Смекни!
smekni.com

Агульная характарыстыка рэлiгii (стр. 2 из 5)

Веруючы чалавек упэўнены не толькі ў тым, што ёсць звышнату-ральнае, але таксама і ў тым, што з ім можна ўступіць у кантакт. На гэтай падставе фарміруецца рэлігійны культ – сукупнасць сімвалічных дзеянняў, пры дапамозе якіх веруючыя ўступаюць у кантакт са звышнатуральным. Культавае дзеянне з'яуляецца адказам чалавека на тое, што ён успрымае як звышнатуральнае. Формы гэтага адказу могуць быць самымі разнастайнымі: абрады, рытуалы, ахвярапрынашэні, малітвы, танцы, медытацыя, рэлігійная музыка і спевы, пасты і г.д.

Трэба адзначьщь, што любое культавае дзеянне з'яуляецца праявай канкрэтнага веравання і мае рэлігійны сэнс толькі ў сувязі з ім. Так, напрыклад, у антычнай Грэцыі багі ўяўляліся, як правіла, у выглядзе чалавекападобных істот, і лічылася што ім патрэбны ахвяры. Узаемадзеянне з багамі ажыццяўлялася па прынцыпу “я - табе, ты –мне”: лічылася, што калі багам прыносіліся ахвяры, яны абавязаны былі выканаць просьбы людэей, калі ж гэтага не адбывалася – ім больш нічога не давалі. Таму асноўнай формай узаемадзеяння з багамі ў антычнасці было ахвярапрынашэнне. У хрысціянстве ж есць адзіны ўсемагутны Бог, якому ад чалавека нічога не патрэбна і якога можна толькі прасіць. Адсюль адной з асноўных форм узаемадзеяння з Богам у хрысціянетве з'яўляецца малітва.

Калі чалавек робіць дзеянні, якія па знешняму выгляду нагадваюць культавыя, яе веры ў яго няма - гэта не будзе мець рэлігійнага сэнсу. Напрыклад, у хрысціян перад Пасхай ёсць Вялікі Пост, у ходзе якога нельга ужываць некаторыя віды ежы. Для веруючых гэта мае сэнс духоўнага і фізічнага ачышчэння і падрыхтоўкі да свята ўваскрашэння Хрыста. Вучоныя паказалі, што абмежаванне ў ежы ў гэты перыяд (Вялікі Пост адбываецца ўвесну) карысна для здароўя – арганізм вызваляецца ад назапашаныхза зіму шлакаў, і чалавек потым менш хварэе. Але калі не есці шмат, каб умацаваць сваё здароўе альбо захаваць фігуру – гэта будзе мець не рэлігійны, а чыста дыетычны сэнс.

Большаець культавых дзеянняў можа адбывацца як індывідуальна (калі іх выконвае адзін чалавек), так і калектыўна (калі ўдэельнічае некалькі людзей). Так, напрыклад, маліцца можна і сам-на-сам дома, і у храме у час набажэнства.

У працэсе культавых дзеянняў' выкарыстоўваюцца разнастайныя рэчы: крыжы, іконы, спецыяльнае адзенне, будынкі, музычныя інструменты і г.д. Мэтай гэтага з'яўляецца мабілізацыя і адпаведнае афармленне рэлігійных пачуццяў. Ужо ўваходзячы ў культавы будынак, чалавек трапляе ў асаблівым чынам арганізаваную духоўную прастору, дзе ягоная ўвага канцэнтруецца на акрэсленых рэчах і дзеяннях.Сама пабудова храма, ягонае асвятленне і ўнутранае ўпрыгожанне ўздзейнічаюцьна чалавека, выклікаючы ў яго адпаведныя эмоцыі. Напрыклад, каласальнасць старажытнаегіпецкіх храмаў казала чалавеку аб ягонай мізэрнасці перад багамі, накіраванасць уверх гатычных сабораў павінна ўзняць душу да Усявышняга, прастата мячэцяў дапамагае сканцэнтравацца ў малітве. Пачуцці веруючых умацоўваюцца пад уздзеяннем музыкі, урачыстасці і незвычайнасці аддзення свяшчэннаслужыцеляў, багацця, альбо, наадварот, падкрэсленай прастаты культавых рэчаў.

