Смекни!
smekni.com

Агульная характарыстыка рэлiгii (стр. 4 из 5)


3. Функцыі рэлігіі

Функцыя рэлігіі – гэта тая роля, якую яна выконвае ў грамадстве. Любая рэлігія аказвае ўплыў на свядомасць і паводзіны людзей і з'яўляецца адной з важных частак грамадскага жыцця. Калі даследуюць функцыі рэлігіі, шукаюць адказы на пытанні: “Якім чынам рэлігія дэейнічае?”, “Які характaр і накіраванасць яе ўздзеяння на індывіда і грамадства ў цэлым?”, “Што яна дае канкрэтнаму чалавеку альбо cупольнаcці?”.

Функцыі рэлігіі мяняліся ў працэсе гістарычнага развіцпя. У першабытным і раннекласавым грамадстве, калі рэлігійныя адносіны не былі дакладна дыферэнцаваны ад іншых відоў грамадскіх адносін, рэлігія выконвала шмат неўласцівых для яе функцый: палітычных, эканамічных, судовых, адукацыйных і г.д. Напрыклад, на Старажытным Усходае жрацы займаліся навуковымі даследваннямі, адукацыяй і справаводствам. Але па меры развіцця і дыферэнцыяцыі грамадства паступова вылучаюцца і развіваюцца спецыфічныя функцыі рэлігіі.

Зараз называюць чатыры асноўныя з іх: светапоглядная сэнсаствараючая, інтэграцыйная і рэгулюючая.

Светапоглядная функцыя - гзта асэнсаванне і тлумачэнне свету. Кожная рэлігія тым ці іншым чынам дае адказы на пытанні адкуль свет узнік, якія тэндэнцыі ягонага развіцця, і куды ен у рэшце рэшт прыдзе. Напрыклад, згодна з хрысціянствам, свет створаны Богам, потым, у выніку першароднага граху, адпаў ад яго, і зараз ідзе працэс узнаўлення першапачатковага адінства, які завершыцца Апошнім Судом і канцом свету. Згодна з будызмам, ёсць незлічоная колькасць светаў, якія ўзнікаюць, праходзяць розныя перыяды свайго развіцця, а потым знікаюць. Наш свет – адзін з іх.

Вядома, што зараз асноўную светапоглядную функцыю выконвае навука: менавітаяна дае адказы на пытанні аб узнікненні, пабудове і тэндэнцыях развіцця свету. У розныя перыяды гісторыі суадносіны паміж рэлгійнай і навуковай карцінай свету мяняліся. Напрыклад, у сярэднявяковай Еўропе рэлігія шмат у чым падмяняла навуку, імкнучыся даць усеагульную карціну свету. У перыяд Адраджэння пачынаецца разыходжанне паміж навуковым і рэлігійным светапоглядам, якое ў Новы час ператвараецца ў адкрытуго варожасць з абодвух бакоў. Асаблівай вастрыні канфлікт дасягнуў у XIX стагоддзі, калі існавала агульнараспаўсюджанае меркаванне, што рэлігійны і навуковы светапогляд несумяшчальны паміж сабой. Але ўXX стагоддзі сітуацыя істотна эмянілася. 3 аднаго боку, рэлігія перастала прэтэндаваць на валоданне ўсеагульнай карцінай свету, прызнала самастойную каштоўнасць навуковага светапогляду і свае памылкі ўканфлікце з навукай. 3 другога – большасць сучасных вучоных не ставіцца варожа да рэлігіі, і многія з іх з'яўляюцца веруючымі людзьмі. 3 абодвух бакоў робяцца крокі да ўзаемапавагі. Распаўсюджаным зараз з'яўляецца погляд, што навуковы і рэлігійны светапогляд знаходзяцца ў стане не супярэчання, але патэнцыяльнага ўзаемадапаўнення. Падкрэсліваецца, што рэлігія асэнсоўвае і тлумачыць не столькі свет сам па сабе, як гэта робіць навука, колькі ў яго дачыненні да челавека, шукае сэнс падзей. Такім чынам, светапоглядная функцыя рэлігіі цесна звязана з сэнсаствараючай.

