Рэлігія ў першабытным грамадстве
ЗМЕСТ
1 Праблема ўзнікнення рэлігіі
2 Элементарныя формы рэлігійнага жыцця
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1 Праблема ўзнікнення рэлігіі
Праблема ўзнікнення рэлігіі з’яўляецца вельмі складанай, бо пры яе даследаванні неабходна звяртацца да самага ранняга перыяду ў гісторыі чалавецтва, звесткі аб якім маюць фрагментарны і гіпатэтычны характар. Таму паміж даследчыкамі няма адзінства ў адказах на пытанне як узнікла рэлігія. Больш таго, у сучасным рэлігіязнаўстве прызнаецца, што ні адзін з існуючых адказаў не з’яўляецца дастаткова абгрунтаваным і можа разглядацца толькі як адна з верагодных гіпотэз.
Падыходы да вырашэння пытання аб узнікненні рэлігіі могуць ажыццяўляцца як з рэлігійных, так і з нерэлігійных пазіцый. У першым выпадку пытанне вырашаецца значна прасцей, чым у другім. Для веруючых рэлігія мае звышнатуральнае паходжанне, і менавіта да гэтага ў канчатковым выніку зводзіцца адказ на пытанне аб яе ўзнікненні. У большасці рэлігій лічыцца, што гэта багі ўстанавілі сувязь паміж сабой і людзьмі і навучылі людзей шанаваць сябе. Канкрэтныя формы гэтай сувязі і шанавання залежаць ад спецыфікі той ці іншай рэлігіі. Напрыклад, з пункту погляду хрысціянства, рэлігія дадзена людзям Богам дзеля іх выратавання.
Зараз большасць хрысціянскіх багасловаў зыходзіць з таго, што рэлігія развівалася ў гісторыі – адныя яе формы змяняліся іншымі, і самое хрысціянства узнікла на акрэсленым этапе гістарычнага развіцця. Адны багасловы кіруюцца з так званай тэорыі "прамонатэізму", згодна з якой, спачатку ў людзей была вера ў адзінага Бога, рэшткі чаго можна зараз заўважыць у вельмі розных, нават самых прымітыўных, рэлігіях. Гэтая вера паступова развівалася і атрымала сваё канчатковае ўвасабленне ў хрысціянстве. Трэба адзначыць, што палажэнне аб існаванні прамонатэістычнага этапу ў развіцці рэлігіі хаця і пацвярджаецца некаторымі этнаграфічнымі даследаваннямі, але з'яўляецца вельмі слаба абгрунтаваным.
Другія хрысціянскія багасловы проста выходзяць з прынцыпу, што людзі ўспрымалі Бога ў адпаведнасці са сваім культурным і разумовым узроўнем. Таму рэлігія ў сваім развіцці прайшда праз стадыі першабытных культаў, політэізму, монатэізму і атрымала завяршэнне ў хрысціянстве.
Калі ж пытанне аб узнікненні рэлігіі вырашаецца з нерэлігійных пазіцый, дык на яго даюцца самыя разнастайныя адказы. Прычым, трэба адзначыць, што не заўседы яны з'яўляюцца навукова абгрунтаванымі. Значная частка з іх – чыста разумовыя канструкцыі, напрыклад, канцэпцыя аб тым, што рэлігія ўзнікла ў выніку падману.
Мы разгледзім толькі тыя канцэпцыі ўзнікнення рэлігіі, якія адпавядаюць навуковым крытэрыям і абапіраюцца на этнаграфічныя і археалагічныя даследаванні.
Большасць вучоных лічыць, што рэлігія ўзнікла прыкладна 40 тысяч год таму назад у выніку так званай "палеалітычнай рэвалюцыі", калі фарміруецца чалавек сучаснага тыпу (homo sapiens), а таксама ўзнікае культура як спецыфічна чалавечы спосаб жыццядзейнасці. Археалагічныя даследаванні сведчаць, што ў гэты перыяд ужо існавала практыка пахаванняў, пры якіх выконваліся пэўныя абрады: целы памёрлых пакрываліся чырвонвй фарбай, арыентаваліся адносна бакоў свету, побач з імі клалі зброю і прадметы дамашняга побыту. Былі знойдзены наскальныя малюнкі людзей, апранутых у скуры звяроў, а таксама напалову звяроў напалову людзей. На падставе гэтых знаходак даследчыкі зрабілі выснову аб наяўнасці ў перыяд верхняга палеаліту рэлігіі.
