Смекни!
smekni.com

Агульная характарыстыка рэлiгii (стр. 3 из 5)

У раннекласавым грамадстве паступова жрэчаства ператвараецца ў асаблівую сацыяльную праслойку. У розных краінах яе фарміраванне адбываецца па-рознаму. У адных члены знатных радоў па чарзе выконваюць жрэчаскія функцыі (Грэцыя), у другіх жрэчаства – замкнутая каста (Індыя), у трэціх функцыі жрацоў выконваюць дзяржаўныя служачыя (Кітай). Аднак на дадзеным этапе яшчэ нельга гаварыць аб утварэнні рэлігійнай арганізацыі як самастойнага сацыяльнага інстытута. Тут назіраецца перапляценне гаспадарчай, дзяржаўнай і ралігійнай дзейнасці. У раннекласавых грамадствах храмы належалі дзяржаве, жрэчаства з'яўлялася часткай дзяржаўнага апарату і павінна было забяспечваць інтарэсы краіны. Жрацы прыносілі ахвяры, каб дабіцца апекі багоў, варажылі для прыняцця важных дзяржаўных рашэнняў, займаліся навучаннем, летазлічэннем, матэматычнымі падлікамі, размеркаваннем ураджаю, лячэннем і г.д. У гэты час жрэцтва было самым адукаваным саслоўем, і таму менавіта яно адагрывала галоўную ролю ў культурным жыцці грамадства.

Фарміраванне рэлігійнай арганізацыіяк самастойнага сацыяльнага інстытута звязана з узнікненнем такіх рэлігій як будызм, хрысціянства і (у значна меншай ступені) іслам. Менавіта ўіх рэлігійныя мэты былі адмежаваны ад інтарэсаў дзяржавы. Безумоўна, і у гэтых рэлігіях свяшчэннаслужыцелі выконваюць таксама і пазарэлігійныя функцыі: займаюцца адукацыяй, дыпламатыяй, судовай практыкай і г.д. Але ўсё гэта мае для іх другаснае значенне. На першы план яны ставяць інтарэсы не дзяржавы, але рэлігійнай арганізацыі.

Вылучаюцца наступныя чатыры асноўныя тыпы рзлігійных арганізацый: этнічнае рэлігійнае аб'яднанне, царква, секта, харызматычны культ.

Этнічнае рэлігійнае аб'яднанне - такая рэлігійная арганізацыя, межы якой супадаюць з межамі таго ці іншага этнасу (роду,племені, народа). Як правіла, існуена стадыі першабытна-абшчыннага і раннекласавага грамадства. Не з'яўляецца самастойнай, выконвае службовыя функцыі ў межах этнічнай альбо палітычнай супольнасці. Членамі этнічнага рэлігійнага аб'яднання робяцца не па свабоднаму выбару, аде ў выніку нараджэння у дадзеным этнасе.Стаўленне да іншых рэлігій ажыццяўляецца па наступнаму прынцыпу: кожны народ мае права і, нават, абавязаны шанаваць менавіта сваіх багоў, але наша рэлігія – самая правільная. Таму ў дачыненні да іншаверцаў дапускаюцца варожыя дзеянні. У форме этнічнага рэлігійнага аб'яднання існуюць усе рода-племянныя і нацыянальныя рэлігіі.

Царква (ад грэч. kiriake – божы дом) – наднацыянальная рэлігійная арганізацыя, цесна звязаная з тым народам альбо дзяржавай, у межах якіх яна існуе, але адрознівае сябе адіх і праследуе свае ўласныя мэты. Пабудавана царква як цэнтралізаваная іерархічная сістэма. Складаецца са свяшчэннаслужыцеляў, якія маюць прафесійную падрыхтоўку, і веруючых. Як правіла, мае вялікую колькасць паслядоўнікаў. Прыналежнасць да царквы вызначаецца зараз свабодным выбарам. Раней, напрыклад, у царскай Расіі альбо сярэдневяковай Еўропе, чалавек не меў права такога выбару і, як правіла, рабіўся членам царквы проста таму, што ягоныя бацькі належалі да дадзенай рэлігійнай традыцыі. Для царквы характэрна місіянерская дзейнасць па распаўсюджванню свайго веравучэння. Стаўленне да іншых рэлігій зараз цярпімае: кожны чалавек мае права на свабоду сумлення і ацэньваецца перш за ўсе па сваіх учынках. Трэба падкрэсліць, што само паняцце "царква" сфарміравалася на прыкладзе рэлігійнай арганізацыі хрысціян, але яно таксама ўжываецца і ў дачыненні некаторых іншых рэлігій,