Як правіла, у большасці рэлігій у выніку культавых дзеянняў умацоўваецца псіхіка іх удзельнікаў. Адбываецца трансфармацыя адмоўных эмоцый у станоўчыя: знікае стан падаўленасці, непакою, незадаволенасці, унутранага дыскамфорту, і на змену ім прыходзяць пачуцці падегкі, задаволенасці, спакою, радасці, прыліў сіл.

На падставе веры фарміруецца рэлігійная мараль – сукупнасць правіл паводзін, якія прадпісваюцца дадзенай рэлігіяй, і якіх прытрымліваюцца яе прыхільнікі. Гэтыя правілы паводзін могуць быць самымі рознымі і непадобнымі паміж сабой. Для большасці людзей характэрна ўспрыманне тых маральных нормаў, якіх прытрымліваюцца яны самі, як відавочных і агульначалавечых. Аде гэта не так. Напрыклад, разуменне маральных нормаў, якімі карыстаюцца еўрапейцы ("не забі", "не блудзі", "не крадзі") узята з хрысціянства і для культур з іншымі рэлігіямі не ўласцівы. 3 пункту погляду хрысціянства любое забойства, незалежна ад таго, апраўдана ці не яно юрыдычна з'яўляецца злом. Аде ў ісламе ёсць паняцце "газават" – свяшчзнная вайна, якая вядзецца з мэтай абароны веры, і ўсе, хто ў ёй загінулі, адразу накіроуваюцца ў рай. Забойства "няверных" у такой вайне – угодная Алаху справа. У антычнай Грэцыі ў самую пару яе класічнага росквіту прыносіліся чалавечыя ахвяры багам. Хаця трэба адзначыць, што грэкі рабілі гэта ў выключных выпадках. Існавалі рэлігіі, дзе масавыя чалавечыя ахвярапрынашэнні былі неабходнай часткай рытуалу. Найбольш вядомыя з іх рэлігіі ацтэкаў і майя, а таксама культ фінікійскага бога Ваала, якому ў ахвяру прыносіліся немаўляты. Манагамнасць шлюбу ў Еуропе і асуджэнне ў прынцыпе дашлюбных і пазашлюбных палавых адносін шмат у чым грунтуецца на біблейскім "неблудзі". У большасці іншых рэлігій такога патрабавання няма, і таму мужчына меў столькі жонак альбо наложніц, колькі ён мог сабе дазволіць.

У рэлігійнай маралі можна ўмоуна вылучыць дзве формы: аб'ектыўную і суб"ектыўную.

Аб'ектыўная форма рэлігійнай маралі альбо рзлігійная этыка – гэта сістэма правіл паводзін, якімі абавязаны карыстацца веруючыя ў сваім штодзённым жыцці, а таксама тэорыі, якія гэтую сістэму абгрунтоўваюць.

У большасці рэлігій этыка грунтуецца на прынцыпах паводэін, засфіксаваных у свяшчэнных кнігах: Бібліі, Каране, Упанішадах іінш. Гэтым абумоўлена такая яе характерная рыса як безумоўнаець. Лічыцца, што нормьі рэлігійнай этыкі з'яўляюцца не стварэннем людзей, а маюць звышнатуральнае паходжанне. Так, напрыклад, знакамітыя Дзесяць запаведэяў, згодна з Бібліяй, дадзены Богам Маісею на гары Сінай. Іх аўтарытэт у межах хрысціянскай этыкі абумоўлены паходжаннем: на пытанне "Чаму нельга красці?" адказваюць: "Таму што гэта забаронена Богам". Таксама ў рэлігійнай этыцы абгрунтаванне прапанаваных нормаў паводзін можа весціся і пры дапамозе чыста рацыянальных разважанняў. Напрыклад, паказваецца, да якіх вынікаў прывядзе адмаўленне ад маральных запаведзяў.

Суб'ектыўная форма рэлігійнай маралі альбо маральнасць верую-чых – ажыццяўленне правіл паводэін, абвешчаных той ці іншай рэлгіяй, яе прыхільнікамі. Трэба адзначыць, што праблема такога ажыццяўлення прысутнічае ва ўсіх маральных сістэмах, як рэлігійных так і нерэлігійных, бо як правіла, людзі не заўсёды кіруюцца маральнымі прынцыпамі. Калі веруючыя парушаюць маральныя нормы, гэта наносіць каласальныя страты той рэлігіі, да якой яны належаць. Адзін з самых вядомых тэолагаўXX стагоддзя Дзітрых Бонхофер пісаў, што нішто так моцна не агітуе супраць хрысціянства, як нехрысціянскія паводзіны людзей, якія называюць сябе хрысціянамі.