Такім чынам, вядома, калі ўзнікла рэлігія. Але існуе пытанне наконт таго, чаму і як гэта адбылося. Адказ на пытанне чаму ўзнікла рэлігія большасць сучасных даследчыкаў звязвае з пераходам ад малпы да чалавека і з'яўленнем культуры як спецыфічнага спосабу чалавечай жыццядзейнасці. Жывёлы карыстаюцца наборам інстыктыўных рэакцый, у іх псіхіцы, запісана асноўная праграма будучых паводзін. У чалавека такой праграмы няма, і ён сам выпрацоўвае спосабы сваіх дзеянняў, выходзячы з канкрэтнай сітуацыі. Для гэтага яму трэба асэнсаваць навакольны свет, з'арыентавацца ў ім. Культура ўзнікае як вынік дзейнаснай прыроды чалавека. Спецыфіка рэлігіі ў тым, што яна асэнсоўвае свет з пункту погляду яго фундаментальных прычын і мэт і тым самым дае чалавеку асноўныя арыенціры для дзейнасці. У залежнасці ад крытычнага альбо станоўчага падыходу да аналізу рэлігіі гэтыя арыенціры могуць разглядацца як ілюзорныя, і тым самым шкодныя для чалавека, альбо як адпавядаючыя челавечай сутнасці і неабходныя для нармальнага жыцця.
Адказы на пытанне як узнікла рэлігія зводзяцца да пошуку яе першаэлемента, гэта значыць, той формы рэлігіі, якая ўзнікла спачатку і складае аснову ўсіх рэлігій. Зараз вядомы -чатыры асноўных адказы на пытанне як узнікла рэлігія, і, адпаведна, называюцца чатыры элементатныя формы рэлігійнага жыцця.
2 Элементарныя формы рэлігійнага жыцця
Татэмізм – вера ў звышнатуральную роднасць паміж этнічнай групай людзей і якой-іўнебудзь жывёлай, раслінай альбо (значна радзей) іншым аб'ектам прыроды. Канцэпцья татэмізму як элементарнай формы рэлігійнага жыцця была распрацавана французскім сацыёлагам Э. Дюркгеймам у працы "Элементарныя формы рэлігійнага жыцця. Татэмісцкія сістэмы Аўстраліі (І9І2). Сам тэрмін "татэмізм" запазычаны з мовы паўночнаамерыканскага племені ожыбвэ і азначае "ягоны род". Асноўнай адзнакай гэтай формы рэлігійнага жыцця з'яўляецца тое, што татэм лічыцца пачынальнікам і апекуном дадзенага этнасу, а таксама кроўным родзічам для ўсіх ягоных членаў. Татэм выконваў функцыю сімвала, які аддзяляў дадзеную групу людзей ад іншых. Тэтэмісцкія ўяўленні адыгралі вялікую ролю ў фарміраванні рода-племяннога грамадства. На іх падставе адбываецца падзел усіх людзей на сваіх і чужых. Толькі на суродзічаў распаўсюджваюцца нормы і звычаі, выпрацаваныя звышнатуральнымі продкамі, астатнія людзі энаходзяцца па-за іх межамі. Таму менавіта з татэмізмам звязаны вызначаныя абмежаванні ў дзейнасці і зносінах. Указваецца, што можна рабіць, а чаго рабіць нельга, з кім можна кантактаваць, а э кім – не. Напрыклад, існаваў звычай, згодна з якім мужчыны і жанчыны адной татэмнай групы не маглі паміж сабой уступаць у шлюб. Такім чынам, на падставе татэмізму фарміруецца сістэма забаронаў – табу. Яны маглі тычыцца ўжывання ў ежу мяса якой-небудзь жывёлы (як правіла, татэма), кантактаў з замужняй жанчынай, працы ў акрэсленыя дні тыдня і г.д.