Секта (ад лац. sekta – школа, кірунак) – рэлігійная арганізацыя, умовай прыналежнасці да якой з'яўляецца наяўнасць у чалавека вызначаных духоўных якасцей. Узнікае ў выніку аддзялення ад іншай рэлігйнай арганізацыі (царквы альбо секты) па прычыне нязгоды з некаторымі палажэннямі яе веравучэння альбо сацыяльнай пазіцыяй.

Секты могуць узнікаць толькі у межах той рэлігіі, дзе ёсць дакладна зафіксаванае веравучэнне, абавязковае для ўсіх яе прыхільнікаў (напрыклад, у хрысціянстве ці ісламе). У тых жа рэлігіях, две такой фіксацыі веравучэння няма, адсутнічае падстава для ўзнікнення сект.

Раней хрысціянства і іслам былі пануючымі рэлігіямі, нязменнасць іх веравучэння ахоўвалася дзяржаўнай уладай, таму секты праследаваліся. Гэта выклікала ў іх прыхільнікаў фанатызм, нецярпімасць да іншадумцаў, адчуване сваёй богаабранасці. Гэтая нецярпімасць, як правіла, не праяўлялася ў варожых дзеяннях, сектанты самі былі тымі, каго праследуюць, але падкрэслівалі, што толькі яны выратуюцца, усе ж, хто не падзяляе іх поглядаў, будуць пакараны. Зараз гэтая пазіцыя эрабілася больш мяккай, але не ва ўсіх сектах.

Характэрнай рысай секты, якая адрознівае яе ад царквы, з'яўляецца арганізацыйная замкнутасць. Калі царква звяртаецца да ўсіх членаў грамадства, і ў яе можа ўвайсці любы, у секце сцвярджаецца, што яна складаецца з людзей богаабраных, якія адрозніваюцца ад іншых. Сектанты аддзяляюць сябе ад астатняга грамадства і падкрэсліваюць, што не цікавяцца ягонымі справамі.

Як правіла, секта ўяўляе сабой самастойную суполку веруючых,якая не падпарадкоўваеца вышэйстаячаму органу альбо асобе, як гэта назіраецца ў царкве. Унутры секты адсутнічае фармальная розніца паміж яе кіраўнікамі і простымі вернікамі, падкрэсліваецца роўнасць ўсіх членаў.

У штодзенным словаўжыванні ў паняцце "секта" укладааецца негатыўны сэнс, і таму яно можа ўспрымацца як абраза. Самі члены гэтага тыпу рэлігійных арганізацый называюць іх не сектамі, а цэрквамі. У навуковым словаўжыванні “секта”-- гэта проста тэрмін для абазначэння акрэсленага тыпу рэлігійнай арганізацыі, ніякага негатыўнага сэнсу ў яго не ўкладваецца. Зараз многія даследчыкі і рэлігійныя дзеячы імкнуцца слова "секта" не ўжываць, каб не выклікаць напружанасці і непаразумення сярод веруючых.

Класічным прыкладам сект з'яўляюцца такія кірункі ў праваслаўі як духаборы, малакане, хлысты, скапцы, а ў пратэстанцтве – баптысты, адвентысты, сведкі Іеговы і г.д.

