Смекни!
smekni.com

Рэлігія ў першабытным грамадстве (стр. 2 из 3)

Больш позняй і вышэйшай формай анімізму лічыцца вера ў адносна самастойнае існаванне душы, уяўленне аб якой cфарміравалася ў выніку ўвасаблення жыццёвых працэсаў чалавечага арганізма, такіх як сон, непрытомнасць, крывацёкі, дыханне. Перад першабытнымі людзьмі паўставала пытанне, што забяспечвае жыццядзейнасць чалавека, чаму чалавек з'яўляецца жывым, і што адбываецца, калі ён памірае. Значыць, у целе чалавека ёсць нешта, што робіць яго жывьм. Гэтае "нешта" спачатку трактавалася чыста матэрыяльна і атаясамлівалася з крывёю. Заўважылі, што калі чалавек альбо жывёла губляюць шмат крыві, дык паміраюць, таму ў многіх рэлігіях забаронена ўжываюць у ежу кроў жывёл, каб не праглынуць разам з ей іх душу. Душу таксама атаясамлівалі з дыханнем. Бачылі, што мёртвы чалавек адрозніваецца ад жывога перш за ўсё тым, што не дыхае. Многія народы лічылі, што душа пакідае цела паміраючага чалавека разам з яго апошнім выдахам. На атаясамліванне душы і дыхання ўказвае нават сугучнасць гэтых слоў. Душа ўяўлялася большасцю народаў у выглядзе нейкай паветранай матэрыяльнай субстанцыі, накшталт дыму алъбо пару.

Вельмі істотны ўплыў на фарміраванне ўяўленняў першабытных людзей аб душы аказалі назіранні за працэсам сну. Сон знешне вельмі падобны на смерць: чалавек не рухаецца, нічога не чуе, ягонае дыханн,е робіцца павольным, а калі яго раптоўна разбудзіць, нейкі час прыходзіць у сябе. Апроч таго, людзі бачаць сны: не рухаючыся з месца, як быццам бы пераносяцца на сотні кіламетраў, перажываюць мінулыя, а часам і зусім незвычайныя, падзеі, сустракаюцца са знаёмымі, з памерлымі і г.д. Вельмі натуральна прыйсці да высновы, што ў чалавека ёсць нейкі двайнік, які пакідае ягонае цела ў час сну і ўдзельнічае ва ўсіх тых падзеях, што чалавек сніць. Такім двайніком лічылася душа, менавіта яна, па ўяўленнях першабытных лгодзей, забяспечвала ўсе жыццёвыя працэсы. Таму чалавека нельга было раптоўна будзіць, каб душа паспела вярнуцца са сваіх падарожжаў. Калі яна канчаткова адлятае ад цела – надыходзіць смерць. Аде і тут выкарыстоўваліся аналогіі са сном. Лічылася, што пасля смерці душа не знікае, а накіроўваецца ў нейкае іншае месца і вядзе там далейшае існаванне. На гэтай падставе склаліся ўяўленні аб замагільным свеце. Існаванне там спачатку лічылася аднолькавым для ўсіх людзей, незалежна ад іх папярэдніх маральных учынкаў, і трактавалася па-рознаму: як шчаслівае і бесклапотнае, як сумнае і нуднае, альбо як поўная аналогія жыцця ў гэтым свеце.

Чалавека рыхтавалі да замагільнага існавання. Ужо у самых ранніх пахаваннях, якія адносяцца да перыяду палеаліту, археолагі знаходзяць зброю, предметы пабыту, упрыгожванні. Усе гэта павінна было служыць памёрлым на тым свеце. У далейшым на падставе прымітыўных першабытных уяўленняў аб лёсе душы чалавека пасля смерці фарміраваліся складаныя пахавальныя культы, як, напрыклад, у Старажытным Егіпце.

Вельмі часта душы памерлых продкаў ператвараліся ў духаў і ўспрымаліся як апекуны сваіх нашчадкаў. Да іх звярталіся з просьбамі, прасілі аб парадзе. Ім прьпісваліся звышнатуральныя якасці: яны лічыліся магутнымі, мудрымі, заснавальнікамі роду і творцамі правіл гаспадарчай дзейнасці і маральных паводзін. Таму апошнія асвячаліся аўтарытэтам продкаў.

