцкія саветы. У інтэрнатах праводзяцца фестывалі “Студэнцкая вясна” і “Студэнцкая восень”, “Веснавы тыдзень дабрыні”, “Тыдзень маці”, |конкурсы, сустрэчы, дыскатэкі, спартыўныя спаборніцтвы і спартакіяды па шасці відах спорту. Студэнты займаюцца спортам на валейбольнай, футбольнай, баскетбольнай пляцоўках са штучным пакрыццём, на пляцоўках з многафункцыянальнымі трэнажорамі. У студэнцкім гарадку штогод праводзіцца выстава творчых работ, працуюць інтэрнацыянальны клуб “Адзінства”, зала грамадскіх мерапрыемстваў, гурткі па інтарэсах: «Чароўныя спіцы», «Рукадзельніца», «Зрабі сам», «Залатая ладдзя», «Гаспадынька», бісерапляцення, выяўленчага мастацтва і інш.