Харызматычны культ – рэлігійная арганізацыя, узнікшая як аб'яд-нанне прыхільнікаў канкрэтнага чалавека, якому прыпісваецца валоданне асаблівым звышнатуральным дарам (харызмай). Гэты чалавек з'яўляецца эаснавальнікам і кіраўніком харызматычнага культу, ён можа абвесціць сябе альбо паўнамоцным прадстаўніком нейкай эвышнатуральнай істоты ці сілы (Бога, Сатаны, Касмічнага Розуму і г.д.), альбо, нават, самім Богам. Таму ягоны аўтарытэт сярод прыхільнікаў каласальны, на яго не распаўсюджваюцца агульнапрынятыя маральныя нормы, і можа быць так, што ён гэтым карыстаецца ў карысных мэтах. Вельмі часта заснавальнікамі харызматычных культаў робяцца людзі са здольнасцямі да ўнушэння (альбо ад прыроды, альбо спецыяльна выпрацаванымі), іх жа прыхільнікі – гэта, як правіла, людзі з неўстойлівай псіхікай, якія легка паддаюцца маніп ляванню. 3 мэтай уздзеяння на псіхіку ў харызматычным кульце могуць выкарыстоўвацца спецыяльныя методыкі: шматгадзінныя малітвы, медытацыі, абмежаванні ў сну, ужыванне наркатычных рэчываў г.д.Для гэтага тыпу рэлігійньэх арганізацый характэрна атмасфера крайняга фанатызму і нецярпімасці да іншадумцаў (“усе, хто не прызнае нашага Бога - слугі Сатаны”). Даволі часта здараюцца калектыўныя самагубствы прыхільнікаў харызматычных культаў з рэлігійнымі мэтамі (прыняеенне сябе ў ахвяру, далучэнне да Бога, сустрэча канца свету і г.д.). 3 членамі гэтага тылу рэлігійных арганізацый немагчыма весці ніякія дыскусіі – яны проста няздольны ўспрыняць аргументы, накіраваныя супраць іх поглядаў. Для вываду іх э таго псіхічнага стану, у якім яны знаходзяцца, патрэбна спецыяльнае лячэнне, якое, дарэчы, не заўсёды дае эфект.

Націск у харызматычных культах робіцца не на рацыянальных, а на пазарацыянальных элементах, рэлігійная практыка ў асноўным зводзіцца да шанавання (культу) кіраўніка-заснавальніка шяхам выканання ягоных загадаў. Таму сярод прыхільнікау харызматычнага культу пануе жалезная дысцыпліна, і вельмі часта яны адкрыта эксплуатуюцца. Таксама характэрным з'яуляецца продаж чалавекам, які зрабіўся членам харызматычнага культу, усей сваей (а часам, і не сваей) маёмасці і ахвяраванне грошаў на патрэбы арганізацыі. Заканадеўствам многіх краін дзейнасць харызматычных культаў абмежавана альбо забаронена.

Прыкладамі харызматычных культаў, якя існуюць зараз на Беларусі, з'яўляюцца Вялікае Белае Брацтва, Царква Вісарыёна(Царква Апошняга Запавету), Царква Муна (Асацыяцыя Святога Духа за аб'яднанне сусветнага хрысціянства).

Трэба адзначыць, што у розных рэлігіях кожны з вышэйназваных структурных кампанентаў адыгрывае розную ролю. Напрыклад, у праваслаўі і каталіцтве ўсе гэтыя часткі прысутнічаюць у развітым выглядзе: ёсць распрацаванае веравучэнне, багаты і разнастайны культ, моцная і дакладна іерархізаваная рэлігійная арганізацыя. Вялікі націск робіцца на паглыбленні веры і яе рэалізацыі у штодзённым жыцці. Але існуюць рэлігіі, дзе аднему з гэтых кампанентаў надаецца значна менш увагі, чым іншым. Напрыклад, у першабытных рэлігіях веравучэнне было вельмі нераспрацаваным, і рэлігія ў асноўным зводзілася да культу - чалавек не столькі разважаў аб звышнатуральным, колькі ўзаемадзейнічаў з ім. У антычнай Грэцыі і Рыме ніхто не патрабаваў ад чалавека, каб ён верыў ва ўсе тыя міфы аб багах, якія існавалі. Галоўнае, каб ён удзельнічаў у агульнагарадскіх ахвярапрынашэннях, дэманструючы тым самым лаяльнасць да апекуноў дзяржавы. У іншых рэлігійных накірунках, такіх як, напрыклад, пратэстанцкія секта баптыстаў, пяцідзесятнікаў, адвентыстеў, культу надаецца вельмі мала ўвагі, асноўны націск робіцца на веру і мараль.