У большасці рэлігій надаецца вельмі вялікае значэнне ўмацаванню маральнаеці сваіх прыхільнікаў. Напрыклад, у хрысціянстве парушэнне маральных запаведзяў разглядаецца як здрада Богу.

У апошні час у рэлігійнай літаратуры можна сустрэць сцверджанне, што сапраўды маральным можа быць толькі веруючы чалавек. На наш погляд, яно з'яўляецца памылковым. Нават штодзенны вопыт сведчыць, што ёсць шмат няверуючых , якія паводзяць сябе вельмі сумленна, і, наадварот, амаральных людзей, якія называюць сябе веруючымі. Апроч таго, існуюць антымаральныя (напрыклад, сатанізм) рэлігіі. Але, як правіла, для шчырых прыхільнікаў той ці іншай рэлігіі характерна імкненне паслядоўна выконваць прынятыя маральныя нормы, бо, згодна з іх перакананнем, апошнія маюць звышнатуральнае паходжанне. Напрыклад, хрысціяне ўпэўнены, што як самі маральныя запаведзі, так і здольнасць іх выконваць дадзены Богам.

Культавыя дзеянні і маральныя паводзіны веруючых адбываюцца ў канкрэтных грамадскіх умовах і з'яўляюцца сацыяльна аформленымі. На гэтай падставе ўзнікае рзлігійная арганізацыя – сукупнасць людзей, аб'яднаных адзіным веравучэннем і культам.

Як і любы сацыяльны інстытут, рэлігійная арганізацыя прайшла доўгую гісторыго развіцця. У першабытным грамадстве культавыя дзеянні людзей не вылучаліся ў асобную групу і не аддзяляліся ад іншых відаў дзейнасці (працоўнай, мастацкай, пазнавальнай і г.д.). Межы рэлігійнай арганізацыі супадалі э межамі роду альбо племені. Пры гэтым адной з істотных прыкмет, па якой племя альбо род аддзялялі сябе ад іншых, была агульнасць культавых дзеянняў і вераванняў.

Спачатку ў кульце на роўных падставах прымалі ўдзел усе члены першабытнай супольнасці. Дыферэнцыяцыя іх функцый адбывалася ў асноўным па полу альбо ўзросту. Маладзёжныя абрады былі, як правіла, звяэаны з ініцыяцыяй (наданнем новых якасцяў у сувязі з пераходам у іншую ўзроставую групу), жаночыя – з земляробствам, мужчынскія – з паляваннем і вайной. Калі пры гэтым і вылучаліся людзі, якія адыгрывалі больш актыўную ў параўнанні з іншымі ролю, дык гэта адбывалася спарадычна і не вяло да змены сацыяльнага статусу чалавека. Але паступова, па меры таго,як грамадскае жыцё робіцца больш складаным, некаторыя людзі, пераважна па пры прычыне іх асабістых якасцяў, пачынаюць адказваць за кантакт са звышнатуральньім. Яны ствараюць своеасаблівую прафесійную групу жрацоў, якія заняты такім відам дзейнасці як арганізацыя і правядэенне абрадаў. Спачатку жрацы не мелі ніякіх прывілеяў перад іншымі членамі супольнасці і маглі нараўне з імі прымаць удзел у паляванні альбо вайне. Паступова ступень іх прасфесіяналізацыі ўзмацняецца, яны пачынаюць займацца толькі культавай дзейнасцю і, з прычыны важнасці апошняй для жыцця супольнасці, робяцца часткай племянной вярхушкі. Была распаўсюджана такая сістэма ўзаемаадносін, калі тыя людзі, якія кіравалі першабытнай супольнасцю (правадыры, старэйшыны), адначасова адыгрывалі вядучую ролю ў рэлігійным жыцці. Абумоўлена гэта было недыфенцаванасцю грамадскіх адносін а таксама сакралізацыяй (наданнем звышнатуральных функцый) улады.