Сэнсаствараючая функцыя - наданне сэнсу чалавечаму жыццю, падтрымка чалавека ў цяжкасцях і знаходжанне шяхоў выхаду з іх. Жыццё чалавека, у адрозненне ад існавання жывелы, не можа быць апісана толькі як працэс рэалізацыі біялагічных інстынктаў харчавання і працягвання роду. Кожны чалавек, незалежна ад яго культурнай прыналежнасці, жыве дзеля чагосьці. Калі адсутнічае мэта, жыццё губляе свой сэнс, і чалавек не можа нармальна будаваць паводзіны. Звычайна людзі задумваюцца аб сэнсе свайго жыцця ў яго пераломныя моманты: у юнацтве, пры выбары прафесіі, жыццёвых няўдачах, канфліктах, у старасці. Але само жыццё патрабуе свайго сэнсу: кожны чалавек прыйшоў у гэты свет без сваей згоды (бацькі не пытаюцца ў сваіх будучых дзяцей нараджаць іх ці не) і ягонае існаванне не будзе вечным - як вядома, людзі паміраюць. Таму перад кожным чалавекам яўна альбо няяўна непазбежна ўзнікаюць пытанні: "Навошта я з'явіўся ў гэты свет? Якая мэта майго тут знаходжання? Што я павінен рабіць, каб ажыццявіць гэтую мэту?”.

Адказ на гэтыя пытанні можа давацца ў межах розных галін культуры: штодзённага жыцця, філасофіі,навукі, мастацтва і г.д. Такім чынам, кожная з іх па-свойму выконвае сэнсаствараючую функцыю. Спецыфіка рэлігіі заключаецца ў тым, што яна тлумачыць сэнс чалавечага жыцця, абапіраючыся на палажэнне аб наяўнасці звышнатуральнага – таго, што выходзіць за межы прыроды і мае для веруючых найбольшую каштоўнасць. Для рэлігіі характэрна імкненне надаць сэнс любой праяве чалавечага жыцця. Нават такія з”явы як хваробы, пакуты, смерць не бессэнсоўныя для веруючых, а ў некаторах рэлігіях нават маюць пазітыўнае значэнне. Менавіта ў гэтым – адна з асноўных прычын прыцягальнасці рэлігійнага светаўспрымання, бо чалавек не можа існаваць ў бессэнсоўным асяроддзі і імкнецца знайсці тлумачэнне любой падзеі, асабліва ў крызісныя моманты жыцця.

Рэлігія надае сэнс для дзейнасці не толькі асобнага чалавека, але і цэлых грамадскіх аб'яднанняў. Напрыклад, рухі сацыяльнага пратэсту ў мінулым, як правіла, змяшчалі ў сабе моцны рэлігійны кампанент і сваю мэту бачылі ў аднаўленні вышэйшай справядлівасці, якая была парушана пануючымі класамі.

Інтэграцыйная функцыя – аб'яднанне сваіх прыхільнікаў і ператварэнне іх у аднадумцаў у палітычных, маральных, эканамічных і іншых пытаннях. Можна назваць вельмі шмат прыкладаў інтэграцыйнай функцыі рэлгіі. Так каталіцтва доўгі час аб'ядноўвала Заходнюю Еўропу, праваслаўе – рускія землі, на падставе ісламу адбылося ў VІІ стагоддзі аб’яднанне арабскіх плямёнаў.

Рэлігійнае адзінства з'яўляецца надзвычай моцным фактарам аб'яднання. Людзі, якія шануюць адных і тых жа багоў і, адпаведна, прытрымліваюцца адных і тых жа каштоўнасцей, утвараюць цэласную сацыяльную групу, вельмі ўстойлівую ў адносінах да знешніх неспрыяльных умоў. Спробы разбурыць такую групу, як правіла, прыводзяць да яе яшчэ большай інтэграцыі і ўзмацнення. Шмат прыкладаў таму дае гісторыя розных сект, якія доўгі час існавалі ва ўмовах жорсткіх праследаванняў, але захавалі адзінства і адданасць сваім поглядам.