У працэсе ажыццяўлення татэмісцкай абраднасці, на думку Дзюркгейма, адбывалася сацыялізацыя індывіда, засваенне ім звычаяў і традыцый свайго этнасу, асноўнымі з якіх з'яўляліся недатыкальнасць жыцця суродзічаў, недаступнасць прынятых у дадзеным родзе абрадаў для прадстаўнікоў іншых татэмаў, правілы палавой рэгламентацыі, парадак перадачы татэма па мужчынскай альбо жаночай лініі.
Анімізм (ад лац. anima – душа, animus – дух) – вера ў існаванне ў прадметаў і працэсаў звышнатуральных двайнікоў: духаў у прыродзе і душы ў чалавека. Сам тэрмін быў уведзены англійскім этнографам Э.Тэйларам у працы "Першабытная культура" (1871). Ён сцвярджаў, што аніміам з'яўляецца першапачатковай элементарнай формай рэлігіі, з якой у працэсе гістарычнага развіцця ўзніклі ўсе астатнія вераванні і абрады. У далейшым гэтае палажэнне было раскрытыкавана. Даследаванні паказалі, што многія вераванні не ўяўляюць звышнатуральныя сілы ў выглядзе душы. Таму анімізм зараз разглядаецца як адна з элементарных форм рэлігйнага жыцця.
Некаторыя гісторыкі рэлігіі лічаць, што пачаткі анімічтычных уяўленняў узніклі вельмі даўно, верагодна яшчэ да ўзнікннення радавых калектываў і фарміравання татэмізму. Аднак як сістэма дастаткова асэнсаваных і ўстойлівых поглядаў анімізм сфарміраваўся паралельна з татэмізмам.
Найбольш ранняй формай анімізму лічыцца вера ў духаў, якія для першабытнага чалавека з'яўляліся ўвасабленнем сілы, кіруючай той ці іншай прыроднай з'явай. Анімістычныя ўяўленні ўзніклі ў выніку прыпісвання раслінам і нежывым прадметам прыроды чалавечых якасцяў. Прычым яны, як правіла, прыпісваліся тым прыродным з'явам, ад якіх залежала жыццядзейнасць чалавека і самое ягонае існаванне, таму ён спрабаваў наладзіць з імі своеасаблівы дыялог.
Трэба адзначыць, што перадумовы анімістычнага светапогляду захаваліся да гэтага часу і адлюстроўваюцца ў штодзённай і (асабліва) паэтычнай мовах. Напрыклад, мы кажам, што завіруха злуецца, сонца ласкавае, луг упрыгожыўся кветкамі і тым самым прыпісваем гэтым з'явам чыста чалавечыя якасці. У першабытнага ж чалавека імкненне разглядаць наваколле па аналогіі з сабой было значна больш моцным.
Напрыклад, племя жыло на беразе возера, лавіла рыбу, і ад гэтага залежыла ягонае існаванне. Возера магло ''даць'' альбо "не даць" рыбы, і трэба было неяк паўплываць на яго, каб атрымаць добры ўлоў: звярнуцца з прсьбай, правесці абрад, прынесці ахвяру і г.д.
Такім чынам, анімістычныя ўяўленні ўзнікаюць са штодзеннай жыццядэейнасці людзей, пераважна працоўнай. Матэрыялам жа для іх фарміравання паслужылі такія аптычныя і акустычныя з'явы як цені, эха, адлюстраванні ў вадзе і г.д. У ходзе іх ўспрымання і асэнсавання першабытны чалавек зрабіў выснову, што ў свеце побач з бачнымі прадметамі ёсць яшчэ шэраг з'яў, якія маюць якасць быць няўлоўнымі ў сваей цялеснасці. На гэтай падставе сфарміраваліся ўяўленнх аб духах. Трэба адзначыць, што для першабытнага чалавака духі не былі чымсьці звышнатуральным, бо ён няогул не адрозніваў натуральнага ад звышнатуральнага, яны належылі да таго ж заканамернага ва ўяўленні першабытных людзей парадку прыроды, як і іншыя прадметы і з'явы. Характэрнай іх адзнакай лічылася тое, што яны могуць быць няўлоўнымі і прымаць выгляд іншых прадметаў: дрэў, камянёў і г.д. У ходзе гістарычнага развцця духі робяцца ўсё больш антрапаморфнымі, набываюць чалавечыя рысы і якасці.