Смекни!
smekni.com

Рэлігія ў першабытным грамадстве (стр. 3 из 3)

Найчасцей ролю фетышаў выконвалі чалавечыя вырабы. У залежнасці ад свайго звышнатуральнага прызначэння яны падзяляюцца на амулеты, талісманы і ідалы.

Амулеты - прадметы, якія павінны былі засцерагчы чалавека ад розных няшчасцяў: сурокаў, хваробы, смерці, падману і г.д. Як правіла, у якасці амулетаў выкарыстоўваліся прадметы невялікіх памераў, якія чалавек мог пастаянна мець пры сабе: адведным чынам апрацаваныя каменьчыкі, часткі раслін адьбо жывёл, розныя ўпрыгожанні. Функцыю амулета магла выконваць татуіроўка.

Талісманы - прадметы, якія павінны былі забяспечыць здароўе і дабрабыт чалавека, а таксама поспех у розных відах дзейнасці. У якасці талісманаў выкарыстоўваліся тыя ж вырабы, што і ў якасці амулетаў.

Ідал - прадмет, якому нададзена форма чалавека альбо жывёлы і які можа выконваць просьбы і пажаданні. У адрозненне ад амулетаў і талісманаў, якія ажыццяўлялі свае звышнатуральныя функцыі аўтаматычна, проста ў сілу іх ужывання, ідалаў трэба было прасіць і, адпаведна, дзякваць ім за выкананне просьбы.

Матэрыяльным предметам маглі прыпісвацца не толькі станоўчыя, але і адмоўныя звышнатуральныя якасці. Апошнімі, як правіла, валодаў труп чалавека. Таму яго трэба было хаваць і ачышчацца пасля кантактавання з ім.

Неабходна падкрэсліць адрозненне паміж разгледжанымі вышэй элементарнымі формамі рэлігійнага жыцця і тымі абрадамі і рытуаламі, якія выконваюцца ў рэлігіях, узнікшых на больш позніх этапах гістарычнага развіцця, такіх як іудаізм, будызм, хрысціянства, іслам і іншых. У гэтых рэлігіях адбываецца звяртанне да звышнатуральнага, падпарадкаванне і служэнне яму. Таму абрады і рытуалы, а таксама рэчы, якія пры гэтым выкарыстоўваюцца маюць тут, строга кажучы, чыста сімвалічны сэнс. Усе яны указваюць на звышнатуральнае, якое знаходзіцца "па-за" імі. Напрыклад, калі хрысціяне шануюць крыжы і іконы, гэта зусім не значыць, што звышнатуральныя якасці прыпісваюцца дадзеным кавалкам металу альбо дрэва: усе гэтыя прадметы – толькі знакі прысутнасці Бога. Альбо калі мусульманін становіцца на калені, кланяецца і просіць аб нечым Алаха, гэта не значыць, што ён звязвае выкананне сваей просьбы непасрэдна з тымі рухамі, якія робіць. Мусульманін звяртаецца да Алаха, дэманструе Яму пакорлівасць, і толькі ад Яго залежыць векананне просьбы.

Першабытны ж чалавек не адрозніваў натуральнага ад звышнатуральнага, і тое і другое з’яўлялася часткай яго непасрэднага жыццёвага асяроддзя. Таму у фетышызме звышнатуральныя якасці прыпісваліся самому матэрыяльнаму предмету, магічныя дзеянні самі па сабе, толькі ў сілу іх выканання, павінны былі забяспечыць патрэбны вынік, душа ў анімізме звязвалася з крывёй і даханнем, а татэм успрымаўся як рэальны продак кожнага члена роду.

Зараз элементарная формы рэлігійнага жыцця захаваліся ў народаў, якія знаходзяцца на першабытна-абшчыннай ступені развіцця, як другасныя і ўстарэлыя элементы ў некаторых рэлігійных накірунках, а таксама ў якасці забабонаў штодзеннага жыцця.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Круглов А.А. Основы религиоведения. – Мн.: ТетраСистемс, 2002. – 192с.

2. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П.И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.

3. Адзіночанка В.А. Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік для ВНУ / В.А.Адзіночанка. - Минск : Універсітэцкае, 2001. - 240 с.

4. Поликарпов В.С. История религий: лекции и хрестоматия. – М.: "Гардарика", "Экспертное бюро", 1997. – 312с.