Даволі часта рэлігійнае адзінства з'яўляецца адной з падстаў, на якіх фарміруецца дзяржаўная супольнасць. Так ва ўмовах феадальнай раздробленасці на Русі і варожых узаемаадносін паміж княствамі адсутнічала пачуццё этнічнага адзінства, людзі лічылі сябе разанцамі, уладзімірцамі, наўгародцамі і г.д. Аб'ядноўвала іх адчуванне агульнасці "рускай" веры – праваслаўя.

Вельмі яскравым прыкладам у гэтай сувязі з'яўляецца гісторыя яўрэйскага народа, які амаль дзевятнацаць стагоддзяў жыў у выгнанні сярод іншых народаў, якія даволі часта ставіліся да яго варожа. Аднак, дзякуючы перш за ўсё сваёй рэлігіі, яўрэі эахавалі нацыянальнае і культурнае адзінства.

Кожная рэлігія не толькі аб'ядноўвае сваіх прыхільнікаў, але таксама раз'ядноўвае іх з прыхільнікамі іншых рэлігій. Гэта можа адбывацца як у вельмі мяккай, калі веруючыя проста адрозніваюць свае погляды ад іншых, але ставяцца да іх талерантна, так і ў вельмі жорсткай форме, калі “cапраўднай” абвяшчаецца толькі ўласная рэлігія, а ўсе тыя, хто з ёй хаця б у нечым нязгодны, успрымаюцца як ворагі. Рэлігійная нецярпімасць парадзіла ў гісторыі вельмі шмат крывавых канфліктаў.

Трэба адзначыць, што ў гісторыі нашай краіны рэлігія адыграла хутчэй дэзінтэграцыйную, чым інтэграцыйную ролю. Тэрыторыя Беларусі знаходзілася на перакрыжаванні інтарэсаў дзвюх дзяржаў: праваслаўней Расіі і каталіцкай Польшчы, якія імкнуліся выкарыстаць рэлігію ў сваіх палітычных мэтах. Таму раней, як правіла, прыняцце беларусамі праваслаўя схіляла іх у бок Расіі, а каталіцтва – у бок Польшчы. На тэрыторыі Беларусі амаль заўседы існавала шмат рэлігійных накірункаў, прычым, не адзін з іх не з'яўляўся безумоўна пануючым, як гэта было у нашых суседзяў на ўсходзе і захадзе. Гэта садзейнічала рэлігійнай талерантнасці беларусаў, але таксама не дало ім магчымасці аб'яднацца на падставе агульнанацыянальнай рэлігіі. Зараз у нашай краіне існуюць тэндэнцыі беларусізацыі як у каталіцтве, так і ў праваслаўі.

Рэгулюючая функцыя - стварэнне нормаў паводзін, якімі абавязаны карыстацца веруючыя у сваім штодзённым жыцці. У кожнай рэлігіі рэгулюючай функцыі надаецца вельмі вялікае значэнне. Нормы паводзін, якія прадпісваюцца, разглядаюцца як выкананне чалавекам сваіх абавязкаў перад звышнатуральным. У адных рэлігіях даюцца ўказанні, як сябе паводзіць у кожнай магчымай сітуацыі, для іх характерна наяўнасць мноства правіл, якія павінны дэталёва рэгуляваць паводзіны чалавека. У другіх даюцца толькі агульныя прынцыпы паводзін, і кожны чалавек павінен самастойна ўжываць іх да канкрэтнай сітуацыі.

Раней рэлігія рэгулявала амаль усе сферы чалавечай жыццядзейнасці непасрэдна. Нормы права грунтаваліся на рэлігійных прынцыпах. Зараз у еўрапейскіх краінах рэлігія выконвае сваю рэгулюючую функцыю ў асноўнам праз мараль, але таксама ў асобных выпадках аказвае ўплыў і на прыняцце прававых нормаў. Так, напрыклад, у Польшчы приняты закон "Аб абароне жыцця", згодна з якім аборты дазваляецца рабіць толькі у абмежаваных выпадках (калі зачацце адбылося ў выніку згвалтавання, калі вядома, што народзіцца хворае дзіця і калі нараджэнне дзіцяці пагражае жыццю маці). Як абгрунтаванне на карысць прыняцця і існавання гэтага закону прыводзіцца хрысціянскі прынцып "не забі". Таксама шмат у якіх краінах Усходу нормы права непасрэдна грунтуюцца на прынцьпах ісламу.