Уяўленне аб тым, што душы памерлых працягваюць сваё існаванне у форме духаў і могуць аказваць уплыў на лёс жывых, з'яўляецца элементам, які аб'ядноўвае анімізм і татэмізм. Толькі ў першым продак уяўляўся не ў выглядзе расліны альбо жывелы, а як дух памерлага. Але ў абедзвюх гэтых формах элементарнага рэлігійнага жыцця неабходна было распрацаваць спосабы ўзаемадзеяння са звышнатуральнымі продкамі, каб дабіцца іх дапамогі і апякунства. Гэта з'явілася арной з падстаў фарміравання магіі.

Магія (ад грэч. mageia вядзьмарства, чараўніцтва) - прыпісванне звышнатуральнага значэння чалавечым дзеянням. Першае даследаванне магіі з навуковых пазіцый было дадзена англійскім этнографам Дж.Дж. Фрэзерам у працы ''Залатая галіна" (1890). Ён лічыў, што магія і рэлігія з'яўляюцца супрацьлеглымі культурнымі феноменамі. Магія, на думку Фрэзера, папярэднічае рэлігіі і ўзнікае як вынік спроб першабытнага чалавека энайсці рацыянальныя сродкі для тлумачэння свету і арыентацыі ў ім. Фрэзер разглядаў магію як элементарную форму мыслення, прымітыўную навуку. Рэлігія ўзнікае тады, калі магія сябе зжывае. У рэлігіі, і гэтым, на думку Фрэзера, яна адрозніваецца ад магіі, чалавек ужо шануе звышнатуральныя сілы і падпарадкоўваецца ім. У магіі ён гэтага не рабіў, цалкам спадзяючыся на вынікі сваіх уласных дзеянняў.

У далейшым пункт погляду Фрэзера быў раскрытыкаваны. Указвалася, што, як і любая форма рэлігіі, магія абапіраецца на веру ў звышнатуральнае. Для тых, хто робіць магічныя даеянні, эфектыўнасць апошніх звязана не з імі самімі як матэрыяльнымі маніпуляцыямі, а з верай у іх звышнатуральнае ўздзеянне. Як правіла, магічныя ўяўленні і дзеянні ўзнікаюць тады, калі чалавек не ўпэўнены ў сваіх уласных сілах, сутыкаючыся з праблемамі, вырашэнне якіх залежыць не столькі ад яго самога, колькі ад мноства зменлівых фактараў. Таму магія ўжывалася ў найбольш адказныя моманты чалавечай жыццядзейнасці: пры паляванні на буйнога звера, сяўбе, ваенных дзеяннях, лячэнні хваробы г.д.

Магія займала вельмі важнае месца ў жыцці першабытных людзей і пранізвала ўсе яго сферы. Існуе шмат яе класіфікацый у залежнасці ад розных крытэрыяў.

Так па мэтах, на дасягненне якіх яна была накіравана, магія па-дзяляецца на шкодную і спрыяльную.

Шкодная (чорная) магія накіравана на прычыненне іншаму чалавеку альбо групе людзей якога-небудзь зла: хваробы, смерці, неўраджаю, падзяжу скаціны і г.д.

Спрыяльная (белая) магія накіравана на забеспячэнне поспеху ў якім-небудзь відзе чалавечай жьщцядзейнасці: вайне, паляванні, каханні і г.д., альбо стварэнне спрыяльных умоў жыцця: здароўя, дабрабыту, добрага надвор'я і г.д.

У залежнасці ад спосабаў уздзеяння магія падзяляецца на кантактную, ініцыяльную, парцыяльную, імітатыўную, катартычную, апатрапеічную і вербальную.

Пры кантактнай магіі адбываецца непасрэднае судакрананве паміж аб'ектам уздеяння і носьбітам звышнатуральнай сілы. Гэта можа быць нашэнне амулетаў, дакрананне да вызначаных прадметаў альбо людзей, амавенне з магічнымі мэтамі і г.д.

Пры ініцыяльнай магіі чалавек пачынае той працес, якога ён дабіваецца, як быццам бы скранае справу з месца, праяўляе ініцыятыву. Напрыклад, верылі, што калі выстраліць з лука ў бок паселішча варожага племені, гэта прывядзе да таго, што яго мужчыны будуць паміраць ад стрэл.

