Разам з тым трэба адзначыць, што беларуская культура развівалася галоўным чынам у форме народнай, традыцыйна-бытавой культуры, у якой вылучаюць у сваю чаргу матэрыяльную і духоўную. Аднак гэты падзел умоўны, таму што ў рэальным жыцці яго не існавала. У дадзе-най тэме мы таксама не робім такога падзелу, а вывучаем традыцый-
ную культуру беларусаў у комплексе.
1-е пытанне. «Мастацкія рамёствы і промыслы».
Перш за ўсё, адзначым розніцу паміж спажывецкімі і мастацкімі
рамёствамі і промысламі. Мастацкія рамёствы і промыслы беларусаў маюць глыбокія і трывалыя традыцыі, якія фарміраваліся ва ўласцівым Беларусі экалагічным і гісторыка-культурным асяроддзі. Так, лес адыгрываў важную ролю ў жыцці нашых продкаў. Таму шмат рамёстваў звязана з апрацоўкай драўніны (так званыя дрэва-апрацоўчыя рамёствы). Асобна трэба разгледзіць такія рамёствы, як пляценне, кавальства, ганчарства, шкларобства, ткацтва, тэхнало-гію апрацоўкі скуры, футра і воўны і падумаць, чаму яны атрымалі найбольшае распаўсюджванне на Беларусі.
2-е пытанне. «Жыллё беларусаў. Асноўныя тыпы беларускіх паселішчаў і забудовы сядзіб».
Асобае месца ў традыцыйнай культуры займае жыллё. Яно, з’яўля-ючыся важнейшым кампанентам матэрыяльнай культуры, арганічна звязана з гаспадарча-бытавым укладам, умовай матэрыяльнага і ду-хоўнага жыцця, з вытворчымі традыцыямі народа. Таму неабходна вызначыць гістарычныя тыпы рассялення і тыпы паселішчаў: пры-мітыўнае жыллё: пячоры, буданы, зямлянкі, паўзямлянкі; гарадзішчы і селішчы і іх падзел на гандлёва-прамысловыя і земляробчыя; пасе-лішчы сельскага тыпу: вёска, пагост, сяло, слабада, засценак, ваколіца, фальварак, хутар. Затым – гандлёва-прамысловыя: горад і мястэчка.
Звернемся да пытання аб забудове сядзібы. З чым звязаны асаблівасці забудовы двара і размяшчэнне гаспадарчых пабудоў? Асноўная архітэктурная частка сядзібных забудоў – жыллё. Вывучэнне інтэр’ера традыцыйнага жылля мае важнае значэнне для рэканст-рукцыі верагоднай карціны сялянскага побыту. Уяўленне аб сялянскім жыллі і хатнім побыце можна атрымаць, разгледзеўшы два тыповыя варыянты – традыцыйную курную і “чыстую”, ці “белую” хаты.
3-е пытанне. «Беларускі нацыянальны касцюм».
Разглядаючы трэцяе пытанне трэба звярнуць увагу на фальклорныя тэндэнцыі, якія праяўляюцца ў традыцыйным народным касцюме, вызначаюць культурнае асяроддзе Беларусі. Беларускаму касцюму ўласцівы самабытнасць, дасканалая распрацоўка дэталей, кампазіцыйная завершанасць і спалучэнне дэкаратыўнасці і праду-манай практычнасці. У залежнасці ад функцыянальнага прызначэння і іншых крытэрыяў яно падзяляецца на мужчынскае і жаночае, летняе і зімовае, паўсядзённае і святочнае (выхадное). Чаму этнаграфіч-ныя асаблівасці традыцыйнага адзення найбольш поўна выяўляюцца пры разглядзе жаночага касцюма? З чым звязана паняцце “строй”? Што гэта такое? Мэтазгодна разгледзець варыятыўна-тыпалагічныя асаблівасці жаночага адзення па рэгіянальных комплексах: Паўночная Беларусь, Падняпроўе, Беларускае Палессе, Заходняе Палессе, цэнтральная частка Беларусі, Панямонне. Якую ролю адыгрываў арнамент і колер дэкора адзення?
4-е пытанне. «Беларускі народны каляндар: святы і абрады».
Фарміруючы сваю культуру, беларускі народ на працягу доўгага
часу развіцця стварыў свой народны каляндар, які ўключае багаты вопыт назіранняў земляроба над навакольным асяроддзем. Як правіла, абрады звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі. Гэта пытанне ўключае ў сябе праблемы чаты-рох групп: 1) каляндарна-вытворчыя; 2) сямейна-бытавыя; 3) грамадс-кія; 4) царкоўныя. Каляндарныя абрады і святы маюць наступнае дзя-ленне: 1) зімовыя: Каляды, Масленіца, Грамніцы; 2) вяснавыя: гуканне вясны, першы выхад у поле (заворванне), першы выган жывёлы; 3) летнія: Сёмуха, Купалле, Дажынкі, Зажынкі; 4) восеньскія: Спас, Багач, Пакровы. Вызначце святы, якія спалучаюць у сабе даўнія паганскія традыцыі з хрысціянскім святкаваннем. Каб зразумець сутнасць святаў, пакінутых нам у спадчыну продкамі, неабходна ўсвядоміць сэнс ужывання тых ці іншых абрадаў, песень, атрыбутаў, сімволікі лічбаў і колеру. Трэба адзначыць вялікую цікавасць і значэнне сімволікі стыхій – агню, вады, зямлі; сімволікі жылля – чырвоны кут, печ, арка, парог – у жыцці беларусаў.
Такім чынам, наша краіна мае багатую спадчыну народнай культуры, сапраўдным творцам і носьбітам якой выступае беларускі народ.