Пры парцыяльнай магіі ўздзеянне накіроўвалася не на сам аб'ект, а на яго частку. Напрыклад, для ўплыву на чалавека выкарыстоўваліся ягоныя валасы, абрэзкі пазногцяў, пот і г.д.

Пры імітатыўнай магіі адбывалася імітацыя пажаданых працэсаў, альбо ўздзеянне накіроўвалася не на сам аб'ект, а на ягонага намесніка. Напрыклад, перад выхадам на паляванне мужчыны імітавалі, як яны будуць забіваць звера. Пры гэтым у якасці намесніка апошняга магло выступаць ягонае чучала.

Пры катартычнай магіі пажаданая мэта дасягаецца праз рытуальнае ачышчэнне чалавека. Напрыклад, пасля нараджэння дзіцяці жанчына лічылася нячыстай. 3 мэтай ачышчэння яе абмывалі ў вадзе, акурвалі дымам і г.д.

Пры апатрапеічнай магіі мэта дасягалася праз выгнанне злых сіл, альбо ўстрыманне ад вызначаных дзеянняў. Напрыклад, перад паляваннем альбо вайной мужчыны ўстрымліваліся ад палавых кантактаў ,каб не страціць сваю моц.

Пры вербальнай магіі мэта дасягалася праз уздзеянне словам. Сюды адносяцца замовы, заклінанні і праклёны.

У залежнасціад сферы ўздзеяння вылучаюць вытворчую, ваенную, лячэбную, любоўную, метэрыалагічную і г.д. магію.

Вытворчая магія накіравана на забеспячэнне поспеху ў якой-небудзь галіне працоўнай дзейнасці: паляванні, земляробстве, будаўніцтве і г.д.

Ваенная магія накравана на забеспячэнне перамогі ў ваенных дзеяннях. Мае дваісты характар: а) спрыяльны – магічныя абрады ажыццяўляюцца з мэтай дапамагчы сваім воінам, а таксама надаць ім смеласць, моц, спрытнасць і г.д.; б) шкодны - мэта магічных дзеянняў – прынесці шкоду ворагам, а таксама аслабіць іх баявыя якасці.

Лячэбная магія накіравана на вылечванне розных хвароб альбо іх прадухіленне. Да гэтага віду таксама адносяцца абрады, якія павінны забяспечыць паспяховыя роды ў жанчыны.

Любоўная (эратычная) магія накіравана на сферу кахання. Як правіла , яе мэта – выклікаць прыхільнасць у прадстаўніка супрацьлеглага полу, але таксама яна можа быць накіравана на знішчэнне сімпатыі да выканаўца абрада альбо да саперніка (саперніцы), забеспячэнне ўдалага палавога акту, прадухленне альбо спрыянне цяжарнасці, стварэнне моцнай сям”і і г.д.

Метэрыалагічная магія накіравана на змену надвор'я. Можа быць як спрыяльнай – забеспячэнне добрых прыродных умоу для сваей дзейнасці, так і шкоднай – стварэнне дрэнных умоў для ворагаў.

Фетышызм (ад партуг. feitico --амулет, вядзьмарства) – прыпіcванне звышнатуральных якасцей матэрыяльным прадметам. Тэрмін быў уведзены ў навуковае словаўжыванне ў пачатку ХVIII стагоддзя галандскім падарожнікам В.Босманам.

У якасці фетышаў могуць выступаць самыя розныя прадметы, як створаныя чалавекам, так і прыродныя. Прычынай узнікнення фетышызму, як і астатніх форм элементарнага рэлігійнага жыцця, з'яўляецца тое, што першабытны чалевек не аддзяляў сябе ад наваколля і прыпісваў рэчам і з'явам чалавечыя якасці.

3 аб'ектаў прыроды звычайна фетышамі рабіліся тыя, якія мелі незвычайную форму і таму аказалі ўплыў на ўражанне людзей. Гэта мог быць дуб, абпалены маланкай, камень, які нагадвае чалавека альбо звера і г.д. Таксама ў якасці фетышаў маглі ўспрымацца прадметы, якія адыгралі нейкую ролю у чалавечым жыцці: дрэва, што дапамагло схавацца ад ворагаў, крыніца, якая давала племені ваду і г.д. Звышнатуральныя якасці маглі прыпісвацца агню, вадзе, зямлі і іншым прыродным аб'ектам і з'вам. У гэтым выпадку яны ператвараліся ў фетышы.