Литература: [1,5,9,14,16,18,19,33,38,41,44,46,52,58].
Пытанні для самакантролю:
1. Укажыце асноўныя дрэваапрацоўчыя рамёствы.
2. Як называлі людзей, што займаліся апрацоўкай футра, аўчын і скуры?
3. Пералічыце асноўныя этапы эвалюцыі жылля.
4. Якія асаблівасці мела горадабудаўнічая сістэма ўсходніх сла-вян?
5. Гаспадарчыя пабудовы сядзібы.
6. З чаго складаецца жаночы комплекс беларускага сялянскага кас-цюма?
7. З чым звязана ўпрыгожванне народнага адзення багатым арна-ментам?
8. У чым вы бачыце своеасаблівасць беларускага народнага кален-дара?
9. Як, на вашу думку, уплывае народная культура на прафесійную?
10.Хто выступаў асноўным носьбітам беларускай нацыянальнай культуры? Чаму?
Асноўныя паняцці і тэрміны
Абрады – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сім-валічна адлюстроўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабою.
Арнамент (лац. ornamentum – упрыгожанне) – узор з рытмічна ўпарадкаваных элементаў для аздаблення твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, архітэктурных збудаванняў, прадметаў хатняга ўжытку.
Беларускі народны каляндар – адна з форм духоўнага жыцця
нацыі, сістэма свят, прысвяткаў, абрадаў, гульняў, ігрышчаў, пэў-
ных дзён забаронаў, што замацаваны ў быце і фальклоры беларусаў і з’яўляюцца арыенцірам пры выкананні сельска-гаспадарчых работ і адпачынкаў у гадавым, сезонным, месяцавым цыклах.
Ваколіца – паселішча шляхты недалёка ад вёскі, агароджвалася плотам.
Засценак – паселішча, якое ўзнікала на краях поля пасля валочнай памеры (гэтыя ўчасткі здаваліся ў арэнду дробнай шляхце).
Мястэчка (агульнаславянскае места – горад) – своеасаблівая фор-ма паселішча, прамежкавая паміж горадам і вялікім сялом, вёскай, сфарміравалася ў XIV – XVI стст. у Вялікім княстве Літоўскім.
Пагост – спачатку пастаялы двор, дзе часова спыняліся князь і ін-шыя асобы, у XI – XVI стст. – цэнтр сельскай абшчыны з царквой і могілкамі.
Рамяство – вытворчасць прамысловых вырабаў уручную з выка-рыстаннем механічных прылад і інструментаў, майстэрства ўмелых
рук (старажытнарускае рукамясло).
Промыслы – падсобная ў сельскай гаспадарцы вытворчасць, якая ўключае рамёствы і іншыя неземляробчыя заняткі.
Строі – лакальныя разнавіднасці адзення, якія ўвасабляюцца ў тэхніцы выканання, у спосабе нашэння прадметаў адзення, у харак-тары арнамента.
Сядзіба – пабудовы сялянскага двара разам з зямельным участкам.
Сяло – спачатку загарадная княжацкая сядзіба, потым – цэнтр вот-
чыны ці маёнтка, тэрытарыяльна-адміністрацыйны цэнтр, у XVIII –XIX стст. часта цэнтр воласці.
Фальварак – невялікае паселішча (1–5 двароў), размешчанае непадалёку ад маёнтка (спачатку так называлі феадальную гаспадарку, якая вырошчвала хлеб на продаж).
Тема 5. БИБЛИЯ КАК ПАМЯТНИК МИРОВОЙ КУЛЬТУРЫ
1. Конфессиональная и культурологическая значимость Библии. История ее написания, состав и структура.
2. Место Библии в мировой культуре. Эстетическая ценность Биб-лии и ее роль в художественном творчестве.
3. Нравственно-дидактическое содержание Библии. Нравственные задачи человека в христианской традиции.
Согласно методическому принципу преемственности в обучении, при работе над данной темой студенту следует опираться на те базис-ные знания, которые были получены в школьной программе по исто-рии, литературе, МХК, предмету «Человек, общество, государство».
Задача, которую студент должен реализовать при подготовке к занятию, – не только приобретение новых знаний и информа- ции, соответствующих требованиям вузовской программы, но и выработка навыков систематизации материала, почерпнутого из различных источников, умение сопоставлять, анализировать разные точки зрения по рассматриваемой проблеме, подбирать аргументацию по обоснованию собственной точки зрения.
Естественно, что при подготовке к семинару по данной теме предполагается обращение к тексту Библии как первоисточнику и к религиоведческой литературе, рассматривающей Священное писание с внеконфессиональных позиций. Полезными при изучении темы могут быть: Библейская энциклопедия, энциклопедический и философский словари, книги Косидовского З. «Библейские сказания» и «Сказания евангелистов», Ленсу М. «Библия как памятник мировой культуры» и др.
Основной методологической установкой при работе над темой является, с одной стороны, знакомство с Библией как Священным писанием, лежащим в основе догматики и богослужения христианства, а с другой – как спутника цивилизации и сотворца мировой и наци-ональных культур.
1-й вопрос. «Конфессиональная и культурологическая значи-мость Библии. История ее написания, состав и структура».
Приступая к работе над первым вопросом, напомним следующее:
1) религиозные воззрения и заповеди первобытных верований пе-редавались устно от поколения к поколению.
2) в процессе развития и усложнения социальной жизни людей с появлением письменности различные религиозные направления были закреплены в книгах (Веды, Тора, Танах, Авеста, Библия, Коран и др.).
В рассматриваемом вопросе предстоит выяснить происхождение и состав Библии. Следуя логике изучения темы, необходимо начать с этимологии слова «библия» (греч. «та библиа») означает мно-жественное число от слова «библос» – книга.